Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
y які накачалі газу. Раптам я заўважыў двое малых вострых вочак. Яны былі зеленаватыя. У іх міргалі залатыя іскры. I яны ўсё набліжаліся да мяне. Я ў гэты час узяў са стала попельніцу і кінуў у гэтае чорнае цела. Вочы заміргалі ў паветры, і пачуўся працяглы енк. За дзвярыма на калідоры я пачуў рогат.
Назаўтра да мяне прыйшоў маленькі ружовы слон. Гэта дзівосна, што я бачыў яго як з адкрытымі, так і з закрытымі вачыма. Ен быў велічынёй з сабаку. Стаў пасярод пакоя, пераступаючы з нагі на нагу, нібы ідучы на месцы, і свідраваў мяне чырвонымі вочкамі. А ў такт ударам ягоных ног па кутах, пад ложкамі, за дзвярыма шоргаліся чыесьці рукі.
Цяпер слон прыходзіць кожную ноч. Ён вельмі злосны, але не нападае на мяне. Дзіўна, але я зусім не баюся яго. Лепш слон, чым тая машкара. Аднак ведаю, што яны не зніклі назаўсёды, толькі часова прытаіліся. Калі са мной ёсць хтосьці, то гэтыя кашмары мяне не мучаюць. Стараюся ніколі не быць адзін уначы. Некалькі разоў хадзіў па вуліцах цэлую ноч, баючыся вярнуцца дамоў. I цешыўся тым, што ўводзіў іх у зман. А калі раніцай вяртаюся ў нумар, з агідай датыкаюся да прадметаў. Я ведаю, што яны ўсё абмацалі, абнюхалі, можа, нават спалі ў маім ложку.
Два разы я мяняў нумар. Але іх нельга ашукаць. Яны заўсёды знойдуць мяне.
Брэст на Бугу, 26 верасня 1923 г.
Сёння я гаварыў са Станельскім, пачынаючым шпіёнам. Мала веру ў яго, але, паміма гэтага, вельмі зычліва павучаю:
— Калі вы хочаце стаць сапраўды добрым агентам, то раю вам глядзець на ўсё зусім інакш, чым глядзіць кожны чалавек. Шпіён павінен бачыць усё. Ад яго вачэй не павінна затаіцца ніводная дробязь. Гэта найважнейшае. Дам вам прыклад. Ідзяце вы па мястэчку. Бачыце тэлефонны дрот. Зараз жапавінназ’явіцца думка: куды вядзе? Калі не пошта, то нейкая іншая савецкая інстытуцыя. Трэбазайсці туды па нейкай справе, і ўжо самі ведаеце, як далей. Бачыце якуюсь-
ці новую будоўлю. Трэба таксама звярнуць увагу: самому зарыентавацца або спытаць, што гэта такое. Ці казармы, ці лазні, ці пякарні? Часта гэта скрыты аб’ект. Але калі будуюць пякарню або вялікую лазню, а мястэчка малое, то гэта сведчыць пра тое, што тут рыхтуюць стратэгічны пункт і што тут могуць быць размешчаны ў выпадку вайны вялікія вайсковыя часці. Трэба ўзяць мапу і разгледзець тэрыторыю, трэба пастарацца зразумець, чаму гэты пу нкт можа быць такі важны. Трэба даследаваць, ці будуюць паблізу дарогі, і вызначыць іх накірунак. Калі да граніцы або ўздоўж яе, то трэба задумацца і паспрабаваць адгадаць, якое гэта можа мець значэнне... Едзеш чыгункай. Глядзі на кожную дробязь: шлях, платформы, масты. Прыслухоўвайся да кожнай размовы. Агенты агентамі, заданне заданнем, матэрыялы матэрыяламі, але ніколі не будзе добрым шпіёнам той, хто не мае адвагі, здольнасці назірання і здольнасці збірання самых дробных фактаў. У нас ёсць агенты, якія цяпер дрэнна працуюць — не могуць здабыць ніякай інфармацыі, бо не маюць адпаведных агентаў. Але, ведаючы іх асабіста, лічу іх найлепшымі разведчыкамі, лепшымі за тых, якія даюць найважнейшыя матэрыялы. Тыя ў выпадку вайны могуць зусім не спатрэбіцца. А гэтыя ўсюды ўвойдуць, усё ўбачаць і часам адной толькі інфармацыяй могуць прынесці арміі велізарную карысць. 1 трэба зусім забыцца на сябе, але палюбіць сваю працу. Трэба памятаць, што, хаця шпіён заўсёды застаецца ў ценю, менавіта ён ахоўвае армію, абараняе армію, ваюе і гіне для арміі. Вартасць ягоная папросту велізарная. I гэтага ўсведамлення павінна хапіць на ўсё: на ордэны, на авансы, на ўзнагароды... Калі вы хочаце быць добрым шпіёнам, то, маючы фальшывыя дакументы, вы павінны стаць сапраўды тым, за каго вы сябе выдаяце. Ездзіце вы як чырвонаармеец — павінны стаць тыповым чырвонаармейцам. Трэба пераймаць іх спосаб хадзьбы, маўлення, часам нават курэння і плявання. Трэба зразумець іх псіхіку і «накінуць» яе на сябе. Але нельга перабольшваць: ні словам, ні рухам, ні лішнім позіркам. I ўсё павінна быць шчырым. Калі гаворыце пра Леніна — павінны сапраўды адчуваць захапленне і павагу да правадыра
народу. Калі гаворыце пра буржуазію, то павінны сапраўды адчуваць нянавісць да яе і выказваць гэта мімікай, жэстамі, позіркам, інтанацыяй. Усё гэта павінна стацьужо не маскай, але вашым набыткам. I толькі адна скурчаная клетачка мозгу няхай памятае і занатоўвае ўсё, што патрэбна для разведкі. I асцерагаецца, каб у размове не ўлезці «на невядомыя шляхі». Нефіласофстваваць... Тыз’яўляешся чырвонаармейцам — дзейнічай, як чырвонаармеец, як яму ўбіў у галаву палітрук, як вычытаў у «Красноармейце».
Учора раніцай я пайшоўда Клядзінскага. Адчыніўдзверы і стаў у парозе. Увайсці немагчыма — лужына вады. А Клядзінскі ў закасаных кальсонах і кашулі шаруе падлогу. Бася сядзела на падаконніку і назірала за братам. Калі я ўвайшоў, Клядзінскі павярнуўся да дзвярэй.
— Ага, прывітанне! Бачыш, як дрэнна быць буржуем: мануфактурным спосабам мушу працаваць. А ў Саўдэпіі гэта замест мяне зрабіў бы трактар. Гэта, разумееш, наглядны ўрок для Басі.
Клядзінскі зноў пачаў шараваць падлогу. Я ўбачыў ля акна клетку з дзвюма папяровымі птушачкамі. Яны былі складзеныя з вучнёўскай паперы і пафарбаваныя ў жоўты колер.
— Што там у клетцы?
— Басьцы захацелася канарэек. Буржуйка. Таму я купіў клетку і зрабіў ёй канарэек. Кажа: не спяваюць! А я ёй: пачакай, Баська, крышку. Пакуль што маем першую фазу рэвалюцыі, а як падыдзе трэцяя, тады птушкі заспяваюць ад радасці, што камунізм цэлай мордай увайшоў у жыццё. Я ў таварышаў насабачыўся такім штучкам. Голадна рабочаму — зараз для яго рабочы дом пабудуюць — глядзі, які прыгожы! Холадна рабочаму — тут яму газетку ў лапу — разагрэйся, таварыш, звесткамі пра поспехі таварыіпа Чычэрына. Г1ортакнемаеш,алезатое маеш уласны Саўнаркам. У турму трапіў — таксама гонар: ва ўласным крымінале сядзіш на хвалу трэцяга Інтэрнацыяналу! А ну, Бася, пасвішчы птушкам, можа, адгукнуцца.
Баранавічы, 1 кастрычніка 1923 г.
3 рапіцы Клядзінскі п’е з Палкоўнікам. Падышлі адзін аднаму. He магу выцягнуць яго нават у горад. На двары дзень, а яны закрылі аканіцы, запалілі свечкі і п’юць на ўмор. Клядзінскі спявае па-беларуску:
Мела маці, мела Сына роднага.
Выхавала яго, вывучыла яго — На злодзея добрага.
Палкоўнік хораша ўсміхаецца. Вось парку падабраў — манаполія не вытрымае, а гатэль аж трасецца.
Клядзінскі сыпле Палкоўніку рыфмамі, хто такія разведчыкі:
— Мы, разумееш, такія краўцы, што без нажніц рэжуць, без праса прасуюць, кулямі шыюць і весела жывуць!
Расказвае яму розныя гісторыі са сваёй разведвалыіай працы. Палкоўнік кажа:
— Калі цябе слухаю, то нібы кніжку чытаю.
— Што там кніжка! Кніжка, дык кніжка. А тут жыццё — смярдзючае потам, суровае, з раскінутымі нагамі, без трусоў і пудры. Прашу панюхаць, якое яно ёсць! Можна і ў рукі ўзяць, а нават і зубамі паспрабаваць. Гэта табе не кніжка! Кнігу можна і ў клазет узяць, і на папілоткі* або папяросу скруціць. А гэта, разумееш, гісторыя з геаграфіяй.
— Разумею... Тады гэта нібы так, пане Атлас, шануй нас. Вы нас, а мы вас.
— Ну, канешне. А што ўвогуле датычыць навукі, то навука ёсць толькі навука і болып нічога. Я, напрыклад, змагу з адлегласці пяці крокаў у люфцік плюнуць. Таксама ногі за галаву закласці. А ты, напрыклад, не. А калі трэба будзе, то і закладзеш, маё ўшанаванне.
— To так.
— Што так?
— А нічога.
* Папілоткі (жарг.) — самаробныя бігудзі.
— Чаму нічога?
Я не вытрымаў. Плюнуў.
— Вы размаўляеце, як гусь з парасём. Ніякага няма сэнсу. Пераскокваеце з думкі на думку, як верабей па штакетах. Проста робіце з сябе малпаў.
— А ведаеш, чаму я раблю з сябе малпу? Бо не маю даверу да людзей. Разумею, што цяжка быць чалавекам, што гэта пайцяжэйшая штука. Таму нават не спрабую. Іншыя думаюць, што калі людзі яго паважаюць, то гэта штосьці надзвычайнае. Ты так жыві, хаме, каб і сам сябе паважаў. Іншых заўсёды ашукаеш, а сябе ніколі. Ведаеш добра, што за фрукт!
— Ведаеш што, — сказаў Палкоўнік, — каб ты быў рэвалюцыянерам, то быў бы і добрым працаўніком. А каб такіх, як ты, была б хаця тысяча, то, можа, і рэвалюцыя якісьці сэнс мела б.
Клядзінскі вылупіў на яго вочы.
— Дзякую за давер. He хачу. 3 найлепшых нават рэвалюцый не было нічога добрага, толькі смурод, слёзы і кроў! А цяпер рэвалюцыянер — гэта жандарм. А ягоны начальнік — шэф жандармерыі. Пасля прыходу да ўлады ўсе іх намаганні прыкладаюцца для таго, каб затармазіць рэвалюцыю. 3 гэтай мэтай знішчаюць перш за ўсё ўсялякую крытыку. Пасля прыходу да ўлады ім трэба толькі ўтрымаць такі стан рэчаў, дзякуючы якому ім так добра жывецца. А што іншым дрэнна, то гэта іх не датычыцца. Спецыялісты, псякрэў, перарабляць хакі* ў мармелад! Найбольш я ненавіджу іхнюю пыху... Збіраецца дваццаць камуністаў — зараз жа дваццаць правадыроў. А працаваць?.. Няхай хам працуе!.. Паспрабуй сабраць дзесяць камуністаў і дзесяць камуністак. Дай ім усё, што трэба для жыцця. Хай пажывуць разам толькі год. Пераканаешся, што за пекла зробяць.
— Але ж ты іх і ненавідзіш!
— Так. Ненавіджу, бо ненавіджу прытворства. Мне агідна гэтае замыльванне вачэй. А я ж, да халеры, ніякі не буржуй: бацька — селянін, дзед — селянін, які быў сасланы. Уласнымі рукамі з нічога гаспадарку ў Сібіры зрабіў, і ўсё
* Хакі (жарг.) — фекаліі.
было добра. Самі жылі і людзям давалі. Прыйшлі панове камуністы. Натуральна, вітаем паноў, ушанаванне! Кажуць: зямля будзе ваша. Дзякуем — і так яна наша... Потым выйшла так, што не наша. Рабі, як д'ябал, а ў цябе ўсё забяруць, што ім падабаецца. Дык навошта ж рабіць? I навошта да нас лазяць па апошні кавалак хлеба? Ці мала зямлі? Ці мала багаццяў? Ту т не сто пяцьдзясят мі льёнаў жыць можа, а ў дзесяць разоў больш. Толькі трэба перастаць пісаць дэкрэты і абсталёўваць Саветы, а сур’ёзна прыступаць да працы!.. У нас масла бочкамі было. Дзвесце коней мелі, жытнёвага хлеба не ведалі. Адна пшаніца. А ў мінулым годзе я паехаў туды. Бацька памёр. Адзін брат расстраляны, другі ў турме. На гаспадарцы маці і малодшая сястра. Дзве старэйшыя памерлі ад тыфу. Я прыйшоў — руіны. Жанчыны зялёныя ад голаду. Ледзьве ходзяць. Усё паздзіралі з сябе, а адкуль возьмеш? Каня ніводнага. Рыбай жывуць. Нават солі няма. Ці маю права ненавідзець?! Адзін камуніст, і гэта з лепшых, гаварыў мне зусім сур езна: «Вы думаеце, што чалавек — гэта такая вялікая каштоўнасць... Толькі ідэя — каштоўнасць. А чалавек — што? Сёння жыве, а заўтра яго няма. А ідэя жыве вечна. Калі хочаш сапраўды дасягнуць нечага, то не трэба гуляць у сантыменты. Нам важна будучыня народу, угрунтаванне сацыялізму». Ну, і грунтуюць — людскімі касцямі... Хачу дачакацца аднаго: урадаў чырвоных, фіялетавых, паркалёвых у клетачку, адзін д’ябал, якіх. Толькі каб сапраўды чалавека паважалі. Бальшавікі наракаюць на шкоднікаў, контррэвалюцыянераў. А я без перабольшання кажу, што расійская кампартыя нічога іншага не робіць, як толькі выхоўвае мільёны контррэвалюцыянераў. А ейнае ГПУ — гэта акадэмія контррэвалюцыі. Каб цяпер прыйшоў назямлю Маркс іўбачыў, што змаглі зрабіць бальшавікі пад эгідай яго навукі, то пракляў бы тую гадзіну, у якую распачаў сваю працу. Першы пачаў бы ваяваць з імі.