Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
«Шакаладная цётка», якую Раман у гэту хвіліну зноў штурхнуў пальцам у бок, вылупіла вочы... Яна хацела штосьці сказаць. Пакруціла галавой у высокім каўняры
старамоднай сукенкі і ледзьве не згубіла штучную сківіцу. Ліза заўважыла манеўры Забавы і закусіла ніжнюю губу, стрымліваючы смех. А стары рагатун, не ведаючы пра буру, якая рыхтавалася справа ад яго, працягваў смяяцца і весела паціраць далоні, нібы па-змоўніцку зіркаючы на прысутных, чым увёў у яшчэ болыпы гнеў «шакаладную цётку».
— Пасля дваццаці, разумееце, гадоў безупынных трэніровак авалодаў гэтай штукай цалкам і падаўся ў каралеўскі двор. Кароль ласкава яго прыняў і спытаў, што ён зможа новага зрабіць. Той, разумееце, адрэзаў: «Змагу кожны раз кінуць з адлегласці дваццаці крокаў зярнятка гароху ў маленькую дзірачку, праз якую ледзьве зможа пралезці. Кароль можа асабіста праверыць гэтую дзірку».
У гэты момант «шакаладная цётка», якую Забава асабліва моцна ўдарыў пальцам пад рэбры, сарвалася з месца.
— Гэта свінства, пане! Хамства, пане! Апошні лабус, шэльма так паводзіць сябе! Я пачцівая ўдава і нічога падобнагане дазволю. Так!.. Свінства!.. Восьшто! Я скончыла з адзнакай Смольны Інстытут і не дазволю ніякаму хаму такую брыдоту! He! He! He!
Яна павярнулася на месцы і, высока падымаючы галаву, накіраваласядавыхаду... Грукнуладзвярыма... У пярэднім пакоі хутка апранулася і выбегла з дома на вуліцу.
Усе былі здзіўлены. Найбольш абражаны быў Кобзаў, які думаў, што «шакаладная цётка» абурылася на яго.
— He думаў, разумееце, — сказаў ён, — каб такое глупства магло яе абразіць! Дзіўлюся, разумееце, і не разумею! Гэта, напэўна, нешчаслівы выраз: дзірка. Гэта старая дзева, разумееце, таго... і ўвогуле... — зусім заблытаўся ён і змоўк. Соф’я, незадаволеная, прашыла яго поглядам, як перуном, які ў будучым не абяцаў нічога добрага.
— Ты заўсёды якое-небудзь грубае свінства ўчыніш, — сказала яна, надзьмуваючы вусны.
— Але ж, дарагая мая...
— He тлумач нічога, не апраўдвайся!
Ён змоўк.
У вачах Лізы паказаліся слёзы ад намагання, якое яна рабіла, каб стрымаць смех. Забава зусім спакойна напаўняў каньяком кілішак. А стары рагатун (які зусім не падазраваў, што гэта менавіта ён быў прадметам нападу «шакаладнай цёткі») паціраў рукі і заходзіўся дробненькім бязгучным смехам.
— Панове дазволяць закончыць мне гісторыйку з гарохам? — сказаў Кобзаў. — Бо, разумееце, тут няма ўжо такіх уразлівых асобаў, выхаваных у буржуазнай культуры...
— Просім, — басам працягнуў Забава, адказваючы за ўсіх.
— I вось, — распавядаў далей Кобзаў, — прынеслі, разумееце, дошку, у якой пасярэдзіне была тая... ну, шчыліна. Малая шчыліна. Прафесіянал, разумееце, адмераў дваццаць крокаў, кінуў зярнятка гароху, і яно праляцела праз тую... тую шчыліну. Паўтарыў гэта з тым жа поспехам. Па жаданні караля, разумееце, задаваўся сваім майстэрствам некалькі дзясяткаў разоў, заўсёды трапляючы ў тую... у тую шчыліну. Так...
Лізаўсміхнулася, слухаючы Кобзава. Забава моршчыў лоб, хмурыў бровы і ў душы смяяўся.
— I што вы думаеце, як кароль узнагародзіў штукара за гэта незвычайнае мастацтва?.. Як?.. — спытаў ён, аглядаючы ўсіх прысутных.
— Даў яму вялікі маёнтак, — сказаў Брагін.
— Пакінуў яго пры сваім двары забаўляць гасцей, — сказала Ліза.
— He! — з трыумфам адказаў Кобзаў, падымаючы вялікі палец да столі і вылупліваючы вочы. — He! — паўтарыў ён гучна. Потым зрабіў доўгую паўзу і здушаным, таямнічым голасам выціснуў з сябе: — Сказаў даць яму гаршчок гароху!.. Так!.. Ха-ха-ха-ха! — і ён першым пачаў перабольшана гучна смяяцца, а потым, крыху супакоіўшыся, сказаў амаль ментарскім тонам: — Таксама буржуазныя мастацтва і навукі!.. Спадзяёмся на вялікую карысць ад іх, а здабываем... гаршчок гароху! — урачыста падагульніў Кобзаў.
Забава ўспомніў спальню Кобзава: дубовы, з разьбой ложак, прыгожыятуалеты, дарагі дыван — і іранічнаўсміхнуўся.
Праз пэўны час Кобзаў прынёс з ложачка сына, які спаў. ІІрабудзіў яго і прымусіў соннае дзіця дэкламаваць модную ў той час бальшавіцкую песеньку. Яна была дзівосна панурай, енчыла, нібы была вырвана з грудзей палахлівых рабоў. Яна была адмаўленнем. У ёй не хапала сілы, агню, бунту.
Дзіўна гучала яна з вуснаў дзіцяці, якое ледзь умела гаварыць:
3 навалай белых наёмных салдафонаў
Атрад камуністаў змагаўся.
Азімаў са штучным, падробленым запалам апладзіраваў малому артысту.
— Ка-му-ніст расце!.. Ухваляю, ухваляю... — узвышана сказаў ён.
Хутка прысутныя падзяліліся на дзве групы. Забава пачаў размову з Соф’яй і Брагіным, ловячы час ад часу на сабе позіркі Лізы. Азімаў вёў дыскусію на «асноўныя тэмы» з Кобзавым.
Забава чуў, як Кобзаў гаварыў:
— Я, таварыш, маю наконт гэтага іншую думку. Адхіленні ад сціслай дактрыны, прынамсі, не сведчаць аб непаслядоўнасці, а толькі аб уступках на карысць рэальнага жыцця і аб неабходнасці такіх адхіленняў для агульнага дабра.
Азімаў з запалам пярэчыў.
Праз некалькі хвілін Забава пачуў, як Азімаў, кідаючы позіркі ва ўсе бакі і падкрэсліваючы выразы жэстыкуляцыяй, прамаўляў:
— Таварыш Уладзімір Ільіч сказаў: «Мудры не той, хто не робіць памылак (такіх людзей няма і быць не можа). Мудры той, хто робіць маленькія памылкі і ўмее хутка іх знаходзіць і выпраўляць».
«Хваліцца красамоўствам і эрудыцыяй», — думаў Забава, выпіваючы кілішак каньяку.
Праз нейкі час размова зноў стала агульнай. Азімаў, напэўна, хочучы пахваліцца вальнадумствам і развесяліць прысутных, пачаў распавядаць папулярны на той час у Саветах анекдот пра Біма і Бома, якія ў маскоўскім тэатры развешвалі па сценах на сцэне партрэты розных выбітных савецкіх дзеячаў. Калі не хапіла месца для двух партрэтаў, Бім спытаў Бома: «А гэтых дзе размесцім?» — на што Бом адказаў: «Леніна да сценкі, Троцкага павесіць».
Калі Азімаў сказаў апошнюю фразу: « Леніна да сценкі, Троцкага павесіць», Забава ўстаў і, нахіляючыся да яго праз стол, востра спытаў:
— Пан партыйны?
— А што?
— Партыйны пан? — паўтарыў пытанне Забава.
— Та-ак! Я камуніст.
— Шкада! — сказаў з прыціскам Раман. — Шкада камуністычнай партыі, што мае такіх членаў! Самы вялікі вораг камунізму не будзе такім чынам здзекавацца з правадыроў пралетарыяту, нават паўпазногця якіх ён не варты!
Стары рагатун паціраў далоні. Усе аслупянела глядзелі на Забаву, які, усё яшчэ стоячы, увесь кіпеў штучным абурэннем. Азімаў падняўся. Твар яго наліўся крывёю.
— А што пану да гэтага? Чаго пан да мяне чэпіцца?
— Мяне гэта вельмі крыўдзіць, бо я з’яўляюся «сочувствуюіцнм». Я — «сочувствуюіцнй» РКП, што яна мае такіх членаў, такіх апартуністаў, якія ганьбяць партыю, шукаюць цёплых месцаў, а робяць выгляд ідэолагаў і правераных марксістаў. Такія госці болып небяспечныя, чым нашы знешнія ворагі, бо, корчачы з сябе камуністаў, яны забруджваюць і кампраметуюць сваім ідыятызмам, хцівасцю і пыхай сацыялістычную ідэю і адначасова беспартыйных людзей, якія ўважліва глядзяць на кожнае іхняе дзеянне, кожнае слова. Камуніст — гэта вытрыманы, халодны, паслядоўны, мудры, адукаваны, станоўчы прыхільнік матэрыялістычнага разумення падзей. А пан тупы, лянівы, недавучаны, хцівы матэрыяліст. Пан — матэрыяліст для сябе... на
раскошнае жыццё, на добру ю жратву, на прыгожых дзевак, і я... каб не павага да прысутных тут асоб, — Раман акінуў позіркам усіх, — я б інакш павучыў ягамосця пар-тый-на-га, як трэба сябе паводзіць, каб не кампраметаваць партыю!
Азімаў, заікаючыся, сказаў:
— Я не разумею... Мяне абражаюць... Я не магу заставацца тут далей... Прабачце... Да пабачэння...
Ён павольна пайшоў да выхаду.
— Шчаслівай дарогі! кінуўямуўследсяродагульнай цішыні Забава. — Толькі няхай ягамосць не паведамляе па дарозе ў ГПУ, што тут п’юць каньяк. Пасля такіх «матэрыялаў» усяго можна чакаць, калі захочуць адпомсціць.
Азімаў выйшаў. Усе маўчалі. Толькі стары рагатун паціраў далоні і смяяўся кароткім бязгучным смехам.
Дзённік шпіёна
Баранавічы, 22 лютага 1923 г.
Шукаю пастаяннага таварыша для падарожжа ў Саветы. Цяпер, будучы адзін у разведцы, баюся нават заснуць, каб не заўважылі мяне спячага. ІІасля таго, што сталася з Пятровым, Грушэўскім і іншымі калегамі, я паўсюль вынюхваю здраду і засаду. Удваіх можна быць болып упэўненымі... Калі адзін спіць, другі пільнуе. На вуліцы можна пільнавацца... У цягніках можна ехаць у адным купэ, але ў розных кутах (нібы незнаёмыя), а ў выпадку патрэбы абараняцца. У лесе і ў полі нічога не баюся, бо я там заўсёды пільны і маю магчымасць ваяваць, але ў горадзе, у памяшканнях, цягніках, на вакзалах... Але дзе знайсці адпаведнага чалавека? Трэба, каб быў смелы, вытрыманы, непатрабавальны, каб добра ведаў расійскую мову і каб меўтакі характар, каб мы маглі жыць
i працаваць y згодзе. Маю многа знаёмых на ўсходніх крэсах, але ведаю, што ніводны з іх не пагодзіцца на гэтую працу. Я прапанаваў аднаму знаёмаму, як мне здавалася, які адпавядаў гэтым патрабаванням. Ён адказаў:
— Лепей красці або рабаваць, чым лавіць д’ябла за хвост і шукаць пятлю на шыю!
Пра Лізку стараюся забыцца. Мне мог шмат нашкодзіць скандал з Азімавым у сям’і Брагіных. Лізка, напэўна, патлумачыць гэта рэўнасцю з майго боку. Але што пра гэта думаюць іншыя? Трэба доўгі час да іх не хадзіць.
Брэст над Бугам, 26 лютага 1923 г.
Нарэшце, маю памочніка — хлопца, які найбольш адпавядае мне па характары, узросце і любові да прыгод. Вочы ў яго шчырыя. Глядзіць адкрыта, смела і любіць... гарэлачку. Я заўважыў гэта з самага пачатку нашага знаёмства. Імя яго — Антон. Прозвішча — Кралевіч.
На маю просьбу ў прадстаўніцтве даць мне памочніка, хаця б у якасці кур’ера, у хуткім часе прапанавалі мне некалькі кандыдатаў. Але ні адзін з іх не адпавядаў маім патрабаванням. I вось учора, уначы, калі я спаў, у дзверы майго ііакоя ў гатэлі пастукалі. Аказалася, што прыехаў да мяне па просьбе шэфа BIL2 новы кандыдат на кур’ера. Прыехаў без білета, бо не хацеў чакаць да заўтра выдачы вайсковага білета. Ён не меў грошай і быў галодны. Я тут жа накарміў яго і пачаставаў гарэлкай, якую ён ахвотна і са смакам папіваў. Мы шчыра і сардэчна размаўлялі некалькі гадзін. Кралевіч сам быў агентам 6 аддзела, але яму не пашанцавала. Праз нейкі час папаўся ў Саветах і некалькі месяцаў сядзеў у турме. Рабіў выгляд, што прыйшоўу Мінск, кабзастаццаў Расіі. пра якую чуў многа добрага. Яго не палічылі шпіёнам, аднак трымалі ў турме. 3 цягам часу яго пачалі браць на работу, і Кралевіч, выкарыстоўваючы момант, збег у Польшчу. Паколькі яму цяжка было б працаваць на тым самым адрэзку, яго перакінулі на 5 аддзел у Львове.