Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Слушна гаворыце, міласэрная пані, толькі нам гэта не падыходзіць, лспш даверыцца добраму чалавеку. На лісточку паперы немагчыма пра ўсё напісаць, чалавек яшчэ можа спытацца пра што іншае, а спытаць і няма ў каго. Калі ж прыйдзе гандляр або падарожны, то ён усё перадасць слова ў слова. Я пра сваіх больш бы ведала, але час быў неспакойны, мала прыходзіла народу.
Ужо змяркалася, калі я падышла з дзецьмі да вёскі; было лета, і ў гэты час, я всдала, вячэраюць. Каб нікога не спаткаць, я прайшла праз сады. 3 нашага двара выйшлі сабакі і забрахалі на нас. Я іх паклікала, а яны яшчэ мацней брэшуць. Паліліся ў мяне слёзы, так мне стала горка. Я, дурніца, забылася, што ўжо мінула пятнаццаць гадоў, як я пайшла з дому, і гэта не тыя сабакі, якіх я карміла. У садзе насаджана шмат маладых дрэўцаў, плот адрамантаваны, на стадоле новы дах, а ў грушкі, пад якой мы з Іржы некалі сядзелі, маланкай зламала верх. У суседняй хаце ўсё заставалася па-старому, яна перайшла да бацькоў ад нябожчыцы Новатны. Новатна — тая самая кабета, што ткала коўдры з воўны, мой Іржы быў яе сынам. Каля хаты разбіты маленькі гародчык, нябожчыца заўсёды засявала яго пятрушкай, цыбуляю, разводзіла базілік, шалфей і ўсё, што патрэбна ў гаспадарцы, а яна любіла зёлкі, як і я. Іржы зрабіў плот вакол, плот яшчэ захаваўся, але гародчык ужо зарос травою, толькі дзе-нідзе была відаць цыбуля. 3 будкі выйшаў сабака, напалову сляпы. «Кудлач, ці пазнаеш ты мяне?» — паклікала я, і ён стаў церціся каля маіх ног. Я думала, што сэрца маё разарвецца ад шчасця, калі зразумела, што гэта нямое стварэнне пазнала мяне і прывітала. Дзеці на мяне, бедныя, глядзелі, дзівіліся, чаму плачу, я ж ім сказала, што вяду іх да бабулі. Думала, што калі дома на мяне будуць гневацца, каб дзеці гэта не ведалі. Кашпар, старэйшы, спытаў: «Чаму плачаш, мама, ці не знойдзем мы тут начлег? Сядзь і адпачні, мы пачакаем, а я панясу твой вузел. Мы не хочам есці». Іаганка з Тэрэзкай таксама па-
цвердзілі, што есці не хочуць, нягледзячы на тое, што некалькі гадзін ішлі праз лес і ніякага дома не сустрэлі. «Паслухайце, дзеці, — кажу я ім, — у тым доме нарадзіўся ваш бацька, а побач нарадзілася ваша маці, а тут засталіся вашыя баба і дзед. Памолімся Богу, што нас шчасліва прывёў сюды, і папросім яго, каб нас добра прынялі». Прачыталі мы «Ойча наш» і падышлі да дзвярэй. Бацька з маці жылі ў доме Новатны, а наш дом застаўся брату, гэта я ведала. Над дзвярыма яшчэ вісеў абразок Дзевы Марыі і чатырнаццаці ўгоднікаў, які Іржы прывёз маці з Вамбержыцу. У мяне ад сэрца адлягло, калі я яго ўбачыла. «Вы мяне праводзілі, а цяпер вітаеце», — падумала я і, супакоіўшыся, увайшла ў хату. Бацька, маці і старая Бетка сядзелі за сталом і елі суп з адной міскі — была гэта анчка‘, памятаю так, нібы ўчора было. «Хвала Ісусу Хрысту!» — прывітала я. «На векі вякоў», — адказалі мне. «Ці дазволіце мне, гаспадары, пераначаваць у вас з дзецьмі? Ідзем здалёк, стаміліся і галодныя». Кажу, а ў самой голас дрыжыць. He пазналі мяне. Было ў пакоі цёмна.
— Кладзіце вашыя рэчы і сядайце да стала, — сказаў бацька і адклаў лыжку.
— Бетка, — сказала маці, — ідзі, звары яшчэ троху поліўкі. Сядайце, маці, адрэжце хлеба сабе і дзецям. А потым пакладзем вас спаць на сене. Адкуль ідзяце?
— Аж з Сілезіі, з Нісы, — кажу.
— Там наша Мадлена, — ускрыкнуў тата.
— Калі ласка, кабета, можа чулі што пра яе? — спытала мама і падышла бліжэй да мяне. — Мадлена Новатна. Яе муж салдат. Гэта наша дзяўчына, мы ўжо два гады не чулі, як яна там. I сны дрэнныя сняцца: не так даўно бачыла, што выпаў у мяне зуб, ды з болем. Баліць мне, і я пра дачку і яе дзяцей думаю, што з Іржы нешта здарылася, цяпер увесь час войны. Бог ведае, чаму людзі не жывуць у міры.
* Анчка — поліўка з малака, запраўленая мукою і яйкамі; зацірка.
Я плакала, а дзеці, якія пачулі словы бабулі, пацягнулі мяне за спадніцу і спыталі:
— Мама, гэта нашыя бабуля і дзядуля?
Толькі гэта яны сказалі, маці адразу ж мяне пазнала, кінулася на шыю, а бацька ўзяў дзяцей на рукі, і мы расказалі адзін другому, што і як.
Бетка мігам збегала за братам, сястрою, нявесткай і зяцем, а праз некаторы час сабралася ўся вёска. I не толькі радня і сяброўкі — усе віталі мяне, як родную.
— Добра зрабіла, што вярнулася дахаты з дзецьмі, — сказаў тата, — безумоўна, Бог адзін, але кожнаму айчына наймілейшая. Так і павінна быць. Пакуль Бог дае нам хлеб, ні ты, ні твае дзеці ні ў чым не будуць мець патрэбу, нават калі б ты не змагла працаваць. Тое, што табе прыйшлося перажыць, — цяжкая рана, але не трэба на гэтым засяроджвацца. Памятай, каго Бог любіць, таму і крыж дасылае.
Вось так прыняла мяне сям’я. Брат хацеў саступіць мне святліцу, але я вырашыла застацца з бацькамі ў хаце, дзе некалі жыў Іржы. Дзеці хутка прывыклі да новага месца, а бацькі мелі ад іх шмат радасці. Адпраўляла я іх у школу кожны дзень. У маёй маладосці дзяўчатак грамаце не вучылі, толькі тропіачкі чытаць, і тое ў асноўным гарадскіх. Грэх, калі ёсць у чалавека божая іскра, а развіваць талент няма магчымасці. А калі няма ні да чаго схільнасці, дык што тады можа чалавеку дапамагчы. Мой нябожчык Іржы шмат пабачыў на свеце, ведаў грамату, быў на ўсе рукі майстар. Добра, каб кожньгбыў такім!
Я зноў ткала коўдры з воўны і зарабляла добрыя грошы. Цяжкія гэта былі часы: вайна, хваробы, голад. Корац жыта каштаваў сто залатых асігнацыямі. Лёгка казаць! Але Бог нас мілаваў, і мы ўсё перажылі. Так было дрэнна, што хадзілі людзі з грашыма, а купіць нічога не маглі. Наш бацька ўсё сваё жыццё дапамагаў кожнаму ўсім, чым толькі мог. Да яго хадзілі людзі, што не маглі даць сабе рады. Калі прыходзілі
бяднейшыя і прасілі: «Саступіце нам корац жыта. Няма ў нас ні зернейка», — казаў: «Пакуль у мяне ёсць, з радасцю падзялюся, а не буду мець я — дасць хто іншы». I адразу мама адсыпала ў мех зерне.
Грошы ніколі не браў. «Мы ж суседзі, — казаў, — калі мы не дапаможам, то хто дапаможа? А дасць Бог добры ўраджай, вернеце мне зернем, і будзем мы ў разліку». Так у нас і вялося. За гэта тата заўсёды чуў ад людзей: «Хай узнагародзіць цябе Бог!» А маці, калі хоць дзень праходзіў без таго, каб не пастукаўся да нас жабрак, дык сама ахвотна пайшла б яго шукаць на дарогу, так любіла яна дапамагаць людзям. Чаму ж не дапамагчы: елі мы дасыта, у чым хадзіць было. Калі ёсць чым, чаму не падзяліцца? He вялікая заслуга, хрысціянскі доўг і толькі, але калі адрываеш ад сябе і даеш, то гэта вялікая справа. У далейшым так адбылося і з намі, мы дайшлі да таго, што елі адзін раз на дзень, абы не галадалі іншыя людзі. Але ўсё мінае, і сонца засвяціла. У краіне наступіў мір, жыць станавілася ўсё лягчэй і лягчэй.
Калі Кашпар скончыў школу і захацеў вучыцца ткацкай справе, я яму не забараняла. Рамёствы за спіной не носяць. Навучыўшыся, пайшоў ён у вялікі свет. Іржы заўсёды казаў, што нічога не варты той майстар, які на печы сядзіць. Праз некалькі гадоў сын вярнуўся, пасяліўся ў Добрушцэ і добра там жыве. Дзяўчат я навучыла рознай хатняй працы, каб яны маглі ўладкавацца на службу, але тут прыехала з Вены стрыечная сястра, Тэрэзка ёй спадабалася, і стала яна прасіць, каб я адпусціла з ёю дачку ў горад, што яна возьме яе на ўтрыманне. Было мне цяжка, але я падумала, што нельга перашкаджаць шчасцю дзяўчыны, калі яна сама хоча паехаць у свет. А Даротка — добрая жанчына, мае сваю справу з прыбыткам у Вене, а дзяцей у яе няма. Клапацілася яна пра Тэрэзку, як родная маці. Калі Тэрэзка выходзіла замуж, то дала ёй добры пасаг. Мне было непрыемна, што дачка пайшла за немца, але цяпер я і не прыгадваю гэта. Ян — чалавек шчыры і сумленны, сёння добра з ім разумеем адзін аднаго. Ну,
а ўнукі, мне яны родныя. На месца Тэрэзкі да Вены паехала Іаганка. Падабаецца ёй там і жыве, кажа, добра. Цяпер моладзь пайшла іншая: мяне ніколі не цягнула з дому, асабліва на чужыну.
Праз некалькі гадоў памерлі мае бацькі, усяго шэсць тыдняў перажылі адзін аднаго. Ціха адыходзілі ў іншы свет, згасалі, як свечкі. He пажадаў Бог, каб доўга яны былі ў самоце, бо пражылі разам шэсцьдзесят год і пакінулі па сабе добрую памяць. Дай Бог ім царства нябеснае!
I не сумавала ты па дзецях, калі ўсе трое пайшлі з дому? — спытала княгіня.
— Ах, міласэрная пані, кроў не вада. Шмат я плакала, але не скардзілася дзецям, не замінала ім шчасце на зямлі шукаць. Адна я ніколі не была, дзеці не перастаюць нараджацца, і чалавек, калі захоча, дык знойдзе, пра каго клапаціцца. Гледзячы на дзяцей суседзяў, я думала, што гэта мае ўласныя дзеці. Калі чалавек ідзе да людзей з чыстым сэрцам, то яны яго любяць. Прасілі мяне шмат, каб пераехала ў Вену. Ну, я ведаю, што там, як і ўсюды, знайшла б добрых людзей, як і паўсюль, было б пра мяне каму падумаць, ды гэта не блізкі свет. Старому чалавеку нельга далёка ездзіць, лепш ад свайго кутка не адрывацца, як пару ад гаршка. Можа, Бог і пра мяне ўспомніць, а я хацела б пахаваць косці ў роднай зямлі. Ах, міласэрная пані, я разгаварылася, як на вячорках, не асуджайце мяне за шчырасць, — скончыла бабуля, устаючы з фатэля.
— Я з прыемнасцю слухала твой аповед, матуля. Ты нават не ўяўляеш, наколькі я табе ўдзячная, — сказала княгіня, паклаўшы бабулі на плячо руку, — а цяпер пойдзем снедаць, таму што і дзеці ўжо нагулялі апетыт.
3 гэтымі словамі княгіня вывела бабулю з кабінета ў салон, дзе былі падрыхтаваны кава, шакалад і розныя прысмакі. Камердынер чакаў загаду, па знаку княгіні пабег па графіню і дзяцей. Тыя адразу ж з’явіліся з графіняй, якая, як дзіця, з імі бавілася.
— Паглядзі, бабуля, што нам Гартэнзія дала! — крычалі разам дзеці, паказваючы бабулі дарагія цацкі.
— I сапраўды, я такога ніколі не бачыла, а ці падзякавалі вы за гэта?
Дзеці пацвердзілі.
— А што скажуць Манчынка, Цылька і Вацлаў, калі гэта ўбачаць?
— А хто гэта: Манчынка, Цылька і Вацлаў? — спытала княгіня, жадаючы ўсё ведаць, ад пачатку да канца.
— Я магу вам расказаць, мілая княгіня, я ўжо ўсё пра іх ведаю, — хутка загаварыла графіня. — Манчынка — дачка млынара, а Цылька і Вацлаў — дзеці катрыншчыка, акрамя іх, у яго яшчэ чацвёра. Барунка мне расказала, што ядуць котак, вавёрак і варон, бо ў іх няма чаго есці, што ходзяць яны ў лахманах і што людзі іх абыходзяць.