• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

    Бабуля

    Карціны вясковага жыцця
    Бажэна Немцава

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 256с.
    Мінск 2007
    62.43 МБ
    — Чалавеку няма куды падзець рукі, калі не трэба нічога трымаць, гэта звычка, патрэбна нешта несці, — адказала бабуля.
    Звярнулі паўз садок на вузкую сцежку.
    — Акуратна ідзіце адзін за другім, a то замочыце ў траве штаны. Ты, Барунка, ідзі наперадзе, Адэльку павяду я, яна яшчэ не ўмее глядзець сабе пад ногі, — павучала бабуля, беручы Адэльку за руку, а малая азірала сябе з вялікім зада-
    вальненнем. У садку скакала Чэрна, любімая курыца Адэлькі, адна з тых чатырох, што бабуля прывезла дзецям з горнай вёсачкі. Бабуля прывучыла яе браць корм у дзяцей з рукі, таму, знёсшы яйка, Чэрна бегла да Адэлькі па кавалак булкі, які дзяўчынка пакідала са свайго сняданка.
    — Ідзі да матулі, Чэрна, я там пакінула для цябе булку, а я іду да княгіні, — крыкнула Адэлька курыцы. Але тая нічога не хацела разумець, бегла за ёю і хацела дзюбнуць дзяўчынку ў спадніцу.
    — Ці ты не бачыш, дурная, што на мне белая сукенка?! Кш-кш-кш! — адганяла Адэлька курыцу. Але Чэрна не адставала да таго часу, пакуль бабуля не ляпнула па яе крылах хусткай.
    Прайшлі яшчэ некалькі крокаў. I раптам новая пагроза ўзнікла для белых сукенак. 3 узгорка імчаліся сабакі! Перабраліся цераз ручай каля млына, злёгку абтрэсліся і адным скокам былі каля бабулі.
    — I вы, нягоднікі, хто за вамі пасылаў? А ну, супакойцеся і ідзіце прэч! — гневалася бабуля, пагразіўшы ім. Сабакі, пачуўшы бабулін гнеўны голас і ўбачыўшы ўзнятую руку з хусткай, спыніліся ў нерашучасці: што рабіць? Дзеці таксама на іх крычалі, а Ян кінуў каменьчык, хацеў трапіць у сабак, а трапіў у ваду. Сабакі, якія звыкліся цягаць розныя рэчы з вады, вырашылі, што дзеці з імі гуляюць, з радасцю кінуліся ў ваду і ў адзін момант апынуліся на беразе, пасля чаго пачалі весела скакаць вакол дзяцей. Дзеці крычалі, хаваліся за бабулю, а бабуля не ведала, што рабіць.
    — Я злётаю дахаты, паклічу Бетку, — прапанавала Барунка.
    — He вяртайся, бо, кажуць, шляху не будзе, — спыніла бабуля.
    На шчасце, праходзіў каля іх пан бацька і адагнаў сабак.
    — Куды вы накіроўваецеся: на вяселле ці на танцы? — спытаў пан бацька, круцячы ў пальцах табакерку.
    — Няма да каго, пан бацька, пакуль толькі ў замак, —
    адказала бабуля.
    — А што там, у замку? — здзівіўся пан бацька.
    — Нас пані княгіня запрасіла, — прызналіся дзеці, і бабуля расказала, як сустрэліся з княгіняю ў альтанцы.
    — Вось яно што, — сказаў пан бацька, нюхаючы табаку, — ну, ідзіце, ідзіце, а пазней Адэлька мне раскажа, што там бачыла. А што ты, Янік, што будзеш казаць, калі пані княгіня спытае, у які бок берасцянка дзюбу паварочвае, га?
    — Яна пра гэта не будзе пытацца, — адказаў Ян і пабег наперад, каб пазбегнуць насмешак пана бацькі. Пан бацька ўсміхнуўся, развітаўся з бабуляю і пайшоў да гаці.
    Каля шынка гулялі Кудрнавы дзеці, рабілі млын, а Цылька нянчыла малое.
    — Што вы робіце? — спытала ў іх Барунка.
    — Нічога, — адказалі тыя, аглядаючы святочна апранутых дзяцей.
    — А мы ў замак ідзем, — пачаў Ян.
    — Ну і што з таго, — буркнуў Вавржынек.
    — I ўбачым там папугая! — дадаў Вілем.
    — Калі я вырасту, то таксама буду яго мець, так мне сказаў бацька, — тут жа яму адказаў бойкі Вавржынек, але другі хлопец, Вацлаў, і Цылька ўздыхнулі: <-Калі б мы маглі там таксама пабываць!»
    — He сумуйце, я вам што-небудзь прынясу, — сказаў Ян, — і раскажу пра ўсё, што там было.
    Нарэшце бабуля з дзецьмі дайшла да парка, дзе іх ужо чакаў пан Прошак.
    Княскі парк кожнаму быў адкрыты, знаходзіўся ён непадалёк ад Старой бялільні, але бабуля з унукамі зрэдку там бывала, асабліва тады, калі ў замак з’язджаліся паны. Захаплялася яна ўсім, што там з густам было зроблена; цудоўныя кветкі, рэдкія дрэвы, фантаны, сажалкі з залатымі рыбкамі, а найбольш ахвотна яна гуляла з дзецьмі на лужку або ішла да лесу. Там яны маглі смела паляжаць на зялёным мяккім дыване, там маглі панюхаць кожную кветку, а таксама нарваць кветак для букетаў і вянкоў. У полі, праўда, не раслі ні
    апельсіны, ні лімоны, але трапляліся густая чарэшня і дзікая грушка, усыпаныя пладамі, кожны мог іх нарваць, колькі захоча. У лесе шмат было суніц, чарніц, грыбоў і міндальных арэхаў. Фантанаў там, безумоўна, не было, але бабуля любіла спыніцца разам з унукамі каля гаці. Яны глядзелі, як хвалі вады хутка спадалі ўніз, потым уздымаліся ўгару, рассыпаліся мільёнамі кропель і зноў падалі ў пеністы вір, змешваліся з ім і, злітыя ў адзіную плынь, ужо спакойна плылі далей. Тут не было залатых рыбак, прывучаных да салодкіх крошак, але бабуля, калі ішла паўз сажалку, перакладала са сваёй кішэні ў Адэльчыну хлебныя крошкі, і калі дзеці іх кідалі ў ваду, з глыбіні выплывала мноства рыб. Бліжэй за ўсіх на паверхню ўздымаліся серабрыстыя плоткі, паміж імі плавалі хуткія, як стрэлы, акуні, з натапыранымі плаўнікамі, далей там і сям слізгалі тонкія вусачы з доўгімі вусішчамі, убаку можна было ўбачыць і пузатых карпаў, і плоскагаловых мянькоў.
    На лужку бабуля сустрэлася з людзьмі, якія яе віталі: «Хвала Ісусу Хрысту!» або «Дай вам Бог добрага дня!» Некаторыя спыняліся, распытвалі: «Куды вы, бабуля?», «Як вашы пажываюць? Што робяць?» Ад іх яна даведвалася навіны.
    А ў замку? Там не было ніякага парадку. To бяжыць слуга ў ліўрэі, то пакаёўка ўся ў шаўках, то ідзе пан, а за ім другі, і кожны высока нясе галаву, задзіраюць нос, і выступаюць як павы, якія адны толькі маюць права хадзіць па лужку. Калі нехта з іх і вітаўся з бабуляю, то кідаў няўважна «Guten Morgen»' або «Bonjour»", а бабуля чырванела і не ведала, ці трэба ёй адказваць «Аж ад веку» або «Дай Бог». Пазней казала дома: «Там, у замку, сапраўдны Вавілон!»
    Каля замка па абодва бакі дзвярэй сядзелі два ліўрэйныя лёкаі; той, што быў з левага боку, склаў рукі на каленях і пазяхаў ад суму, той, што быў справа, склаў рукі на грудзях і пазіраў на вокны. Калі пан Прошак да іх падышоў, прывіталі яго па-нямецку, кожны са сваім вымаўленнем.
    * Добрай раніцы (нямр
    " Добры дзень (франц).
    Падлога вестыбюля была выкладзена мармуровымі плітамі, а пасярэдзіне стаяў з густам зроблены більярд. Уздоўж сцен, на падстаўках з зялёнага мармуру, стаялі белыя статуі з гіпсу, якія ўяўлялі сабою міфалагічных герояў. Чацвёра дзвярэй вялі ў панскія пакоі. Каля адных сядзеў у фатэлі камердынер у чорным фраку і спаў. Да гэтых дзвярэй пан Прошак падвёў бабулю з дзецьмі. Камердынер уздыхнуў, пачуўшы шум, але, ўбачыўшы пана Прошака, прывітаў і спытаў, якая справа прывяла яго ў замак.
    — Пані княгіня пажадала, каб мая цешча з дзецьмі сёння яе наведала. Калі ласка, пане Леапольдзе, далажыце, — адказаў пан Прошак.
    Пан Леапольд узняў бровы, паціснуў плячыма і заявіў:
    — He ведаю, ці пажадаюць вас прыняць, яны працуюць у сваім кабінеце. Але магу паведаміць.
    Ён узняўся і павольна схаваўся за дзвярыма, каля якіх сядзеў. Праз хвілінку вярнуўся і, пакінуўшы дзверы адчыненымі, салодка ўсміхаючыся, кіўнуў, каб увайшлі.
    Пан Прошак пайшоў, а бабуля з дзецьмі апынуліся ў шыкоўным салоне.
    У дзяцей перахапіла дыханне, ножкі іх слізгалі па падлозе, гладкай, як лёд. Бабуля ішла як зачараваная, раздумваючы, ці можна ступаць па гэтых узорыстых дыванах. «Як шкада, — казала сама сабе. — Але што рабіць, яны ляжаць паўсюль, і пан камердынер таксама па іх ходзіць». Той вёў іх праз канцэртны салон і бібліятэку аж да кабінета княгіні, а вярнуўшыся да свайго фатэля, мармытаў сабе пад нос:
    — I што за дзівакі гэтыя паны. Прымушаюць чалавека прыслугоўваць простай бабе і дзецям.
    Сцены княжацкага кабінета былі абабіты светла-зялёнымі з золатам шпалерамі, такога ж колеру былі парцьеры на дзвярах і адзіным акне. На сценах вісела шмат партрэтаў у вялікіх і малых рамах. Насупраць акна — камін з шэрага мармуру з чорнымі і белымі прожылкамі, на ім — дзве вазы з японскага фарфору, а ў іх цудоўныя кветкі, якія
    напаўнялі кабінет сваім водарам. Па абодвух баках каміна знаходзіліся з густам зробленыя з дарагога дрэва паліцы, на іх былі раскладзены разнастайныя рэчы, што былі вынікам працы мастакоў, каштоўнасці і цудоўныя дары прыроды, такія як прыгожыя ракавіны, каралы, камяні. Была гэта памяць пра падарожжы і падарункі знатных асоб. У адным куце стаяла статуя Апалона з карарскага мармуру, у другім — просты, але з густам зроблены стол. Каля стала, на фатэлі, абцягнутым цёмна-зялёным аксамітам, сядзела княгіня ў белым пеньюары. Яна якраз адклала пяро, калі бабуля з унукамі ўвайшлі.
    — Хвала Ісусу Хрысту! — прывітала ветліва з паклонам бабуля.
    — На векі вякоў! Вітаю цябе, матуля, і дзяцей! — адказала княгіня.
    Дзеці спачатку паводзілі сябе нясмела, але бабуля ім міргнула, і яны хутка падышлі да княгіні і пацалавалі ёй руку. Яна пацалавала кожнага ў лоб і, паказаўшы бабулі на фатэль, абабіты аксамітам, з залатымі махрамі, запрасіла прысесці.
    — Дзякую, міласэрная пані, я не стамілася, — засаромелася бабуля і ўсё ад таго, што баялася зваліцца з незвычайнага сядзення або зламаць яго.
    Але княгіня настойліва паўтарыла: «Сядай жа, матуля». I бабуля, засцяліўшы на фатэлі белую хустку, асцярожна села, прыгаворваючы: «Няхай вашай міласці заўсёды добра спіцца».
    Дзеці стаялі як скамянелыя, толькі пераводзілі позіркі з адной рэчы на друтую. Княгіня гэта заўважыла і з усмешкаю спытала іх:
    — Ці падабаецца вам тут?
    — Так, — кіўнулі яны разам.
    — Яшчэ б ім не пабалася! Такая прыгажосць! Пэўна хацелі б тут застацца, — заўважыла бабуля.
    — А табе тут ці падабаецца? — звярнулася княгіня да бабулі.
    — Як на нябёсах, але жыць тут не хацелася б, — пакруціла галавою бабуля.
    — Чаму? — спытала здзіўлена княгіня.
    — А што б я тут рабіла? Гаспадаркі ў вас няма, пер’е скубсці не трэба, калаўрота не раскладзеш.
    — А ці не хацела б ты на старасці пажыць без клопату, адпачыць?
    — Рана ці позна прыйдзецца адпачыць. Будзе над маёю галавой узыходзіць і заходзіць сонейка, а я буду бесклапотна спаць. Але пакуль жывая, дзякуй Богу, трэба працаваць. Толькі лайдакі дарэмна хлеб яду’ць. А наогул без клопату не жыве ніводзін чалавек, аднаго турбуе адно, другога — другое, кожны нясе свой крыж, ды не кожнаму ён па плячы, — апавядала бабуля.
    Раптам чыясьці белая рука адгарнула цяжкую парцьеру і між складак з’явіўся прыгожы твар маладой дзяўчыны са светла-каштанавымі кучаравымі валасамі.