Бабуля
Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
Людзі, што ішлі на познюю службу, віталі іх словам божым і ў адказ чулі найлепшыя пажаданні. Часам яны спыняліся, распытвалі адзін аднаго пра жыццё, пра навіны ў Жэрнаве, пра справы на млыне. Зімою жыхара Жэрнава рэдка можна было сустрэць на дарозе да касцёла, бо тады сцежка была небяспечная, а летам спускацца з узгорка было лягчэй, асабліва для моладзі. У нядзелю да абеда па дарозе, што цягнулася праз луг, у бок мястэчка бясконца ішлі людзі.
Вось ідзе не спяшаючыся старая ў кажушку і хустцы, а каля яе, абапіраючыся на палку, крочыць муж, пра іх гады сведчыць грэбень у валасах кабеты, бо такой моды трымаюцца толькі пажылыя людзі.
Ідуць жанчыны ў белых каптурах з «галубкамі»; мужчыны ў заломленых шапках з аўчыны або выдры імкнуцца раней за жанчын перайсці доўті масток праз рэчку. Прытанцоўваючы, збягаюць уніз нібы лані дзяўчаты, а за імі спяшаюцца хуткія, як алені, хлопцы. Сярод вецця мільгае белы рукаў, зачапілася за куст чырвоная стужка, што вілася па плячы, паказалася стракатая вышытая камізэлька хлопца, і нарэшце вясёлая кампанія выбегла на зялёны лужок.
Вярнуўшыся дахаты, бабуля здымала святочную сукенку, апранала даматканую, з грубай воўны, спадніцу і пачынала займацца гаспадаркай. Пасля абеду яна любіла сесці побач з Барункай, пакласці ёй на калені галаву, каб тая пашукала ёй у валасах. Звычайна пры гэтым засынала, але ненадоўга. Прачынаючыся, здзіўлялася, што заснула-. <Я і не ведаю, як гэта вочы закрыліся!»
Пасля абеду бабуля хадзіла з дзецьмі да млына, такая ўжо была завядзёнка, і дзеці гэтаму надзвычай радаваліся. Млынар з жонкай мелі дачку, аднагодку Барункі, якую звалі Манчынкай. Гэта была добрая і вясёлая дзяўчынка.
Каля млына перад брамай, паміж дзвюх ліп, стаяла статуя Яна Непамуцкага*, тут пасля абеда ў нядзелю сядзелі пані мама з Манчынкай, часам да іх далучалася якая-небудзь кума з Жэрнава, якая затрымалася тут. Пан бацька з табакеркай у руках стаяў каля іх і што-небудзь расказваў. Як толькі яны бачылі, што бабуля з унукамі ідуць уздоўж рэчкі, Манчынка падхоплівалася і бегла ім насустрач, а пан бацька ў сваім нязменным светла-шэрым каптане, чаравіках і падкасаных штанах, не спяшаючыся, разам з кумою ішоў следам за дачкой; пані мама вярталася на млын, бо «трэба было нешта
■ Ян Непамуцкі — праслаўлены чэшскі святы.
прыгатаваць, каб пачаставаць дзяцей». I раней, чым падыходзілі дзеці, пад вокнамі дома ў садку або на востраве быў ужо накрыты стол; зімою дзяцей кармілі ў доме. На стале — здобныя булкі, хлеб, мёд, масла і смятана. Потым пан бацька прыносіў у кошыку садавіны або пані мама — пляцёнку сушаных яблыкаў, груш і сліў. Кава і падобныя панскія напоі былі тады не ў модзе.
«Як добра, бабуля, што зайшлі, — казала пані мама, прапануючы крэсла, — калі б вы не прыйшлі да нас у нядзелю, то і нядзеля не была б нядзеляю. А цяпер пачастуйцеся, што пан Бог даў!»
Бабуля ела мала і прасіла, каб пані мама не давала таксама шмат дзецям, але на гэта паўнаватая пані мама толькі смяялася: <-Вы ўжо старая, таму не дзіўлюся, што мала ясце, але дзеці, ох, Божа, маюць жалезныя страўнікі! Паглядзіце на панну Манчу, калі хочаце, яна вам скажа, што заўсёды галодная». Дзеці ўсміхаліся і былі цалкам згодныя з пані мамай.
Калі пані мама давала ім па булцы, яны беглі за стадолу. Цяпер у бабулі клопату не было. Дзеці гулялі з мячом у «каня», «на фарбы» і падобныя гульні. Чакала іх там заўсёды адна і тая ж кампанія: шасцёра дзяцей, адзін меншы за другога, як трубы ў аргане.
Былі гэта дзеці з беднай хаты за шынком. Бацька хадзіў па ваколіцы з катрынкай, а маці мыла, латала адзенне і штодзённа працавала за кавалак хлеба. Але ні па катрыншчыку, ні па яго жонцы, ні па дзецях не было заўважна, што яны жывуць у галечы. Дзеці выглядалі добра, а з хаты часам разносіліся па ваколіцы прывабныя пахі; калі ж дзеці з бліскучымі ад тлушчу вуснамі выбягалі на вуліцу, то суседзі пыталіся: «I што гэта смажаць Кудрновы?» Аднойчы Манчынка прыйшла дахаты і расказала маці, што Кудрнова дала ёй кавалак зайца. Ды такога смачнага, што нават цяжка перадаць, смачнейшага за міндаль. «Зайчаціна? Ды адкуль яны яе ўзялі? Пэўна, Кудрна крадзе ў лесе дзічыну? — падумала жонка млынара. — Але ж прыйдзе час расплаты!»
Зайшла Цылька, старэйшая дачка Кудрны, як заўсёды трымаючы на руках немаўля. Гэтай дзяўчынцы ўвесь час даводзілася каго-небудзь даглядаць: кожны год у сям’і з’яўлялася дзіця. Жонка млынара адразу ж яе спытала:
— Скажы, што ў вас было смачнага на абед?
— Нічога, адна бульба, — адказала Цылька.
— Як жа адна бульба, калі Манча сказала, што ваша маці дала ёй кавалак найсмачнейшай зайчаціны!
— Ды гэта ж не заяц, а смажаная котка! Бацька злавіў яе на Чэрвеннай гары; тлустая была, як свіння. Маці яшчэ і сала з яе натапіла, бацьку будзе, чы.м мазацца. Яму жонка каваля так параіла, калі ён пачаў кашляць. Гэта каб не захварэць на сухоты.
— Бог ты мой! Яны ядуць котак! — закрычала млынарыха і з агідаю плюнула.
— Ах, калі б вы толькі ведалі, якая яна смачная! А вавёркі яшчэ смачнейшыя... Бывае, што бацька прыносіць варон, толькі яны нам не падабаюцца. А зусім нядаўна пашчасціла: у служкі з панскага двара падавілася гусь падчас ежы, і яе аддалі нам. He, мяса мы ядзім шмат!.. Часам авечку бацьку дадуць, a то і свінню, калі захварэе, і аканому даводзіцца яе зарэзаць. Шкада толькі, што бацька не заўсёды паспявае і...
Але пані мама спыніла Цыльку
— Ідзі, ідзі, фу, аж холадна стала! Манча! Ты бязбожніца, калі будзеш яшчэ калі-небудзь есці зайчаціну ў Кудрны! Хутчэй ідзі мыцца і не хапай нічога рукамі! — гарачылася млынарыха, падштурхоўваючы Цыльку да дзвярэй.
Манчынка плакала, пераконвала маці, што зайчык быў добры, але жонка млынара толькі плявалася. Прыйшоў бацька і, даведаўшыся, у чым справа, сказаў, круцячы табакерку ў руках:
— Што вы выдумляеце, матуля, хто ж ведае, ад чаго дзяўчаты таўсцеюць! Каму — як балота, а каму — як залота. Можа, я сам калі-небудзь пакаштую вавёрку!
— Ну тады ў хату не ўвойдзеш, хопіць казаць глупства! — гневалася млынарыха, а бацька прыжмурваў вока і смяяўся.
He толькі жонцы млынара, многім было гідка браць штонебудзь ад Кудрнавых, і ўсё толькі таму, што тыя елі котак і ўсё тое, чаго ніхто іншы ў рот не ўзяў бы. Але дзецям Прошкавых было ўсё роўна, фазанаў ці варон елі за абедам малыя Кудрнавы, толькі б прыходзілі за стадолу гуляць. Яны сумленна дзяліліся з сябрамі булкамі і ўсім астатнім, каб тыя былі задаволенымі і вясёлымі. Цылька, дзесяцігадовая дзяўчынка, давала ў рукі малодшай сястры, якую даглядала, кавалак булкі, пакідала яе на траве і пачынала гуляць разам з усімі або пляла з лістоў трыпутніку шапкі хлопчыкам, а дзяўчынкам кошыкі. Нагуляўшыся ад душы, уся кампанія ішла да двара млынара, і Манчынка аб’яўляла маці, што ўсе вельмі галодныя. Пані мама ніколькі гэтаму не здзіўлялася і карміла ўсіх. Пан бацька выкарыстоўваў гэты момант, каб пасмяяцца з яе, і казаў, калі ў хату заляталі дзеці:
— Ой, нешта вельмі хочацца есці. Ці не застаўся, Цылька, мне кавалак зайчаціны?
Тут пані мама з агідаю плявалася і ішла з хаты, а бабуля, пагразіўшы пальцам, казала пану бацьку:
— Але, але, які вы жартаўнік, пан бацька, калі б я была пані мамай, то прыгатавала б вам варону з гарохам!
Пан бацька круціў у руках табакерку і, прыжмурыўшы вока, хітра ўсміхаўся.
Калі старэйшыя сядзелі ў садку, да іх звычайна заходзіў стары работнік, і пачыналіся размовы пра казанне, сённяшнія агалошванні, за каго маліліся, хто з кім выйшаў з касцёла. Пасля гутарка пераводзілася на ўраджай, паводку, буры і град, ткацтва і адбелвванне палатна, меркавалі пра тое, ці ўрадзіцца лён. Нарэшце размова пераходзіла на Крамолінскіх злодзеяў і крымінал. Стары вельмі любіў пагаварыць, але калі бліжэй да вечара з’язджаліся завознікі, памятаючві прыказку «раней прыедзеш, раней змелеш», мусіў ісці да млына, а пан бацька накіроўваўся паглядзець, што робіцца ў шынку. Жанчвіны ж, застаўшыся адны, яшчэ доўга абмяркоўвалі то адно, то другое.
Зімою дзеці амаль палову дня не злазілі з печы. Печ вялікая, так што знаходзілася там месца і для служкі, і Манчынкіных цацак і лялек. Калі туды залазілі дзеці, то займалі ўсё месца, а на верхняй прыступцы сядзеў вялікі хатні сабака. Кожную нядзелю было на печы вяселле адной з лялек. Жаніхом выступаў трубачыст, а Мікулаш выконваў ролю святара. Пры гэтым елі, пілі, танцавалі, а нехта наступаў на лапу сабаку, які сваім віскатам парушаў спакойную размову дарослых. Пані мама крычала дзецям: «Калі ласка, дзеці, не разбурыце печ, бо не будзе дзе варыць!»
Але на печы была ўжо цішыня, дзеці гулялі ў «бацьку і маці». Маладой маці прынёс бусел дзіця; Адэльку, якая не ўмела рыхтаваць пачастунак, зрабілі хроснай маці, а хроснымі бацькамі — Вілема і Яна. Немаўля назвалі Гонзічкам. I пачыналася свята, дзе было шмат пачастункаў, запрашалі і сабаку, каб не крыўдаваў. Гонзічак хутка вырастаў, і бацька аддаваў яго ў школу. Ян ператвараўся ў настаўніка і прымушаў Гонзічка чытаць па складах. Але паколькі адзін вучань — не цікава, то павінны былі вучыцца ўсе, і дзеці вырашалі, што «будуць гуляць у школу». Хадзілі да Яна ў школу, але ніхто не жадаў рыхтаваць урокі. Пан настаўнік злаваўся і прызначаў пакаранне: два ўдары па руцэ. Нічога не зробіш, трэба цярпець. Сабака таксама быў вучнем, але нічога не ўмеў рабіць, таму таксама атрымліваў два ўдары па лапе, а на шыю чорную таблічку. Узлаваны кудлач з грозным гырканнем саскочыў з печы і закружыўся па пакоі, зрываючы ганебны знак. 3 перапуду старэйшы работнік ускочыў з лавы, бабуля плюнула, а пан бацька памахаў табакеркай у бок печкі і крыкнуў: «Сачок на рыбу, пятля на ракаў, пайду і я на вас!» — і зноў закруціў у руках табакерку, усміхаючыся, але так, каб на печы не бачылі.
— To зрабіла, пэўна, наша чарцяня! — вырашыла бабуля. — He, трэба збірацца дахаты, пакуль яны не перавярнулі млын дагары нагамі!
Але гаспадары не адпускалі, бо яшчэ не быў скончаны аповед пра французскую вайну і трох манархаў. Бабуля бачыла іх усіх, яна мела вялікі жыццёвы вопыт, перажыла вайну, і ёй верылі.
— А якімі былі тры ледзяныя асілкі, што рускія напусцілі на Банапарта? — пытаўся малады работнік, прыгожы і вясёлы хлопец.