• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Буйвал перарваў яго:
    — Што хочаш яе.
    Хтосьці засмяяўся драўляным, ненатуральным, падобным да брэху сабакі смехам. Чэкіст, які падкідваў яблык,
    цяпер з натхнёным тварам гладзіў яго пальцамі, нібы маляваў на ім нейкія цудоўныя ўзоры.
    Цыдра сказаў Раману:
    — Можа, і мы ўжывем?
    Раман кіўнуў яму. Хацеў забіць агіду і цяжкое пачуццё пустэчы, якое ўсё мацней агортвала яго так, што яго ахапіла ахвота крычаць або вырваць пісталет і пазабіваць усіх і сябе. Нервы не вытрымлівалі агіды жыцця.
    Пачалі ўжываць какаін. Раман заўважыў, што Цыдра пасля ўжывання какаіну націрае паперай дзясны. Ён зрабіў тое самае і адчуў у роце прыемны халадок і здранцвенне.
    Неўзабаве ўсё пачало мяняцца. Ён адчуў сябе лёгкім. Смутак усмактаўся ў задымленае паветра, а дым утвараў цудоўныя фігуры. Ён адчуў, што ён моцны, што разумее ўсё з першага слова, што ўгадвае нават чужыя думкі. У мозгу перапляталася стракатая стужка назіранняў, высноў і ўспамінаў.
    Людзі, што сядзелі за сталом, смяяліся, горача размаўлялі, часта ўсе разам. I бліскалі вачыма. Часам хтось выбухаў смехам.
    Цыдра сказаў Раману:
    — Выйдзем на паветра.
    Раман ахвотна згадзіўся, бо раптам адчуў патрэбу ў руху і дзеяннях.
    Яны зноў ужылі какаін і пайшлі да выхаду. Ззаду Буйвал гаварыў натхнёным голасам:
    — Мы, таварышы, звяршылі цуд... Я сам, каханыя, магу кожнага зразумець... Чалавек мае сем скур... Шэсць трэба яму зняць, а сёмую пакінуць... Няхай жыве, як матыль у садзе...
    На калені яму паклала галаву Мурка і глядзела ў вочы крываваму кату Надзвычайкі. Яна жабравала цудоўны парашок, які рабіў з пустэчы сабачага і людскога існавання незразумелы цуд, адзіны, гіганцкі.
    Яны не адчувалі холаду. Усё хутчэй ішлі вуліцамі. Усё навокал было вясёлае, мітуслівае. Праз пятнаццаць хвілін
    хуткага маршу ўвайшлі ў кватэру Цыдры. Гэта быў вялікі пакой з асобным уваходам. Справа былі адчынены дзверы ў кухню.
    Селі за стол і зноў ужылі какаін.
    Ці ж гэта праўда, што ў вас кожнага шпіёна пасля «выкарыстання» ліквідуюць? — спытаў чэкіст.
    -Няпраўда! — адказаў Раман, думаючы пра нешта іншае, бясконца важнае для яго.
    Цыдра пачаў хадзіць па пакоі. Рухі ў яго былі ліхаманкавымі, бессэнсоўнымі. Ён быў ужо «занюханы».
    Раман адчуваў, што сэрцаў яго стукае шалёна. Дэфармаваныя выявы рэчаіснасці плылі перад вачыма. У мозгу была блытаніна думак. Пальцы нервова перабіралі цыратовую сурвэтку.
    Цыдра ўзяў шапку і пайшоў да дзвярэй. Ля парога павярнуўся і сказаў Раману:
    — Прынясу самагонкі!.. Грошы маю... Усё гэта і левае, і правае... А сапраўды, гэта тое самае!..
    Ён хацеў выйсці, але на прыступках пачуліся хуткія крокі і дзверы, з сілай расчыненыя звонку, грымнулі аб сцяну. У пакой увайшла жанчына гадоў трыццаці, у чорным кажу шку і мужчынскай шапцы. Гэта была сястра Цыдры, Каця. Яна кінула шапку на ложак, працяжна свіснула і сказала брату:
    — Але ж ты і выглядаеш!
    Яна плюнула і, хістаючыся на нагах, пачала здымаць кажушок. Брат сказаў ёй:
    — Гэта калега... Са Смаленска... Пераначуе ў нас... Я зараз вярнуся...
    Ён выйшаў з пакоя.
    — Лепш гарэлкі прынясі! — крыкнула яму сястра.
    Потым, не вітаючыся з Раманам, падышла да люстра і пачала расчэсваць мокрыя валасы. Адначасова яна смяялася і насвіствала «Кнрпнчнкн». Яна была п’яная.
    — Так... Дык значыць, ты са Смаленска, — сказала яна неяк прыдзірліва і адначасова з ігнараваннем. — I што ж там у тваім Смаленску: весела ці паскудна? Як?
    Раман не адказваў. Гледзячы на яе з усмешкай, ён дрыжачымі рукамі даставаў з кішэні запалкі.
    — Вось і дагадзілі сабе! — працягнула Каця. — I куды той гад паляцеў? Зноў наробіць пекла!
    Раман закурыў папяросу.
    — Можа, і мне прапанаваў бы? Таксама досыць!
    Раман пачаў смяяцца:
    — Ох.якая жты камічная!.. На, вазьміўсе... Калі ласка!
    — Ах, мерсі... He патрабую... Маю свае... I што ж там у вашым Сімаленску?
    Цудоўна.
    — Так? Цудоўна? А ці ведаеш гэтую песеньку:
    Мама, мама, што рабіць будзем, Калі дасць зіма холаду?
    Ці да вясны яшчэ мы дажывём, Ці паздыхаем з голаду?
    Прыжмурваючы шэрыя халодныя вочы, яна глядзела на Рамана і зноў штосьці насвіствала. А яго раптам агарнула ненатуральная бадзёрасць. Неўзабаве ён адчуў, што ўвесь палае. Ён пачаў грызці вусны. Глядзеў на Кацю з такім агнём у зрэнках, што яна раптоўна змоўкла і стала ўважліва прыглядацца да яго.
    — Ого-го! Дык цябедобра разабрала!
    Ён штосьці сказаў хрыплым голасам і падышоў да яе. Яна адступіла. Абаперлася аб сцяну спінай. Хацела вырвацца ад яго, але ён абхапіў яе напалову, і яны разам паваліліся на падлогу.
    — Ну, і што далей? — сказала Каця, задыханая, і зноў паспрабавала вырвацца ад яго.
    Раптам яна перастала супраціўляцца і сказала амаль спакойна:
    — Ну, то хадзем на ложак... Добра... Ужо добра...
    Потым яны ляжалі, стомленыя, мокрыя ад поту.
    Каця ўстала і прынесла з кухні шклянку вады.
    — На, напіся, дурненькі!
    Раман пачаў піць ваду. Зубы стукалі па шкле, вада вылівалася, сутарга перахватвала горла. Ён адчуваў сябе ўсё горш. Неспадзявана Каця ўзрушылася:
    — Гэта ён, гэты балбес, атручвае цябе. Дурненькі ж ты, дзетачка. Колькі табе гадоў? Мусіць, 20.
    Раман дрыжэў. Яму было холадна, а рукі і ногі нібы наліліся волавам.
    Каця выйшла ў кухню, прынесла вядро і цёплай вады.
    — На, вазьмі! Уцягвай у нос!.. Добра! Яшчэ, яшчэ!
    Раман прапаласкаў нос і рот. Потым выпіў трохі гарачага чаю і лёг. Яго агарнуў цяжкі сон. Каця накрыла яго коўдрай, потым закурыла папяросу і лягла на край вузкага ложка. У нейкі момант яна заўважыла, што на падлозе ў ценю ад стала нешта ляжыць. Яна ўстала і падняла складзеную напалову, скамечаную тэчку. Выраўняла яе і развязала матузы. Пачала чытаць паперы, якія знаходзіліся ўсярэдзіне. Раптам азірнулася на Рамана, зморшчыла лоб і паківала галавой:
    — Ох, дык ты такі! — сказала ціха.
    Яна склала тэчку так, як было, і засунула яе пад падушку. Потым, седзячы ў кашулі на краі ложка, доўга глядзела на Рамана. У яе мозгу перапляталася мноства думак, але даносіць наягояна не намервалася. Ёй зрабілася чамусьці шкада Рамана. Яна рукой адкінула ягоныя валасы з ілба і выцерла з твару пот.
    На прыступках зноў загудзелі крокі. Увайшоў Цыдра. Ён быў ужо п'яны. Алкаголь прагнаў какаінавае шаленства, але настроіў яго на пануры лад. Цыдра наблізіўся да ложка сястры і хацеў абудзіць Рамана, але Каця адапхнула яго.
    — Ідзі, ідзі, дурань! He чапай яго! Ён ужо спіць.
    — А што табе да гэтага?
    — Маю дачыненне і ўсё тут. Кладзіся спаць!
    Цыдра, штосьці мармычучы, пайшоў да свайго ложка і кінуўся на яго ў вопратцы.
    — Хоць боты здымі, скаціна!
    Брат не адказваў. Пачуўся храп.
    Каця патушыла лямпу і лягла ў ложак, стараючыся не перашкаджаць Раману. Яна заснула няскора.
    Раман гірачнуўся рана. Цыдры ўжо не было ў пакоі. Гадзіну таму ён выіішаў. Каця яшчэ спала на краі ложка, толькі напалову накрытая коўдрай. Раман убачыў у яе на грудзях высыпку і падумаў: «Можа, у яе сіфіліс?»
    Ён успомніў учарашні вечар, і яго агарнула агіда да яе і да сябе. 3 агідай ён адсунуўся далей да сцяны, а коўдрай накрыў Кацю аж па шыю. У гэты момант яна прачнулася. Твар у яе быў зеленаваты, валасы ўскудлачаныя, вакол вачэй і роту маршчыны. Яна здавалася старэйшай на 20 гадоў.
    Каця прысунулася да яго і хацела яго пацалаваць. Але ён адхіліўся, кажучы:
    — He трэба. Дай спакой!
    Яна ўважліва паглядзела яму ў вочы і раптам наяе шчоках пачалі паказвацца чырвоныя плямы, а вочы загарэліся злосцю.
    — А, дык ты такі! Учора ты быў іншы. Цалаваў, грыз, скуголіў, як сабака. А сёння я смярджу? Ах ты гад! Свіння ты! Думаеш, што не ведаю, хто ты? Ты подлы шпіён! I сюды пракраўся!
    Раман пабялеў і ўсунуў руку ў кішэню.
    — Так, так, нягоднік! Схапіся за рэвальвер! Мусіць, не першы раз табе забіць чалавека?.. Ну, дастань!.. Страляй! Чаму ж не страляеш?.. Ты подлая гадзіна! Страляй! Вялікая штука!
    На яе вуснах паказалася пена. Яна ўся трэслася.
    — Ну, страляй! Баішся шуму? He бойся. Ніхто не прыйдзе. Ведаюць, што за госці тут жывуць!.. Але ты не застрэліш!.. Нс зможаш жанчыну застрэліць, бо баязлівец! Бо павінен страляць і ў вочы глядзець! Бо ты толькі г... I нічога больш! Пазіруеш! Сябе ашукваеш, што ты такі моцны,
    цвёрды, рашучы. От, дакажы, што ты герой: стрэль мне ў грудзі, у сэрца!.. Ага, баішся, бо баязлівец!
    — He. Бо не дурны. Хочаш адкараскацца ад жыцця, а сама трусамі са страху трасеш, дык мяне знайшла. Няма нічога лепшага, як саму сябе застрэліць! Я добра ведаю гэта!
    Тады Каця разарвала кашулю і, выстаўляючы абвіслыя грудзі, пачала гаварыць сцішана, амаль шэптам:
    — Ну, на!.. Страляй! Ну!.. Кажу табе!..
    Тады Раман сумна сказаў:
    — Каця, супакойся! Я гэтага не зраблю! He дакучай мне! Я так дрэнна адчуваю сябе. Пакрыўдзілася, што я не пацалаваў цябе. Але гэта не таму, што пагарджаю табой, а таму, што я хворы!
    Раптам вусны ў Каці пачалі дрыжэць, а праз хвіліну яна заплакала і закрыла твар рукой.
    Раман злез з ложка, паспешліва прывёў вопратку ў парадак і пачысціў яе. А Каця ўсё рыдала. Раману было вельмі шкада яе. Ён падышоў да ложка і пачаў гладзіць яе па галаве. Тады Каця заклала руку за падушку і дастала адтуль тэчку. Падала яму.
    — На, вазьмі! Учора ляжала на падлозе.
    Раман даткнуўся рукой да ілба.
    — Ты чытала гэта? — хутка спытаў ён.
    Яна кіўнула. А потым апусціла рукі і, гледзячы на яго пачырванелымі, поўнымі слёз вачыма, сказала:
    — Баішся? Нікому не верыш? Як чэкістка, дык ужо апошняя сцерва? Так? А хто ж зразумее, чаму я стала чэкісткай? А можа, я чысцейшая і лепшая за гэтых вашых белых дзяўчатак, якія, апрача сябе, нічога на свеце не бачаць? Можа, я таму нешчаслівая, што яны занадта шчаслівыя? Можа, я кожнага чалавека змагу зразумець, але не хачу гэтага паказваць? Калі б ты мяне ў сябе падпільнаваў, то пабег бы ў вапіу дэфензіву. А я не... Ведаю, што на гэта няма рады, што ўсё гэта... пекла. I тваё пекла, і маё пекла, і нас усіх!
    Раман сеў на край ложка, хацеў накрыць Кацю коўдрай, але яна адкінула яе.
    — Прастынеш. Такі холад!
    — To і добра! Мне позна клапаціцца пра здароўе. I нікому я не патрэбна. От, учора табе спатрэбілася, а сёння ты на мяне напляваў. I так заўсёды, так усе... Я ведаю людзей. Добра ведаю. Жанчыны — сукі, але мужчыны — гэта такія халодныя гады! Ніводзін, найлепшы, наватпальцанайгоршай кабеты не варты! Кожны, хто возьме жанчыну, цэніць яе як начны гаршчок! Ілжэ, лашчыцца, ліслівіць, а думае сваё. Без разліку ніводзін да жанчыны не наблізіцца. Я б іх вешала! — яна скрыгатнула зубамі і сціснула далоні ў кулакі. — Забівала б падлюг, як клапоў!