• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    — Ты ідзі ўперад. У цябе ногі даўжэйшыя. Я стаміўся... Буду паказваць табе напрамак.
    Я пайшоў першы. Канешне, цяжка было прабіваць дарогу ў глыбокім снезе. Мяне здзівіла, што так доўга ідзём лесам. Я добра памятаў словы Пятрова: «За граніцай пройдзем дзве вярсты лесам». Тым часам мы ішлі больш за гадзіну, але з лесу не выйшлі. Пятроў час ад часу кідаў ціха, хрыпла: «Управа... улева... больш улева».
    — Цімка, ці не заблудзіліся мы? — спытаў я ў пэўны момант.
    Пятроў спыніўся. Хвіліну маўчаў, азіраючыся наўкол, а потым нерашуча сказаў:
    — He павінны. Хаця... халера яго ведае...
    У маю душу закралася падазронасць. Спачатку невыразная, потым мацнейшая. Я прыпомніў здраду некалькіх нашых агентаў разведкі, дэзерцірства ўзводнага Гурскага — з той жа другой кампаніі — на адрэзку, дзе мы перайшлі граніцу. Гурскі асабіста сябраваў з Цімкам (імя Пятрова ад расійскага «Цімафей»),
    «Чорт ведае, — думаў я, — не такія здраджвалі! Можа, зноў знюхаўся з чырвонымі».
    Я спыніўся.
    — Ідзі адзін уперад! — рашуча сказаў я Пятрову. — Я не ведаю дарогі, але бачу, што і ты яе не ведаеш. Вядзі, куды хочаш!
    Цімка пайшоў наперад. Я паспяваў за ім, гатовы на ўсё, уважліва разглядаючы кожны яго рух... Неўзабаве мы выйшлі на ўскраек лесу. Пятроў доўга аглядваўся навокал.
    — Ведаеш што? — сказаў ён нерашуча. — Мне здаецца, што гэта... граніца.
    Пасля нарады мы вырашылі, што трэба пераканацца. Для гэтага я павінен быў перабегчы адкрытую тэрыторыю, што знаходзілася перад намі (меркавалася, што гэта пагранічная паласа). Калі б укрытыя дзесьці паблізу бальшавікі пачалі ў мяне страляць, Пятроў павінен быў бы адстрэльвацца ад іх, а потым перабегчы на польскі бок пад аховай маіх стрэлаў.
    Я пабег. Бег так хутка, як толькі мог. Дабраўся да вытаптанай у снезе сцежкі. Непадалёку адсюль, на фоне кустоў, убачыў гранічныя слупы. Па іх я зарыентаваўся, што мы былі на бальшавіцкім баку. Я ступіў некалькі дзясяткаў крокаў на польскім баку, а потым задам наперад вярнуўся за граніцу і гэтаксама — грудзьмі ўперад пайшоў да Цімкі.
    — Халера, д’ябал па нас плача! — лаяўся Цімка. — Але цяпер не заблудзімся.
    Паваліў снег. Мы зноў ішлі ўперад, але я ішоў ззаду. Адзін раз разбуджаны недавер трымаў надалей. Пасля доўгай дарогі мы выйшлі з лесу. Пятроў азірнуўся наўкол. У адным месцы патупаў нагамі і сказаў:
    — Ёсць дарога... Цяпер пойдзем, як па масле!
    Мы паспешліва ішлі наперад, стараючыся нагнаць страчаны час. Я заўважыў справа ад нашай дарогі нейкі заснежаны капец.
    — Цімка, што гэта? — спытаў я ў калегі.
    — Стог, — адказаў ён, маршыруючы.
    Мяне здзіўляла, што дарога, паякой мы ішлі, была вельмі вузкай, але я не хацеў надакучваць Пятрову пытаннямі. Зрэшты, я думаў, што цяпер, знаходзячыся на «добрай дарозе», ён ведае яе дакладна.
    Я ўбачыў удалечыні перад намі цёмную групу дрэў, залітую струменем месяцовых промняў. Справа зноў убачыў капец, падобны да таго, что мы нядаўнамінулі. Пятроў спыніўся і, паказваючы рукой перад сабой, сказаў:
    — Там маёнтак... сем вёрст ад граніцы... Дарога вядзе праз масток каля маёнтка... Можа быць пост... Калі хочаш, то пойдзем прама... можа, удасца. Можам таксама абысці злева... Ну, як?
    — Ідзём прама. 3 пастом дадзім рады.
    — Яшчэ як! — хрыпатнуў Пятроў.
    Мы вырушылі наперад у напрамку «маёнтка» і... замест ліпаў, таполяў і іншых дрэў, якія акружалі маёнтак, які знаходзіўся ў сямі вёрстах ад граніцы, убачылі перад сабою чорную сцяну вялікага лесу, паблізу якога з абодвух бакоў нашай дарогі былі два... гранічныя слупы...
    Пятроў стаў нерухома. Я сказаў:
    — До-о-обрая дарога... Акурат бальшавікам у пашчу!
    Здалёк паказаўся на снезе побач з лесам салдат з карабінам пад пахай. Праз хвіліну каля яго паказаліся яшчэ двое.
    — «Зялёнкі» ідуць, — сказаў Пятроў.
    — Была засада, — сказаў я ўжо абыякава.
    Мы былі на граніцы. Дарога, па якой мы ішлі, была ўласна пагранічнай сцежкай, а «стог сена» — буданом...
    Мы доўгі час ішлі па нейкіх палявых сцежках, а потым трапілі за граніцу.
    Пятроў лаяўся са злосцю, абвінавачваючы д’ябла ў пачварных выхадках. Я ўсунуў палец у рот і моцна свіснуў. Салдаты хутчэй пачалі набліжацца да нас.
    — Калі гэта бальшавікі, то я прыкінуся перамытнікам, а ты нібы вядзеш мяне на пляцоўку. Падумаюць, што ты пераапрануты польскі пагранічнік. Зрэшты, няхай думаюць, што хочуць, — сказаў Пятроў.
    Салдаты набліжаліся да нас. 3 канца лесу выйшаў яшчэ адзін і далучыўся да іх. Калі былі на адлегласці ў некалькі дзясяткаў крокаў, я, хаця і выразна ўбачыў, што гэта бальшавікі, крыкнуў:
    — Хто ідзе: палякі ці бальшавікі?
    — Болыпевнкн... — пачуўся адказ па-расійску.
    Падышлі. Я трымаў у руцэ ўзведзены парабелум. Глядзеў пільна і на бальшавікоў, і на Пятрова, які трымаў адну руку ў кішэні. Я зразумеў, што ён трымае там гатовы да стрэлу наган. Пятроў свабоднай рукой дастаў з кішэні пляшку гарэлкі і прапанаваў яе мне, кажучы па-беларуску:
    — Пусці, панок! Вазьмі гарэлку і пусці!
    — А где поляк? — я спецыяльна вытанчанай расійскай мовай звярнуўся да бальшавіцкіх салдат.
    Адзін з іх засмяяўся. Да яго далучыліся іншыя. Бліжэйшы паказаў мне рукой «стог сена»:
    — Спнт в будке.
    — Гайда наперад! — крыкнуўя «перамытніку».
    Прапускаючы ўперад Пятрова, які сапраўды быў падобны да перамытніка, бо меў на спіне сумку, нагружаную рознымі рэчамі, я накіраваўся да будана. Балывавікі як ганаровы эскорт ішлі побач.
    Я адкінуў набок дрэнненькія дзверцы і пасвяціў ліхтарыкам усярэдзіну будана. Там я ўбачыў салдата, які спаў. Ён быў у шынялі і ў вялікім кажусе з настаўленым каўняром. Паміж
    нагамі быў заціснуты карабін. Святло ліхтара не абудзіла яго. Я гучна крыкнуў:
    — Устаць!
    Ён усхапіўся на ногі. I ледзь не ўпаў. Карабін вываліўся на зямлю. Я пасвяціў яму ў твар і загадаў выйсці.
    — Так граніцу пільнуеце?
    Ён маўчаў. Я падняў з зямлі карабін і спытаў:
    — Пост другой кампаніі?
    — Так ёсць.
    — Каторы нумар паста?
    Другі.
    — Дакладзяце сёння пасля змены начальніку паста, што спалі. Камендант пляцоўкі павінен паведаміць пра гэта камандзіру. Я заўтра праверу гэта!
    — Прабачце, пане...
    — У войску няма «прабачце»! — граміўя салдата.
    — Строгі чорт, — сказаў адзін з бальшавікоў з відавочным ушанаваннем.
    — Зразумелі? — спытаў я салдата.
    — Так ёсць.
    — Пакажыце мне бліжэйшую дарогу да Душкава.
    Ён паказаў на снезе паблізу лесу сляды, якія засталіся пасля апошняй змены.
    — Па гэтых слядах прама ў вёску прыйдзеце, — сказаў салдат.
    Я падаў карабін, гаворачы:
    — На, і... глядзі! Наступным разам не дарую! Цяпер прабачаю.
    Я пусціў наперад Пятрова, і мы пайшлі ў вёску, пакідаючы на граніцы чатырох бальшавіцкіх салдат і аднаго «нашага...» спячага.
    У абсаджанай кругом вялікімі дрэвамі вёсцы Душкава, якая месцілася знізу высокага ўзгорка, было амаль цёмна. Мы павольна ішлі краем вузкай крывой заснежанай вуліцы. 3-за рогу нейкай халупы насупраць нас высунуліся дзве постаці (стары мужчына і падлетак — вясковая начная варта). Яны трымалі ў руках тоўстыя кіі.
    — Хто ідзе? — спыталі нас.
    Я запаліў ліхтарык і ў змрочным святле ягоных промняў накіраваў на іх пісталет.
    — Бандыты, — сказаў я.
    — Бан-ды-ты... — прашаптаў падлетак, без загаду падымаючы рукі ўгору.
    Другі «герой» паследаваў яго прыкладу. Кіі паваліліся на дарогу.
    Мы рушылі далей. Мінулі вёску і пайшлі ў напрамку маёнтка Душкава, дзе знаходзілася камандаванне кампаніі і былі кватэры афіцэраў і малодшых чыноў. Прыйшлі мы позна. Вырашылі не ісці на граніцу ў тую ноч. Я сказаў Пятрову, што па ягоных «добрых дарогах» больш не пайду, бо хачу ісці сваёй, можа, горшай і менш бяспечнай, але вядомай мне. Ён тлумачыў свае памылкі тым, што выпаў снег, які вельмі змяніў мясцовасць. Таксама вінаваціў д’ябла.
    — Рабі, як табе падабаецца, — сказаў я Пятрову. — Заўтра раніцой я вяртаюся ў Ракаў, вечарам жа пайду па сваёй дарозе. Калі хочаш, то можаш ісці са мной.
    Для нас прыгатавалі вячэру. Пятроў развёў вадою пляшку спірытусу, якую звычайна браў з сабою ў дарогу, і мы распачалі н’янку. Расказалі пра нашу сустрэчу з вайсковай вартай у Душкаве. Капралы, якія былі ў пакоі, пакатваліся са смеху. Падчас гэтай размовы на дарозе ў маёнтак, а потым на двары пачуўся тупат каня. Сяржант выбег на падворак. Яго доўга не было, а калі вярнуўся, то весела смяяўся.
    — Ведаеце, што было?.. 3 душкаўскай пляцоўкі прыехаў сувязны з данясеннем, што ў вёсцы Душкава з’явілася банда ўзброеных людзей. Я быў у камандзіра (ведаў, што гутарка ідзе пра вас) і высветліў усю справу.
    Назаўтра я выбраўся ў Ракаў. Пятроў згадзіўся ісці са мной. У зваротны шлях мы выправіліся ўтраіх, бо Кронер яшчэ не ад’ехаў. Цяпер я зноў знаходжуся ў заездзе ў Малкі і ўсё запісваю ў дзённік.
    Заканчваю. Праз некалькі гадзін вырушым у дарогу.
    ГЛАВА 5
    «Настаўнік»
    Вечар быў светлы, але ў глыбокім яры, густа зарослым велізарнымі дрэвамі, панавала цемра. Раман ішоў першы. Пятроў чапаў прама за ім. Дарога была добра вядомая Забаве, але ў цемры цяжка было прадзірацца праз густыя зараснікі па крутому спуску яра. Штохвілінна спатыкаліся яны аб карані старых дрэў, якія выступалі над зямлёй, як петлі, і падалі ў яміны. А трэба было рабіць шуму як найменш, бо за імі была граніца, яр жа быў вельмі прыдатны для засад.
    Пятроў кожны раз, калі спатыкаўся альбо валіўся ў якую яміну, лаяўся.
    — Ці-і-ха... — паварочваў да яго разгневаны твар Раман.
    — Ну, ну... — супакойваў яго Пятроў, але ў наступны раз зноў сыпаў серыяй мацюкоў.
    У адным месцы Забава ўбачыў унізе чорную смугу.
    «Мусіць, свабодная ад снегу зямля», — падумаў Раман і скокнуў туды з вышыні болып за два метры. Пачуўся гучны плёскат вады, і Забава па шыю пагрузіўся ў ручай. Цяпер ужо ён голасна лаяўся, а Пятроў гучна смяяўся.
    — Ціха ты, псякрэў! — злосным шэптам кінуў яму Раман.
    Праз некалькі крокаў Забава такім самым спосабам зноў скокнуў у ваду. Пятроў аж пакатваўся ад смеху. Раман не толькі не супакойваў яго, але і сам сыпаў адборнымі мацюкамі.
    Ён не думаў, што ў яры могуць быць дзве рачулкі, таму другі раз скокнуў, ведаючы куды. Тым часам рачулка ў гэтым месцы рабіла паварот, утвараючы зігзаг у выглядзе вялікай літары «S». Раман трапіў так няўдала, што мусіў тры разы запар пераходзіць тую самую рачулку, праўда, вузкую і не вельмі глыбокую, але яму было без розніцы, бо і так увесь прамок.