Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Пасля прыезду ў Мінск я пайшоў да пані Двалінскай, але дом быў зачынены на замок. Я пасвяціў ліхтарыкам праз шыбы ўсярэдзіну. Пуста. Няма ніякіх прадметаў. Мне прыйшло ў галаву, што яны маглі пакінуць ліст да мяне ў жыдоўкі, якая жывеўгэтымжадвары. I сапраўды, калія спытаўсяўяе пра Двалінскіх, яна дала мне паперку з новым адрасам.
Неўзабаве я быў у Двалінскіх. Калі ў апошні раз я размаўляў з мужам пані ў Вільні, ён спытаў у мяне:
— Ці дарога ў Мінск лёгкая?
— Лёгкая... Такі сабе прыемны шпацэрак...
— Я б хацеў, бачыць пан, пайсці ў адведкі да Ядзюні. Ці ўзяў бы пан мяне з сабой?
Я прадбачыў, які меў бы з ім клопат, але насуперак усяму не адбіў яму ахвоты. Акрамя гэтага, я думаў, што калі ён сам вырушыць да іх з візітам, то, можа, возьме больш рэчаў для
сям’і, якой сапраўды было вельмі цяжка. Я падумаў: «Хай бы паклапаціўся панічок і сам убачыў, што там за жыццё». Я пераканаўся, што чалавек, нават вельмі ўразлівы, не можа цалкам зразумець беднасці, у якой жывуць іншыя, на падставе апавяданняў. I толькі калі сам паглядзіць у вочы галечы або паняверцы, пачынае спачуваць іншым.
Я расказаў Двалінскім аб намеры Караля, які хацеў прыйсці да іх на свята Божага Нараджэння. Двалінскія ахвотна згадзіліся.
Вечарам наступнага дня я ледзь не стаў прычынай няшчасця. Пані Ядвіга і я былі адны ў доме. Андзя спала. Мы шэптам размаўлялі пра розныя рэчы... Я сядзеў з аднаго боку стала, а пані Ядвіга насупраць мяне. На стале гарэла газнічка.
Было ціха. Раптам дзверы, якія вялі ў калідор, з шумам адчыніліся і ў іх паказалася заснежаная постаць вялікага чырвонаармейца. Я маланкава ўсунуў руку ў кішэню і зарадзіў пісталет. Чырвонаармеец вялікімі крокамі ішоў проста на мяне і падымаў правую руку ўгору. Я павінен быў ужо выстраліць, але вагаўся. «Да апошняй хвіліны», — падумаў я, памятаючы, што знаходжуся ў доме Двалінскіх. Пані Ядвіга сарвалася з месца і здзіўлена глядзела на нас... У гэты момант чырвонаармеец, падымаючы руку да будзёнаўкі, затрымаўся ў трох кроках ад мяне і хрыпла выкінуў з горла:
— Таварыш камрот...
He дакончыў. Пані Ядвіга паказала яму пальцам на дзверы:
— У той кватэры камрот! А калі ўваходзіце, трэба пастукаць. Тут не казарма!
Чырвонаармеец кінуў на яе злосны погляд, штосьці невыразна прамармытаў і выйшаў. He прадчуваў нават, што быў у кроку ад смерці. Пані Ядвіга некалькі секунд глядзела мне ў вочы. Яна была ўзрушаная, але нічога мне не сказала. Hi збялела, ні знервавалася. Была і надалей вясёлая, гаваркая, і нават бацькам, калі яны вярнуліся дадому, пра гэта здарэнне нічога не сказала.
Новая кватэра Двалінскіх намнога большая, чым папярэдняя, але з канспірацыйнага пункту гледжання — гор-
шая. 3 усіх бакоў адкрытая. На двары яшчэ тры дамы, у якіх жыве па некалькі сямей. У Бальшэвіі ўзаемнае шпіёнства ўвайшло ў прывычку. Кожны павінен штодзённа быць аблеплены дапытлівымі поглядамі іншых. Кожнага жыхара працэджваюць праз фільтр засліненых вуснаў і прапускаюць праз млын брудных зубоў.
Ракаў, 23 лістапада 1922 г.
Нават двух дзён не адпачыў і мушу зноў ехаць у разведку. Заданне атрымаў тэрміновае і важнае. У Ракаве затрымаўся ў Малкі. Гэта вельмі сімпатычная, немаладая ўжо, але жвавая і дзелавітая жыдоўка. Мне імпануюць яе працавітасць і заўсёды добры настрой.
Змучаны доўгай дарогай, я адразу лёг спаць. Але хутка пасля гэтага мяне вырвалі са сну бразганне дзвярыма і нейкі хрыпаты бас, які запоўніў двор. Голас Малкі пры ім зусім губляўся. Выглядала так, што незнаёмы тып шалее.
Я глянуў на гадзіннік. Была другая гадзіна ночы. Я паспешліва апрануўся і ўзяў пісталет. Выйшаў са свайго пакоіка ў калідор. Убачыў у сталовым пакоі каранастую, заснежаную постаць. Пачуўся магутны бас. Гаварыў па-расійску:
— Ну, ну, шевелнсь, старая, а то я тебя расшевелю.
Малка, апранутая абы-як, у галёшах на босыя ногі, круцілася па пакоіку з лямпай у руках. 3 намерам правучыць шумнага тыпа (я думаў, што гэта перамытнік) я ўвайшоў у залу. I тут уваходныя дзверы адчыніліся і ў іх паказаўся добра вядомы мне ўзводны з маёй экспазітуры*.
Гэта быў Кронер. Ён выконваў функцыі нянькі пры некаторых асабліва авантурных агентах. Мы прывіталіся. Кронер паказаў мне кіўком галавы на цывільнага.
— Гэта наш... Пятроў. Чуў пра яго?
— А як жа!
Цывільны падаў мне шырокую, цвёрдую, мокрую ад талага снегу руку.
— Камісар Пятроў. Камуністз 1917 года. Вельміпрыемна пазнаёміцца з паслугачом міжнароднага капіталізму.
* Экспазітура (польскў — назва тэрытарыяльных падраздзяленняў польскіх разведвальных органаў у 1920-1939 гг.
Я ўважліва разглядаў Пятрова i таксама жартаваў. Размаўлялі мы па-расійску. У сувязі з гэтай сустрэчай распавяду, што здарылася са мной у другой палове верасня. Мяне дапытвалі пратакольна: калі (мусіў сказаць дакладную дату і гадзіну) апошні раз вярнуўся з-за граніцы, наякім адрэзку (указаць нумары слупоў) перайшоў граніцу, ці ведаю агента Пятрова і ці сустракаўся з ім за граніцай. Я адказаў на гэтыя пытанні дакладна. На пытанне пра Пятрова я адказаў, што ведаю пра існаванне такога разведчыка і крыху ведаю пра ягоную дзейнасць, але ніколі з ім не сустракаўся. Абдумваючы пытанні гэтага допыту, я прыйшоў давысновы, штопрычынай яго з’яві лася тая акалічнасць, што я і Пятроў далі аднолькавыя матэрыялы, а таксама аднолькавыя разведдадзеныя. Гэта магло звярнуць асаблівую ўвагу і навесці падазрэнне, што я працую разам з Пятровым або, калі дадзеныя акажуцца фіктыўнымі, што мы разам стараемся ўвесці ў зман польскую вайсковую разведку. У процілеглым выпадку — так, як было істотна — гэтае падабенства нашых матэрыялаў пацвярджала, што яны праўдзівыя і важныя.
Пятроў — гэта адзін з самых славутых агентаў нашай ваеннай разведкі. Пра ягоныя прыгоды за граніцай распавядаюць цуды... Пятроў расеец па паходжанні. Як заслужаны афіцэр Чырвонай Арміі пасля вайны атрымаў пасаду начальніка пагранзаставы. Гэта быў чалавек энергічны, смелы, які заўсёды гаварыў праўду. Менавіта па гэтай прычыне меў многа ворагаў, якія імкнуліся скінуць яго з пасады. Пятроў быўумераным какаіністам. Гарэлачкай таксама не грэбаваў. Па п’янцы любіў кожнаму рэзаць праўду ў вочы, тым самым лёгка нажываў сабе ворагаў, якія змаглі так пакіраваць адной справай, што Пятрова зусім незаслужана арыштавалі. Асуджаны быў за матэрыяльнае злоўжыванне, абвінавацілі ў падазроных кантактах з польскай пагранічнай вартай. Пятроў ведаў, з кім мае справу, і таму не чакаў, што яго «выбеліць» савецкая Феміда.авыкарыстаўшыдапамогусяброў-салдатаў, збег з-пад арышту і перайшоў граніцу ў Польшчу. Тут здабыў права на прытулак. Праз нейкі час з уласнай ахвоты пачаў працаваць як агент польскай вайсковай разведкі. Працаваў дзёрзка. Параўнацца з ім у працы мог толькі Ян Пялінскі, які
вясною 1922 года папаўся ў кіпцюры НК у выніку здрады аднаго з найбліжэйшых супрацоўнікаў.
Калі я, вітаючыся з Пятровым, назваў сваё прозвішча, ён рыкнуў:
— Як Забава, то Забава! Малка, давай гарэлку і жратву! I неадкладна, бо я цябе дагары нагамі пастаўлю!
— Ужо раблю! Ужо, ужо...
Мы пілі гарэлку шклянкамі і за дзве гадзіны ўмудрыліся так пасябраваць, што два разы пабіліся. Нейтральны Кронер, які заўсёды валодаў сабой, супакоіў нас. Пятроў лаяўся са мною і балаганіў без пераканання, нават з нуднай мінай. Нарэшце, мы пастанавілі, што заўтра разам пойдзем у разведку за граніцу. Мы ляглі спаць, чым выклікалі вялікае задавальненне Кронера, ну і... Малкі.
Назаўтра Кронер сам залатвіў у батальёне ўсе фармальнасці. Пятроў прапанаваў ісці за граніцу ягонай дарогай на адрэзку дзвюх кампаній. Я ахвотна згадзіўся, бо гэта мне давала магчымасць спазнаць новую мясцовасць.
Пасля абеду мы вырушылі ў дарогу ў Душкава, што ў 7 кіламетрах ад Ракава. У адным месцы Пятроў прапанаваў мне выпрабаваць зброю. Мы павінны былі стрэліць у нашы шапкі. Я павесіў шапку на сук вялікай хвоі. Пятроў адмераў 20 крокаў ад дрэва і выняў з-за пояса расійскі наган. Стрэліў не цэлячыся. Рабіў рукой кароткія рухі. Выстраліў 7 разоў. Я падышоў да дрэва і зняў шапку. Яна была прашыта трыма кулямі. Сляды іншых куль былі відаць на кары дрэва побач з шапкаю. Потым Пятроў павесіў на сук сваю шапку. Я не гуляў у стрэлы «на пораженне», але выбраў зручную позу і, абапіраючы правую далонь на перадплечча левай рукі, даў з парабелума дзесяць стрэлаў.
Мы наблізіліся да дрэва. Тканіна, якой быў пакрыты брылёк шапкі, вісела, падзёртая на шматкі.
— Вось гэта работка! — сказаў Кронер з ушанаваннем.
Мы рушылі ў далейшую дарогу, і я меў магчымасць добра прыгледзецца да Пятрова. Гэта быў мужчына гадоў каля 40, сярэдняга ўзросту, каранасты, з незвычайна шырокімі плячыма, якія падчас хадзьбы перавальваліся то ўлева, то ўправа. Рукі, у параўнанні з тулавам, былі вельмі доўгія
i выказвалі велізарную сілу. Уся постаць пры той, здавалася б, грузнасці выдавала вялікі спрыт. Галаву ён меў вялікую і ільвіны выраз твару, асабліва тады, калі моршчыў лоб і хмурыў бровы. Рысы твару былі грубыя і цяжкія.
Пасля прыбыцця ў кампанію мы адпачывалі да вечара. ГІотым там павячэралі. Мяне здзівіла, што Пятроў цяпер піў вельмі стрымана. Я ж думаў, што перад пераходам граніцы ён наліжацца гарэлкі ўдвая.
Пераход граніцы быў цяжкім. Месяц яшчэ не з’явіўся на небе, а на снежнай белі мясцовасці кожны рухомы прадмет кідаўся ў вочы здалёк. Апрача таго — як мы даведаліся ў кампаніі — бальшавікі моцна патрулявалі граніцу менавіта на гэтым адрэзку. Магло быць, што яны атрымалі звесткі ад сваіх агентаў з Ракава, якіх там было многа, што ў мястэчку ёсць добра вядомы ім Пятроў.
Каб адвярнуць увагу бальшавікоў ад пункту, у якім мы намерваліся перайсці граніцу (у напрамку Волмы), мы распачалі на граніцы страляніну.
Нарэшце мы перайшлі граніцу. Пятроў вялікімі крокамі ішоў уперадзе, я — за ім. На польскім баку мы перайшлі ў лес. Ішлі хутка. У кожную хвіліну можна было чакаць пагоню, бо мы пакінулі на снезе вельмі выразныя сляды. Мы, праўда, перайшлі граніцу і больш за сто крокаў — праз шырокую гранічную паласу — ішлі задам наперад, каб зрабіць бачнасць пераходу з бальшавіцкага боку на польскі. Але яны маглі ведаць пра такі падман і праверыць гэта.
Ішлі доўга. Месяц вылез на неба... вялікі, бліскучы, нібы хвіліну таму вычышчаны крэйдай і змазаны алеем. У пэўным месцы Пятроў спыніўся.