Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Слухай! — сказаў я Клядзінскаму. — Хочаш зрабіць мне прыемнасць?
-Ну?
— Скажы, якой нагой муха пачынае ісці?
— А ты хочаш зрабіць мне прыемнасць? To зламай рукі і нагу!.. Чаго ты пра гэтую муху?
— Мне надакучыла вашая гутарка. Усётоесамаепляцеш. Я ўжо наслухаўся. Гавары тым, хто пра гэта не ведае. Мы і так добра ўсё разумеем. Мне моташнаад гэтай гутаркі. А камуна, а камісары, а Надзвычайка! Туды пайду: а буржуазія, а крывапійцы, а пралетарыят, а капіталісты!.. Ведаеш жа, як жывём: граем з д'яблам у карты, а са смерцю ў шашкі! Трэба адпачыць, аддыхнуць! Лепш піць гарэлку, спявацьабохадзіць на шпацыр!
Ракау, 3 кастрычніка 1923 г.
Валасы ў мяне ўжо адраслі. Маю вусікі. Мяркую, што цяжка пазнаць ува мне колішняга тэхніка — Паўла Смоліна. Мяне, мусіць, шукаюць. Какаін я ўжываю часта. Заўсёды маю дастатковую колькасць пры сабе. Раблю, як Харэўскі, парашкі і нашу іх у адной кішэньцы. Часам, пад уплывам какаіну, пачынаюцца галюцынацыі, але гэта здараецца і без какаіну. Нядаўна я бачыў Лізку. Раптоўна абудзіўся ўначы. Настоліку гарэлалямпачка. Я глянуўнаўмывальнікіўбачыў Лізку. Яна стаяла бокам да мяне і расчэсвала валасы. Я маланкава зварухнуўся. Яна глянула на мяне. Я ўбачыў сумны твар і заплаканыя вочы. Раптам яна знікла. Потым я зусім не мог засну ць. Дру гі раз гэта здары лася вечарам. Адчуў, што ў пакоі нехта ёсць. Я глянуў улева і ўбачыў чалавека, які сядзеў на крэсле. Ён быў добра апрануты, на галаве «кацялок», але твар быў жудасны. Без вачэй, вуснаў, носа і броваў. Нібы вылеплены з цеста. Ён паволі нахіляўся і знікаў у ценю, які падаў ад стала. У тую ноч я бачыў зялёны дождж. Ён рассякаў паветра і набліжаўся да ложка. Падман быў такі моцны, што я нават падцягнуў коўдру, каб дождж не замачыў яе. Апошняй ноччу з ложка пачало выходзіць мноства божых каровак. Хутка ўся пасцель была чырвоная ад іх. Я пачаў страсаць іх на падлогу. Ружовы слон таксама часта прыходзіць. Але я прывык даяго. Лепш бачыць слана, чымсьці ней-
кіх пачвар. Толькі гэты незвычайны колер і малы рост. Аднаго разу я падумаў: а можа, усё гэта існуе сапраўды, толькі мы звычайным зрокам не можам гэта ўбачыць?
Мяне ўсё больш цягне да самагубства. Жыццё ўвогуле губляе сэнс. Сапраўды, няма ў ім сэнсу. I не толькі маё жыццё, але кожнае. Каб гэта хаця было трывалым... Чаму ў мяне не трапляюць бальшавіцкія кулі? Альбо нюхаюць, альбо ліжуць, а дзве толькі пагрызлі. Калі б не меў сілы волі, не пераконваў сябе, што гэта слабасць, то даўно б ужо ўклаў бы парабелум у рот. Адна секунда — і спакой назаўсёды. Я ж і так хадзячы труп. Нічога ўжо не чакаю ад жыцця... Знайшоў каханне, кахаў па-сапраўднаму, прывык да гэтага пачуцця, думаў: дасць мне сілу, ахвоту да жыцця. I гэта патанула... Ведаю, што ніколі болып так не пакахаю, бо толькі цяпер усведамляю сабе, якое вялікае значэнне мела для мяне Лізка. Яе жыццё і шчасце стварылі для мяне новыя мэты... Мяне асабліва ўзрушыла тое, што прачытаў у яе дзённіку. Тыя крыўды і пакуты, якія яна спазнала, зрабі лі яе яшчэ даражэйшай для мяне. Такое беднае дурное дзіця, што заблукала сярод халодных. эгаістычных людзей. 1 чаму ўсё так скончылася? Кожная ж яе ўсмешка была для мяне шчасцем, бо я ведаў, што ёй добра. А цяпер яна можа трапіць у рукі нейкага г..., які не зразумее яе памылак, якому хутка надакучыць, і ён будзе яе трэціраваць, не разумеючы, які скарб мае. Ох, калі б не гэты апошні сказ. Навошта яна яго напісала? Навошта так мяне патаптала? Як гэта баліць. I не ведаю, што можа мне дапамагчы: ці гарэлка, ці какаін, ці прыгоды? Хутчэй за ўсё смерць, але дзе яна? Косіць тых, хто хоча жыць. А на жывых трупаў не звяртае ўвагі. Харэўскі ж таксама не павінен жыць. Ен не гаворыць пра свае пакуты, але я разумею, як яму цяжка. Некалькі разоў я клаўся ў ложак, думаючы: вось каб так заснуць і не прачнуцца! Але я прачынаўся і павінен быў жыць з монстрамі, з людзьмі, як страшыдлы, і з самім сабой.
Учора я пазнаёміўся з Янам Пялінскім, якога замянілі перад Вялікаднём на Домбала. Гэта цудоўны чалавек. Столькі вытрымаў пакут у Надзвычайцы, і нічога з яго не выбілі. Я ні пра што не пытаўся ў яго. Я ўсё разумеў, усё прачытаў па
твары, па вачах. Таксама жывы труп. Хто ўбачыў тыя рэчы, таму цяжка вярнуцца да жыцця.
Заўтра я пайду за граніцу з Клядзінскім. Яго люблю найбольш. Ен заўсёды зможа развесяліць, забавіць мяне, хаця я часам злуюся. Антона зусім не бяру да работы. Няхай п’е. Я ўжо не баюся, што траплю ў рукі бальшавікоў. Калі нават мяне возьмуць, то будуць мець труп. Я па-за мяжой жыцця... Мне ўсё адно. Колькі мог, столькі зрабіў для разведкі. Калі не зрабіў больш, то цяжка. Я яшчэ вельмі малады і вельмі дурны. Заўсёды хацеў, каб было як найлепей, а часта выходзіла зусім дрэнна.
Шшу, пішу і каму гэта спатрэбіцца? А можа?!
У дванаццаць,
У гадзіну
Я цябе чакала...
Цяпер гэта мая ўлюбёная песенька.
ГЛАВА 21
Кастрычнік
Хмары не ведалі, куды ўцякаць. Вецер удараў з усіх бакоў. Надакучыла яму — занадта слаба. Накінуўся на мястэчка. Ударыў па дахах дамоў, як па клавішах фартэпіяна. Узяў дзікі акорд. Зачапіў лес. Нібы далонню па шчотцы правёў. Сагнуў дрэвы і паклаў кусты. Адпусціў. Працягла свіснуў і зноў скокнуў угору. Параскідаў хмары ва ўсе бакі, а потым зноў сагнаў іх у кучу, як сабака авечак, і, залятаючы то справа, то злева, пагнаў іх на ўсход. Яны ледзьве здолелі трохі акрапіць зямлю. Тады з-за пагранічнага бугра вылез заспаны месяц, нібы толькі што прачнуўся, і, разгневаны, захацеў паглядзець, што за прышэлец столькі шуму робіць... А грымоты адплывалі ўдалячынь.
Раман і Клядзінскі сядзелі на вартавой вышцы і рыхтаваліся ў дарогу. Клядзінскі глянуў у акно і сказаў:
— Люблю такія хопкі-дралкі! Прырода муркае! Лапкі пацірае. I кажа табе: «Глядзі, смык, носа не задзірай!»
Ён праверыў наган і быў гатовы ў дарогу.
Раман закручваў у тонкую жаночую хустку магазіны да парабелума. Рабіў гэта так, каб яны ўклаліся ў форме прыступак. Так можна было, страляючы правай рукой з пісталета, левай вымаць пачаргова з кішэні запасныя магазіны. Чатыры гранаты ўціснуў лапкамі за пояс. Потым праверыў ліхтарык, компас і рэшту ўзятых у дарогу рэчаў.
На граніцу прыйшлі позна, бо ўсё спадзяваліся, што хмары зацягнуць неба, але вецер іх прагнаў. Было зусім светла. Яны хацелі ісці полем, але былі занадта далёка бачныя. Спыніліся на ўскрайку гаёчка на польскім баку. Дукт быў шырокі. ІІромні месяца напоўнілі яго па берагі, і ён серабрыўся далёка ўправа і ўлева.
Калегі доўга сузіралі другі бок лесу. Але там нічога нельга было заўважыць, бо ён быў цёмны і поўны руху. Вецер шумеў у вяршалінах дрэў.
— Вырушаем? — спытаў Клядзінскі.
— Можна.
Ліхтарыкі былі непатрэбныя, таму Раман узяў у адну руку ўзведзеную гранату, а ў другую пісталет. Клядзінскі заткнуў за пояс крысо плашча і выняў з кабуры наган. Яны хутка пайшлі ў абраным кірунку, наўскасяк пераразаючы дукт.
Калі былі ўжо блізка ад яра, на дне якога і на сцёках раслі велізарныя дрэвы, справа пачуліся выстралы. Тады яны скочылі ўперад і пачалі паспешліва сходзіць уніз. Трапілі няўдала, бо шлях ім перагарадзіў велізарны завал сухога галля. Яны пайшлі па ягоным ускрайку, але ён вёў угору. Тады Клядзінскі пачаў караскацца наверх. Сухі павал трашчэў і асоўваўся ўніз. Тым часам Раман глядзеў угору ў бок краю яра. Яму здавалася, што ён са дна ракі аглядае паверхню.
— Хадзі! — сказаў Клядзінскі, які здолеў узлезці на вяршыню валу.
У гэты момант Раман заўважыў постаці чырвонаармейцаў, якія паказаліся з-за краю яра. Ён некалькі разоў стрэліў у іх. Салдаты разбегліся. Тады ён працягнуў руку Клядзінскаму, які ляжаў на вяршыні валу, і з яго дапамогай пачаў узлазіць на гару. Яны абодва амаль не зваліліся ўніз. А ўверсе грымелі выстралы.
— Дрэнна трапілі мы, — сказаў Клядзінскі. — Цяпер і на другой лініі будуць пільнаваць.
Далей дно яра было роўнае, а рачулка вузкая. Менавіта таму тут паклалі сухое галлё, каб ускладніць пераправу перамытнікам, якіх магла спакусіць на гэтым адрэзку зручная мясцовасць.
Пад гукі выстралаў калегі ўбеглі ў лес. Стараліся ісці туды, дзе густа раслі дрэвы. Але промні месяца прадзіраліся паўсюль. I яны былі добра бачныя здалёк. Некалькі разоў змянялі яны кірунак, але пагоні не пазбеглі. Салдаты ішлі за імі і штохвіліну стралялі.
Хутка калегі выйшлі на ўскраек лесу. Апынуліся на парослым кустамі стромкім схіле, які спаўзаў на лугі. Далей серабрылася вузенькая пасмачка ракі, а за ёй быў бачны лес. Трэба было абавязкова перабрацца праз гэтую адкрытую мясцовасць. Яны доўга стаялі нерухома.
У нейкі момант паблізу іх, унізе, за маладым ядлоўцам, пачуўся нейкі шум.
— Кавалерысты, — шапнуў Клядзінскі, — засада!
Нельга было марнаваць часу, бо пагоня набліжалася. Раман узвёў лапку гранаты. Патрымаў тры секунды і кінуў у ядловец. Граната выбухнула ў паветры. Гук паплыў па лузе і адбіўся ў навакольных лясах. На адкрытай мясцовасці ў бок тракту гналі двое вершнікаў. Адзін конь, спалоханы, бег усляпую — проста на дрэвы і роў, які аддзяляў тракт ад лугу.
— Дрэнна трапіў, — сказаў Раман.
— Добра і так.
Калегі ўвайшлі на луг і пабеглі да ракі. У гэтым месцы было вузка, таму броду не шукалі. Скокнулі ў ваду і пераправіліся на другі бераг. Пабеглі да лесу. Усё асцерагаліся, што іх абстраляюць на раўніне. Але не было ніводнага стрэлу. Толькі з тракту даносіліся крыкі. Можа, салдаты, якія гналіся за імі, пачуўшы шум, якога нарабілі кавалерысты, пабеглі ў той бок?..
Далей калегі пайшлі лесам, не набліжаючыся да тракту. Аднак яны стараліся не адыходзіць далёка, каб не згубіць кірунак. Праз квадранс пачулі здалёк тупат. Спыніліся. Па тракце скакала група вершнікаў.
— О, то-то-то! Зловіце! — сказаў Клядзінскі.
— Каторая гадзіна? — спытаў у яго Раман, які разбіў шкельца свайго гадзінніка ў яры.
Клядзінскі глянуў угору на месяц і сказаў:
— Праз трынаццаць хвілін тры гадзіны.
— Сур’ёзна?
— Ну, так.
Ён дастаў гадзіннік і паказаў калегу. Было сапраўды без трынаццаці тры. Раман здзівіўся:
— Ты сапраўды даведаўся па месяцы?
Клядзінскі засмяяўся.
— Калі праехалі кавалерысты, я глянуў на гадзіннік. Было без пятнаццаці тры. А калі ты спытаў, з таго часу прайшло пару хвілін. Па месяцы — гэта я для понту...