Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Неўзабаве адчынілі дзверы, і Раман, свецячы ліхтарыкам у сенцах, увайшоў у вялікую хату. Яго ўпусціла маленькая дзяўчынка. У хаце ён убачыў спалоханага хлопца, які стаяў ля печы ў шэрай самаробнай бялізне. 3 ложка, з-пад коўдры, выглядваў змізарнелы твар жанчыны.
— Ёсць конь? — спытаў Раман.
— Ёсць, таварыш.
— Апранайся! Запрагай каня і паехалі!
Хлопец, скоса зіркаючы на яго, не рухаўся з месца і не адказваў.
— Чаго стаіш?
— Таварыш, я не паеду!
— Чаму?
— Баюся!
— Ая кажу табе, што паедзеш! Зараз жазапрагай каня!
— He паеду!
Раман кінуўся да яго. Хлопец пачаў адступаць.
— Таварыш, можаце мяне забіць, але я не паеду!
— I заб’ю!.. Апранайся!..
— He па-е-ду, — заскуголіў хлопец і сеў на падлогу.
Раман паднёс парабелум.
— Уставай!
Хлопец толькі ўздрыгваў на зямлі і дзікім, поўным нянавісці поглядам зыркаў на Рамана.
На ложку ціха скуголіла кабета.
— Апошні раз кажу табе: уставай!
Хлопец не зрушыўся з месца. Тады Раман стрэліў побач з ім на гліняную падлогу. Хлопец усхапіўся на ногі і, расчухраны, смярдзючы потам, з дзікім бляскам у вачах, пачаў выкрыкваць амаль непрытомна:
— Забі!.. Забі!.. Ужо пазабівалі!.. Апошняга каня хочаіп забраць!.. Забі ўсіх!.. Забі!..
Жанчына галасіла ўсё гучней. У дзяўчынкі быў нервовы зрыў, і яна ікала. Раман схапіўся за галаву. Ахвотна ўцёк бы адсюль, бо гэта было жудасна і ён быў агідны сам сабе. Але думка пра параненага зрабіла яго няўмольным.
Ён зноў стрэліў каля твару хлопца і левай рукой схапіў яго за горла.
— Хадзі, запрагай каня! Бо нічога вам тут не пакіну. А каня сам вазьму!
Хлопец не адказваў, а толькі дрыжэў.
Ha вуснах y яго паказалася пена, a ў вачах было такое мора ігнаравання і нянавісці, што Раман зразумеў, што не змусіць яго запрэгчы каня. Ён успомніў, што мае залатыя грошы. Ведаў, што савецкія ў вачах сялян малакаштоўныя. Ен паспешліва дастаў кашалёк з кішэні і пачаў выкідваць на далонь залатыя манеты. Іх было 15 па 10 рублёў. Ён даў іх хлопцу ў жменю.
— Маеш тут 150 рублёў. Куплю твайго каня і сані. Паеду сам.
Хлопец глядзеў на яго здзіўленымі вачыма.
— А не адбярэш?
— He, не. Толькі хутка!
У хлеў вялі дзверы з хаты. Хлопец апрануў на бялізну кажух і ўвайшоў з Раманам у хлеў. Паспешліва запрог каня ў сані і даў Раману пугу.
Раман вырушыў у дарогу ў кірунку лесу. Харэўскага знайшоў на старым месцы. Калега ляжаў дагары і глядзеў у неба. Ён яшчэ жыў. Раман заўважыў, што грудзі ў Харэўскага засыпаны белым парашком, а дзве паперкі ляжаць побач на снезе.
«Ужываў какаін».
— Як адчуваеш сябе? — спытаў Раман. — Ёсць конь і сані.
Харэўскі зрабіў рух рукой.
— Позна!.. Зараз канец!..
— Цябе перавязаць?.. Можа, вытрымаеш да граніцы?..
Харэўскі не адказваў і ўсміхаўся.
— Зыгмусь! — клікаў яго Раман.
— Вазьмідакументы!.. Усё!.. Раскажаш!.. Тамзагад Рэвваенсавета № 33... He згубі!..
— Добра. Табе баліць?
He...
— Можа, даць табе яшчэ какаіну?..
— Дай!
Ён дапамог калегу ўжыць вялікую дозу какаіну. Хацеў сам зрабіць гэта ж, але перамог сябе. Падумаў, што павінен
быць цалкам цвярозым. Харэўскі пачаў рухаць галавой, нібы душыўся. Раман расшпіліў яму каўнер кашулі.
— А можа, паедзем?
— He... Дай спакой... Зараз сам паеду... Гэта ўсё роўна... Ведаеш што?
— Чаго хочаш?
— Ведаеш, — твар Харэўскага азарыла ўсмешка, — як памру, то спалі мяне!.. Тут дрэва досыць... Разумееш... Навошта, каб ваўкі рвалі мяне, а чэрві тачылі?.. Альбо яны возьмуць... Спалі мяне... Зрабі стог і спалі... Паляту туды, угору... Разумееш?..
Ён усміхаўся сваім думкам, а твар яго рабіўся ўсё цямнейшым. Вочы запалі глыбока. Ён быў ужо зусім іншы, чым дзве гадзіны таму.
— Спаліш?.. Дай руку!.. Апошняя паслуга!.. Так?..
— Добра, — сказаў Раман.
— Слова!.. Дай руку!..
Раман паціснуў мокрую халодную далонь.
— Забяры ў мяне ўсё і рабі стог!
Раман пазабіраў у калегі ўсё з кішэні і схаваў. Толькі рэвальвер не даў яму Харэўскі.
— Памятай, дакументы!.. Загад!.. Стог вялікі!.. Паляту пад зоркі!.. Па лесе!.. 3 ветрам!..
Раман скінуў снег з верхняй часткі штабяля і пачаў укладваць збоку паляны другі штабель. Зрабіў штосьці накшталт двух прыступак, па якіх мог лёгка ўзнесці цела Харэўскага. Раптам пачуў ззаду стрэл. Скочыў да Харэўскага. Зыгмунт некалькі разоў прымружыў павекі, потым вочы засталіся адкрытымі... Ён глядзеўугорумёртвымізрэнкамі. Стрэліў сабе ў рот.
Раман глядзеў яму ў твар.
Забраў у калегі рэвальвер і занёс астылае цела на стог. Дзівіўся, што той такі лёгкі, і гэта расчуліла Рамана. Адчуў, што твар у яго мокры ад слёз. Ён засаромеўся і пачаў клясці, сам не ведаючы каго. Потым паспешліва чыркаў запалкамі, якія выпадалі ў яго з рук.
Нарэшце, сухія бярозавыя паленцы разгарэліся і пачалі весела палаць. Раман адышоў, а агонь поўз усё вышэй. Нарэшце, ён вырас, абняў увесь штабель і пачаў падымацца да неба.
Конь неспакойна храпеў на дарозе. Раман пастаяў яшчэ некалькі хвілін, пакуль не ўбачыў у бушуючым полымі абрысы цела калегі. Махнуў яму рукой і адышоў.
Пагнаў каня па старой дарозе. Спыніў яго ля дзвярэй халупы таго хлопца. Наблізіўся да акна і хацеў пастукаць, але замест гэтага, невядома чаму, выбіў рэвальверам шыбу і крыкнуў усярэдзіну:
— Вазьмі свайго каня!
Азірнуўся. На адлегласці ў паўкіламетра адсюль палаў у лесе велізарны стог. Мусіць, агнём схапіліся суседнія штабялі, якіх было там многа. Далей лес здаваўся зусім чорным... А іскры шыбавалі высока над вяршалінамі елак.
Раману ўспомнілася палаючае гумно Казакевіча. Прамільгнулі перад вачыма эпізоды той прыгоды. Раптам прыйшоў на памяць Антон.
«Мусіць, чакае мяне ў Ракаве... Прыкрую прынясу яму навіну».
Раман праверыў, ці мае пры сабе дакументы Харэўскага. Глянуў апошні раз у бок дрэў, вяршыні якіх крывава паблісквалі. Павярнуўся і пайшоў да ўскрайку лесу.
Няма большых артыстаў, як месяц і мароз. Удваіх змогуць стварыць такія казкі, што вачам цяжка паверыць...
Хмары каронай апляталі глыбокую сінь неба. Зоркі мігцелі зменлівымі вясёлкамі. А заінелыя дрэвы, размаляваныя марозам, блішчэлі ў серабрыстай паводцы святла, як дыяментавыя дэкарацыі. Толькі месяц, напышлівы, заспаны, поўны годнасці, нізка завіс над зямлёй і неахвотна ныраў у бель свавольных аблокаў.
Але ў тысячу разоў прыгажэйшай здаецца натура чалавека, мозг якога разгарачыў какаін. I Раман, усё ідучы на захад, паглынаючы вачамі неверагодную прыгажосць прыроды, патанаў у захапленні. Ужыў ужо другую дозу какаіну і ішоў як машына, увогуле не адчуваючы стамлення. Ягонае
цела нібы страціла вагу. Рух стаў палётам, слізганнем у месяцовым святле. А мозг працаваў ясна, інтэнсіўна. У ім раіліся цудоўныя думкі, вырашалася столькі заблытаных пытанняў, што можна было здзівіцца надзвычайнай працы мозгу.
Была ўжо 4 гадзіна раніцы. Да граніцы заставалася яшчэ 5 кіламетраў. Дзве гадзіны прайшло, як ён ішоў пад уплывам наркотыку, і цяпер пачаў слабець... Пашукаў у кішэнях: какаіну не было. Неасцярожна ўжыў ён апошнюю дозу.
Пайшоў далей. Дыханне ў яго перарывалася, на ілбе паказаўся пот, рукі павільгатнелі, кашуля ліпла да цела. Ён пачаў спатыкацца. Спыніўся. Глянуў на гадзіннік. Рукі ў яго трэсліся. Праверыў па зорках напрамак дарогі і ру шыў далей, сціскаючы зубы і кулакі.
Стома рабілася ўсё мацнейшай. Немач агортвала цела. Вабіла неадольнае жаданне легчы на снег. Нарэшце, зрабіў гэта. Можа б, і не ўстаў, але раптам у яго перад вачыма паўстаў адзін успамін з дзяцінства. Дома злавілі ў пастку для мышэй пацука і выкінулі яго ў вядро, поўнае памыяў. Раман глядзеў, як пацук плаваў па крузе, спрабуючы вылезці. He мог, але ўсё плаваў кругом і ўсё пысачкай і лапкамі датыкаўся да бруднай бляхі. Спачатку на паверхні быў бачны цёмны мокры хрыбет звярка, а праз пэўны час пацук стаміўся і ўжо толькі канец пыскі выступаў на паверхні. Аднак ён з апошніх сіл змагаўся за жыццё. Гэта працягвалася вельмі доўга. Раман хацеў дастаць яго з вады, але баяўся дарослых. Нарэшце, выбраў зручны момант і, усадзіўшы руку ў вядро, дастаў пацука і паспешліва схаваў руку ў кішэню штаноў. Потым выйшаў з пакоя, адчуваючы, як у яго ў руцэ калоціцца спрацаванае, змучанае сэрца пацука. Занёс яго ў гумно і пусціў у сена. Ён глядзеў, як пацук няўклюдна поўз, стараючыся як найхутчэй схавацца ад вачэй малога чалавека.
Гэты ўспамін абудзіў у ім волю. Ён усхапіўся на ногі і зрабіў некалькі крокаў. Але ісці было жудасна цяжка. Ён сеў і пачаў здымаць з ног боты. Паставіў іх на снезе і пайшоў далей. Але шкарпэткі былі падзёртыя на пятах, і ў іх
набіваўся снег. Тады ён здзёр іх з ног і далей пайшоў басанож. Холаду зусім не адчуваў. Толькі невядома чаму балелі ў яго кончыкі пальцаў і пазногці.
Ён брыў наперад, як п’яны. I ўсё навокал было п’яным... Месяц, які яшчэ нядаўна, як вялікі сыты кот, хаваўся за лёгкай белай хмаркай, цяпер пачаў хістацца над зямлёй, нібы падвешаны на дроце. Яго торгаў вецер і кідаў у бакі. Зоркі цэлымі раямі перабягалі з месца на месца. Дрэвы танцавалі на заснежаным полі.
Ён страціў арыентацыю, калі яму ў вушы ўдарыў гул званоў. Ён разлятаўся па палях і цяжка плыў удалячынь. Пайшоў у тым кірунку. Неўзабаве трапіў на невысокую ў гэтым месцы загароджу з калючага дроту. Ён зразумеў: граніца!.. У душы запалілася радасць. Хацеў пералезці праз дрот, але спатыкнуўся і паваліўся на яго.
Усё навокал было ўжо зусім непрытомным. I неба, і зямля, і месяц, і зоркі... Раптам месяц ператварыўся ў гіганцкі ружовы ліхтар. Пачаў фарбаваць у чырвонае ўвесь свет...
Раман хацеў устаць, але яго трымалі шыпы дроту... Ён зноў знерухомеў... Тады на ружовым снезе, побач з загароджай, паказаўся малы ружовы слон са злоснымі вачыма. Некага шукаў. Рамана.
Забава дрыжачымі рукамі расшпіліў пояс і гузікі плашча. Сеў ля загароджы. Устаў. Сутаргава трымаючыся за дрот, не адчуваючы драпін, ірвучы адзенне, ён пачаў прадзірацца праз загароджу. Напаўдарозе азірнуўся. Сарваў з дроту плашч і кінуў яго перад сабой. Адчуў, што зараз зноў паваліцца на дрот. Усё перад ім было ўжо не ружовае, а пурпуровае. Апошнім намаганнем дабраўся да краю загароджы.
У дваццаці кроках злева бездапаможна стаялі ўплеценыя ў дрот два пагранічныя слупы.
Раман усё стаяў каля краю загароджы. Забыўся, што мае рабіць.
А ўгары імчаўся месяц, а ўнізе гнаў вецер, і ўсё танула ў ружовым падманным шаленстве.