Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Гэта ваўкалак, — сцвердзіла каваліха. — Але ты нічога не бойся, Вікторка, я табе дапамагу, гэта яшчэ не позна зрабіць. Прынясу я табе заўтра рэч, якую павінна будзеш увесь час насіць з сабою. Раніцай, калі выйдзеш з пакоя, ніколі не забывай акрапіць сябе святою вадою і сказаць: «Бог са мною, а зло згінь!» Калі пойдзеш па полі, не аглядайся ні назад, ні па баках; а калі салдат загаворыць з табою, не глядзі на яго, нават калі б гаварыў, як анёл. Ён можа і голасам зачараваць, дык ты закрывай вушы. Памятай пра гэта. Калі ж праз некалькі дзён табе не будзе лепей, паспрабуем штонебудзь іншае, толькі зноў да мяне прыйдзі.
Вікторка выйшла з радаснай думкай і надзеяй, што цяпер усё будзе добра і лёгка, як было калісьці.
На другі дзень каваліха прынесла ёй нешта, зашытае ў чырвонуто тканіну, і сама павесіла Вікторцы на шыю, за-
гадаўшы, каб не здымала і нікому не паказвала. Увечары, калі дзяўчына касіла траву, яна заўважыла, што недалёка ад дрэва нехта стаіць, і адчула, як кроў прыліла да твару, але стрымалася і не глядзела па баках. Скончыўшы працу, яна так хутка пабегла дадому, нібы зямля пад ёю курэла.
На трэці дзень была нядзеля. Маці пякла булкі, бацька пайшоў запрасіць на абед настаўніка і некалькіх суседзяў, і па ўсёй вёсцы разнеслася вестка: «У Мікшы сёння заручыны!»
А другой палове дня з’явілася да Мікшы трое вяскоўцаў у святочных строях, у двух з іх на рукавах былі галінкі размарыну.
Гаспадар прывітаў гасцей на парозе, а ўсе хатнія, стоячы на ганку, віталі іх словамі: «Дай вам Бог многа шчасця!»
— I вам! — адказаў сват за бацьку і сына.
Жаніх увайшоў апошнім, а з вуліцы данесліся жаночыя галасы: «Добры хлопец гэты Тонік, галаву трымае, як алень, а якую мае прыгожую галінку размарыну на рукаве, і дзе толькі ён яе купіў?» Мужчынскія галасы адказвалі: «Што ж яму не ганарыцца, калі забірае з вёскі самую прыгожую дзяўчыну, найлепшую танцорку, добрую гаспадыню, ды яшчэ і заможную. I сапраўды пашчасціла!»
Так думалі на вёсцы многія бацькі і гневаліся на Вікторку, чаму чужынца выбрала, чаму не ўпадабала нікога са сваіх, навошта так спяшаецца. Адным словам, абмяркоўвалі, як звычайна ў такіх выпадках робіцца.
Увечары былі заручыны. Настаўнік склаў шлюбны кантракт, сведкі і бацькі паставілі пад ім тры крыжыкі замест імёнаў, якія давялося напісаць настаўніку. Вікторка паціснула Тоніку руку і паабяцала праз тры тыдні стаць яго жонкай. На другі дзень прыйшлі сяброўкі пажадаць ёй шчасця, і калі Вікторка выйшла на вясковую плошчу, усе яе віншавалі: «Хай пашле табе Бог шчасця, маладая!» А калі моладзь разам пачала крычаць: «Сумна табе будзе без нас, Вікторка! Навошта пакідаеш нас?» — слёзы выступілі на яе вачах.
Некалькі дзён Вікторка заставалася вясёлай, і калі вымушана была ісці за вёску, дык ішла бсз ранейшага страху, які не пакідаў, калі яна яшчэ не насіла ладанку ад каваліхі і не была заручана. Ёй здавалася, што ўсе страхі зніклі, дзякавала Богу і кавалісе, якая дала ёй такую добрую параду. Але радасць была нядоўгай.
Аднойчы вечарам сядзела яна з жаніхом у садзе. Размаўлялі яны пра будучую сваю гаспадарку, пра вяселле. Раптам Вікторка змоўкла, скіравала погляд на кусты, і рукі ў яс затрэсліся.
— Што з табою? — здзіўлена спытаў малады.
— Паглядзі між галінамі насупраць, ці нічога не бачыш? — прашаптала маладая.
Хлопец паглядзеў і кажа:
— Нічога я не бачу. А што ты там заўважыла?
— Мне падалося, што на нас чорны салдат глядзеў, — прамовіла Вікторка яшчэ цішэй.
— Ну, пачакай жа! Я пакладу гэтаму канец, — выкрыкн^ў Тонік, ускочыў і ўсё перагледзеў, але дарма: нікога ён не знайшоў. — Я яму гэтага не дарую. Калі на цябе яшчэ будзе глядзець, дык даведаецца, з кім мае справу, — злаваўся хлопсц.
— He пачынай з ім ніякай сваркі, Антанін, прашу цябе, бо ведаеш: салдат ёсць салдат. Бацька сам хадзіў да іх на Чырвоную Гару і добра заплаціў бы, каб іхні афіцэр прыбраў з нашай вёскі чорнага салдата. Алс той нічога не можа зрабіць, нават калі б хацеў, бо няма ніякай віны ў тым, што мужчына глядзіць на дзяўчыну. Бацька чуў размову сярод леснікоў, што гэты салдат з вельмі заможнага роду, што ён сам запісаўся ў салдаты і можа кінуць службу, калі захоча. Заспрачаешся з такім, дык табе ж самому дрэнна будзе, — так сказала дзяўчына Тоніку, і ён паабяцаў пакінуць салдата ў спакоі.
На Вікторку з таго вечара найшла нуда. Як бы моцна ні прыціскала яна ладанку да сэрца, тое працягвала моцна біцца,
калі бачыла дзяўчына нядобры погляд. Вікторка пайшла па параду да каваліхі.
— He ведаю, магчыма, гэта Бог мяне пакараў, але не дапамагае мне нічога, што вы мне казалі. Я ўсё выконвала дакладна, — паскардзілася Вікторка.
— Пачакай, дзяўчыначка, будзь цярплівай, я яго пакараю, нават калі б гэта быў сам антыхрыст. Трэба толькі атрымаць ад яго дзве рэчы. Пакуль я іх дастану, хавайся ад яго, дзе можаш. Маліся свайму анёлу-ахоўніку, і за душы ў чыстцы таксама маліся. Калі якую з іх вымаліш, дык будзе табе заступніцай перад Богам.
— Самае горшае, кума, што я ўжо не магу спакойна маліцца, — плакала Вікторка.
— Ах, дзяўчына, чаму ж ты так доўга маўчала? Вось цябе злая сіла і перамагла. Ну, дасць Бог, адолеем мы таго д’ябла.
Вікторка, сабраўшы ўсе сілы, горача малілася, і калі думкі пачыналі разбягацца, то, каб адступіла ад яе злая сіла, успамінала пра пакуты Хрыста, пра Дзеву Марыю.
Так змагалася яна два дні, а на трэці пайшла на далёкі край бацькавага поля па канюшыну. Работніку загадала, каб скора прыехаў за ёю, бо накасіць травы нядоўга! На поле Вікторка ішла лёгкім крокам, скакала, як козачка або сарна, людзі спыняліся, каб палюбавацца на яе, такая яна была ладная. Туды ішла сама, а назад яе прывёз работнік на калёсах з зяленай канюшынай, бледную, параненую. Нага яе была перавязана тонкай белай хусткай; давялося несці дзяўчыну ў хату на руках.
— Маці Божая святагорская! — галасіла маці. — Дзіцятка, што з табою здарылася?
— Застраміла я нагу, глыбока, было мне дрэнна. Аднясіце мяне ў пакой, я лягу! — прасіла Вікторка.
Паклалі яе на ложак, і бацька пайшоў па каваліху. Тая прыбегла адразу ж, а за ёю, як звычайна, натоўп няпрошаных кумачак. Адна раіла прыкласці да раны падбел, другая — глухую крапіву, трэцяя — кроў загаварыць, чацвёртая аку-
рыць, але каваліха не дала сябе збіць і прысыпала ацёклую нагу бульбяною мукою. Потым яна выгнала ўсіх з пакоя, заявіўшы, што будзе сама даглядаць Вікторку і што ўсё хутка будзе ў поўным парадку.
— А цяпер скажы мне, дзяўчыначка, што з табою здарылася, ты відавочна не ў сабе? I хто перавязаў табе нагу белаю тонкаю хусткай? Я яе схавала, каб гэтыя пляткаркі не ўгледзелі, — казала прадбачлівая каваліха, уладжваючы нагу на ложку.
— Куды ты яе схавала, кума? — спытала хутка Вікторка.
— У цябе пад падушкай.
Вікторка ўзяла хустку, паглядзела на крывавыя плямы на ёй, прачытала вышытае незнаёмае імя, і твар яе то бляднеў, то чырванеў.
— Дзяўчыначка, ты мне не падабаешся. Што я павінна пра цябе думаць?
— Думайце, што Бог мяне пакінуў, што я загінула на векі вечныя і няма мне ніякага выратавання!
— Можа, гэта яна ў гарачцы трызніць? — падумала кума, дакранаючыся да твара Вікторкі, але ён быў халодны, як і рукі, і толькі вочы дзяўчыны свяціліся, скіраваныя на хустку, што трымала яна перад сабою абедзвюма рукамі.
— Так паслухайце, кума, — пачала Вікторка ціха, — але нікому не гаварыце, што я вам скажу. Гэтыя два дні я не бачыла яго. Вы ведаеце, пра каго я думаю. Але сёння... Сёння з самай раніцы ў мяне ў вушах звінелі словы: «Ідзі па канюшыну, ідзі па канюшыну», нібыта нехта мне нашэптваў. Я ведала, што гэта д’ябальская спакуса, ведала, што салдат часта бывае там, каля нашага поля, сядзіць пад дрэвам на пагорку, але я месца сабе не знаходзіла, пакуль не ўзяла хустку і касу.
Па дарозе я думала, што сама сабе вораг, а ў вушах усё звінела: «Ідзі па канюшыну, ідзі па канюшыну!..» «Невядома яшчэ, ці будзе ён там, няма чаго табе баяцца, бо прыедзе за табою Тамаш», — гэтая думка падганяла мяне на поле. Глянула я пад дрэва — там нікога няма. Ну, калі нікога няма,
дык няма чаго баяцца; узяла я касу і хацела касіць. Але тут мне захацелася выпрабаваць сваё шчасце і пашукаць чатырохлістую канюшыну. ГІры гэтым я думала: «Калі знайду, значыць, буду шчаслівая з Антанінам...» Шукаю, шукаю, ужо ўсе вочы на канюшыну прагледзела, а нічога не знайшла. I тут раптам надумала паглядзець па баках. I каго я ўбачыла пад дрэвам? Салдата! Я хутчэй адвярнулася і ў той жа момант з маху наступіла на цёрн, што ляжаў ля дарогі, і параніла нагу. Я не закрычала, але мне было так балюча, што ў вачах пацямнела, і я павалілася на зямлю. Бачу, нібы ў сне, што нехта ўзяў мяне на рукі і панёс. Ад моцнага болю я апрытомнела. Каля ручая стаяў на каленях салдат і абвязваў маю нагу змочанай у вадзе белаю хусткай. «Божа, — падумала я, — што са мною цяпер будзе? He збегчы мне ад гэтых вачэй... Адно выратаванне — не глядзець». Боль не сціхаў, галава кружылася, але я нават нс войкала і вачэй не расплюшчвала. Калі ён дакранаўся да майго лба, браў мяне за руку, я маўчала, хоць часам мароз прабягаў па скуры. Пазней паклаў ён мяне на зямлю і пачаў пырскаць мне вадою на твар, а другой рукою падтрымліваў маю галаву. Што мне заставалася рабіць, вымушана была я вочы расплюшчыць. Ах, мілая кума, яго вочы свяціліся, як яснае сонейка. Я зноў апусціла вейкі. Але ўсё было дарэмна — ён загаварыў! Ох, мелі вы рацыю, што можа ён зачараваць голасам. I цяпер яшчэ ягоны голас гучыць у мяне ў вушах, усё чую яго словы, што ён кахае мяне, што я — яго шчасце, яго жыццё!
— Якія грэшныя словы, адразу бачны д’яблавы падкопы, якому чалавеку прыйдзе ў галаву казаць такое! Няшчасная ты дзяўчыначка, і што ж ты падумала, і як ты паверыла! — бедавала каваліха.
— Божа, як не паверыць, калі вам кажуць, што вас кахаюць!
— Глупства кажуць. Што з таго? Толькі баламуцяць. ён хоча ў цябе розум забраць.
— Я яму тое ж сказала, але ён Богам і душою кляўся, што закахаўся ў мяне з першага позірку, і толькі таму пазбягаў гаварыць са мною і прызнацца, што не хацеў звязваць жыццё маё са сваім няшчасным лёсам. Ах, я ўжо і не памятаю, што ён яшчэ мне казаў, было гэта вельмі жаласліва. Я паверыла яму, сказала, што баялася яго і толькі з-за страху перад ім дала згоду на шлюб, адкрылася, што нашу ля сэрца ладанку, і калі ён пажадае, то аддам яе яму, — скончыла свой аповед Вікторка.