Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
два чалавекі, і не было там нічога, акрамя сухой травы і моху. Тут Вікторка і спала. Знаёмыя і родныя, яс бацькі і Маржэнка, якая ўжо заручылася з Тонікам, шукалі яе паўсюль. Яны хацелі б пагаварыць з ёю, прывесці дахаты, але яна пазбягала людзей, і ўдзень яе цяжка было ўбачыць. Калі аднойчы ўвечары зноў прыйшла пасядзець каля дома, Маржэнка падышла да яе ціхенька і сваім пяшчотным галаском стала прасіць: «Пойдзем, Вікторка, пойдзем са мной у пакой спаць, ты ўжо даўно са мной не спала, засумавала я па табе, ды і ўсе ў доме. Пойдзем са мной!»
Вікторка на яе паглядзела, дазволіла ўзяць сябе за руку і нават адвесці да сенцаў, а потым раптам вырвалася і пабегла. Шмат дзён яе потым не бачылі паблізу.
Аднойчы ўначы стаяў я на пасту, на строме каля Старой бялільні, месяц ярка свяціў, светла было, як удзень. I бачу — выходзіць Вікторка з лесу. Склала перад сабой рукі, галаву нахіліла і бяжыць лёгка, так, што чалавеку здаецца — не дакранаецца зямлі. Так дабегла яна да гаці. Я бачыў яе часта, як сядзела каля вады або на строме пад вялікім дубам, і таму не адразу зразумеў, у чым справа. Але калі добра прыгледзеўся, то ўбачыў, што яна нешта кінула ў ваду, і пачуў такі дзікі рогат, што валасы дыба сталі. Мой сабака стаў страшэнна выць. Я аж закалаціўся ад жаху. Вікторка між тым села на пень і заспявала. Я не зразумеў ні слова, але напеў быў знаёмы: так маці спяваюць дзецям калыханку:
Спі, дзіцятка, спі,
Ясныя вочкі закрый, Бог будзе з табою спаць, Будуць анёлы цябе гушкаць, Спі, дзіцятка, спі!
Гэты напеў так жаласліва гучаў уначы, што я ледзьве на нагах утрымаўся. Так сядзела яна гадзіны з дзве і ўсё спявала. 3 таго часу, з вечара да самай ночы спявае яна адну і тую ж
калыханку. Раніцай я ўсё расказаў свайму гаспадару, і той адразу здагадаўся, што яна кінула ў ваду. Так яно і было. Калі мы ўбачылі Вікторку зноў, пастава яе змянілася. Маці і блізкія жахнуліся, але ж нічога не паправіш. He ведала яна, што рабіла!
Паступова яна прывыкла падыходзіць да нашых дзвярэй, асабліва, калі яе даймаў голад. Але і тады, як і цяпер, прыйдзе, стане, як статуя, і стаіць. Жонка мая, яна тады яшчэ была дзяўчынай, вынесе ёй чаго-небудзь паесці. Тая моўчкі возьме і ўцякае ў лес. Калі іду па лесе, сустрэну яе і дам хлеба, яна возьме, але паспрабую загаварыць — уцячэ. Кветкі вельмі любіць Вікторка, калі няма букеціка ў яе руках, дык заткнуты за пояс. Як убачыць дзіця або сустрэне каго, раздае кветкі. Ці разумее, што робіць? Хто ж гэта ведае? Хто можа высветліць, што робіцца ў яе памутнёнай галаве, не яна ж сама?
Калі Маржэнка з Тонікам паехалі вянчацца на Чэрвеную Гару, прыбегла Вікторка дахаты. Хто яе ведае, ці то выпадкова, ці то нешта чула. У руках трымала кветкі, калі падышла да брамкі, пачала раскідваць па двары. Маці залілася слязьмі, вынесла ёй пірагоў і рознай ежы, але яна адвярнулася і пабегла.
Бацька вельмі пакутаваў: любіў ён Вікторку. На трэці год ён памёр. Я быў у гэты час на вёсцы, бачу — бягуць да мяне са слязьмі Маржэнка з мужам, пытаюцца, ці не бачыў я Вікторку. Хацелі яны прывесці яе дахаты, але не ведалі, як гэта зрабіць. У бацькі душа ніяк не можа з целам растацца, вось і вырашылі, што Вікторка яе трымае. Пайшоў я ў лес, думаў, калі ўбачу яе, скажу пра бацьку, можа, зразумее. А яна якраз сядзіць пад хвоямі. Я праходжу каля яе і толькі мімаходзь, каб не спалохаць, кажу: «Вікторка, бацька твой памірае, трэба табе пайсці дадому».
Яна нічога, нібы не чула. Ну, думаю, дарэмна ўсё гэта, і пайшоў у вёску, каб расказаць, як справа была. Я яшчэ з Маржэнкай стаю ля парога, як работнік крычыцы
— Вікторка ідзе да саду!
— Тонік, хутчэй выведзі кумачак са святліцы! Схавайцеся ўсе, каб яе не спалохаць! — крыкнула Маржэнка і пайшла да саду.
Праз хвіліну яна моўчкі вяла Вікторку ў хату. Тая гуляла з кветкай анемона і не адрывала ад кветкі сваіх прыгожых, хаця і пацьмянелых, чорных вачэй. Маржэнка вяла яе, нібы сляпую. У святліцы было ціха. 3 аднаго боку ложка стаяла ўкленчыўшы маці, каля ног — адзіны сын. У старога рукі складзены на грудзях, вочы звернуты да неба, ён яшчэ змагаўся са смерцю. Маржэнка падвяла Вікторку да самага ложка. Паміраючы скіраваў погляд на іх, і шчаслівая ўсмешка прабегла па яго твары. Хацеў узняць руку, але не змог. Вікторка зразумела, што нечага хоча, і паклала яму на далонь кветку. Хворы яшчэ раз на яе паглядзеў, уздыхнуў і памёр. Дачка прынесла яму лёгкі спачын. Маці залямантавала, а Вікторка, калі пачула плач, дзіка вакол сябе азірнулася і кінулася бегчы.
He ведаю, ці заходзіла яна больш у свой родны дом. За пятнаццаць гадоў, што жыву ў лесе, толькі аднойчы чуў яе голас. I не забудуся гэтага да самай смерці! Ішоў я аднойчы ўніз да маста, па дарозе з замка ехалі слугі з дровамі, а лугам, бачу, ідзе Златаглаўка. Гэта быў пісар з замку. Дзяўчаты звалі яго так, бо не хацелася ім запамінаць яго нямецкае прозвішча, а валасы ў яго былі прыгожыя, не вельмі доўгія, залацістыя. Ішоў па лузе, а было цёмна, ён зняў шапку і ішоў проставалосы.
Раптам аднекуль, нібы з неба звалілася, — Вікторка. Учапілася ў яго валасы, пачала рваць і трэсці яго, нібы гэта была садавіна якая. Немец крычыць, што ёсць сілы, я лячу з пагорка ўніз, гляджу — Вікторка не ў сабе ад гневу, кусае яму рукі і крычыць, як шалёная: «Нарэшце я табе адпомшчу, гад ты, д’ябал! Я цябе разарву! Куды ты падзеў маё дзіця? Ты — д’ябал, д’ябал, аддай мне яго!» — і так раз’ятрылася, што ўжо сіпець пачала, ні слова нельга было зразумець. Немец нічога не разумее, ашалеў ад страху. Мы з ёю не справіліся б, каб
не панскія людзі. Яны ўбачылі, што дрэнная справа, і прыбеглі на луг, толькі разам мы змаглі вызваліць беднага пісара з яе рук. Калі мы паспрабавалі Вікгорку звязаць, дык яна рванулася з усяе моцы, пабегла ў лес і доўга кідала адтуль у нас камяні і лаялася так, што аблокі трэсліся. Потым некалькі дзён яе ніхто не бачыў.
Немец пасля гэтага выпадку захварэў і так баяўся Вікторкі, што вырашыў з’ехаць з нашых мясцін. Дзяўчаты з яго смяяліся. Але хто ў такім выпадку ўцячэ, той выйграе; і без яго ўраджай збіралі на полі. Мы па ім сумаваць не будзем.
Ну, вось, бабуля, цяпер вы ведаеце ўсю гісторыю Вікторкі. Часткова я яе чуў ад нябожчыцы каваліхі, часткова — ад Маржэнкі. У чым тут была справа, ніхто не ведае, але, пэўна, справа нядобрая. Цяжкая кара чакае таго, у каго на сумленні гэтая загубленая душа!
Бабуля выцерла заплаканыя вочы і з прыветнай усмешкай сказала:
— Вялікі вам дзякуй, выдатна распавялі. Мусім адзначыць, што пан кум умее гаварыць, як па-пісанаму, яго паслухаеш і забудзешся на час, ажно і сонца за горы зайшло, — і бабуля паказала на цень, які залёг у палях, а потым пачала прыбіраць верацяно.
— Пачакайце адну хвілінку, — папрасіла жонка лесніка. — Я насыплю корму птушкам і правяду вас з гары.
Бабуля ахвотна пагадзілася.
— А я пайду з вамі да маста, мне яшчэ трэба ў лес, — сказаў ляснік, устаючы з-за стала.
Жонка яго пабегла за зернем і хутка на двары пачулася яе гучнае: «Цып-цып-цып!» Птушкі ляцелі да яе з усіх бакоў. Але першымі з’явіліся вераб’і, нібыта клікалі менавіта іх. Гаспадыня заўважыла: «Ну, вы паперадзе ўсіх!» Але тыя не звярнулі на яе словы ніякай увагі.
Бабуля стаяла на парозе, не адпускаючы ад сябе дзяцей, каб не напалохалі птушак, якімі яна любавалася. Каго толькі тут не было! Белыя і шэрыя гусі з гусянятамі, качкі з
качанятамі, чорныя турэцкія качкі, прыгожыя куры хатняга заводу, цыбатыя тыролькі, чубаткі, паўліны, цацаркі, індык, які хадзіў надзьмуты і важны, нібы ад яго нешта залежала, з індычкай, звычайныя галубы і галубы махнаногія. Усё гэтае птаства дружнай стайкай хапала зерне, наступаючы на лапкі, адны скакалі цераз другіх, падлазілі і пралазілі, дзе толькі можна было, а злодзеі вераб’і, напоўніўшы страўнік, скакалі па спінах гусей і качак.
Непадалёк сядзеў трусік, ручная вавёрка глядзела на дзяцей з каштана, высока падняўшы хвосцік. На плоце прымасцілася кошка, сочачы за вераб’ямі прагнымі вачыма. Сарна дазволіла Барунцы пагладзіць сябе па галаве. Сабакі ціха сядзелі каля дзяцей, бо жонка лесніка трымала ў руцэ прут. Толькі калі побач з Гектарам прашмыгнула гусяня, што хавалася ад чорнага пеўня, у якога з-пад носа сцягнула зернятка, сабака не мог утрымацца, каб не гаўкнуць.
— Бачылі старога асла! — крыкнула гаспадыня. — Таксама вырашыў заігрываць. Вось табе, каб памятаў! — і выцяла сабаку прутам.
Пасаромлены на вачах малодшых, Гектар, апусціўшы галаву і падціснуўшы хвост, паплёўся ў сенцы. Бабуля заўважыла:
— Як бачым, бацька не лепшы за сына.
Гектар быў бацькам Султана, які загрыз у бабулі яе прыгожанькіх качанятак.
Кармленне было скончана. Птушкі накіраваліся на свае жэрдкі. Дзеці атрымалі ў падарунак ад Франціка і Берціка прыгожыя пёркі паўліна. Гаспадыня дала бабулі яек тыролек, каб пакласці іх пад квактуху, узяла на рукі Анушку, ляснік, перакінуўшы стрэльбу цераз плячо, паклікаў Гектара, — і ўсе пайшлі з гасціннага дома. Сарна бегла ззаду, як сабака.
Спусціўшыся з узгорка, жонка лесніка пажадала гасцям добрай ночы і вярнулася з дзецьмі дахаты; каля маста паляўнічы працягнуў бабулі на развітанне сваю загарэлую руку і накіраваўся ў лес. Ян доўга назіраў за ім, а потым сказаў Барунцы:
— Калі я трохі падрасту, пайду з панам Баерам і буду хадзіць разам з ім у засаду.
— Табе яшчэ патрэбны нехта, хто цябе ахоўваў бы, таму што баішся русалак і лесуноў, — смяялася Барунка.
— Многа ты ведаеш, — злаваўся Ян. — Буду старэйшы, не буду баяцца!
Бабуля, праходзячы каля гаці, паглядзела на замшэлы пень і, успомніўшы пра Вікторку, уздыхнула і сказала:
— Бедная дзяўчына.
VII
На другі дзень апоўдні выйшла бабуля з дзецьмі з дзвярэй.
— Паводзьце сябе прыстойна, — загадала маці, выправаджваючы праз парог, — у замку нічога рукамі не хапайце, у княгіні з павагай пацалуйце руку!
— He хвалюйся, мы неяк справімся, — запэўніла яе бабуля.
Дзеці былі як кветачкі, і ў бабулі таксама святочны выгляд: яна апранула камлотавую гваздзіковага колеру спадніцу, белы, як снег, фартух, блузку з блакітнага дамаскага шоўку, каптур з бантам, на шыі ў яе былі каралі з гранату з талерам. Пад пахай яна несла хустку.
— Навошта вы ўзялі хустку, мама, дажджу не будзе, надвор’е добрае? — здзівілася пані Прошкава.