Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Тады маці (гэта была ейная «шпілька» разам з Сонькай) супраць Лізкі сказала: «Ты многа не скачы, Раману галавы не задурвай і сама пра яго не думай! Павінна выйсці за Азімава. Гэта чалавек на пасадзе, сур’ёзны, з будучым! А Раман — што? Добры хлопец, але... голы... Ён не для цябе!» Тады Лізка сказала: «Я ўвогуле не кахаю Рамана, а фліртаваць мне з ім можна. Калі будзеце мне надакучваць, даю слова, што зраблю такую гэцу, што гэты ваш Азімаў і нагою сюды не ступіць. Пайду з першым лепшым хлопцам у ЗАГС і за тры лімоны* шлюб вазьму. Тады адчэпіцеся ад мяне», — устала і выйшла ў другія дзверы ў кухню, дзе была я.
Я вельмі ўдзячны Юльцы за гэтую навіну. Гэта дае мне арыентацыю, як у будучым урэгуляваць адносіны з сям’ёй Брагіных. Сёння не пайду да іх. Вечарам паеду ў Бабруйск. Я сказаў Юльцы, каб нікому, нават маці, не казала, што я быў у іх і што вярнуся праз некалькі дзён. Маю ў ёй цалкам верную мне сяброўку. Але не зусім бяспечную. Сёння яна спыталася, чаму так часта я прыязджаю ў Мінск, калі працую ў Бабруйску. Я адказаў, што прыязджаю па службовых справах.
— Ага! Я ведаю, — жвава сказала яна. — Вы «сексот».
Я не пярэчыў ёй.
Мінск, 26 студзеня 1923 г.
Учора я вярнуўся ў Мінск. Адразу пайшоў да Жарскай. Дома застаў толькі Юльку. Папіў гарбаты і лёг спаць. Праз хвіліну прыйшла Юлька. Слізганула пад коўдру. Нават часткова яна не падабаецца так, як Л ізка або нават Магда. Тыя — кабеты ў кожным руху, поглядзе, а гэта — шчуплы вёрткі хлопец. I нагадвае хлопца нават рухамі і мовай. Яна зусім без сораму — як жывёліна, і я адчуў, што яна зусім халодная, але робіць выгляд, што палае, каб спадабацца. Абыякава песцячы яе, я думаў пра Лізку і, уяўляючы яе на месцы Юлькі, адчуваў прыліў крыві, якая біла ў твар.
Вечарам я пайшоў да пані Ядвігі. Яна вельмі ўзрадавалася майму прыходу, паколькі дагэтуль не ведала, ці шчасліва мы перайшлі граніцу. Я ўсё падрабязна расказаў ёй. Яна ўздыхнула з палёгкай.
— Нарэшце буду мець спакой. Я так баялася за Караля! Ен усіх нас замучаў сваім страхам. Я не ўяўляла, што мужчына можа так баяцца. Мы праз яго таксама трэсліся ад страху.
Пры пасрэдніцтве пані Ядвігі я атрымаў пэўную інфармацыю ад гэпэушніка. Яе досыць многа, толькі пра Пятрова нічога не вядома. У часопісах «Молот» і «Красная Звезда» таксама не было згадкі пра яго, хаця гэтыя часопісы найболыіі распаўсюджаныя ў заходняй частцы Савецкай Беларусі і звычайна падрабязна апісваюць падобныя справы, натуральна, калі ўлады даюць на гэта дазвол.
Вечарам я пайшоў да Брагіных. Яны сустрэлі мяне вельмі холадна. Толькі Кобзаў і сам Брагін паводзілі сябе як даўней. Панавала нудная атмасфера.
— Ці пан будзе ў Мінску ў дзень майго нараджэння? — спытала Ліза.
(Дзень яе нараджэння прыпадае на 11 лютага).
— Пастараюся прыехаць.
Хутка я развітаўся з імі. Калі выходзіў з дома, Л іза затрымала мяне ў сенцах.
— Прыйдзі, пан, абавязкова, — сказала яна. — Буду пану ўдзячна.
Яна паціснула мне руку і пабегла назад.
Назаўтра раніцою Жарская сказала мне:
— Ці ведае пан, што ў нас здарылася на Хрышчэнне?
— He ведаю.
— Бязбожнікі зрабілі антырэлігійную дэманстрацыю. Выехалі ў горад на двух машынах. Адна — пекла з шатанам, з д'ябламі і грэшнікамі, другая — рай з Богам, анёламі і святымі абодвух палоў... Усё вельмі агіднае і мярзотнае, груба высмейвала рэлігію. I вось у адной з машын загарэўся бензін. Удзельнікі дэманстрацыі атрымалі жудасныя апёкі. Што пан на гэта?
— Выпадкова, — усунулася Юлька.
— Ідзі прэч, смаркатая! Яназаўсёды ўсуне свой нос туды, куды яе не просяць. Што цяпер за дзеці!
— Гэта ўжо дарослая паненка! — сказаў я ў абарону Юлькі.
— «Дарослая паненка»? Я, калі мела 15 гадоў, без дазволу бацькоў рот не магла адкрыць у іх прысутнасці. А гэта хоча мяне навучыць. Мараль чытае! Забабоны высоўвае!
Надыходзіць вечар. Трэба выбірацца ў дарогу за граніцу.
Хвіліну таму я бачыў, як Л ізка з кошыкам у ру цэ ў лёгкай хатняй сукенцы пераходзіла падворак у склеп на другім канцы. Стройная, добра развітая, яна ішла лёгка, зграбна, нібы танцавала... У яе доўгія ногі, і гэта дадае асаблівы шарм усёй фігуры... Усё ў ёй гарманічнае, усё прыцягвае позірк, вабіць, зачароўвае, спакушае... Усё складаецца ў прыгожую постаць жанчыны.
Баранавічы, 5лютага 1923 г.
Мінуў тыдзень са дня майго вяртання з-за граніцы. Я вельмі сумны. Выведаў, што ні Пятроў, ні Грушэўскі не вярнуліся. Пасля прыезду ў прадстаўніцтва стала вядома, што папалася ўся арганізацыя, і ў тым ліку яны. Гэта быў цяжкі ўдар для мяне. Шкада калег, якія загінулі не па ўласнай віне, а ў выніку агіднай здрады. He буду пра гэта пісаць... Няма нічога горшага за здраду. Страшэнны гэты пацалунак Юды!
Я рыхтуюся да дня нараджэння Лізкі. Яе маці сказала, што я галадранец, што яна павінна выйсці замуж за Азімава — чалавека на пасадзе і з будучыняй. Тым часам я наўмысна знайду ёй такія падарункі, якіх усе разам не змогуць зрабіць. Няхай думаюць пра гэта, што хочуць. Няхай ламаюць галаву, адкуль я ўсё гэта ўзяў.
Ракаў,9 лютага 1923 г.
Сёння я прыехаў у Ракаў. Мяне не прымушалі да выезду на работу. Нават утрымлівалі, раілі адпачыць (ашчаджаюць пасля страты чатырох найлепшых важных агентаў). Але я катэгарычна пажадаў, каб мяне выслалі ў разведку. Сказаў, што маю дамоўленае на 11 лютага спатканне з адным вельмі сур’ёзным канфідэнтам і што не хачу падвесці.
П’ю многа. Нават адзін п’ю. Усё мне здаецца бледным, малаважным, нявартым. He магу змірыцца са стратай Пятрова і Грушэўскага. Я мала ведаў гэтых калег, але шкада мне іх невыносна. Калі б мог коштам нават уласнага жыцця дапамагчы ім, то ніколькі не вагаўся б.
Калі падумаць, то не варта жыць. Нуда, смутак, шэрасць... Вакол не людзі, а людзішкі — практычныя, палахлівыя, якія зубамі і кіпцюрамі трымаюцца за марныя кавалкі быту, гатовыя за яго кожнаму перагрызці горла. Прыземленыя мяшчанскія словы, пачуцці, дзеянні... Нічога вялікага, узнёслага, хаця б нават і са злосцю. У цёплай вадзе сядзім, жывём, цёплую ваду сёрбаем, пра цёплую ваду марым, пра яе паўсюль гаворым...
Навошта так моцна імкнуся да пошукаў калі не кахання, то хаця б сімпатыі Лізкі?.. Можа, яна такая самая мяшчанская гусь, як і многія іншыя. I што з таго, калі я яе забуду? Што ёсць гэтая «здабыча»? Да чаго прывядзе? Да простага, неэстэтычнага, нават камічнага валодання жанчынай.
ГЛАВА 8
Дзень нараджэння Лізкі
Дом Брагіных быў ярка асветлены. 3 сярэдзіны праз адчыненыя для вентыляцыі люфцікі* пранікалі на вуліцу гукі піяніна. Але не гарманіравалі гэтыя вясёлыя тоны, як і асветленыя вокны, з агульным панурым фонам вуліцы і горада. Дзень нараджэння Лізкі адзначалі (як на савецкія ўмовы і галечу, якая панавала ў краіне) шыкоўна. Запрасілі многа гасцей, пераважна моладзь. Малое памяшканне напоўнілася смехам, шумам размоў, музыкай, вясёлымі людзьмі. Толькі касцюмы гасцей не адпавядалі гэткай урачыстасці. Яны былі старамодныя, пераважна зношаныя, але вялікімі намаганнямі адноўленыя, зацыраваныя і пафарбаваныя. На паненках можна было ўбачыць палатняныя туфлікі з падэшвамі з вяровак. Але прага жыцця і асалоды, якую ўзбуджала рэдкая аказія да забавы, зацірала ўсё, ствараючы агульны вясёлы настрой.
У распараджэнне моладзі быў аддадзены сталовы пакой, з якога вынеслі лішнюю мэблю і буфет. Тут, у дальнім куце, ля печы, цётка Лізкі ў сукенцы шакаладнага колеру, якая пахла нафталінам і мятай (сукенка, напэўна, старэйшая за сваю ўладальніцу, якая была вельмі старая і падобная да муміі), грала на піяніна. Яна звесіла гачкаваты, як дзюба папугая, нос над вялікай драўлянай скрыняй і стукала касцістымі пальцамі ў жоўтыя ад старасці зубы разладжанага, прастуджанага інструмента, які — у адказ на знявагу — енчыў, гыркаў, кашляў, выў, рычэў і скрыгатаў. Але моладзь была непатрабавальная і задавальнялася не столькі мелодыяй танца, колькі тактам удараў аб клавішы.
У распараджэнне паненак у якасці туалетнага і гульнёвага пакоя была аддадзена спальня Кобзава. Болып самавітых асобаў размясцілі ў спальні Брагіных, з якой вынеслі ложак, шафы і камоды і ператворылі ў нешта сярэдняе паміж салонам і сталовым пакоем. Там сядзелі бацькі Лізкі, Соф’я, Кобзаў, Азімаў і некалькі блізкіх сваякоў
Брагіных. Ліза знаходзілася пераважна ў пакоі для моладзі. Яна апантана любіла танцаваць. Апранута яна была лепей за ўсіх. Мела новую, добра пашытую сукенку сіняга колеру з крэмавым адкладным каўняром і манжэтамі. У цёмнай сукенцы яна здавалася маладзейшай і больш стройнай. Валасы яе былі завязаны ў велізарны вузел ззаду галавы. Яна была каралевай вечара. У маладых яна ўзбуджала захапленне і пакланенне, а сярод дзяўчат — прызнанне сваёй прыгажосці і... зайздрасць.
Раман прыбыў у Мінск 10 лютага. Пераначаваў у пані Жарскай, а ў дзевяць гадзін раніцы, бачачы, што ў доме ўсе ўсталі, выслаў Юльку ў разведку да Брагіных, каб яна паглядзела, хто ў іх ёсць і што яны робяць. Хутка Юлька вярнулася і паведаміла, што ўсе, апрача Кобзава, які пайшоў на працу, дома і цяпер п'юць гарбату.
Забава пайшоў да Брагіных, беручы з сабой вялікую пасылку, закручаную зверху ў тоўстую паперу. Калі ён увайшоў у хату, то прывітаўся з усімі і сказаў Лізцы:
— Я абавязкова хацеў першым павіншаваць імянінніцу, і здаецца мне, што я, апрача сям’і, першы.
— Канешне, канешне... пан першы! — весела сказала Лізка, адорваючы яго чароўнай усмешкай.
Раман сказаў:
— Прашу прыняць замест кветак, якіх пакуль што няма, гэты падарунак, які з’яўляецца выказваннем маёй шчырай да пані прыязні.
Ён паклаў пасылку на столік пад акном. Яго запрасілі на гарбату. Неўзабаве ён развітаўся з імі, патлумачыўшы гэта тым, што яму трэба ісці ў горад, каб купіць тэхнічныя кніжкі. Ён быў запрошаны на вечар.
Пасля таго, як ён выйшаў, Лізка забрала пасылку ў свой пакоік і пачала яе распакоўваць. Да яе далучылася Соф’я, а потым і маці. Лізка выняла са скрыначкі гаржэтку са скуры блакітнай лісы.
— Якоепрыгожае футрачка!.. Гэталіса? — спытала Лізка.
— Так... Блакітная ліса... — сказала маці. — Гэта вельмі дарагая рэч!
Прыйшоў Брагін і таксама абгледзеў лісу.
— Рэдкая рэч! Аматарская! — сказаўёнз павагай. — Такія гаржэткі насілі да вайны найлепшыя акторкі. Што там далей?
Ліза адкрыла маленькую скрыначку.