Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
У гатэлі «Парыж» Вера папрасіла нумаровага паставіць самавар і выйшла на калідор. Яна займала пакой ад вуліцы. Раман зірнуў праз акно і ўбачыў бліскучую ад дажджу праезную частку і прахожых, якія паспешліва ішлі па тратуары. На процілеглым баку вуліцы даўней была кандытарская Вянгжэцкага.
Пасля таго, як Вера пайшла на калідор, Раман абгледзеў пакой. Той быў вельмі занядбаны. Люстра ў плямах, коўдра
брудная, пасцельная бялізна шэрая, стол абшарпаны, усюды пыл. Ён наблізіўся да вешалкі і абшукаў кішэні скураной курткі Веры. У адным з іх знайшоў два лісты, адрасаваныя ёй, некалькі дзённікаў, пара вайсковых нататкаў, план Мінска. У другім — рэвальвер і запасны магазін да яго. Хацеў адкрыць партфель, але пачуў крокі на калідоры.
Вярнулася Вера. Раман добра прыгледзеўся да яе. Яна была сярэдняга ўзросту, шчуплая. Рухі хуткія, нервовыя. Валасы светлыя, з рыжаватым бляскам, коратка падстрыжаныя. Вочы шэрыя, бровы цёмныя, вусны вялікія, але прыгожай формы. Яна часта закусвала ніжнюю губу. Погляд яе быў ненатуральна вясёлы. Часам ён лавіў у ейных вачах халодны бляск.
Заспаны нумаровы прынёс самавар і амаль кінуў яго на стол — нібы апарыў рукі. He гледзячы на прысутных, павярнуўся і выйшаў, грукнуўшы дзвярыма. Вера адкрыла партфель і выняла з яго чай і цукар у кавалках.
— Гарбату маю адмысловую. 3 Масквы прывезла. 3 магазінчыкадля іншаземцаў.
— Найлепшая гарбата ў ГПУ, — сказаў Раман.
Вера бліснула на яго вачамі і ўсміхнулася.
— Гатэль таксама.
— Ну, і папяросы адмысловыя, — працягваў Раман, — але кошт кусаецца.
Пачалі піць гарбату. Размаўлялі пра палітыку Саветаў і пра змены на высокіх пасадах. Раман знарок выказваўся ўсё больш негатыўна пра савецкую ўладу. Пачаў расказваць Веры розныя гісторыі, якія кампраметавалі правадыроў. Расказваў, як сапраўды жывуць грамадзяне буржуазных краін. Гаварыў гэта спакойна, нібы абыякава, правяраючы час ад часу, якое ўражанне стварае гэта на Веру. Яна не пярэчыла яму, хоць сама размаўляла вельмі стрымана. Яна ж, у сваю чаргу, паводзіла сябе ўсё больш какетліва. Часта падыходзіла да люстра, выпінаючы грудзі ўперад, папраўляла валасы, нечакана расшпіліла блузку, паказваючы глыбокі выраз бюстгальтара.
У нейкі момант спытала:
— A, можа, хочаш y гарбату каньяку?
— A маеш?
— Маю трохі.
— To давай! Мы яго і без гарбаты.
Вера выняла з партфеля плоскую алюмініевую флягу. Раман вопытным вокам канстатаваў: «Нямецкая». Каньяк быў добрага гатунку. Пілі па чарзе з адной шклянкі. Раман наблізіўся да дзвярэй і замкнуў іх на ключ. Растлумачыў:
— Яшчэ хтось увойдзе, а тут такая папойка!
Вера засмяялася. Падышла да яго і пачала паказваць яму апошні нумар «Кракадзіла». Яна чытала нейкі сатырычны вершык, увесь час перапынялася і, гледзячы зблізку Раману ў вочы, гарэзліва ўсміхалася. Раман абняў яе напалову і пасадзіў сабе на калені.
Яна зрабіла строгія вочы.
— А што гэта значыць?
— «Змычка» прэсы з арміяй, — засмяяўся Раман.
Яна закрыла далонню яму рот. Спытала:
— Скажы мне, адкуль ты так добра ведаеш, як жывуць буржуі за мяжой?
— Я ж працую ў пагранатрадзе. У нас пастаянна ёсць уцекачы адтуль... Маем загранічную прэсу... Раскажу табе, як нядаўна мы арыштавалі польскага шпіёна.
Раман адчуў, што дзяўчына ўздрыгнула. Але зараз жа растлумачыла гэта:
— Мне трохі холадна. Вазьму шалік.
Ён адчуў у яе голасе варожую, халодную ноту. Праз хвіліну яна вярнулася і, хутаючыся ў шалік, сама села яму на калені. Раман пачаў яе цалаваць і лашчыць. Яна не супраціўлялася, нават сама цалавала яго, але, калі ён занёс яе на ложак, сур’ёзна сказала:
— Гэтага, Андрэй, няможна.
— Чаму?
— Ты разумны хлопец і павінен разумець, што трэба, каб не толькі ты хацеў, але і я. Мне было б няёмка прымушаць
самую сябе, а я цяпер адчуваю да гэтага агіду. Пачакай, можа, пазней. Раскажы лепш пра таго шпіёна, бо я цябе перапыніла.
— Дык арыштавалі мы польскага шпіёна.
— Калі?
-27.
— А як?
— Раскажу табе. Толькі гэта сакрэт.
— Можаш быць упэўнены.
— Вось прыйшоў да нас ягоны сувязны. Сказаў, што, калі залегалізуем яго ў Саветах і дадзім яму працу, выдасць нам славутага польскага шпіёна. У выніку мы зрабілі на яго засаду.
Дзе?
— Навошта табе падрабязнасці? Справа ў самім сэнсе. Дык зрабілі мы на яго засаду. Сувязны напаіў яго і паклаў спаць у адной вёсцы, а мы прыйшлі — і за лоб яго. Забралі ў яго зброю, дакументы, грошы, матэрыялы. Каб не сувязны, то мы ніколі б не арыштавалі яго. Можаш уявіць сабе: ездзіў усюды як «упаўнаважаны» штаба Заходняга фронту. Пачалі правяраць яго. Ён толькі смяяўся з нас. Ані біццём не ўзялі яго, ані «на пасадзе», ані ветлівасцю. Усё ён разумеў дасканала. Кажа: «Не дасцё мне рады! Такія, як я, не «спяваюць». Я працаваў супраць вас ідэйна. Люблю сваю Айчыну, зрабіў тое, што лічу патрэбным, абыякавы да таго, што са мной будзе. Нічога добрага ад вас не чакаю...» Ведаеш, Вера, я сапраўды адчуў да яго давер. I не толькі я, але і ўсе. Ён гаварыў, што мы гніль, што кожнага з нас можна купіць... Так гаварыў, што выглядаў не як асуджаны, а як суддзя. Адзін з нашых ударыў яго, а ён толькі ўсміхнуўся: «Яшчэ адзін доказ, што вы быдла. Як жа вас паважаць, калі вы не ведаеце нават правілаў роўнай гульні?»
Мы пакінулі яго на наступны дзень. Падчас арышту паставілі моцную варту. А раніцай прыбег спалоханы карнач*: «Шпіён мёртвы!»
* Карнач (абрэвіятура) — начальнік каравула.
Мы пабеглі туды. Аказалася, што ўначы ён атруціўся. Хутчэй за ўсё цыяністым каліем. Мне вельмі шкада яго, бо ён быў сапраўды дзелавым хлопцам. Я адпусціў бы яго, калі б мог... Як думаеш: ці добра зрабіў бы?
Вера з недаверам глянула Раману ў вочы:
— Цяпер ты мне падабаешся. Люблю велікадушных людзей. Гэта найвялікшая годнасць чалавека. Нават у ворагу трэба паважаць адвагу і адданасць.
— I я так думаю. Але з цяжкасцю. Маю сабачую службу.
— Дык кінь яе.
— А што рабіць?
— Знойдзеш іншую.
— Гэта не так лёгка.
— А калі я табе знайду?
— Якую?
— Яшчэ ўбачыш. А як прозвішча таго шпіёна?
— Многа хочаш ведаць... Але скажу табе: Раман Забава.
Вера глянула яму ў вочы і хутка сказала:
— He можа быць!
— Чаму? Можа, ведаеш яго?
— He. Толькі чула.
Дзе?
— Ад знаёмых з ГПУ. Як ён выглядаў?
— Як ён выглядаў? — паўтарыў Раман і, гледзячы ёй у вочы, пачаў гаварыць: — Высокі, шчуплы, цёмны шатэн, вочы шэрыя.
— А што сталася з сувязным? Далі яму пасаду?
— А як жа, — сказаў здзекліва Раман, — далі. У ГПУ.
— Агента?
— He. У камеры. Калі змог прадаць сваіх, то прадасць і нас. Пазасыпае, каго толькі зможа, пакуль мы яго не засыпім.
Раман пасля хвіліны роздуму ўстаў і выцягнуў з кішэні плашча пачак папер.
— Умееш маўчаць? — спытаў у Веры.
— Ты яшчэ сумняваешся ў гэтым?
— Ну, добра. Пакажу табе нешта цікавае.
Ён разгарнуў паперу і выняў з пачка адзін загад.
— Бачыш, што меў той шпіён? Добрыя матэрыялы здабываў. I ці ж не меў рацыі, што кожнага з нас тут можна купіць? Гэты загад, напрыклад, асабліва сакрэтны. Глядзі!
Ён паказаў ёй загад Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі, пад якім на першым месцы стаяў подпіс Каменева. Загад меў нумар 28. Раман глядзеў, якое ўражанне створыць гэта на дзяўчыну.
Вера, з плямамі на шчоках, чытала змест загада. Адна далонь была сціснута ў кулак, другая нервова камячыла ражок паперы. Відочна, яна рабіла намаганне, каб схаваць зацікаўленасць. Яна спытала:
— Ці можна прачытаць гэта ўсё? Гэта пачынае вельмі цікавіць мяне.
— Та-ак. Вель-мі?
— He, натуральна. Я памылкова нарадзілася жанчынай. Павінна быць мужчынам: так цікаўлюся гэтымі справамі.
— Гэта мне падабаецца. Чытай усё.
Калі Вера скончыла чытаць, Раман спытаў:
— А ці табе ўвогуле падабаецца шпіёнская праца?
Яна задумалася на хвіліну.
— Гэта... вельмі цікава. Такая няпростая, вымагае столькі энергіі, цярплівасці, валодання сабой.
— Так, — пацвердзіў Раман, — і добра аплочваецца. Можна ездзіць за мяжу. Бачыць цікавыя рэчы, гуляць.
— Так, гэта цікава.
Вера паціснула рукі і некалькі разоў скоса глянула на Рамана. У нейкі момант яна ўткнула ў кішэню спадніцы насоўку, а потым пачала шукаць яе пад сталом. Праз хвіліну сказала: «Мусіць, у куртцы». Яна падышла да вешалкі і дастала браўнінг. Паклала яго ў кішэню.
— А што б ты зрабіла, Вера, калі б табе прапанавалі стаць шпіёнам?
Яна ўважліва паглядзела яму ў вочы.
— Чыім шпіёнам, нашым?
— He... Другой дзяржавы.
— He згадзілася б... Хаця... Зрэшты, не ведаю... I як жа табе адказаць на такое пытанне? Ты ж праследуеш шпіёнаў.
— Гэта штосьці іншае... Гавары шчыра. Ну?
— Сапраўды, не ведаю. А што ты рабіў бы? — яна хутка зазірнула яму ў вочы.
— Я?.. Гэта залежыць ад многіх акалічнасцяў. Перадусім ад гэтага: хто б мне прапанаваў і... Ці ж я ведаю...
— Навошта табе тыя дакументы? — спытала Вера.
— Аддам іх заўтра ў ГПУ следчаму. Будзь што будзе: аднаго шпіёна маем. Работа ёсць. А гэта довад супраць яго.
У нейкі момант Раман заўважыў дзіўную рэч. У яго было дасканалае пачуццё назірал ьніка, якое дазваляла яму заўважаць кожную змену сітуацыі. Ён заўважыў, што кішэня спадніцы Веры трохі адцягнутая і мае ўнізе добра бачны край. Ён добра памятаў, што гэтага не было. Ён звязаў гэтае назіранне з папярэднімі пошукамі Веры хустачкі, з адыходам яе да вешалкі і прыйшоў да высновы: узяла рэвальвер. Ён зрабіў зусім бесклапотны выгляд і вясёлую міну і адразу ж ператварыўся ў дурнаватага, легкадумнага бальшавіка, які выплятаў, што яму сліна на язык прыносіла. А левую руку ўжо трымаў у кішэні на рукаятцы браўнінга. Ён узвёў курок і ўважліва сачыў за кожным рухам Веры. Пачаў весела гаварыць:
— Ты ведаеш, які я нядаўна чуў анекдот?.. Вось прыходзіць камсамолец у госці да камсамольца і бачыць у яго на стале зубную шчотку. «Эй, Ваня, — кажа яму, — і ты ўжо пачынаеш абрастаць буржуазнай скуркай?» — «Чаму?» — «Зубную шчотачку сабе купіў».
У гэты момант Раман накрыў далонню ключ ад замка, які ляжаў на стале.
— А Ваня на гэта адказвае па пунктах: «Па-першае, шчотачка не мая. Па-другое, ужываю яе для перамешвання цукру ў гарбаце».
Вера пачала смяяцца. Раману здалося, што робіць яна гэта няшчыра. Але ўслед за ёй выбухнуў гучным смехам
і пацягнуўся да кішэні па хустачку. Пры гэтай аказіі ключ павандраваў са стала ў кішэню.