Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Крысцінка стаяла ля акна і плакала, не саромеючыся сваіх слёз, пакуль пан бацька да яе не падышоў і, стукнуўшы табакеркаю ёй па плячы, прашаптаў
— Уяўляеш, што будзе, калі мяне будуць віншаваць!
— Вы, пан бацька, заўсёды любіце чалавека падражніць, — папракнула яго дзяўчына і выцерла слёзы.
Са слязьмі на вачах, але з радасцю і задавальненнем у сэрцы падышоў пан Прошак да стала і наліў віна.
— За здароўе ўсіх! — сказаў і выпіў першы келіх. У сваю чаргу госці выпілі за здароўе гаспадара, і хутка іх твары асвяціліся весялосцю. Янік быў самы шчаслівы: ён атрымаў ад лесніка двух трусікаў, ад пані мамы — вялікі пірог з рознымі зёлкамі, які ён вельмі любіў, ад бабулі — адну з сярэбраных манет, што захоўваліся ў палатняным мяшэчку ў куфры, ад бацькоў — падарункі, а пасля абеда ў садзе нечакана з’явіліся княгіня з Гартэнзіяй. Пан Прошак, пані з бабу-
ляй і дзецьмі выбеглі іх сустракаць, і Янік атрымаў ад графіні цудоўную кнігу, дзе былі намаляваны розныя звяры.
— Я прыехала паглядзець, як ты сёння весялішся, Ян, — прыветліва звярнулася княгіня да свайго канюшага.
— У роднай сям’і з добрымі сябрамі заўсёды весела, ваша міласць, — адказаў пан Прошак.
— Хто ў цябе ў гасцях?
— Mae суседзі, млынар са сваёй сям’ёй і рызенбургскі ляснік.
— Так не затрымлівайся каля мяне, вяртайся да іх, а я хутка паеду.
Пан Прошак пакланіўся, не асмельваючыся прасіць княгіню застацца, але бабуля простасардэчна пачала казаць:
— Было б цудоўна, каб міласэрная пані княгіня і мілая паненка паспыталі пірага. Ідзі, Тэрэзка, прынясі, апетыт прыходзіць падчас ежы. Барунка, злётай па кошычак, я назбіраю чарэшняў. Ці не хацела б міласэрная пані пакаштаваць троху смятанкі або віна?
Ян і Тэрэзка былі ў роспачы, баяліся, каб просты зварот не абразіў княгіню, але выйшла зусім наадварот. 3 прыветлівай усмешкай княгіня саскочыла з каня, перадала аброць Яну і, сеўшы на лаўку пад грушай, сказала:
— 3 задавальненнем прымаю ваша запрашэнне, але не хачу, каб вы пакідалі без увагі сваіх гасцей, няхай далучаюцца да нас.
Пані Прошкава заспяшалася ў святліцу, а пан Прошак, прывязаўшы да дрэва каня, вынес з дому столік. За хвіліну падыйшлі пан ляснік з глыбокім паклонам і пан млынар, вельмі збянтэжаны, але калі княгіня спыталася, як ідуць справы на млыне, ці прыносіць ён прыбытак, пан бацька адчуў сябе ўпэўнена і да таго асмялеў, што прапанаваў княгіні панюхаць табакі.
Сказаўшы кожнаму добрае слоўца, княгіня прыняла ад пані Прошкавай пірог, а ад бабулі шклянку смятанкі.
Між тым дзеці акружылі Яна, які паказваў ім сваіх звяроў, а графіня стаяла каля іх і, радуючыся разам з дзецьмі, адказвала на кожнае іх пытанне.
— Мама, паглядзіце, гэта наша сарна! — клікаў сын лесніка Берцік сваю маці, калі Ян паказваў сарну; маці і дзеці схілілі галовы над кнігай.
— Султан, як ёсць Султан! — крыкнуў Вілем, і калі гэта пачуў сапраўдны Султан, то пачаў круціцца каля дзяцей.
— Бачыш, гэта ты! — паказаў яму кнігу Ян.
Там быў і вялікі слон, які напалохаў Адэльку, былі і конь, і карова, заяц, вавёркі, куры, яшчаркі і гады, рыбы, жабы, матылі, божыя кароўкі і нават мурашы. Дзеці ўсіх пазналі, а бабуля, паглядзеўшы на змей і яшчарак, заўважыла:
— Чаго толькі людзі не зробяць, навошта ўсялякую нечысць маляваць.
Калі пані млынарка пажадала ўбачыць дракона, у якога з пашчы рвецца полымя, графіня сказала, што такога звера не існуе, гэта пачвара выдуманая. Пачуўшы такое тлумачэнне, млынар завярцеў табакерку і ўсміхнуўся:
— Мілая паненка, няма выдумкі, такіх пачвар з вогненнымі языкамі шмат на свеце, і яны належаць роду чалавечаму, а сярод нявінных звяроў іх шукаць няма чаго!
Графіня засмяялася, пані мама, ляпнуўшы мужа па руцэ, сказала:
— Шмат гаворыш, бацька!
Княгіня, размаўляючы з лесніком і панам Прошакам пра розныя рэчы, спытала між іншым, ці шмат у мясцовасці браканьераў.
— У нас засталося толькі два такіх нягоднікі. Быў і трэці, але таго, найдурнейшага, я некалькі разоў штрафаваў, цяпер ён сядзіць дома. А тыя два д’ябальскі хітрыя, ніяк іх не злаўлю. Прыйдзецца пачаставаць іх шротам. Галоўны ляснічы даўно мне раіць гэта зрабіць, толькі ці добра з-за зайца калечыць чалавека?
— He хачу, каб ты гэта рабіў, — сказала княгіня.
— Я думаю, што такая дробязь не давядзе да галечы, міласэрная пані, а на буйнога звера браканьер паляваць не адважыцца.
— Я чула, што ў мяне людзі ў лясах шмат крадуць? — спытала княгіня.
— Ну, — сказаў ляснік, — я служу міласэрнай пані ўжо болей за два гады і магу сказаць, што людзі шкоды за гэты час шмат не зрабілі. Безумоўна, нагаварыць можна ўсяго, напрыклад, я мог бы сам ссячы некалькі дрэў на працягу года, прадаць іх, а ў справаздачы паказаць, што іх скралі. Але навошта мне браць грэх на душу. Восенню, калі прыйдуць жанчыны грэбсці лістоту на падсцілку, а беднякі на ламачча, я заўсёды кручуся паблізу і, каб нагнаць на іх страх і папярэдзіць высечку, крычу так, што лес трасецца. Але ж не забіваць мне старую бабку, калі яна возьме з лесу палку для сякеры, як некаторыя гэта робяць? Паны ад гэтага не збяднеюць. А беднаму чалавеку падлога будзе, памоляцца за паноў Богу. Я гэта за шкоду не лічу.
— I правільна робіце, — пацвердзіла княгіня. — Але ж у нашай мясцовасці ёсць і злыя людзі. Пазаўчора ноччу ішоў Піккала з мястэчка і ў фазанніку на яго напалі злодзеі. Калі ён пачаў крычаць, абараняцца, яны жорстка яго збілі, ды так, што застаўся ляжаць, і цяпер яшчэ хварэе. Так мне сказалі.
— Гэта на праўду не падобна, ваша светласць, — заўважьгў пан Прошак, ківаючы галавой.
— Пакуль жывем, не чулі, каб у фазанніку або недзе no634 былі злодзеі, — азваліся ляснік і млынар.
— Пра што вы гаворыце? — спытала бабуля, падышоўшы бліжэй. Ляснік ёй растлумачыў.
— Вось нягоднік і манюка! — ускрыкнула бабуля, ад хвалявання падпіраючы бакі рукамі.
— I як ён толькі Бога не баіцца! Я раскажу міласэрнай пані праўду.
I бабуля распавяла княгіні ўсё, што раніцай пачула ад Крыстлы.
— Я не хвалю хлопцаў, але нічога не паробіш, кожны аберагае сваё. Каб хто-небудзь убачыў гэтага круцяля ўначы пад акном дзяўчыны, то разнёс бы па ўсёй акрузе; яе імя і шчасце назаўсёды былі б страчаны. Усе сталі б казаць: «Тая, да якой хадзілі паны, нам не падыходзіць». Дзяўчына баіцца, каб той чалавек хлопцам не помсціў.
— Няхай не баіцца, я ўсё ўладжу, — сказала княгіня і зрабіла знак графіні, што ад’язджаюць; абедзьве селі на коней і, ласкава развітаўшыся з усімі, паехалі ў бок замка.
— Гэта праўда, што мала хто адважьгўся б з княгіняй так смела размаўляць, як наша бабуля, — сказала пані Прошкава.
— Бывае, што лягчэй размаўляць з царом, чым з пісарам, а добрае слова заўсёды да добрага сэрца шлях знойдзе. Калі б я не сказала ў час, невядома, што з гэтага выйшла б, — адказала бабуля.
— Я заўсёды кажу, што памылка пані ў тым, што яна верыць невядома каму, — заўважыў ляснік, накіроўваючыся разам з панам Прошакам і млынаром назад у святліцу.
Увечары прыйшоў Кудрна, і як толькі пачулі дзеці катрынку, пусціліся скакаць разам з Крыстлай, Воршай і Беткаю. Пазней выпілі за здароўе княгіні шампанскае, якое тая даслала. He забыліся і пра Вікторку. Як сцямнела, бабуля аднесла ёй да гаці на замшэлы пень добры пачастунак.
На другі дзень раніцаю пані мама скардзілася бабулі, што пан бацька казаў па дарозе шмат непатрэбнага, але бабуля з усмешкаю адказала:
— Э, кума, гэта ж з ім здараецца толькі аднойчы на год!
X
Па жэрнаўскаму ўзгорку ўгару ўздымаюцца пяць падарожных. Гэта бабуля, пані мама, Крыстла, Манчынка і Барунка. На галовах першых дзвюх белыя хусткі, насунутыя аж на бровы, дзяўчаты — у круглых капелюшах. Спадніцы ва ўсіх
закасаныя — у малых дзяўчат, як і ў старэйшых, толькі за плячыма ў іх малыя кайстры, у якіх яны нясуць ежу.
— Мне здаецца, што я чую спеў, — сказала Крыстла, калі яны ўзняліся на вяршыню ўзгорка.
— I я чую!
— Я таксама, — адгукнуліся дзяўчаты.
— Хадзіце хутчэй, — прыспешвалі яны бабулю і хацелі ўжо пабегчы.
— Пачакайце, дурненькія! Праваднік ведае пра нас і без нас не пойдзе, — затрымала іх бабуля, і занепакоеныя дзяўчаты пайшлі разам з усімі.
На ўзгорку пастух, які пасвіў авечак, здалёк з імі прывітаўся.
— He змокнеш, Ёза? — спытала пані мама.
— He хвалюйцеся, да паслязаўтра надвор’е не зменіцца. Памаліцеся і за мяне. Шчаслівай дарогі!
— Далібог, узгадаем.
— Бабуля, адкуль Ёза ведае, калі будзе дождж, а калі будзе добрае надвор’е? — пыталася Барунка.
— Перад дажджом земляныя чэрві выпаўзаюць з зямлі на паверхню і рыюць сабе норкі, чорныя скарпіёны выглядваюць з сваіх дзірак, яшчаркі і павукі хаваюцца, а ластаўкі лётаюць нізка-нізка над самай зямлёй. Пастухі цэлы божы дзень па-за домам, і калі няма чаго рабіць, то яны назіраюць за рознымі жывымі істотамі, як жывуць і чым харчуюцца. А я вось пра надвор’е даведваюся па гарах ды па небе.пагляджу, ці ясныя вяршыні, якога колеру плывуць аблокі, і адразу бачу, калі будзе горача, а калі непагадзь, вецер, град або снег, — казала бабуля.
Каля жэрнаўскай каплічкі стаіць натоўп падарожных: мужчыны, жанчыны і дзеці, многія маці прынеслі з сабою немаўлят у коўдрачках, каб даць абяцанне Маці Божай і вымаліць у яе здароўе і шчасце для іх.
На парозе каплічкі стаіць праваднік Марцінец. Яго высокая постаць узвышаецца над усімі, і адным поглядам ён мо-
жа акінуць давераны яму натоўп людзей. Убачыўшы бабулю са спадарожніцамі, ён кажа: «Цяпер усе ў зборы, можам збірацца ў дарогу. Але найперш памолімся, каб дарога была шчаслівая». Падарожныя ўкленчылі, сяляне, што стаялі на плошчы, маліліся разам з імі. Пасля малітвы акрапіліся святою вадою, адзін з падлеткаў узяў высокі крыж, на які нарачоная Томаша павесіла вянок, а Крыстла ахвяравала чырвоную стужку. Каля крыжа стаялі мужчыны на чале з правадніком, за імі жанчыны згодна з узростам. Але з месца ніхто не зрушыўся: гаспадары і гаспадыні давалі апошнія загады наконт падтрымання агню і догляду статка; дзеці крычалі: «Купіце нам падарункі!»; старыя прасілі: «Памаліцеся за нас!»
Але тут Марцінец заспяваў гучным голасам: «Багародзіца, дзева, радуйся!», хор падхапіў, хлопчык узняў крыж, упрыгожаны кветкамі, і натоўп рушыў па дарозе на Сватанёвіцы. У кожнага крыжа або кагтлічкі спыняліся і чыталі «Ойча наш» і «Верую», маліліся ля кожнага дрэва, на адным з якіх нехта набожны павесіў абраз Дзевы Марыі, ля крыжоў, пастаўленых на месцы няшчасных выпадкаў.