Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Памяці верных і дарагіх мне сяброў, агентаў II Аддзела Яна Прухневіча і Антонія Невяровіча
Сяргей ПЯСЕЦКІ
БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ
раман
Мінск
Регнстр 2019
УДК 821.162.1-31
ББК 84(4Пол)-44
П28
Галоўны герой i сведка падзей, Раман Забава — супрацоўнік польскай ваеннай разведкі, які выконвае сакрэтныя даручэнні на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Гэта яго вачыма мы назіраем за штодзённымі клопатамі жыхароў Мінска 1920-х гг., бачым канкрэтыку памежнага жыцця, бальшавіцкую сістэму ў дзеянні. Непрадказальныя і небяспечныя вандроўкі, шпіёнскія камбінацыі, любоўныя калізіі Рамана Забавы, аднаго з «начных багоў», маглі б стаць добрай асновай нават для галівудаўскай экранізацыі.
ISBN 978-985-7215-03-4
© Г.А.Бенкевіч, пераклад на беларускую мову, 2019
© Афармленне.
ТАА «Выдавецтва «Регястр», 2019
«Начныя багі» Сяргея Пясецкага
Шаноўны чытач! Ты трымаеш у руках незвычайную кнігу — раман Сяргея Пясецкага (1901-1964) «Багам ночы роўныя». Імя гэтага польскамоўнага пісьменніка, колішняга намінанта на Нобелеўскую прэмію, у апошнія дзесяцігоддзі актыўна вяртаецца на радзіму — у Беларусь, а яго творы ў айчынных кнігарнях карыстаюцца выключным попытам, што можа быць патлумачана шэрагам прычын.
Па-першае, С.Пясецкі, ураджэнец Ляхавіч, чалавек незвычайнага лёсу: быў сведкам Першай сусветнай вайны, рэвалюцыйных патрасенняў у Расіі, жыцця акупацыйнага Мінска пачатку 1920-х гг., палітыкі і злачынстваў бальшавіцкай улады. Пасля заключэння Рыжскага пагаднення будучы пісьменнік на некаторы час асеў у прымежным Ракаве і, маючы авантурыстычную натуру, стаў зарабляць на хлеб надзённы кантрабандай. Нешчаслівы выпадак прывёў С.Пясецкага за краты польскай турмы. Атрымаўшы доўгатэрміновы прысуд, ён ратаваўся аповедамі са свайго слаўнага мінулага. Аб'ява ў польскай газеце пра літаратурны конкурс выклікала ў Пясецкім прагу да слова і жаданне паспрабаваць сябе на мастацкай ніве. Ён пачаў актыўна вывучаць польскую мову: падручнікам для вязня стала польскамоўнае выданне Бібліі. За некалькі месяцаў, на аснове перажытага, С.Пясецкі напісаў прыгодніцкі раман пра жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», паслаў яго на конкурс — і атрымаў дыплом першай ступені! Так нарадзіўся Пясецкі-пісьменнік. А гэта, у сваю чаргу, дапамагло яму скараціць тэрмін зняволення, а затым у 1938 г. і ўвогуле вызваліцца з турмы. Пасля Другой сусветнай вайны С.Пясецкі апынуўся ў эміграцыі, дзе памёр у адным з лонданскіх хоспісаў.
Па-другое, многія творы С.Пясецкага, антыбальшавіка, кантрабандыста, агента польскіх спецслужб, заснаваны на рэальных падзеях, якія апісаны аўтарам з незвычайнай дакладнасцю і на падставе якіх можна ўзнавіць, напрыклад, тапаніміку Мінска 1920-х гг. і яго ваколіц (Камароўка, Лагойскі тракт, гатэль «Еўропа», Сляпянка, Губернатарскі сад, Архіерэйскі лес і інш.). Сучасны чытач знойдзе ў творах Пясецкага назвы вядомых беларускіх вёсак, мястэчак і гарадоў, крок за крокам зможа ўслед за галоўнымі героямі выпрабоўваць свае сілу волі і мужнасць, пераадольваючы дзяржаўную мяжу.
Раман «Багам ночы роўныя» быў выдадзены двойчы ў знакамітым варшаўскім выдавецтве «Рой» (1939), затым — у Лондане (1950, 1985,1996), Варшаве (1989,2001), Гданьску (1989), а таксама перакладзены на шведскую ды італьянскую мовы. Сімвалічны сэнс назвы гэтага твора відавочны: менавіта ў начны час адбываюцца ў ім асноўныя падзеі, манавіта «начныя багі» савецка-польскай мяжы праяўляюць
сябе не толькі вопытнымі агентамі спецслужб, кантрабандыстамі, але і яскравымі індывідуальнасцямі, бясстрашнымі людзьмі.
Галоўны герой і сведка падзей Раман Забава з'яўляецца ў творы супрацоўнікам польскаіі ваеннай разведкі, выконваючы сакрэтныя даручэнні на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Гэта яго вачыма мы назіраем за штодзённымі клопатамі жыхароў Мінска 1920-х гг., бачым канкрэтыку памежнага жыцця, бальшавіцкую сістэму ў дзеянні. Непрадказальныя і небяспечныя вандроўкі, шпіёнскія камбінацыі, любоўныя калізіі Рамана Забавы, аднаго з «начных багоў», маглі б стаць добрай асновай нават для галівудскай экранізацыі. Болып таго, галоўны герой падчас працы тэхнікам у Мінскім паштова-тэлеграфным упраўленні заяўляе аб сваёй спробе вынайсці спецыяльны апарат, пры дапамозе якога можна было б прамоўленае чалавекам трансфармаваць на паперу. А гэтыя тэхналогіі, як вядома, прыйшлі да нас толькі ў пачатку XXI стагоддзя, так што талент прадбачання С.Пясецкага таксама не можа не здзіўляць!
Раман «Багам ночы роўныя» адразу бярэ чытача ў палон шчырасцю інтанацый аўтара, незвычайнай увагай да асобных дэталяў, сатырычнымі ноткамі (чалавек заўсёды застаецца homo ridens, хоць гэты смех часта праз слёзы), тонкім лірызмам, жыццёвай даставернасцю, рамантычным пафасам... Адначасова С.ГІясецкі ў даверлівай аўтабіяграфічнай форме (праз дзённік) зафіксаваў споведзь польскага шпіёна, сцвердзіўшы ду мку пра чалавека як «найважнейшую каштоўнасць», нягледзячы на сітуацыю і насуперак розным ідэалогіям.
I яшчэ адзін важны момант. С.Пясецкі прадэманстраваў у рамане сапраўднае пісьменніцкае майстэрства пры апісанні беларускай прыроды. Асабліва запамінальнымі паўстаюць начныя пейзажы — абавязковы кампанент сюжэтных калізій, звязаных найперш з вобразамі дарогі, лесу, ракі, калі галоўны герой Забава перасякае памежную прастору. Пісьменніку ў сваім творы ўдалося перадаць уласцівае ўсім беларусам пачуццё еднасці з прыродай як адну з вызначальных рыс нацыянальнага характару.
У рамане «Багам ночы роўныя» мы сустрэнем, без перабольшання, адно з лепшых у мастацкай літаратуры апісанняў беларускага Палесся з яго небяспечнымі балотамі і багнай. Аўтар твора разам з героем правядзе чытачоў праз «найбольшыя балоты Еўропы і адны з найбольш значных балотаў свету», дзе «толькі чэрці ходзяць». Паводле скіраванасці маршруту, пракладзенага дзейнымі асобамі рамана, можна ўзнавіць самабытны вобраз Палесся паміж Лунінцом, Альбінскам, JieHina, Мілевічамі, пазнаёміцца з тагачасным укладам жыцця палешукоў.
Упэўнены, што новы пераклад кнігі С.Пясецкага «Багам ночы роўныя» на беларускую мову знойдзе свайго адданага чытача і прынясе яму не адну цудоўную хвіліну радасці ад сустрэчы з незвычайным светам рэальных прыгод і героямі-рамантыкамі, а таксама паслужыць справе вяртання імя вядомага пісьменніка ў беларускі гісторыка-культурны кантэкст.
Мікалай Хмяльніцкі, кандыдат філалагічных навук
Мотто:
Абрыдла лічыць быдла нябыдлам.
Норвід
Дзённік шпіёна
Вільня, 1 жніўня 1922 г.
Калісьці я быў у кінатэатры на выключным фільме пра шпіёнаў. Вайсковай разведцы аднае краіны патрэбна было здабыць сакрэтныя дакументы другой краіны. 3 гэтай мэтай быў пасланы здольны агент разведкі. Пачалася «вялікая гульня». Героі фільма перажывалі незвычайныя прыгоды на сушы, у паветры, на вадзе і нават пад вадой, бо і падводнай лодцы знайшлося месца ў фільме. На экране змяняліся віды еўрапейскіх і экзатычных краін. ГІадзеі адбываліся ў розных частках свету... Палацы, маёнткі, люксусовыя гатэлі, кабарэ, балі, дыпламатычныя прыёмы. А на гэтым фоне адбывалася зацятая барацьба, якую вялі прыгожыя кабеты і гераічныя мужчыны.
Мяне заўсёды цікавіла справа шпіёнаў. Імпанавалі мне іхні спрыт, энергія, адвага. Але пайсці ў вайсковую разведку, каб знайсці прымяненне сваім сілам, я не спрабаваў, бо лічыў гэта немагчымым.
Я думаў, што агенты разведкі павінны мець незвычайныя здольнасці, скончыць спецыяльныя школы... Я памыляўся. Канешне, пэўная кваліфікацыя патрэбна, і пацвердзілася, што ў мяне яна ёсць. Перадусім я дасканала ведаю расійскую мову. Ведаю розныя мясціны Расіі. Трохі ведаю вайсковую справу. Але ці буду добрым разведчыкам? Гэта можна вырашыць толькі на справе. Перш за ўсе, на выкананні першых заданняў. Так на гэтую працу цалкам, што, зрэшты, правільна, глядзяць кіраўнікі разведак.
Ужо некалькі дзён я з'яўляюся агентам польскай вайсковай разведкі ў Расіі. Мяне праверылі, зарэгістравалі, сфатаграфавалі. Падрабязнасцей не даю, бо для мяне важныя не фармальнасці, а жыццё — жыццё шпіёна, яго сапраўдныя прыгоды і ўражанні. Буду запісваць іх па магчымасці. Можа, калісьці і кагосьці зацікавяць. А мне гэта дапаможа сістэматызаваць думкі і кантраляваць свае ўражанні.
Вельмі цешуся зменамі, якія адбыліся ў маім жыцці. Мяне не пакідае думка, што я — агент разведкі. Ганаруся гэтым. Гэта захапляе і забаўляе мяне. Але адначасова з непакоем задумваюся, ці змагу добра выконваць свае новыя абавязкі.
Аднак не падумайце, што толькі прага да прыгод падштурхнуламянедагэтайпрацы.Янабылатолькіабуджэннем, прычын жа існавала больш. Найважнейшая — гэта цікавасць: як цяпер жывуць людзі ў Расіі? Апрача гэтага — пасля заключэння Польшчай міру з бальшавікамі ў 1920 годзе — я пакінуў за граніцай бацьку. Пакінуў таксама дзяўчыну, у якую быў трохі закаханы. Гэта не было сур’ёзным каханнем, а хутчэй сяброўствам і прывязанасцю да ейнай сям’і, бо ў сваім доме я быў самотны. I... яшчэ адно: я даў слова траім сваім калегам, якія пасля дэмабілізацыі ў маі 1922 года, з’ядаемыя сумам, вярнуліся да сямей у Мінску, што прыйду на ўмоўленае спатканне 1 верасня 1922 г.
Прычын многа, аднак нагодай да таго, што я стаў шпіёнам, ёсць ахвота да прыгод і цікавасць да жыцця. Я малады. Здароўе маё моцнае. Вытрымка супраць усялякіх цяжкасцей і невыгод агромністая. Выпрабаваў яе на памылковых шляхах памылковай расійскай рэвалюцыі. Аніякай мэты ў жыцці не маю і нікому не патрэбны. А як шпіён магу прынесці многа карысці для свайго краю і нашкодзіць бальшавікам, да якіх адчуваю агіду, таму што яны знішчаюць жыццё і шчасце мільёнаў людзей.
Таму я агент разведкі. Пачынаю новы перыяд свайго жыцця. Пачынаю яго з цікавасцю, без трывогі, рашуча, нават з гордасцю. Ведаю, што гульня пойдзе на вялікую стаўку. На ўсё, што маю, — на жыццё. Але гэта мяне не палохае і не адбівае ахвоты. Наадварот, яшчэ больш цікавіць. Прашу не ўспрымаць гэтыя словы як задаванне адвагай. Папросту занатоўваю свае думкі і пачуцці, не думаючы пра тое, якія ўражанні гэта ўзбудзіць.
Ракаў, 5 жніўня 1922 г.
Да гэтага часу ўсё ідзе марна. Вымушаны быў, каб не вяртацца без выніку, зрабіць па чыгунцы за ўласны кошт вялікі круг: ад Стоўбцаў да Баранавіч, адтуль у Ліду і Маладзечна, а потым у Аляхновічы. Усё гэта сталася па прычыне нядбайнасці тых, чыім абавязкам было аблегчыць мне дарогу. Паколькі заставалася ў мяне ўсяго 5 тысяч марак, я, не жадаючы аддаваць апошнія грошы на фурманку, пайшоў пехатою са станцыі Аляхновічы ў Ракаў — 21 кіламетр. Па дарозе ў мяне адарвалася падмётка.