Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Божа мой, — бедавала каваліха, — яна аддала яму асвячоную ладанку, аддала рэч, сагрэтую на сваіх грудзях! Цяпер ты цалкам ад яго залежыш. Цяпер ужо і Бог не вырве цябе з яго кіпцюроў, зачараваў ён цябе назаўсёды!
— Ён мне сказаў, што чары і ёсць каханне і каб я нікому іншаму не верыла, — азвалася Вікторка.
— Так, так, кажаш, каханне... Я б яму сказала, што ёсць каханне, але ўсё гэта дарэмна. Ды што тут казаць, нарабіла ты бяды, бо гэта ваўкалак, і будзе ён смактаць кроў з твайго цела, а калі ўсю выссе, то задушыць цябе, і не знойдзе твая душа спакою і пасля смерці. А якой ты магла б быць шчасліваю!
Вікторку напалохалі словы кумы, але праз хвіліну яна сказала:
— Усё дарэмна. Я за ім пайду, нават калі павядзе мяне да пекла. Усё адно. Прыкрыйце мяне, мне холадна! — прашаптала, трошкі памаўчаўшы.
Кума накінула на яе ўсе коўдры, якія толькі знайшла, а Вікторцы ўсё было холадна, і яна ні слова болып не сказала.
Каваліха сапраўды любіла Вікторку, і хоць злавалася на яе, што выпусціла з рук ладанку, лёс дзяўчыны, якую яна лічыла загубленай, непакоіў яе. Пра ўсё, што пачула ад Вікторкі, яна нікому не сказала.
3 таго дня Вікторка ляжала ў ложку, як забітая. He размаўляла, казала толькі незразумелыя словы, нічога не ха-
цела, ні на каго не звяртала ўвагі. Каваліха не адыходзіла ад яе і, каб дапамагчы дзяўчыне, выкарыстоўвала ўсё сваё майстэрства. Але паляпшэння не было, і бацькі з кожным днём хадзілі ўсё больш засмучоныя, а малады зусім засумаваў. Каваліха круціла галавою і думала: «Гэта не выпадкова, што ні адзін з маіх сродкаў не дзейнічае, хоць ужо колькім людзям дапамагала. Мабыць, салдат нешта ёй зрабіў!»
Гэтыя думкі не пакідалі яе ні ўдзень ні ўначы, і калі неяк ноччу выпадкова глянула ў акенца, убачыла ў садзе ля дрэва мужчыну ў плашчы. Яго вочы пазіралі ў акно, свяціліся, нібы гарачыя вутлі, так, ва ўсякім разе, падалося кавалісе. Цяпер яе здагадкі пацвердзіліся.
3 вялікай радасцю яна даведалася ад Мікшы, што салдаты атрымалі загад пакінуць вёску.
— Па мне, дык маглі б застацца ўсе, акрамя аднаго; я зараз больш задаволены, чым калі б нас золатам абсыпалі. Сам чорт яго прынёс. Мне здаецца, што наша Вікторка змянілася з таго часу, што ён нешта ёй зрабіў, — казаў бацька, а маці і каваліха з ім пагаджаліся.
Каваліха спадзявалася, што, калі адыйдзе д’ябальская сіла, усё павернецца да лепшага.
Салдаты пайшлі. У тую самую ноч Вікторцы было так дрэнна, што каваліха вырашыла паклікаць святара, але да раніцы дзяўчыне палепшала і станавілася ўсё лепей, і, нарэшце, праз некалькі дзён яна ўстала з ложка. Каваліха тлумачыла гэта тым, што Вікторка пазбавілася д’ябальскіх чараў, але ёй прыемна было чуць, калі людзі казалі: «Каваліха — майстар. Калі б не яна, Вікторка не хадзіла б». А паколькі гэта чулася паўсюль, яна і сама ў рэшце рэшт паверыла, што менавіта яе ўменне выратавала дзяўчыну.
Але хвароба яшчэ не адступала. Вікторка, хоць і паднялася, выходзіла на вуліцу, але заставалася, як і раней, да ўсяго абыякавай. He гаварыла, нікога не заўважала, погляд яе быў замутнёны. Каваліха суцяшала ўсіх, кажучы, што з часам гэта пройдзе. Яна не лічыла патрэбным больш знаходзіцца каля
ложка дзяўчыны. Зноў з Вікторкай у пакоі спала яе сястра Маржэнка.
У першую ноч, калі дзяўчаты засталіся адны, села Маржэнка да Вікторкі на ложак і пяшчотным голасам (добрая ў яе была душа) спытала, чаму сястра такая дзіўная і што ёй патрэбна. Вікторка паглядзела на яе і прамаўчала.
— Ведаеш, Вікторка, я нешта сказала б табе, але баюся, што ты будзеш злавацца.
Вікторка пакруціла галавою і вымавіла:
— Раскажы, Маржэнка.
— У той вечар, як адышлі салдаты, — пачала тая, але ледзь толькі яна прамовіла гэтыя словы, Вікторка схапіла яе за руку і спытала:
— Салдаты пайшлі? А куды?
— Пайшлі, а куды — не ведаю.
— Хвала Богу, — уздыхнула дзяўчына і зноў легла на падушкі.
— Дык слухай, Вікторка, толькі не гневайся на мяне, я ведаю, што ты чорнага салдата бачыць не магла і што будзеш злавацца на мяне, бо я гаварыла з ім.
— Ты гаварыла з ім? — схамянулася Вікторка.
— Як я магла яму адмовіць, калі ён так прасіў? Але я ніводнага разу на яго не паглядзела — баялася. Салдат доўга хадзіў каля нашага дома, ды я ўвесь час уцякала, але ён мяне злавіў у садзе. Даваў мне нейкія зёлкі і ўсё прасіў запарыць іх для цябе, быццам бы табе стане лепш, але я яму сказала, што нічога ад яго не вазьму, баялася, каб не даў табе якога нагаворнага зелля. Калі ж я адмовілася тыя зёлкі браць, папрасіў: «Тады хаця б скажы Вікторцы, што адыходжу, але ніколі не забудуся на сваё абяцанне. Няхай і яна не забываецца. Мы яшчэ сустрэнемся!» Я паабяцала перадаць гэтыя словы і стрымала сваё абяцанне. Але не бойся, ён ужо больш не вернецца і пакіне цябе ў спакоі, — скончыла аповед Мар-
жэнка.
— Добра, Маржэнка, добра, ты малайчына, правільна зрабіла, што сказала. Ідзі спаць, ідзі! — прамовіла Вікторка і пагладзіла яе па мяккім плячы.
Маржэнка паправіла ёй пад галавой падуіпку, пажадала добрай ночы і легла.
Раніцаю, калі Маржэнка прачнулася, ложак Вікторкі быў пусты. Яна падумала, што сястра, магчыма, пайшла ў святліцу, але яе не было ні там, ні ў двары. Бацькі здзівіліся, паслалі да каваліхі, ці не да яе пайшла Вікторка, але і там яе не знайшлі.
— Куды ж яна падзелася? — пытаўся адзін у другога, азіраючы кожны кут. Пабег работнік да жаніха. Калі і там не знайшлі, прыйшоў да бацькоў дзяўчыны малады і сказаў, што нічога пра яе не ведае. Толькі пасля гэтага каваліха вырашыла загаварыць:
— Я думаю, што збегла яна да салдата!
— Гэта няпраўда! — крычаў малады.
— Вы памыляецеся, — пераконвалі бацькі, — яна яго цярпець не магла. Як жа такое можа быць!
— I ўсё ж гэта так, — сказала каваліха і распавяла пра тое, што ёй даверыла Вікторка. Маржэнка таксама паведаміла, пра што з сястрою гаварыла. Калі спалучылі адно з другім, зразумелі, што Вікторка пайшла да салдата, бо не магла адолець д’ябальскія чары, меўшыя над ёю сілу.
— Я яе не вінавачу, яна тут ні пры чым; шкада, што яна позна мне адкрылася, а то я магла б ёй дапамагчы. Але цяпер нічога не зробіш, ён яе зачараваў, і колькі захоча, столькі будзе яна за ім хадзіць. Калі вы пойдзеце і вернеце яе дахаты, яна ўсё адно ўцячэ да яго, — так разважала каваліха.
— Але я пайду і знайду яе. Можа, змагу пераканаць. Яна была добрай дзяўчынай, — цвёрда сказаў бацька.
— Я пайду з вамі, бацька! — вырашыў Тонік, які ўсё слухаў, нібы ў сне.
— Ты застанешся дома, — рашуча заявіў селянін. — Калі чалавек у гневе, то губляе галаву, так можаш трапіць у халод-
ную або ў салдаты. Да чаго гэта прывядзе? Ты напакутаваўся дастаткова разам з намі ў гэтыя дні, не вярэдзь болып сваёй раны. Тваёй жонкай яна ўжо быць не можа, дык выкінь з галавы. Калі хочаш, пачакай год, аддам за цябе Маржэнку, гэта добры выбар. 3 радасцю назаву цябе сынам, але прымушаць не буду, рабі, як табе розум падкажа.
Усе вакол плакалі, а бацька суцяшаў:
— Нс плачце, гэта дарэмна. Калі не прывязу яе дахаты, значыць — такая Божая воля.
Бацька ўзяў некалькі залатых, даў распараджэнні па гаспадарцы і рушыў у дарогу. Ідучы, усюды распытваў, ці не бачылі Вікторку, апісваў дачку з галавы да ног, але ніхто яе нс бачыў. У Ёзэфаве яму сказалі, што леснікі пайшлі ў Градзец. Там паведамілі, што чорны салдат трапіў у іншае аддзяленне і нібыта збіраўся ў адстаўку. Куды яго перавялі, салдат сказаць не мог. А быў гэта той самы ляснік, што ў свой час знаходзіўся ў Мікшаў на пастоі. Хлопец сцвярджаў, што Вікторку ніхто не бачыў. Многія раілі бацьку звярнуцца да ўлад — так, маўляў, будзе найлепш, але селянін не хацеў мець з начальствам справу.
— He хачу з імі звязвацца, — тлумачыў, — не хачу, каб прыгналі маю дачку, як уцякачку якую-небудзь, і пальцам на яс паказвалі. He буду яс ганьбіць. Дзе б яна ні была, усюды лёс яе ў руках Божых, без Яго волі не епадзе з яе галавы ні адзін волас. Калі лёс вярнуцца — вернецца, а не — хай Бог яе беражэ. Няславіць яе я не дазволю!
Так і вырашыў. Папрасіў лесніка паведаміць Вікторцы, калі выпадкова тую ўбачыць, што ён, бацька, яе шукаў, і калі б захацела вярнуцца дахаты, каб дапамог знайсці чалавека, які за добрае слова або грошы давёў бы яе дадому. Ляснік абяцаў яму ўсё зрабіць, бо памятаў, як добра яму жылося ў Мікшаў, і селянін вярнуўся дадому са спакойным сумленнем, бо зрабіў усё, што мог.
Усе аплаквалі Вікторку, служылі абедні і малебны, але калі прайшло паўгода, тры чвэрці года, а пра дзяўчыну і
чутак не было, сталі казаць пра яе, як пра нябожчыцу. Так мінуў год.
Аднойчы пастухі прынеслі на вёску навіну, што бачылі ў панскім лесе жанчыну такога ж росту і такую ж чорнавалосую, як Вікторка. Адразу ж работнікі Мікшы пабеглі ў лес, усё абшукалі, але нікога не знайшлі.
Я тады першы год тут служыў у майго папярэдніка, нябожчыка цесця. Чулі і мы пра гэта. Стары мне і кажа, калі я ішоў на другі дзень у лес, каб паглядзеў, ці не ўбачу я падобную асобу. I сапраўды, у той жа дзень на адхоне, што над полем Мікшы, каля дзвюх зрослых елак сядзела проставалосая жанчына. Я ведаў раней Вікторку, але цяпер у гэтай абарванай, адзічэлай постаці цяжка было пазнаць яе. Аднак гэта была яна! У сукенцы панскага крою, калісьці, мабыць, прыгожай, а цяпер ператворанай у лахманы. Па яе паставе я зразумеў, што яна хутка стане маці. Я ціха выбраўся са сховішча і заспяшаўся да свайго старога. Ён адразу ж пайшоў паведаміць пра ўсё ў Жэрнаў. Бацькі горка плакалі, яны хутчэй пагадзіліся б бачыць яе нежывой! Ды што рабіць? Дамовіліся, што будзем сачыць за ёю, куды ходзіць, дзе спіць, каб яе ўтаймаваць. Неяк увечары прыйшла яна ў Жэрнаў аж у бацькоўскі сад. Села пад дрэва, абняла калені рукамі, абаперлася на іх і так і сядзела, утаропіўшыся ў адно месца. Маці да яе хацела падысці, але яна хутка падхапілася, пераскочыла цераз плот і пабегла ў лес. Мой стары раіў пакласці ў лесе каля елкі што-небудзь з ежы і адзення, можа, яна заўважыць. Мікшы прынеслі ўсё, што патрэбна. Я сам усё гэта туды і паклаў. На другі дзень пайшоў паглядзець — з ежы адсутнічаў толькі хлеб, а з вопраткі — спадніца, гарсэт і кашуля. Астатняе ляжала там і на трэці дзень. Я забраў рэчы, каб не прапалі. Доўга мы не маглі высветліць, дзе Вікторка начуе, але я нарэшце яе высачыў: пад трыма елкамі ў пячоры, там, дзе калісьці здабывалі камень. Уваход у пячору зарос кустамі, а яна яго яшчэ закідала лапнікам, каб ніхто не знайшоў. Залез я туды аднойчы. Там маглі змясціцца адзін-