Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
ла памерці, гэтая думка не ішла з яе галавы. Бабуля не забывалася пры кожнай малітве чытаць <-Ойча наш» за яе здароўе. Дзеці хутка супакоіліся, а пані Тэрэза, і без таго маўклівая, яшчэ менш гаварыла, і калі б бабуля ні зайшла да яе ў пакой, заўсёды бачыла яе заплаканай. Бабуля раіла ёй пайсці некуды ў госці, каб развеяцца, і радавалася кожны раз, калі Тэрэзка некуды выходзіла. Старая добра разумела, што дачцэ сумна адной без мужа, што яна хацела б жыць у шумным горадзе, дзе правяла шмат гадоў. Шлюб яе вельмі шчаслівы, але дрэнна было тое, што Ян вымушаны быў большую частку года знаходзіцца ў Вене, а яна — жыць без яго ў страху і нудоце. А цяпер не бачыла мужа, а дзеці бацьку ўжо цэлы год. «Не жывуць, а чакаюць жыцця», — уздыхнула бабуля. 3 Янам збіралася прыехаць Іаганка, другая дачка бабулі. Яна хацела сустрэцца з маці, падзяліцца з ёю радасцю і параіцца, бо рыхтавалася браць шлюб. Бабуля вельмі спадзявалася, што ўбачыць дачку, а цяпер яе надзеі не спраўдзіліся. Акрамя Ta­ro, турбаваў яе лёс Мілы. Міла быў сумленным, прывабным хлопцам, Крыстла — цудоўнай дзяўчынай, бабуля іх любіла і жадала, каб яны пабраліся. «Калі роўны з роўным сыйдзецца, то Бог такому шлюбу радуецца!» — казала. Але шчасцю іх пагражала небяспека. Міла з іншымі хлопцамі накіроўваўся раніцай у воінскі лагер. Менавіта пра гэта бабуля думала, а таму была сумнай.
— Бабуля, толькі паглядзіце, Чорная грабае. Пачакай ты, нягодная! Кш-кш-кш! — пачуўся голас Барункі, і бабуля, узняўшы галаву, убачыла вылятаючую з агародчыка курыцу і вырытую на градцы яму.
— Ах ты, нягодніца, як хітра забралася! Вазьмі граблі, Барунка, выпраў градку. Глядзіце, і гусі тут жа! Гэта яны за мною. Я забылася, што трэба іх карміць, ды на седала, — бабуля паклала верацяно і выйшла за брамку. Барунка засталася ў агародчыку, каб разраўняць зямлю на градцы. Праз некаторы час прыйшла Крыстла.
— Ты тут адна? — спыталася, зазірнуўшы праз плот.
— Заходзь, бабуля хутка вернецца, пайшла карміць птушак, — адказала Барунка.
— А дзе маці?
— Пайшла ў горад праведаць куму, ты ж ведаеш, маці плача, бо бацька, магчыма, у гэтым годзе не прыедзе. Бабуля маці пасылае ў горад, каб тая трошкі развеялася. Мы ўсе так чакалі бацьку і графіню таксама, але нам не пашчасціла. Бедная Гартэнзія! — Пасля гэтых слоў Барунка ўкленчыла на адно калена на сцежцы, абаперлася локцем на другое калена і, паклаўшы галаву на далоні, задумалася. Крыстла сядзела пад бэзам, склаўшы рукі на грудзях і з паніклаю галавой. Яна была моцна ўсхваляваная, вочы яе апухлі ад слёз.
— Мабыць, гэта цяжкая хвароба, гарачка. He дай Бог, каб яна памерла! Крыстла, ты ніколі не хварэла на гарачку? — спытала, трошкі памаўчаўшы, Барунка.
— He, я ніколі не хварэла, але што будзе з маім здароўем цяпер, не ведаю, — з сумам адказала Крыстла.
Толькі цяпер Барунка ўважліва на яе паглядзела і, убачыўшы як змяніўся яе твар, ускочыла, падышла да яе, пытаючыся:
— Што з табою? Ці Мілу ўзялі?
Замест адказу Крыстла залілася слязьмі. У гэта момант з’явілася бабуля.
— Ужо вярнуліся? — з трывогаю спытала яна хутка.
— He, яшчэ не вярнуліся, — пакруціла галавою Крыстла, — але дарэмна спадзявацца. Люцка, кажа, паклялася, што калі Мілу не атрымае, то і мне яго не бачыць. А што яна захоча, тое стараста і робіць, ён ёю вельмі ганарыцца. Аканом дагаджае старасту. Аканомава дачка не можа дараваць Мілу, што ён пасмяяўся з яе каханага, і таксама падлівае масла ў агонь. I шмат яшчэ чаго, мілая бабуля, пазбаўляе мяне надзеі на шчасце.
— Але бацька Мілы быў у канцылярыі, як я чула, ды аднёс туды багата грошай. Можа, што і выйдзе?
— Гэта адзіная наша надзея: калі яго паслухалі, то, можа, што і зробяць. Толькі неаднойчы было, што выслухоўвалі,
але не дапамагалі. Скажуць, што не атрымалася, а чалавек спадзяваўся.
— Спадзяюся, што так з Мілам не здарыцца. А калі б да тых грошай, што бацька Мілы аднёс у канцылярыю, ды твой бацька дадаў бы сваіх. Выкупілі б Мілу ды пазбавіліся клопату.
— Калі б не было «калі б», мілая бабуля. Па-першае, зніклі тыя грошы, што даў стары Міла, па-другое — няма ў майго бацькі вольных грошай, усе ў гаспадарцы, а калі б і меў, то, нягледзячы на тое што ён любіць Якуба і не перашкаджае мне пайсці за яго, усё ж хацеў бы, каб зяць у дом прынёс, а не знёс. I нарэшце, калі б бацька і пажадаў даць грошы, то Міла не ўзяў бы. Ён з гонарам і не захоча, каб мой бацька плаціў за яго.
— Ён, магчыма, думае: «Возьмеш заможную жонку, то не будзеш гаспадаром у доме». Кожны мужчына з гонарам так лічыць, мілая дзяўчына. За гэта яго асуджаць нельга. Ды што казаць пра тое, у чым, пэўна, не будзе патрэбы, а калі б яна і была, то наўрад ці такое можна зрабіць.
— Памылка, вялікая памылка, што яны такое зрабілі з італьянцам. Раней я з гэтага смяялася, а цяпер плачу, — казала Крыстла. — Калі б не здарылася тое, Міла ўладкаваўся б у замак, праслужыў два гады і пазбавіўся б рэкрутчыны. Больш за ўсё пакутую я, што адбылося ўсё па маёй віне.
— Дурненькая! Ты настолькі ж вінаватая, наколькі гэтая маргарытка, якую мы абедзьве захацелі б сарваць і пасварыліся б праз гэта. Значыць, і я павінна вінаваціць сябе, бо ў нябожчыка Іржы праз мяне адбыўся падобны выпадак, як і ў цябе. Галубка мая, калі чалавекам валодаюць гнеў, рэўнасць, каханне або якое іншае пачуццё, ён разважаць не ў стане. У такія хвіліны ён і жыцця свайго не пашкадуе. Што зробіш, і самы дасканалы чалавек мае слабыя месцы.
— Бабуля, вы яшчэ летась на імянінах пана Прошака казалі, што ваш нябожчык муж нешта падобнае ўчыніў, і нібы яго пакаралі, а сёння вы ўспомнілі яшчэ раз. Я ўсё забывалася спытаць, раскажыце мне сёння, прашу вас. Прыйдзе час,
мінуюць цяжкія думкі, ды і сядзець пад бэзам так прыемна, — прасіла Крыстла.
— Ну, добра, — пагадзілася бабуля. — Ты, Барунка, ідзі прыглядзі за дзецьмі, каб не лезлі да ракі.
Барунка пайшла, і бабуля пачала:
— Была я ўжо дарослай дзяўчынай, калі Марыя-Тэрэзія пачала вайну з Прусіяй. Праз нешта яны не мірыліся. Імператар Іосіф з войскам падышоў да Ярамсржа, а прусак засеў на мяжы. Усюды па вёсках была размешчана армія. У нашай хаце змясцілі некалькі салдат з афіцэрам. Гэта быў чалавек легкадумны, з тых, хто лічыць, што кожная дзяўчына лёгка трапляе ў яго сетку, як муха да павука. Я адразу яго прабрала, але ён увагі на мае словы не звярнуў, як гавораць, плюнь у вочы, а ён скажа, што божая раса. Калі я ўбачыла, што словы не даходзяць, то зрабіла так, каб не сустракацца з ім без сведкаў. Але сама ведаеш, колькі разоў на дзень прыходзіцца дзяўчыне бегчы то на поле, то па траву на луг. выпадае і дома адной застацца. У нас за дзяўчатамі ніхто не наглядае, і патрэбы ў гэтым няма. Дзяўчына сама павінна глядзець сябе. I тут магчымасці заўсёды ёсць для дурнога чалавека пераследаваць дзяўчыну. Але Бог мяне ахоўваў. Па траву я хадзіла заўсёды рана, калі яшчэ ўсе спалі. Я з маладосці рана ўставала, маці заўсёды казала: < Хто рана ўстае, таму Бог дае». I сапраўды, хоць асаблівай карысці з таго я не мела, дык хоць радасць. Калі выходзіш рана ў сад або поле і бачыш зялёную траву, на якой блішчыць раса, то сэрца радуецца. Кветкі стаяць, нібы дзяўчаты, з узнятымі галовамі ды яснымі вочкамі. А пах які! Ад кожнага лісточка, ад кожнай траўкі прыемны пах. Птушкі нада мною спяваюць, Бога славяць, а вакол ні душы. А як пачне з-за гор сонца ўзыходзіць, здаецца, што я ў касцёле стаю. Заспяваеш тут, і работа пойдзе лёгка. Аднойчы кашу траву, а было гэта ў садзе, і чую за сабою: «Памагай Бог, Мадленка!» Азірнулася, каб адказаць: «Дай, Божа!», але слова не магла вымавіць, аж серп вываліўся з рук.
— Гэта быў той афіцэр? — перапыніла яе Крысцінка.
— He спяшайся, памалу, — спыніла яе бабуля і працягвала: — не быў гэта афіцэр, праз яго я серп з рук не выпусціла б. Здарылася гэта са мной хутчэй ад радасці, чым са страху. Перада мной стаяў Іржы! Павінна табе сказаць, што гады тры я яго не бачыла. Ты ж ведаеш, што Іржык быў сынам нашай суседкі Новатны, той самай, якая разам са мной размаўляла з імператарам Іосіфам.
— Так, гэта ведаю. Яшчэ вы казалі, што замест святара з яго выйшаў ткач.
— Ну, так. У гэтым быў вінаваты яго дзядзька. Навука хлопцу давалася лёгка, вучыўся, нібы граў, калі мой бацька ездзіў за ім да Рыхова, то чуў толькі, як Іржы хваляць. У нядзелю ён прыязджаў дахаты і заўсёды чытаў суседзям Біблію замест майго бацькі. Мой бацька добра чытаў, але Іржык чытаў так, што заслухаешся. Новатна казала: «Я гэтага хлопца ўжо бачу святаром». Мы ўсе да яго так ставіліся, нібы ўжо быў святаром, і калі нехта штосьці рабіў, то імкнуўся даслаць яму нечага смачнага. Новатна, часам, скажа: «Божа мой, чым мне вас аддзячыць?» А ёй адказвалі: «Стане Іржык святаром, то памоліцца за нас». Мы разам раслі, куды адзін, туды і другі. Але калі прыехаў на вакацыі ў другі, а потым у трэці раз, у мяне ўжо не было той смеласці, пачала я яго саромецца. I калі часам за мною прыходзіў да саду і хацеў абавязкова дапамагчы мне несці траву, то мне ўжо здавалася, што я грашу, калі дазваляю яму мне дапамагаць. Казала я яму, што святару гэта не да твару, а ён смяяўся і казаў, што столькі яшчэ вады сплыве, пакуль ён святаром стане. Бывае так, што чалавек мяркуе, а Бог распараджаецца. Раптам, калі быў на трэціх вакацыях, прыйшло патрабаванне з Кладска ад дзядзькі, каб прыехаў Іржы да яго. Быў той дзядзька ткачом і рабіў прыгожыя ўзорыстыя рэчы, чым нядрэнна зарабляў, а паколькі не меў уласных дзяцей, то ўспомніў пра Іржыка. Кума не хацела яго пасылаць; мой жа бацька ўгаворваў яе не ўтрымліваць хлопца, можа, кажа, знойдзе ён сваё шчасце, ды
і дзядзька мае на пляменніка нейкае права. Пайшоў Іржы. Кума і мой бацька праводзілі яго да Вамбержыцэ, куды яны накіраваліся на набажэнства. Яны вярнуліся, а Іржык застаўся. Засумавалі мы па ім, больш за ўсіх кума і я. Толькі кума пра свой сум усім скардзілася, а я нікому нічога не сказала. Дзядзька паабяцаў, што будзе клапаціцца пра яго, як пра свайго роднага сына. Новатна ўсё думала, што Іржык у Кладску ходзіць у школу, і не губляла надзеі ўбачыць яго святаром. А выйшла, што праз год ён прыйшоў наведаць нас ужо выдатным ткачом! Кума моцна плакала, але што зробіш, да таго ж Іржы, суцяшаючы маці, прызнаўся, што не меў ніякай ахвоты станавіцца святаром. Навучацца ён быў не супраць, толькі дзядзька не раіў; ён растлумачыў пляменніку, як доўга неабходна вучыцца ў школах, потым шукаць працу, пакуль не заробіш кавалак хлеба. Лепей узяцца за рамяство, яно хутчэй дасць заробак. Ткацтва, казаў дзядзька, залатое дно, асабліва для такога адукаванага чалавека, як яго пляменнік. Адным словам, Іржы паддаўся ўгаворам і стаў вучыцца ткацкаму рамяству. А быў ён упарты ва ўсім, за што не возьмецца і справа ў яго пайшла. За год дзядзька перадаў яму сваё рамяство і паслаў за вопытам па свеце. Толькі перад гэтым Іржык павінен бьгў наведаць у Берліне аднаго знаёмага дзядзьку ды там яшчэ падвучыцца. Іржы найперш прыйшоў дахаты, у Чэхію. У той раз ён прынёс мне з Вамбержыцэ гэтыя фісташкавыя пацеркі.