Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Раман і Пятроў дамовіліся, што пасля кожнага куплета будуць страляць... для акампанементу... Песня агарнула граніцу. Была гордым выступленнем асуджаных на смерць. Супраць правоў людзей, якія ўсталёўваюць межы дзяржаў і... межы здаровага розуму. А стрэлы шарпалі паветра і ў начной цішы плылі ўдалеч.
Скончылі песню і сталі, нерухомыя, паміж слупамі. Цішыня агарнула ваколіцу... Ніхто не адазваўся... Пагранічнікі ведалі, што гэта «буйная дзічына», таму не спяшаліся ў пагоню за імі...
Дзённік шпіёна
Ракаў, 14 снежня 1922 г.
Я ў Ракаве разам з Каралем Краскай. Адчуваю, што буду мець з ім многа клопату, але няхай панічок панюхае, чым пахне граніца. Апрача гэтага, купіў многа розных рэчаў для сям’і. Будзе што несці.
Краска выбіраецца ў дарогу ў новым, прыгожа сшытым касцюме, элегантных пантофлях, дэмісезонным паліто і модным капелюшы. Мяне забаўляе тое, што я даю яму поўную
свабоду. Дапамогтолькі яму раскласці і спакаваць каштоўныя рэчы. Зрабіў з іх штосьці накшталт перамытніцкай носкі* са шлейкамі, каб можна было закінуць яе на спіну.
Калі ехалі цягніком у Аляхновічы, Краска дапытваўся ў мяне, як выглядае граніца і пагранічча. Я расказваў яму ўсю праўду. Гэта не выглядала для яго страшна, таму ўсю выправу ён трактаваў як цікавую забаву. Калі даведаўся, што цяпер пачынаюць гарцаваць ваўкі, вельмі зацікавіўся гэтым, нават выказаў ахвоту паляваць на іх:
— Ведае пан, добра было б здабыць воўчую скуру. Даў бы вырабіць і паклаў бы перад ложкам. Што пан думае пра гэта?
Я намерваўся сказаць яму, што няма ўпэўненасці, што ўласную скуру ён шчасліва прынясе назад.
Мінск, 18 снежня 1922 г.
Я прывёў Краску да сям’і... Але ў якім стане! Мушу трохі шырэй пра гэта распавесці.
Панічок быў самаўпэўнены аж да граніцы. Але калі ўбачыў, што я рыхтую зброю перад пераходам, то было бачна, што ён нервуецца.
— Ці могуць яны нас абстраляць? — спытаў занепакоена.
— Павінны, калі заўважаць... — коратка адказаў я.
Мы рушылі ў «дарогу»... Гэта значыць, пачалі ныраць у гурбы снегу, скатвацца ў яры, перабягаць сцежкі, красціся між дрэў. Я не аберагаў свайго кампаньёна, але і не надакучваў яму знарок. Проста ішоў, як звычайна, нібы адбываў выправу адзін.
Паблізу «другой лініі», спыніўся каб даўжэй паслухаць і зарыентавацца на мясцовасці. Разгледзеў Краску. Той выглядаў жудасна, нібы за гадзіну пастарэў гадоў на 20, у заснежанай вопратцы, бруднай, пакуцанай, мокрай...
Справа, за ярам, дзесьці ў палях, вылі ваўкі. Гэта гучала як плач дзіцяці. Я не ўтрымаўся ад здзеку. Паказаў Красцы ў тым напрамку і сказаў:
— Пан хацеў здабыць скуру ваўка. Вунь там выюць. Можа, пан хоча папаляваць на іх?..
— Дзе там папаляваць? Я ледзь іду!
* Носка — ноша, тавар, які неслі перамытнікі.
Пасля дзесяці кіламетраў дарогі Краска хацеў кінуць носку. Каб не прапалі рэчы для пані Ядвігі, я вымушаны быў сам несці яе далей.
Калі мы перайшлі Старасельскі лес, Краска сказаў, што не пойдзе далей. Канешне, ён быў змучаны, пантофлі пакалечылі яму ступні. Мусіў зняць іх і ісці ў шкарпэтках па снезе. Да Мінска заставалася яшчэ 15 вёрст, таму я быў выму шаны прывесці Краску на меліну Пятрова, якая была недалёка адсюль. Назаўтра гаспадар запрог каня і завёз Краску ў горад. Гэта было небяспечна, бо Краска не меў ніякіх дакументаў. Аднак нам удалося шчасліва праехаць па маноўцах.
Вечарам таго ж дня я аддаў Краску пад апеку пані Ядвігі. Застанецца ў іх на святы. Потым забяру яго назад. He вабіць мяне яшчэ адна вандроўка з ім.
Мінск, 21 снежня 1922 г.
Я злуюся, што па дурасці звязаўся з Краскай. Хацеў навучыць яго розуму, але нарабіў сабе страшэннага клопату. Я павінен быў у тэрмін скончыць разведку і мець свабодныя святы, а сёння пасля вяртання з Бабруйска ехаць у Смаленск, а тым часам павінен заўтра ісці ў Ракаў.
Тры гадзіны таму проста з вакзала пайшоў да пані Двалінскай. Мне не адразу адчынілі дзверы. Каліўвайшоў, пані Ядвіга схапіла мяне за рукі:
— Пане Ромку, няхай пан нас ратуе! Вытрываць немагчыма!
— Што такое?
Я быў здзіўлены ейным спалохам, бо заўсёды яна была такая адважная і валодала сабой. Аказалася, што, калі Краска, прыйшоўшы дадому, даведаўся, што амаль усе ягоныя даўнія знаёмыя пры розных абставінах былі знішчаны бальшавікамі, вельмі быў збянтэжаны. Даведаўся, што ў горадзе арыштоўваюць «ворагаў пралетарыяту», што ГПУ працуе нястомна, што паўсюль поўна даносчыкаў. Гэта канчаткова «дабіла» яго. Сказаў, што тэрмінова будзе вяртацца ў Польшчу. Хацеў ісці адзін, але яго ледзьве пераканалі, што ў адзіночку ён толькі хутчэй пападзецца.
— Пане Ромку, няхай пан забярэ яго ў Польшчу! — маліла мяне пані Ядвіга. — Паглядзіце, як ён выглядае! Я ўжо не маю сілы!
У бакавым пакоіку вокны былі зачыненыя. Мы ўвайшлі са свечкай. Краска сядзеў на кукішках на ложку. Дзверцы шафы былі адчыненыя, каб можна было схавацца, калі ўвойдзе хто чужы. Пры святле свечкі я ўбачыў сіняваты твар і ліхаманкава бліскучыя вочы. Ён схапіў мяне за руку:
— Навошта пан мяне сюды прывёў?
— А пан жа сам прасіў аб гэтым. Ніякай прыемнасці мне ваша прысутнасць не прынесла.
— Але ж я не ўяўляў, што тут робіцца! Гэта ж людская бойня!
— Для савецкіх грамадзян усё гэта нармальна.
Саступаючы намаганням пані Ядвігі, я вымушаны быў паабяцаць, што пакіну ўсё і заўтра завяду Краску ў Польшчу. Пан Юзаф абяцаў пастарацца знайсці фурманку і разам з намі паехаць у вёску Краснае, дзе меў знаёмых. Гэта аблегчыць справу, бо Краска на пакалечаных нагах далёка не зайшоў бы.
Ракаў, 23 снежня 1922 г.
Сёння раніцай прывёў Краску ў Ракаў, але вечарам вярнуўся ў Мінск. Святы прапалі: д’яблы ўзялі ў суполку з Краскай. He магу без агіды думаць пра яго. У дарозе ўрачыста прысягаў: «Ведае пан, калі Пан Бог дасць, то шчасліва вярнуся ў Польшчу...» Вось як бальшавікі навучылі маліцца. А Польшча цяпер для яго будзе раем. У адным я ўпэўнены, што ён зробіць усё, што толькі можна, каб забраць жонку і дачушку з Саветаў.
Баранавічы, 1 студзеня 1923 г.
Я правёў стары год як шпік. I гэтак жа пачынаю новы. Папрацаваў у гэтай ролі кароткі час, але колькі меў уражанняў, колькі пазнаў цікавых людзей, колькі перажыў прыгод!
У думках пасылаю найлепшыя пажаданні ўсім калегам па працы. Тым, якія мучаюцца ў камерах ГПУ, тым, якія ка-
наюць на Салаўках, і тым, якія з пісталетам у кішэні ходзяць у Бальшэвіі па вуліцах, ездзяць цягнікамі, бываюць у штабах, блукаюць па дарогах, прадзіраюцца праз багны, гурбы і лясы, крадуцца праз граніцу... Жадаю ім, каб не загінулі на той дарозе. А калі загінуць, то каб праца, якую робяць, шматкратна акупіла іх смерць...
Ваўкаўшчызна, 15 студзеня 1923 г.
Учора ўначы я прыехаў у Ваўкаўшчызну. Заўтра еду ў Ракаў.
Меў два тыдні поўнага адпачынку. Гэта ўзмацніла маё здароўе, бо папярэдняя праца — амаль без перарыву — змучала мяне. Цяпер адчуваю сябе мацнейшым і спакайнейшым. На работу мяне не гоняць. Мог бы адпачываць і ўвесь студзень, але мне сумна... Штораз мацней агортвае мяне туга па Лізцы. He магу дачакацца, калі, нарэшце, убачу яе.
Паначахмнесняццадзіўныясны. У многіхз іхёсць Лізка. Іх варта запісваць, але я лянуюся. Нават падрабязны дзённік мне не хочацца весці. Мусіць, уздзейнічае на мяне зімовая спячка прыроды.
Ракаў, 18 студзеня 1923 г.
Учора сустрэўся з камандзірам батальёна Грушэўскім. Мы былі вельмі ўзрадаваныя гэтым спатканнем. Вырашылі разам ісці за граніцу. Грушэўскі ўстрывожыўся, што Пятроў доўга не вяртаецца з разведкі. Непакоіўся, што ён папаўся дзесьці ў дарозе. Пра правал арганізацыі не было размовы, бо яна была дасканала заканспіраваная і хаця складалася большай часткай з людзей, якія працавалі супольна, ніхто не баяўся здрады. Калі б у тых умовах хтось з іх патрапіў у рукі гэпэушнікаў, то астатнія маглі б спакойна працаваць далей або толькі на пэўны час адысці за кардон.
Грушэўскі вельмі асцярожны. Звычайна стараецца прыехаць у мястэчка вечарам. Выходзіць паблізу Ракава і пехатою ідзе бакавымі вуліцамі ў батальён, дзе затрымліваецца ў знаёмага капрала аж да выхаду ў дарогу. У мястэчку стараецца не паказвацца. Аднаго разу ён сказаў мне:
— Калі б спачатку меў гэтыя веды аб працы разведчыка, якія цяпер маю, калі б ведаў пра ўсе тыя небяспекі, якія тояцца вакол закардоннага агента, то працаваў бы інакш. Пакуль разведчык усё спазнае, то — калі не пападзецца на першых заданнях — хутка дэканспіруецца.
Сёння вечарам вырушым у дарогу.
ГЛАВА 7
Малая прыгода
Забава ішоў першы. Яму лягчэй было пракладваць дарогу ў глыбокім снезе, чым Грушэўскаму, які нёс на спіне вялікі мяшок з таварам. У асноўным гэта былі скура і лікёр. Раман не любіў браць з сабой многа рэчаў, а тыя, якія абавязкова павінен быў перанесці ў Расію знаёмым і агентам, стараўся размясціць па кішэнях і пад адзеннем. Цяпер нёс пакладзеныя паміж двума свэтарамі 50 пар шаўковых панчох і два тузіны шалікаў, кішэні былі напханыя — апрача зброі і асабістых рэчаў — рознымі дробязямі, якія мелі малую вартасць у Полыпчы, але дорага каштавалі ў Саветах.
Ноч была светлая, бо, хаця неба зацягвалі хмары, месяц быў у поўні, а снежная бель асвятляла мясцовасць.
Граніцу перайшлі без перашкод і апынуліся ў старым лесе, густа падшытым заснежанымі кустамі. Забава час ад часу спыняўся і прыслухоўваўся. Тады адчуваў за сабой частаеі цяжкоедыханне Грушэўскага. Спачаткудумаў, што гэта ад знервавання, але потым прыйшоў да высновы, што Грушэўскі дыхаў ад стомы, несучы вялікі груз, бо ягоны мяшок важыў болып за 30 кілаграмаў.
— Навошта ўзяў столькі тавару? — спытаў Забава ў Грушэўскага перад тым, як вырушыць у дарогу.
— Хачу зарабіць. Маці мая захварэла, таму многа расходаў.
Забава хацеў дапамагчы яму несці носку, але Грушэўскі не згадзіўся. Падчас аднаго адпачынку сказаў, маючы на ўвазе працу разведчыка:
— Я б даўно пакінуў гэта. Сілы ўжо не маю. Згарэў... Але маці!.. Ці ведаеш, што я таксама, як Пятроў, хворы насухоты...
— Цяжка паверыць. Выглядаеш добра.
— Так. Рэнтген паказаў... Я асабіста здзівіўся, што маю кароткае дыханне, хутка стамляюся і кашляю... Выглядаю добра, але машына сапсаваная... Гэта чорныя ночы, вятры і маразы з’елі мяне. Вада высмактала. Бо найгоршае — гэта пераправы праз ваду. Колькі ж разоў трэба было пераплываць рэкі зімой, вясной і восенню.