Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Забава пасля 10 кіламетраў дарогі амаль сілком забраў у калегі носку і нёс яе далей. Дарога была цяжкая, бо снегу ў гэтым годзе выпала многа, таму, ідучы па бездаражы, не раз мусілі брысці, забурыўшыся па пояс у мяккі скрыпучы снег. Час ад часу пераадольвалі гурбы, у якіх знікалі, як у вадзе. Раман рабіў выгляд, што яму лёгка несці носку, бо не хацеў, каб Грушэўскі выбіваўся з сіл, несучы гэты цяжар... Бачыў ягоны твар, заліты кроплямі поту, і яму было шкада сябра.
Да світання ледзьве здолелі дайсці да меліны Грушэўскага, якая была ў вельмі небяспечным месцы — паблізу тракту. Па чарзе дзяжурачы, спалі да вечара... Павячэралі, выпілі па шклянцы гарэлкі і падаліся ў далейшае падарожжа.
Дарога, увогуле дрэнная, цяпер была лепшай, чым paHeft, бо не трэба было пераадольваць снежныя сумёты. Забава зноў ішоў першым, а Грушэўскі з носкай за плячыма ззаду. Былі ў дарозе больш за дзве гадзіны і знаходзіліся ў васьмі кіламетрах ад Мінска, калі Забава заўважыў сані, якія ехалі да іх. На ўсялякі выпадак ён сунуў руку ў кішэню і ўзвёў курок нагана. На гэты раз узяў з сабой толькі адзін рэвальвер і адну гранату, бо сяржант з батальёна, у якога ў мінулы раз пакінуў парабелум разам з запаснымі магазінамі, па службе выехаў на некалькі дзён і яшчэ не вярнуўся. Яму не прыйшло ў галаву пакінуць некаму пісталет, каб уручыць яго Раману.
Сані былі бачныя здалёк, бо вечар, хаця і імглісты, быў досыць светлы. Перад гэтым калегі мінулі некалькіх прахожых і некалькі разоў спаткалі сані, якія праязджалі міма, але ніхто не зачапіў іх. Можа, на гэта паўплывала тая акалічнасць, што Грушэўскі быў апрануты па-вайсковаму, толькі без пагонаў. Сані міналі іх... Да іх пільна прыглядаліся двое мужчын, якія ехалі ў іх. Кіраваў санямі нейкі хлопец, які месціўся наперадзе. Ехалі яны павольна.
Калі сані мінулі іх і аддаліліся на некалькі крокаў, адзін з ездакоў крыкнуў:
— Пачакайце!
Забава і Грушэўскі спыніліся. Хлопец затрымаў каня.
— А куды гэта вы лезеце? Га? — п’яным нахабным голасам звярнуўся да іх той самы мужчына.
— На вярбе слівы абіраць! — адрэзаў ім такім жа тонам Забава.
— Што-о?
— Тое, што чуеш, — дадаў Грушэўскі.
Незнаёмыя выскачылі з саней і падбеглі да іх.
— А пакажыце дакументы!.. Што заяны?.. Зараз жа!..
— Спачатку вы пакажыце! Цікава, ці маеце права пра дакумены пытацца?
Адзін з іх дастаў з-пад бекешы з бакавой кішэні пінжака кашалёк і выняў кавалачак паперы.
— Нате, — сказаў, — мы — сотрудннкн Заславльского особого отдела!
— Я не кот, — сказаў Раман, — уначы не бачу.
— Пасвяці запалкай, — сказаў другі агент.
Забава вагаўся: страляць ці не. Аказія была добрая, але яму не хацелася ўскладняць далейшую дарогу і нарывацца на аблаву, тым больш, што да Мінска было блізка, да лесу досыць далёка, а Грушэўскі меў вельмі цяжкую носку.
Праз хвіліну бліснула запалка і пры яе святле Раман убачыў унізе бланка пячатку «особого отдела».
— А што да вашага дакумента? Дакумент можа быць фалыпывым! — сказаў Забава.
— Прад’явіце вашы пасведчанні, — дыхаючы алкагольным пахам, верашчаў агент у бекешы.
Другі дадаў:
— А як не, то пойдзем у Яркава. Там абшукаем вас!
Забава выняў з кішэні пасведчанне, выдадзенае валвыканкамам, і здалёк паказаў яго.
— Можаце прачытаць, — сказаў, — але ў рукі не дам, бо чэрці вас ведаюць з вашымі дакументамі...
— He трэба ніякіх дакументаў! — крычаў агент у бекешы і вялікай футранай «папасе» на галаве. — Хадзем на пост у Яркава. Там пагаворым! Убачым, што гэта за птушкі!
— Убачым, убачым! — сказаў Грушэўскі, міргаючы Раману. — Хадзем хутчэй, бо шкада часу!
Забава імгненна зразумеў ягоную задумку.
Яны з Грушэўскім пабрылі за санямі, якімі кіраваў хлопец. Грушэўскі час ад часу паварочваўся да агентаў, якія ішлі побач, і лаяўся:
— Гэта свінства, псякрэў! Па дарозе прайсці не даюць! Я вам гэтага не дарую! Я — былы марак чарнаморскага флоту! Заслужаны для рэвалюцыі грамадзянін...
У пэўны момант Гру шэўскі скінуў носку са спіны на сані.
«Няхай Грушэўскі здыме рукавіцы», — думаў Забава, які ведаў, што ў калегі ёсць браўнінг малога калібру, але ў тоўстых ваўняных рукавіцах увогуле страляць нязручна — тым болып з пісталета малога калібру.
— Глядзіце! — пагражаў адзін з агентаў. — Крок у крок і куля ў лоб!
— Так, мы з вамі гуляць не будзем! — рычэў другі.
Забава паказаў кіўком галавы Грушэўскаму на лес, які быў недалёка адсюль. Грушэўскі таксама кіўнуў. Рукі яго былі ўжо без рукавіц... Раман ішоў непасрэдна за санямі, злева ад аднаго агента.
Ідучы ў такім парадку, яны наблізіліся да вялікага ўзгорка. Дарога ішла ўніз, а потым стромка ўгору. Там былі жылыя будынкі і блішчэлі агні ў вокнах дамоў. Там знаходзіўся «заграднтельный отряд», куды агенты «особого отдела» іх вялі. Гэтая вёска называлася Яркава.
Раман азірнуўся, і менавіта ў гэты момант пачуўся голас Грушэўскага:
Рукі ўгору!
Пачуўся стрэл, i зноў раздалася каманда:
— Рукі ўгору!
Грушэўскі пакаваў куля за куляй у грудзі нерухомага ад страху агента, які стаяў з растапыранымі пальцамі і ад страху не мог падняць рукі ўгору.
Калі прагучаў першы стрэл, Забавазаўважыў, што агент, які ішоў збоку ад яго, усунуў руку ў кішэню, тады Раман, не губляючы ні хвіліны часу, стрэліў яму ў галаву з нагана. Агент асунуўся на дарогу і ііапоўз на кукішках па снезе. Раман стрэліў у яго яшчэ раз, і агент пакаціўся з тракту па адхоне дарогі ў поле. Раман думаў, што першы стрэл быў смяротным і што агент бег, страчваючы апошнія сілы і прытомнасць.
Грушэўскі выстраліў у агента, які стаяў перад ім, восем разоў, але той працягваў стаяць з раскінутымі рукамі. Дзіўна, што дагэтуль не ўпаў. Пэўна, ён быў тоўста апрануты ў далёкую дарогу і кулі браўнінга не прашывалі цела. Раман збоку стрэліў у яго з нагана, і агент рухнуў на дарогу.
Усё гэта адбылося за некалькі секунд.
Калі пачуліся першыя стрэлы, мужык, спалоханы, ударыў каня пугай і лейцамі, і сані наімчалі ўніз па вялікім крутым схіле дарогі і павезлі носку Грушэўскага.
Здалёк, адтуль, дзе на супрацьлеглай гары размяшчаўся «заграднтельный отряд», чуліся людскія крыкі і іржанне коней. Хтосьці гучна свістаў на пал ьцах. Агент, у якога страляў Забава, упаў у некалькіх кроках ад дарогі і страляў з рэвальвера ўверх, падаючы сігнал.
Забава і Грушэўскі паспешліва ўзбеглі на ўзгорак і праз палі, якія блішчэлі снежнай беллю, пайшлі ў напрамку лесу, усё больш паскараючы крок. Кожная секунда была дарагая, бо ў адкрытым полі лёгка было іх высачыць па слядах, пакінутых на снезе.
Неўзабаве яны ўвайшлі ў лес, які быў вельмі вузкі, і праз некалькі дзясяткаў крокаў, прайшоўшы паміж рэдкіх дрэў, зноў апынуліся ў адкрытым полі.
Забава ішоў першы. У руцэ трымаў компас. Ён вёў спачатку на поўнач. Праз нейкі час зноў увайшлі ў нейкі ля-
сок. Тут трохі адпачылі. Раман выкінуў з нагана гільзы і зарадзіў яго новымі патронамі. Грушэўскі не меў ніводнага патрона ў пісталеце. Забава даў яму гранату.
— Пойдзем у Польшчу ці ў разведку? — спытаў Грушэўскі.
— Я павінен выканаць работу, — сказаў Раман.
— He маю з чым. Нават на білеты не маю. Увесь тавар прапаў.
— Mary даць табе палову сваіх грошай і тавару, — сказаў Забава. — Табе хопіць. Пасля вяртання аддасі... Напішаш рапарт...
— Добра, — згадзіўся Грушэўскі, якому шкада было страчанага часу і сілы на выхад з Полыпчы.
Яны пайшлі далей.
Раман яшчэ некалькі разоў змяніў кірунак — заблытаў сляды. Потым абыходным шляхам накіраваўся ў горад. У Мінск увайшлі на досвітку. Забава даў калегу палову ўзятага з Польшчы тавару і грошай. Яны паціснулі адзін аднаму рукі. Развіталіся, каб ніколі больш не сустрэцца.
Дзённік шпіёна
Мінск, 19 студзеня 1923 г.
Пасля прыезду ў Мінск я адразу пайшоў да Брагіных. Да пані Ядвігі намерваўся зайсці вечарам. Дзверы адчыніла Юлька, вельмі жыва выказваючы радасць з прычыны майго прыходу. Яна адчыніла мой пакой, у якім я застаў усё ва ўзорным парадку і чысціні. Я папрасіў Юльку абудзіць мяне а першай гадзіне і лёг спаць пасля вельмі цяжкай дарогі.
— Уставайце, першая!
Юлька паказала мне гадзіннік, які я ёй даў, каб магла ў час прабудзіць мяне. Яна ўжо заварыла гарбату і купіла папярос.
Апранаўся я паспешліва. Дзяўчына была ў пакоі. Я ўвогуле не саромеўся яе, можа, таму, што не лічыў яе дарослай асобай. У нейкі момант я звярнуў увагу, што Юлька выглядае трохі інакш, чым звычайна. Я больш ўважліва прыгледзеўся да яе. На носе, шчоках, каля вуснаў і вачэй былі сляды няўмела нанесенай пудры. Вусначкі былі падфарбаваны ў аранжавы колер. Я правёў вільготным ручніком па яе твары, выціраючы з яго пудру.
— Навошта ты «апранула» твар?
— Гэта пудра... Так прыгажэй...
— Прыгажэй?
— Ну, так... Гэтая Лізка заўсёды падмаляваная і таму падабаецца вам.
— I ты хочаш мне падабацца?
— Хачу. А пра Л ізку яшчэ штосьці раскажу. Пазней... Піце гарбату...
Калі я выпіў гарбату, Юлька падышла і села мне на калені. Руку закінула мне на шыю. Глядзела на мяне залётна, са спакусай.
— О, дык ты гэтакая! — сказаў я здзіўлена, але не адштурхнуў яе. — Што раскажаш мне пра Лізку?
— Пазней.
— Калі «пазней»?
— Трохі пазней...
Я пацалаваў яе ў шыю. Яна неспадзявана сказала:
— He трэба цалаваць, гэта... негігіенічна.
— Што негігіенічна?
— Ну, так. Скура брудная. На скуры збіраецца пот і тлушч, асядае пыл. бруд прыліпае... Пад мікраскопам...
Гэта развесяліла мяне.
— Рацыя, рацыя! Але ж хто цябе так выдрэсіраваў: пад мікраскопам?!
Яна таксама смяялася. А калі я зноў пачаў яе цалаваць, сказала:
— Зараз... Зачыню дзверы.
Я адчуваў сябе трохі сарамліва, але Юлька, нягледзячы на малады ўзрост, была вельмі дасведчанай жанчынай.
Пазней я спытаўся ў яе:
— Што ж скажаш мне пра Лізавету Паўлаўну?
Яна зморшчыла носік.
— Пра тую... Лізку? Яна вас не кахае...
— Адкуль ведаеш пра гэта?
— Нядаўна я была ў Брагіных. Працавала на кухні. Л ізка, Сонька і іх маці былі ў сталовым пакоі. Дзверы былі адчынены. Сонька казала Лізцы: «Навошта ты Раману дурыш галаву? Ён не для цябе! Маеш Азімава і трымайся яго!» А тая адказала:« А ты што... зайздросціш? Быў ён у цябе нарачоным, то трэба было чакаць. Цяпер, мусіць, на каханка для сябе рыхтуеш яго?» А Сонька на гэта: «Ты свіння!» — і выйшла, грукнуўшы дзвярыма. « Ад свінні чую», — сказала ёй Лізка.