Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Раман ішоў усё хутчэй. Цела было мокрае ад іюту, далоні вільготііыя. Раптам у дзесяці кроках ад сябе ён выразна ўбачыў двух чалавек у чорным скураным адзенні. На галаве ў іх былі скураныя шапкі з чырвонымі зоркамі. Адзін з іх узняў угору наган, другі паспешліва расшпіліў кабуру на поясе. Раман адразу ж пачаў страляць, па два разы ў кожнага, і адначасова пабег уперад... Спыніўся, засмучаны, і бездапаможна апусціў рукі. Нікога не было... Клядзінскі затрымаўся каля яго. Хвіліну маўчаў, а потым сумна сказаў:
— Вось такія справы!.. Што ж рабіць, ідзём далей!
Ён пайшоў першы.
Праз паўгадзіны яны апынуліся на ўскрайку лесу. Селі на пянькі. Пасля кароткага маўчання Клядзінскі пачаў гаварыць ціха, сур езна:
— Справа такая, Раман! Мне 36 гадоў, а табе 24. Ты малады, гарачым падкуты. Мяне жыццё кавала халодным. На дзесяці кавадлах пяццюдзесяццю молатамі. Я прайшоў усё. Сам ведаеш. Жыццё кідала мяне, як мячык. Біла ў твар, плявалаў вочы. Неразя губляўусё, штобыло найдаражэйшым, аднак я не зламаўся. Заўсёды сціскаў зубы і казаў жыццю: «Не. Мяне не сагнеш. He паддамся!» I я зноў выбіраўся наверх. Вер мне: усё праходзіць, усё сціраецца. Што сёння блішчыць у нашых вачах як сонца, заўтра становіцца марнасцю. I жанчыны, і багацце, і гонар — усё гэта дур. Адзіны сэнс — уласная загартоўка. Адзіная вартасць — бескарыснае сяброўства... Памятай, што не варта ні для чаго атручваць сабе душу... He трэба нічым захапляцца, ні па чым кідацца ў роспач. Трэба жыць і ўсё. Хлусяць табе — добра. Здраджваюць — добра. Ашукваюць — добра. Толькі заўсёды з самага пачатку трэба ведаць, што так мусіць быць. Тады можна з гэтага смяяцца... А ты ў што ператварыўся? He можаш жыццю ў вочы зірнуць? Ты ж герой, а ўцякаеш ад жыцця, як баязлівец. Ты сам не ведаеш сваёй вартасці. I таму не шануеш сябе. А павінен шанаваць. Ці многа нас такіх ёсць? Ходзім, як д’яблы, запырсканыя крывёю, абсыпаныя кулямі, па-за правам і жыццём. Прадзіраемся праз усялякага роду граніцы. Ідзём у адзіночку ў лагер ворага, глядзім яму ў вочы, выдзіраем таямніцы. Ці ж гэта не прыгожа? Хто мае пра гэта паняцце? Адна ноч вялікай прыгоды дасць больш зместу, чым усё жыццё на запечку. Ці ж можна гэта занядбаць толькі таму, што не пашанцавала?.. Усе бабы аднолькавыя. Раю не дасць ніводная. Бяры, якая трапіцца, і ідзі далей. А гэта — не для цябе. Няхай сабе міндальнічаюць і выварочваюць намаляваныя вочы распешчаныя лялькі. А ты створаны для барацьбы. Цябе чакаюць не ночы ў смуродзе пад пярынай, а ночы пад зоркамі пад бокам верных сяброў, адно простае слова якіх мае больш вагі і сілы, чым тысячы вечароў даглядання тых гусей і гусак... He плач па дзяўчыне. He атручвай сябе. Ты хутка пераканаўся б, што нічога добрага яна табе не дала. Я таксама часам ужываю
какаін. Але так, для спорту. У мяне нервы, як павуціна: кніжка ўпадзе — дагары падскочу. Аднак не атручваюся. Бо гэта нічога добрага — такі псіхічны ананізм... Шукаеш у какаіне ўцёкаў ад жыцця. He трэба — і так доўга жыць не будзеш. Але жыві весела, з трэскам... Ты павінен паклясціся мне, што кінеш какаін. Павінен. Бо калі не, то даю табе слова, скажу шэфу, што ты хворы нервова і маеш залежнасць ад какаіну. У такім стане нельга працаваць. Сам пастараюся ўсунуць цябе ў якісьці шпіталь. Ведаю, што час лёгка вылечыць цябе. Пі, гуляй і кінь гэта. Табе какаін зусім не служыць. У Харэўскага такія рэчы не здараюцца, хаця гэта стары какаініст. А ты... Ну, кінеш?
— He ведаю...
— Ох, які ж ты смаркач! Сорам! Вазьмі сябе за морду і скажы: «Слухай, Ромку, плюнь на ўсё і пакажы, што зможаш глядзець жыццю ў вочы!» Ну?
— Добра. Пастараюся. He буду зусім ужываць. Хіба што пры нейкай спецыяльнай аказіі. Вельмі важнай.
— Добра! Давай руку! — весела сказаў Клядзінскі.
Яны моцна паціснулі адзін другому рукі, а потым рушылі палямі ў напрамку Мінска, над якім у глыбіні асенняй ночы лунаў бледна-жоўты месяц.
Раман сядзеў у крэсле ў першых радах тэатра дывізійнай школы 8 палка. Спераду сядзелі «краскомы», іх сем’і і запрошаныя госці. Далей шарэла маса чырвонаармейцаў. Паўсюль чуліся размовы. Некаторыя размаўлялі праз некалькі радоў.
Гэта было святкаванне шостай гадавіны бальшавіцкага ўраду і кастрычніцкай рэвалюцыі.
Урачыстасць адкрыў нейкі камбат. ІІрамовіў пра значэнне кастрычніцкай рэвалюцыі. Пачуліся апладысменты, аркестр зайграў «Інтэрнацыянал». Потым на эстраду выйшла дзяўчына, апранутая ў чырвонае, і прыгожай дыкцыяй з сапраўдным запалам дэкламавала верш Маякоўскага. Пачуліся шматлікія «брава», і яна зноў штосьці
дэкламавала. Потым чырвонаармеец y поўным узбраенні пад прыглушанае туркатанне бубнаў за шырмай дэкламаваў урыўкі з балады Блока «Дванаццаць». Потым прамаўлялі некалькі «краскомов», якія бегла гаварылі на розныя тэмы. Потым увайшоў цывільны, добры прамоўца, і прыгожа расказваў пра заслугі правадыроў рэвалюцыі і пра ролю, якую адыграла Чырвоная Армія ў гады ваеннага камунізму.
Нарэшце, на эстраду выйшаў сярэдняга росту шчуплы «краском» у акулярах. Валасы былі зачасаны да паловы ілба — вертыкальна. Раман пры яго ўваходзе сарваўся з месца. Зачапіў камрота, які сядзеў побач:
— Што з вамі, таварыш?
— Цікаўлюся, што гэта за ён? Выглядае, нібы з цэнтра прыехаў.
— Нейкі дэлегат. Мусіць, са штаба 5 корпуса. Добра прамаўляе. Першага мая яго на руках вынеслі.
Раман быў упэўнены, што гэта Харэўскі. У Зыгмунта былі іншыя, чым заўсёды, рухі, спартыўная постаць, а твар быў некалькі зменены акулярамі і прычоскай. Раман не памыляўся.
Харэўскі наблізіўся да самага краю сцэны. Твар яго апынуўся ў ценю. Некалькі секунд ён маўчаў. Потым рухам рукі сцішыў аўдыторыю. Пачаў гаварыць коратка, цвёрда, не вельмі гучна:
«Таварышы, шэсць гадоў таму на вуліцах Масквы шэсць дзён рабочыя змагаліся за перамогу пралетарыяту. Шэсць дзён гераічна змагалася чырвоная гвардыя з кадэтамі. За шэсць дзён стварылася ядро цяперашняй магутнай Чырвонай Арміі, якая чуйна стаіць на варце рэвалюцыі. Хачу вам сказаць, што мы здабылі на працягу гэтых шасці гадоў, якія насталі пасля шасці гераічных дзён.
Перадусім нагадаю вам словы Леніна. Ён сказаў:
“Таварышы, уся ўвага ў гэты бок. Альбо вошы перамогуць сацыялізм, альбо сацыялізм пераможа вошай!” I вось, таварышы, тыя вошы, якія пілі кроў рабочага, былі знішча-
ны. Тых вошай, якія падчас грамадзянскай вайны жэрлі нас у краіне, мы выгналі дашчэнту. Тыя вошы, якія замахваліся на нашу свабоду звонку, былі адкінуты. А тыя вошы, якія цяпер затаіліся вакол Савецкага Саюза, для нас не страшныя, бо ў нас ёсць магутная армія, вялікая ідэя, вялікія правадыры пралетарыяту і незалежны саюз рэспублік, у якім шэсць гадоў закладваем фундамент пад будучы камунізм.
За тыя шэсць гадоў мы ўступілі ў другую фазу рэвалюцыі, якую прадбачыў Ленін у сваёй цудоўнай працы «Дзяржава і рэвалюцыя», і хутка надыдзе час, калі мы ўступім у трэцюю фазу, якая стане канчатковай перамогай пралетарыяту і ўвасабленнем усіх пастулатаў камунізму.
У Савецкім Саюзе ёсць многа людзей, якія неахвотна прыстасоўваюцца да нашай працы, якія сваёй пасіўнасцю адварочваюць іншых, якія страчваюць веру ў перамогу камунізму, бо бачаць дробныя няўдачы і перабольшваюць іх. Ёсць такія людзі нават у партыі, нават у радах Чырвонай Арміі. Ёсць. Але няхай асцерагаюцца, каб і іх не прызналі шкоднымі для рэвалюцыі вошамі».
Голас Харэўскага набіраў сілу, гучаў востра, сталёва. У ім адчуваліся выклік і пагроза.
«Мы з нічога стварылі дзяржаву, у якой пралетарыят сам вырашае свой лёс. Будуем новыя гарады, фабрыкі, чыгункі. Будуем будучае Савецкага Саюза, і бяда таму, хто нам перашкодзіць, хто занядбаннем альбо прамаруджваннем будзе замінаць нашаму маршу... Многа разоў я чуў нараканні на розныя недахопы, якіх пакуль што нельга пазбавіцца, бо ідзём да вялікай мэты. Мяне здзіўляе гэта. Ці ж ім самога гонару ад прыналежнасці да народаў, якія ваююць за ўгрунтаванне быту Саюза, недастаткова? Ці ж яны такія слабыя, малыя, што толькі дробязі бачаць, а вялікіх мэт не ставяць?.. Хто гэтыя людзі? Ці належаць да радоў, якія змагаюцца за будучыню Саюза? He! Гэта прылады буржуазіі, якія стараюцца ўвесці ў зман. Гэта ёсць тыя контррэвалюцыянеры, якіх тапілі шэсць гадоў і будзем далей тапіць
дашчэнту. Гэта вошы рэвалюцыі, моль рэвалюцыі, іржа на здаровым целе пралетарыяту!»
Мова Харэўскага стала прыкрай, цяжкай. Людзей, прысутных у зале, пачала агортваць амаль агіда. Кожны пад уплывам тэмы гэтай прамовы ўжо адчуваў сябе вошшу рэвалюцыі. Бо ці ж можна было сумнявацца?.. А Харэўскі гаварыў далей, холадна пабліскваючы шкельцамі акуляраў. Ён вымаўляў коратка і з сілай кідаў у залу выразы. Часам здавалася, што яму не хапае дыхання, што ён узарвецца, што раз’юшваецца, але ўтаймоўвае гэта сілай волі.
Раман амаль забыўся, што гэта прамаўляе шпіён чужой дзяржавы, вораг бальшавікоў, ягоны калега. Яму здавалася, што гэта гаворыць фанатык бальшавізму, апантаны, злосны, які ўжо не мае чаго губляць, які ненавідзіць кожнае жывое пачуццё, які глядзіць толькі ў дактрыну, нягледзячы на тое, да чаго яна вядзе.
Харэўскі скончыў сваю прамову такімі словамі:
«Мэта ў нас агульная. Шлях да яе адзін. Ідзём па ёй шэсць гадоў і пойдзем далей. А хто не пойдзе з намі, таго залічым да тых, якія ідуць супраць нас! Дык хай сцерагуцца!»
Ён скончыў. He кінуў вокліч у гонар правадыроў пралетарыяту. Стаяў моўчкі і глядзеў у залу. I ўсе маўчалі. Было ціха. Харэўскі павярнуўся і пайшоў да выхаду са сцэны. Тады хтосьці ззаду нясмела закашляў і толькі тады ў першых радах пачуліся апладысменты. Яны нарасталі. Агарнулі ўсю залу. Выбухнулі ўраганам. Грымелі не як адабрэнне, а як пратэст. А калі змоўклі, у зале запанавала цішыня. He размаўлялі, як перад гэтым. He жартавалі. «Можа, смех — гэта таксама злачынства супраць дактрыны?»
Праз гадзіну Раман выйшаў на вуліцу. Далейшы працяг урачыстасці не цікавіў яго. Зрэшты, ён прыйшоў сюды, каб «забіць» час перад адыходам цягніка ў Мінск.
Ён убачыў перад сабой групу «краскомов». Яны ішлі ў напрамку афіцэрскіх кватэр паблізу дывшколы. У іх кампаніі ён убачыў Харэўскага. Пайшоў за імі. Ён чуў ажыўленыя размовы афіцэраў і халодныя, скупыя словы калегі.
«Прыкра адчуваць сябе “вошшу” рэвалюцыі, — падумаў Раман. — Вельмі прыкра. А хто ж у Саветах не яна? Колькі такіх знойдзецца? Бо тут, у Бабруйску, можа, толькі адзін Харэўскі з'яўляецца яе змагаром».