Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Але і там Антону не пашанцавала: арыштавалі яго падчас другой разведкі ў Падвалочыску. Сядзеў ён нядоўга і ўцёк
проста з-пад арышту. Але кар’ера яго як самастойнага агента была скончана. Перад гэтым Антон служыў у 211 палку кавалерыі і адзначаўся адвагай. Потым ён быў партызанам у нейтральнай польска-літоўскай паласе пад камандаваннем слыннага ў тыя гады ў той мясцовасці падхарунжага Дзіца.
Я ў захапленні ад таварыша. He марыў нават, што знайду такога супрацоўніка.
Ракау, 6 сакавіка 1923 г.
Сёння раніцай я прыехаў з Антонам у Ракаў. Заўважыў, што яму не падабаецца «тэхнічны» бок маёй працы. Гэта яго нудзіць, і ён безумознапалагаецца на тое, што я арганізую. Напрыклад, ён ні слова не спытаў у мяне ні пра дарогі за граніцай, ні пра магчымасці і метады маёй працы. А ад гэтага ж залежыць і ягоны лёс. У Антона гэта вынікае не з сакрэтнасці, а з поўнага даверу мне і неахвоты звяртаць увагу на дробязі. Увогуле, ён вельмі спакойны і павольны. Можа, гэта і добра. Можа, сваім халодным тэмпераментам у раўнаважыць мой, які часта бывае занадта выбуховым. Сумяшчаць я буду за нас дваіх.
Вечарам пойдзем у першую разведку.
Вільня, 15 сакавіка 1923 г.
Такі завал у справах, што не магу даць рады з усім гэтым. Мозг мой заняты мноствам падрабязнасцей, якія паасобку не маюць вялікага значэння, але скопам могуць сур’ёзна паўплываць на агульны ход майго жыцця і працы. Усё трэба прадбачыць, усё выканаць у пэўны час. У галаве ў мяне вір з гіганцкай колькасці назваў, імёнаў, дат, лічбаў... Усё трэба памятаць. Часам рэчы, якія здаюцца на першы погляд дробнымі, набываюцьвялікую вагу. Найменшаезанядбанне можа справакаваць сур’ёзныя наступствы і для мяне, і для маіх супрацоўнікаў.
Добра Антону. Ен зусім не дбае пра іх. Ён цалкам давярае мне і ні ў што не ўлазіць. П’е, спявае і стараецца развесяліць мяне сваімі жартамі. Жыве як птах: адным днём, адной хвілінай і як птушка вясёлы.
Я быў y Караля Краскі. Ён робіць усе намаганні, каб паскорыць прыезд жонкі і дачушкі з Саветаў у Польшчу. Але пакуль што нічога не ўдаецца. Я паабяцаў, што калі не будзе магчымасці залатвіць справу легальна, то пераправім іх у Полыпчу праз «зялёную граніцу».
Пачуў радасную навіну. У бліжэйшы час адбудзецца абмен палітычнымі вязнямі паміж Полыпчай і Саўдэпіяй. Вернецца наш слынны разведчык Ян Пялінскі. Можна многа расказваць пра ягоную працу і пра тое, якія катаванні ён перанёс у Надзвычайцы, але, нягледзячы на гэта, не зламаўся і не выдаў нікога.
Ракаў, 20 сакавіка 1923 г.
Неяк нам не шанцуе. Можа, Антон, насамрэч, не мае шчасця.
Пазаўчора мы вырушылі ў дарогу. Надвор’е было спрыяльнае. Дарогі і палі ляжалі чорныя, і толькі дзе-нідзе па лясах былі раскіданы шэрыя пасмы снегу, які ўсё больш раставаў. 3 цяжкасцю прайшлі мы пагранічную рачулку, якая шырока разлілася. Перад «другой лініяй», каля моста мы натыкнуліся на засаду. He ведаю, чаму там сабралі так многа салдат, можа, некалькі дзясяткаў. Яны былі з сабакамі. Я пачаў страляць у іхнім напрамку і кінуў гранату. Потым мы накіраваліся ўправа, хочучы абысці людзей, якія перагарадзілі нам дарогу. Але іх вялі сабакі, і яны пастаянна ішлі за намі.
Салдаты акружылі нас паўколам, стараючыся адрэзаць дарогу. Калі я заўважыў гэта, кінуў туды, дзе, па маім меркаванні, знаходзіліся салдаты, дзве гранаты. Мы прадзіраліся праз ланцуг. Аднак сабакі працягвалі бегчы за намі. Зрэдку чуліся стрэлы. Відавочна, імзабаранілі страляць, каб у цемры не пазабівалі адзін аднаго.
Мы ледзьве паспелі перайсці граніцу да іх надыходу. Зрэшты, яны не гналіся за намі так, як спачатку, бо была такая каманда. Стараліся трымацца ад нас удалечыні.
Гэты адрэзак граніцы цяжкі.
Назаўтра мы вырушылі ў дарогу вельмі рана. Як толькі пачало змяркацца, мы перайшлі граніцу, а праз гадзіну перайшлі рачулку ў яры, якая сёння была спакайнейшая і не такая хуткая, як учора. Вада апала.
Мы шчасліва дабраліся да «другой лініі» і ўбачылі перад сабой у змроку шырокую бурлівую раку. Каб пераплыць яе, нельга нават было і марыць, тым болып, Антон не ўмеў плаваць. Злосць бярэ, што нічаму не даць рады. Трэба будаваць моцны плыт. Мы пачалі насіць з лесу бярвенні, хмызняк, шчэпкі, вялікія шматкі кары ядлоўцу, увогуле ўсё, што толькі магло спатрэбіцца. Калі матэрыялу назбіралі многа, пачалі майстраваць плыт прама ля берага ракі. Падчас нашай работы я пачуў у кустах паблізу шум. Падрыхтаваў зброю. У гэты момант бліснулі два ліхтарыкі і пачуўся гучны голас:
— Таварышы, уперад!
Я пачаў страляць у той бок з парабелума. У адказ пачулася некалькі стрэлаў з карабіна... Злева навісала гушчыня кустоў. Я крыкнуў Антону: «Гранаты!» Ён даўмне дзве зараджаныя. Я кінуў: адну, другую! Мы прыселі. Пасля выбухаў пабеглі да кустоў... Я заўважыў на сваёй дарозе чалавека. Убачыў ягоны твар. Штосьці крыкнуў. Адначасова выстраліў з парабелума ў ягоныя грудзі, да якіх датыкнуўся дулам. Хтосьці падбягаў да мяне збоку. Я стрэліў у яго. Антон дагнаў мяне.
Мы вырваліся з кола аблавы. Вымушаны былі паспешліва вяртацца. За намі грымелі выстралы. Чуліся гнеўныя і спалоханыя галасы, крыкі і лаянка.
Мы хуценька ішлі да граніцы, не адказваючы на іх выстралы, каб яны не ведалі, дзе мы знаходзімся. На граніцы нас зноў пачалі абстрэльваць усляпую, бо, пераходзячы рачулку, мы плёскалі вадой, чаго ўначы і ў спешцы цяжка было пазбегнуць. У цемры яны не маглі ў нас патрапіць, толькі Антону куля прашыла край шапкі.
Сцякаючы вадой, мы выбрылі з яра. Я спыніўся на ягоным стромкім беразе і кінуў у напрамку агнёў, якія блішчэлі
ў цемры з дулаў карабінаў, адну за другой чатыры гранаты. Лес уздрыгнуўся ад выбухаў. Адна граната трапіла ў рэчку, і на бераг выкінуўся слуп вады, гразі і камення. Стрэлы заціхлі. Ніхто неадазваўся. Рэха выбухаў перакацілася палесе і замёрла ўдалечыні. I толькі калі мы выйшлі на граніцу, затрашчэлі карабіны, і мы доўга чулі страляніну, якая ўжо не магла нам нашкодзіць.
Мы вярнуліся. Зноў ісці за граніцу я не мог, бо ўвесь тавар, які мы неслі, застаўся ляжаць каля недакончанага плыта на «другой лініі», а грошай у мяне было вельмі мала. Я вырашыў без прамаруджвання вярнуцца ў Аддзел.
Антон моцна прастудзіўся. Я прынёс яму з мястэчка аспірыну і чвэртку спірту для націрання.
Я перакананы, што ў Аддзеле не павераць, што нам сапраўды не ўдалося прабрацца праз граніцу. Падумаюць, што я зладзіў нейкую авантуру з бальшавікамі, і атрымаю па By­max. 3 гора п’ю і п’ю. Антону гэта вельмі падабаецца.
Брэстп над Бугам, 23 сакавіка 1923 г.
Меў многа непрыемнасцей. У нас думаюць, што мне прыемна нарывацца на сутычкі і што я правакую бальшавікоў. Ад шэфа я пачуў вельмі крыўдныя словы:
— Нам патрэбна не вайна, а работа!
Бачачы, што гэта вельмі кранула мяне, шэф злагодзіў вымову. Падбадзёрыў, а потым дадаў:
— Пан павінен хадзіць па новым адрэзку. Гэты надта небяспечны. Дадзім пану правадніка... Гэта верны чалавек. Быў некалі паліцыянтам у Петраградзе, потым ваяваў у партызанах супраць бальшавікоў. Пэўны час быў агентам нашай разведкі, потым перастаў канспіравацца... Дасканала ведае Палессе. Mae многа сваякоў і знаёмых у Савецкай Беларусі. Пакажа пану новую дарогу.
Ён правёў пальцам па вялікай насценнай мапе дарогу праз пінскія балоты: ад Лу нінца на ўсход, у напрамку Бабруйска... праз найвялікшыя балоты Еўропы і адно з найвялікшых
на свеце.
— Гэта верны шлях... Самы верны... Толькі адно, папярэджваю, не павінна быць уласных «на маю думку»: нязручна, мокра, задалёка... Даверыцца яму. Ён выведзе. Гэта верны і дасведчаны чалавек... Калі пазнаёміцеся з дарогай, будзеце адны хадзіць.
Назаўтра я разам з Антонам прыйшоў на сустрэчу з правадніком, якога прывялі з Лунінца ў Брэст. Гэта быў мужчына гадоў 57, сярэдняга росту, шчуплы, валасы ў яго былі амаль сівыя. Твар яго быў прадаўгаваты з нейкім драпежным выразам і халодныя, агрэсіўныя, здзеклівыя вочы. Калі нас пазнаёмілі, пасля некалькіх маіх дзяжурных пытанняў ён сказаў шэфу:
—	3 гэтым чалавекам я пайду ўсюды... 3 тым, якога прапанавалі папярэдне, не хацеў. 3 гэтым пайду ахвотна.
Дзіўлюся, што Антон адразу адчуў да яго вялікую антыпатыю. He называе яго інакш, як «дзед». Ён сказаў мне: «Гэта хітры дзядыга! Ой, хітры!» Апрача гэтага, ні ў што болып не лез. Піў, спяваў, жартаваў, як звычайна. Падыходзіў да дзеда, торгаў яго локцем і напяваў «па-львоўску»:
Фузія* ў кішэні,
Баксёр на спіне, А хто хоча біцца, Ком гір** да мяне.
—	Ідзі, смык, бо я табе скажу! — бурчэў дзед.
—	Ну, ну, скажы! Я як скажу табе, то да пят дойдзе! Бач яго, шпагат падразае! He адзывайся да яго!
Яны ў контрах. Часта спрачаюцца наконт розных глупстваў, і нават лаюцца, але я міру іх адразу ж, і мы п’ём разам. Сёння выязджаем на граніцу. Дадуць праважатага (няньку). Прыстойны хлопец.
Але ж кампанія сабралася!
* Fuzja (фузія) — паляўнічая стрэльба.
** Ком гір — хадзі сюды.
Мілевічы, 2 красавіка 1923 г.
(на пагранзаставе)
Тры дні мы выдаткавалі на пераход 100 кіламетраў вельмі цяжкай дарогі.
Дзівосны гэта край! Край чорных панурых вільготных лясоў, непралазных панурых багнаў і такіх жа панурых недаверлівыхлюдзей. Я сустракаўіхпаўсюль. Бачыўсотнізлосных позіркаў і ніводнай усмешкі. He пачуў ні адной песенькі, ніводнага вясёлага слова. Усё жыве ў балоце, усё пакрыта балотам, усё як балота — цёмнае, брыдкае, здрадлівае...
— Гэта край, дзе шнурком хлеб рэжуць, а за солтысаў у іх ваўкі, — сказаў Антон.
Дзіўна выглядаюць жанчыны. У іх кароткія ногі, яны брыдкія і носяць сукенкі хатняга вырабу, скроеныя нібы з намерам спецыяльна дэфармаваць фігуру.
Вёскі трапляюцца вельмі рэдка. Гразнуць у балоце, у якім торгаюцца вялікія гадкія свінні.
У адным месцы мы ехалі фурманкай па рачулцы. Наклалі дошак на воз, селі з рэчамі на гэтым памосце і так павольна ехалі на возе, які ныраў то больш, то менш.
У некалькіх месцах мы ўваходзілі ў вясковыя халупы, але там былі жудасныя смурод і духата. Таму я не мог доўга там заставацца.
У адным месцы Антон, Кучынскі і я пехатой вырушылі ў далейшую дарогу. Мы ішлі праз залітыя вадой лясы і балоты ў напрамку ракі Лань. Праважаты разам з рэчамі павінен быў прыехаць пазней, перавозячы нашы рэчы фурманкай па далёкай акруговай дарозе.