• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    — А як пан трапіў сюды?
    — Ці пані яшчэ не разумее?
    Раптам вочы яе бліснулі, і на твары з'явілася ўсмешка:
    — Ох, разумею... Гэта пан таксама...
    Я скончыў замест яе:
    — Таксама агент. Мы з вамі калегі!
    Вера весела засмяялася. Мы селі за адзін столік.
    — Ведаеце, — сказала дзяўчына, — вашы паводзіны там былі... ну, дзіўныя. Але я не думала. Баялася, што нешта падазраяце, але тое, што пан таксама працуе ў нас, мне не прыйшло ў галаву.
    — Памятае пані каньяк?
    — Яшчэ як!
    — А снатворны парашок?
    — Адкуль ведаеце?
    — Трохі дадумаўся, апрача таго, заўважыў у люстры падазроны рух і памяняў шклянкі.
    — Але піў пан з абедзвюх!
    — Тую выліў у самавар.
    — Дык пан не спаў?
    He.
    — I бачыў усё, што я рабіла?
    — Так.
    — Ох, якое ж гэта глупства.
    — Потым падзякаваў пані па-польску, а пані думала, што гэта я праз сон.
    — Аднак пан добры фрукт.
    — А пані таксама нічога сабе фрукцік.
    Мы пачалі смяяцца.
    — Ведаеце, што? Нас могуць пасадзіць за тое, што разам працуем.
    — Я таксама думаў пра гэта, але мяркую, што не. Пані магла б скапіраваць загад дзесьці ў іншым месцы, а арыгінал мог трапіць мне ў рукі пазней. У выпадку чаго скажу шэфу, як гэта сталася. Ён будзе смяяцца.
    — Гэта з пана такі намеснік камандзіра пагранатрада? Цудоўна.
    — А з пані такая карэспандэнтка «Трудовой правды»? Цудоўна. Намервалася пані завербаваць мяне сваім агентам.
    — А пан мяне.
    — Натуральна. А калі б пані сапраўды была рабкараўкай, то гэта скарб.
    — А такая, як цяпер?
    — Так яшчэ лепш.
    — Аднак пан абышоўся са мной некарэктна.
    — Чаму? Я даў вам перапісаць загад. Расказаў гісторыю пра тое, як злавілі шпіёна.
    — Так. Самога сябе.
    — I яшчэ што? Расказаў трохі пра гісторыю Польшчы. Але ад пані я нічога не меў.
    — А інфармацыю пра манеўры?
    — Меў лепшыя. Але там, у гатэлі, вы трымалі рэвальвер у кішэні.
    — Пан заўважыў?
    — А як жа. Адразу. Дастала пані яго з кішэні курткі, калі пайшла па хустачку.
    — Аднак пан уважлівы.
    — Такая наша прафесія... Але мела пані страху, калі я выняў ролік з апарату?
    — He. Даю слова, што зусім не баялася. У выпадку чаго застрэліла б. He думае няхай пан, што я вагалася б.
    — Ведаю, што не.
    Неўзабаве мы развіталіся. Я прасіў, каб яна прыйшла да мяне ў гатэль, але яна ўсміхнулася і сказала: «Гэта не “Парыж”».
    Калі яна адышлася, я азірнуўся. Цяжка было ў ёй пазнаць тую карэспандэнтку: элегантная, стройная, яна хутка ішла ў напрамку вуліцы Дамброўскага. I яна азірнулася. Махнула мне рукой.
    Ці ўбачымся яшчэ калі-небудзь? I пры якіх акалічнасцях? А, аднак, прыкра мне, што яна рызыкуе так, як мы, мужчыны, рызыкуем і пад чым не раз згінаемся. А яна такая слабенькая фізічна, такая ўражлівая... He магу без жаху думаць пра тое, што б яна спазнала, калі б трапіла ў рукі чэкістаў. I адкуль у такім кволым целе такая духоўная моц?!
    Я ўспамінаю. што падчас нашай размовы мы ні разу не сказалі адзін аднаму «ты», як там, у цягніку, а потым у «Парыжы».
    ГЛАВА 22
    Белая чума
    Камбат Марозаў стаяў ля галоўнага ўвахода ў колішні Аляксандраўскі вакзал і, курачы папяросу, прыглядаўся да людзей, якія падымаліся па прыступках. Надвор’е было дрэннае. Ішоў мокры снег і адразу ж раставаў на бруку. Ліхтары свяцілі праз імглу насычанага вільгаццю паветра.
    Марозаў наставіў каўнер шыняля і зноў закурыў. Бачна было, што яму карціць. Час ад часу ён паглядаў на гадзіннік.
    Пад’язджалі, амаль пустыя ў гэты час, трамваі і выштурхоўвалі на брук нешматлікіх пасажыраў, якія паспешліва ішлі ў напрамку вакзала.
    Да адыходу цягніка на Смаленск заставалася амаль 10 хвілін, калі на плошчы бліснуласвятлоаўтамабіля. Зяго выйшаў высокі тоўсты мужчына ў чорным паліто і каракулевай шапцы. Ён нешта сказаў шэфу і пайшоў да ўвахода ў вакзал. Марозаў развярнуўся і паспешліва накіраваўся за ім. У зале чакання вакзала ён падышоў да Рамана, які стаяў ля акна і чытаў «РІзвестня». Сказаў:
    — Ёсць! Хадзем!
    Яны паказалі кантралёру білеты і пайшлі на перон. Сталі хадзіць уздоўж цягніка, аглядаючы выхад з вагона. Каля яго круцілася некалькі чэкістаў у форме. Якаясьці прыгожая, модна агіранутая дзяўчына, слізгаючы вачыма па людзях, якія выходзілі на перон, курыла папяросу.
    «Таксама чэкістка», — падумаў Раман.
    Мужчына ў каракулевай шапцы выйшаў на пероп. Ён трымаў пад пахай вялікі жоўты партфель, а ў руцэ нёс кругленькі чамаданчык. У правай руцэ трымаў некалькі сшыткаў. Калі ён паказаўся, чэкісты выпраміліся, дзяўчына ж выняла з рота папяросу.
    Мужчына ў каракулевай шапцы наблізіўся да «мяккага» вагона і ўвайшоў усярэдзіну. Марозаў сказаў Раману:
    — Літовец. Прозвішча Ячоніс, імя Каятан. Колішні эсэр. Камуніст з 19 года. Да вайны працаваў у Літве. Доўгі час жыў ва Уладзіміры на Клязьме. Называе сябе «багамазам». Мяркую, што вязе копію праекта загада № 33 у штаб Заходняга фронту. Там трэба штосьці ўзгадніць. Поспехаў табе. Спаткаемся ў Магілёве.
    Цягнік крануўся.
    Раман увайшоўу «мяккі» вагон. Ён глядзеў, якадплывалі ўдалечыню будынак вакзала, чэкісты, чэкістка, Марозаў. Потым увайшоў усярэдзіну. Пад пахай нёс тоўста напханы партфель. Апрануты быў як малодшы «краском» пяхоты. На галаве — будзёнаўка, на поясе — наган у кабуры.
    Ячоніс быў адзін у першым ад уваходу купэ. Ён павесіў паліто і пачаў складаць рэчы. Раман мінуў яго купэ. Пасажыраў было мала, па двое-трое ў купэ. А апошняе, з другога канца вагона, былозусім пустое. Раман вярнуўся. Адчыніў дзверы ў купэ, у якім сядзеў Ячоніс, і, уваходзячы, прывітаўся з ім. Той штосьці буркнуў з-за газеты і акінуў Рамана кароткім позіркам бледных, нібы выпраных у хлёрцы, светлых вачэй.
    Раман зняў пояс з наганам і паклаў на сетку. Плашч павесіў на кручок ля акна. Потым сеў на рагу канапы ля акна і глядзеў на шыбу.
    Прыйшоў кантроль. Праверылі білеты. Раман паказаў вайсковы білет, Ячоніс — часовы. Праз нейкі час Ячоніс дастаў з кішэні паліто срэбны партсігар і ўзяў з яго папяросу. Доўга камечыў яе ў пальцах, потым пачаў шукаць па кішэнях запалкі. Але не знайшоў. Зірнуў на Рамана, напэўна, хочучы папрасіць у яго агню, але перадумаў і паклаў папяросу на край століка. Тады Раман дастаў з кішэні пачак запалак і сказаў з уладзімірскім акцэнтам:
    — Калі ласка, таварыш!
    Ячоніс узяў пачак.
    — Забыўся запалкі дома, пакінуў у другім пінжаку. Можа, маеце лішні пачак — я вярну кошт.
    — Ніякага кошту, — казаў Раман усё больш напеўна, часта ўжываючы «это», расцягваючы «о» і вымаўляючы
    гук «а» як «о», — запалкі фасаваныя. Прашу карыстацца без ніякіх цырымоній.
    Ячоніс злёгку ўсміхнуўся куточкамі вуснаў і сказаў:
    Вы, таварыш, паходзіце з уладзімірскай губерніі.
    — Канешне. А адкуль вы ведаеце? — Раман зрабіў здзіўлены выгляд.
    — Па акцэнце.
    — Вось як. Я з самога Уладзіміра.
    — Ведаю і я Уладзімір. Працаваў там перад вайной рэтушорам у фатаграфіі Ягорава.
    — Ягоравых у нас многа, — сказаў Раман. — А такога, які меў фатаграфію, не ведаю. Перад вайной я малы быў.
    Ячоніс зняў чаравікі і паклаў іх на канапе. Партфель паклаў пад галаву.
    «Асцярожны, шэльма», — падумаў Раман.
    Яны працягвалі размаўляць. Раман рабіў выгляд, што не ведае, што ягоны суразмоўца — выбітная асоба, і ставіўся да яго падкрэслена абыякава, нават нядбала, называючы яго ўвесь час «грамадзянін», што выклікала іранічны бляск у вачах Ячоніса. Асабліва тады, калі Раман, гаворачы пра працу камуністаў у арміі, горда зазначаў: «Мы, камуністы».
    — У якой часці таварыш служыць? — спытаў праз нейкі час Ячоніс.
    — У 23 пяхотным палку 8 дывізіі 5 корпуса.
    — А дзе ён размешчаны?
    — He магу вам гэта, грамадзянін, сказаць. Прашу не крыўдзіцца, але такое ёсць правіла. Так. Грамадзянін павінен ведаць, што вайсковая служба — гэта такая служба, штоцывільнымпраяе негавораць. Боі навошта? Цывільны належыць да працы цывільнай, а вайсковы да вайсковай. Мне здаецца, што таварыш Троцкі гаварыў тое ж самае, толькі не памятаю, як. Гэта, разумееце, грамадзянін, як дзве нагі ў чалавека. Удзень кожная сваё робіць, а ўначы адна другую грэе.
    «Ну і ідыёт!» — прачытаў Раман у позірку Ячоніса.
    — А скажыце, таварыш, як цывільны Троцкі мог камандаваць савецкай арміяй у час вайны?
    — Бо Троцкі — гэта правадыр усяго пралетарыяту. А да пралетарыяту належаць і салдаты, і афіцэры, і рабочыя — увогуле, усё грамадства.
    Ячоніс падаў Раману партсігар:
    — Закурыце, таварыш, папяросу. Гэта кампенсацыя за запалкі.
    — Гэта значыць — «тавараабмен», — засмяяўся Раман.
    — Штосьці ў гэтым родзе.
    Раман зацягнуўся папяросай і пакруціў галавой:
    — Ого! «Нэпаўскі» тытунь.
    — Чаму «нэпаўскі»?
    — Такога я яшчэ не курыў! Проста пахне і гладзіць горла. Аксамітная, можнасказаць, рэч! Намтакія не пакішэні. Грамадзянін, напэўна, нэпман. Бо і паліто добрае, і шапка каракулевая, а ў чамадане, напэўна, адны «лімоны». Грамадзянін павінен асцерагацца, бо цяпер на чыгунках страшэнна рабуюць. Калі я ехаў сюды, у аднаго «нэпача» адпаролі кішэню і забралі грошы. Такая сацыялізацыя ідзе без ніякіх мандатаў, за «калі ласка, сядайце». Чамаданчык раю на ноч пад галаву пакласці, каракулевую шапку таксама, а паліто накрыцца.
    Ячоніс, зацікаўлены гэтай лекцыяй Рамана, весела сказаў:
    — Навошта? Мы зачынілі дзверы, і ўсё. А ў выпадку, калі хто будзе ламацца, думаю, што таварыш абароніць мой чамадан з мільёнамі.
    — Натуральна, грамадзянін. «Нэпачы» таксама патрэбныя. Калі б таварыш Ленін лічыў іх шкоднымі, то іх бы на раз-два зліквідавалі б.
    Раман зачыніў дзверы купэ на ўнутраны замок і апусціў цёмны абажур на лямпачцы пад столлю. Купэ агарнуў паўзмрок. Тады Раман паклаў рэвальвер і партфель ііад галаву, кажучы Ячонісу:
    — Замок замком, а асцярожнасць не перашкодзіць. Адкуль я ведаю: а можа, таварышы злодзеі ў змове з таварышамі кандуктарамі? Дабранач, грамадзянін. Запалачкі ляжаць на століку.
    — Дабранач.
    Праз пятнаццаць хвілін Раман пачуў, што Ячоніс спіць. Ён пачаў разглядаць ягоны твар. У літоўца былі раскрыты вусны, а галаву ён адкінуў назад, так, што выразна быў бачны кадык, які час ад часу варушыўся. Раман трохі ссунуўся з канапы і, абапіраючы галаву аб унутраную сцяну купэ, даткнуўся пальцамі да партфеля. Верх яго быў з цвёрдай тоўстай скуры, а бакавыя ўстаўкі з мяккай скуркі. Пра тое, што можна выняць партфель з-пад галавы Ячоніса, нельга нават было і марыць. Вось каб ён у сне рухаў галавой. Але ён спаў спакойна, паклаўшы шчаку і левую руку на складзены ў некалькі столак пінжак, пад якім знаходзіўся партфель.