• Часопісы
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    — Калі б так усе гаварылі, то згінуў бы род людскі.
    — He згінуў бы! Цяпер дзяцей робяць механічным спосабам.
    — Цьфу! — жанчынаўсталаз-засталаі пайшладавыхаду. — Пані Варвара. Яшчэ не канец.
    Яна грымнула дзвярыма.
    Брэст на Бугу, 17 жніўня 1923 г.
    Я некалькі разоўужываў какаін. Гэта вырывае саздранцвення і дае палёгку. Але я баюся гэтага прывыкання і саромеюся яго. Аднак заўсёды маю пры сабе какаін.
    Зноў пачынаю баяцца адзіноты. Праз нейкі час зразумеў, што баюся самога сябе. Баюся, бо не ведаю, што прыйдзе мне ў галаву праз хвіліну, і баюся звар'яцець. Добра, што ўсведамляю гэта. Намерваюся папрасіць Тоньку, каб абавязкова застрэліў мяне, калі я сапраўды звар’яцею. Але саромеюся сказаць яму пра гэта і не хачу яго непрыемна здзіўляць.
    Аднаго разу я заўважыў, што і думкі мае пачынаюць працаваць ненармальна. Напрыклад: бачу двух чалавек, якія размаўляюць паміж сабой, і зусім іх не чую. Думаю ў гэты час пра многія рэчы, а адначасова раблю выгляд, што заняты чытаннем нейкай газеты альбо нейкім відовішчам. А потым
    з мозгу неспадзявана выдзяляецца ўся іх размова, якой я зусім не чуў. Ёсць тады нешта ўва мне, што працуе самастойна. Гэта такое дзівоснае і складанае, што нічога не магу зразумець. Ведаю толькі, што я страціў кантроль над сабой, што звычайны здаровы розум перастаў мной кіраваць. Гэта часта даводзіць мяне да гневу. Размаўляючы, я стараюся засяродзіцца: каб гаварыць канкрэтна. Я кантралюю кожную сваю думку, і раптам хтосьці, з глыбіні маёй душы, гаворыць рэчы, супрацьлеглыя таму, што я хачу сказаць. I самае дзівоснае, што потым аказваецца, што «той» правільна трапіў.
    Нядаўна задрамаў, і мне прыснілася, што сабака чысціць зубы. Чысціў іх шчоткай для адзення. Шчотка ляжала на падлозе, а ён прытрымліваў яе лапай і цёрся пысай аб шчацінне то злева, то справа.
    Часта мнеў думкахз’яўляўся Харэўскі. Я ўспамінаўтую сцэну ў лесе ноччу, калі ён размаўляў з багамі. I яму, здаецца мне, д’ябал лыжкай у галаве памяшаў. «Багам ночы роўныя!» Ідыятызм. Адкуль у яго такі гонар?! Мы ж насамрэч легкадумныя, бяссільныя дзеці, якія мараць пра нейкія цуды і брыду ць навобмацак сярод палёў і лясоў са смерцю пад руку.
    Ад Антона я даведаўся трохі пра мінулае Харэўскага. Зыгмунт да гэтага жыў у Маскве. Там у яго была дзяўчына, якую ён вельмі кахаў. Яе бацькоў падчас ліквідацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў пасадзілі на Лубянку. Потым і яе арыштавалі. Брата і бацьку расстралялі, а дзяўчыну пасля доўгага ўтрымання ў турме выпусцілі. Тады яна скончыла жыццё самагубствам, кінуўшыся на дваровы брук з трэцяга паверха камяніцы. Зыгмунт застаў яе яшчэ жывой, але хутка яна памерла. Харэўскі застаўся адзін. I плавае цяпер па брудных хвалях савецкай неверагоднай рэчаіснасці, як карабель-прывід. Сам слабы і мізэрны, як дзяўчына, але моцны ў сваёй нянавісці да катаў Расіі. Помсціць, як толькі можа, за сваё і яе зламанае жыццё. А можа, сапраўды ён «багам ночы роўны»?! Некалькі разоў я думаў, што было б добра, калі б ён хутчэй памёр. Гэта ж не чалавек, а боль, скаваны ў лёд. Цікава, што яна яму сказала ў апошнія хвіліны жыцця? Мусіць,
    непіта страшнае. Але ж і я страціў некалькіх дарагіх мне людзей, якіх забілі без ніякай віны, але я не так горача ненавіджу бальшавікоў, як ён. Я ненавіджу іх болып розумам — за іх мярзотнасць. Лічу гэта сваім правам і абавязкам у адносінах да сваіх сяброў, якіх няма ў жывых. А ён ненавідзіць люта, бяздумна, усёй сваёй істотай, кожным нервам! Аднаго разу ён сказаў мне:
    — Ведаеш што, Ромку, каб бальшавікі зніклі з паверхні зямлі, я забіў бы самога сябе. He было б сэнсу жыць!
    ГЛАВА 19 Манеўры
    Раман ехаў з Гомеля ў мяккім купэйным вагоне. Разам з ім ехалі два «краскома» з 7 кавдывізіі і агент фінаддзела. У Бабруйскуўсевыйшлі, і Раманзастаўсяадзін. Была 11 гадзіна ночы. Раман апусціў акно і глянуў на перон. Убачыў некалькі чэкістаў. У «цвёрдыя» вагоны села многа пасажыраў. «Мяккі» ішоў амаль пусты. Незадоўга да адыходу цягніка на перон выбегла жанчына ў скураной куртцы з партфелем пад пахай. Яна хуценька ішла ўздоўж цягніка. Штосьці спыталася ў чэкіста. Той паказаў пальцам вагон, у якім ехаў Раман. Жанчына наблізілася да акна.
    — Гэта «мяккі» вагон? — звярнулася да Рамана.
    — Так.
    Яна ўвайшла ў праход. Мінула купэ Рамана. Мусіць, шукала зручнае месца. Праз хвіліну вярнулася.
    — Тут будзе найзручней, — сказала, ставячы партфель у кут ля сцяны і займаючы месца ля акна.
    Раман маўчаў. Паводзіны жанчыны здаліся яму трохі дзіўнымі. Яна была занадта вясёлай, прыемна ўсміхалася. А гэтаў «жанчын з партфелем» з’ява ненатуральная. Ён заўважыў, што ў яе на поясе вісіць праз плячо фотаапарат.
    Жанчына зняла з галавы мужчынскую шапку, «керанку», і паклала яе на паліцу. Скураную куртку павесіла на кручок ля акна. Нарэшце, уселася. Дастала пачак папярос «Клуб» і закурыла.
    — Таварыш курыць?
    — Канешне.
    — Можа, таварыша пачаставаць папяросай?
    — Я куру толькі «Нашу марку».
    — А я прывыкла да «Клуба». А чаму цягнік не адыходзіць? Свісткі былі ж...
    — Можа, адвалілася кола ў лакаматыва або машыніст пайшоў у кіно.
    Жанчына засмяялася. Потым спытала:
    — Можа, я сваёй размовай перашкаджаю таварышу спаць?
    — He, я ўжо выспаўся. Еду з Харкава.
    Хутка цягнік крануўся. Раман, зацікаўлены фотаапаратам, спытаў:
    — Вы аматарка фатаграфіі?
    — Н-не. Гэта мая прафесія. Я карэспандэнтка «Трудовой правды». Апрача гэтага, пішу артыкулы для іншых выданняў. Нават для вайсковых. Мяне завуць Вера Радзінская.
    Тады Раман палічыў патрэбным прадставіцца ёй:
    — Андрэй Дылін.
    Але замест таго, каб сказаць, як намерваўся: намеснік кіраўніка ўладзімірскага фінаддзела, як было ў дакументах, сказаў: намеснік камандзіра Цімкавіцкага пагранатрада.
    Жанчына з цікаўнасцю зірнула на яго:
    — Дык таварыш дасканала арыентуецца ў пагранічных стасунках?
    — Канешне. Так, як таварышка ў журналісцкіх справах.
    Раман падумаў, што было б добра «заангажыраваць» яе як супрацоўніцу. Яна як карэспандэнтка магла б усюды трапіць, рабіць здымкі, браць інтэрв’ю, утрымліваць кантакт паміж пляцоўкамі. Ён ажывіўся. Пачаў прыемна
    і весела размаўляць ca сваёй таварышкай па падарожжы. А размова так дзівосна складвалася, што ўсё круцілася вакол самых цікавых для яго рэчаў. Перадусім — спраў арміі. Гаварылі пра манеўры. Аказалася, што Радзінская была там і намервалася напісаць справаздачу пра манеўры ў «Красный команднр». Раман распытваўяе прападрабязнасці. Ведаў, што ягоны агент дасць яму дакладную справаздачу, але гэта было кантролем яго працы. Ён ведаў, што будуць праводзіць манеўры. Важна было даведацца пра тое, як яны праходзяць, і вынікі.
    Радзінская сказала, што мае некалькі фатаграфій пра манеўры. Раман успомніў, як у мінулым годзе яму загадалі сфатаграфаваць усе чыгуначныя масты на лініі МінскБабруйск. Апрача гэтага, трэба было даследаваць і апісаць усе станцыі. Ён падумаў: «Як лёгка Радзінская магла б усё гэта зрабіць». А ён меў бы з гэтым многа клопату. «Рашуча трэба паспрабаваць “узяць” яе да сябе».
    Падчас размовы кідаліся словы «рэарганізацыя Чырвонай Арміі». Раман і Вера адначасова недаверліва глядзелі адно аднаму ў вочы. Каб гэта замаскіраваць, Раман сказаў:
    — Мяне вельмі здзіўляе, што вы ведаеце пра гэта. Гэта ўсё ж тайна.
    — Калі тайна, то і вы не павінны ведаць. Я як журналістка ведаю пра многія рэчы, але добра арыентуюся, з кім пра іх гаварыць. Зрэшты, ведаем абое пра гэта. Я, напрыклад, маю гэтыя звесткі з непасрэдных крыніц, а таму гавару пра тое, што вы першы напомнілі пра гэта.
    — А я, — сказаў Раман, — не толькі ведаю пра гэта, але нават бачыў праект загада і ведаю яго нумар.
    Вера засмяялася.
    — А можа, і я ведаю?
    — Сумняваюся ў гэтым.
    — Калі ласка. Першая лічба — 3.
    — Добра. А другая?
    — Таксама 3. А можа, і я бачыла копію загада, толькі як журналістка мушу захаваць гэта ў тайне.
    Раман быў у захапленні ад новай знаёмай. «Гэта ж знаходка для мяне. Трэба старацца пазнаёміцца з ёй бліжэй. Можа, яна хутчэй здабудзе копію загада, чым Марозаў».
    Апатыя знікла. Ён з ажыўленнем пачаў размаўляць з Верай. Апавядаў ёй пра рознае са сваёй працы ў пагранатрадзе і сам распытваў пра розныя дробязі з яе працы.
    Вера паводзіла сябе ўсё больш какетліва. Раман пачаў гаварыць ёй кампліменты. Яна весела смяялася, а ў нейкі момант сказала:
    — Вы так сябе паводзіце, нібы закахаліся ў мяне.
    — А што тут дзіўнага? Вы мне вельмі падабаецеся. Перадусім як жанчына, а па-другое — як дзейная супрацоўніца. Зрэшты, у нас на паграніччы няма прыгожых жанчын, таму калі я ўбачыў вас, то проста ап’янеў.
    Яна пагразіла пальцам і сказала:
    — Вы надзвычай прыемны, але я не вельмі веру вам.
    — Можа, я яшчэ пераканаю вас.
    Калі пад’язджалі да Мінска, размаўлялі паміж сабой ужо на «ты».
    Выйшлі на вакзале і разам пайшлі да выхаду. На плошчы перад вакзалам спыніліся.
    — Куды цяпер ідзеш? — спытаў Раман.
    — У гатэль. Спаць.
    — А калі ўбачымся?
    — Заўсёды: сёння, заўтра, паслязаўтра.
    Яна задумалася. Раптам яе твар здаўся яму на здзіўленне знаёмым. 3 вачэй праглядвала штось, чаго да гэтага часу ён не заўважыў, але што многа разоў бачыў у іншых вачах. Аднак не мог успомніць, калі гэта было.
    Вера патрэсла галавой, нібы апрытомнела. Сказала:
    — Спаткаемся 1 верасня a 9 гадзіне вечара ў Губернатарскім садзе на алеі насупраць летняга тэатра «Рэнесанс ».
    У Рамана перад вачыма паўсталі постаці расстраляных сяброў і «спатканне», на якое прыйшоў у гэтую ж пару, у тое ж месца год таму. Ён зрабіў крок назад і, здзіўлены, глядзеў ёй у вочы.
    — Што вас так уразіла?
    — Што... страшна доўга чакаць.
    Яна засмяялася.
    — Трэба быць цярплівым. Гэтым здабываецца ўсё.
    Яны развіталіся, моцна паціснуўшы адно аднаму рукі.
    Раман задумліва ішоў вуліцамі. Усё думаў пра тую жанчыну. Успомніў яе апавяданне пра манеўры, апавяданне, якое выяўляла вялікую назіральнасць.
    «Так, так, “манеўры”», — прашаптаў некалькі разоў, маючы наўвазе свае «манеўры» з мэтай здабыць сабе карэспандэнтку «Трудовой правды». Але адна рэч усё не давала яму спакою. Гэты дзіўны выраз вачэй, які заўважыў у Веры, калі яна гаварыла, калі прызначыць з ім спатканне.
    «Дзе я гэта бачыў?»
    Раптамягоазарыўуспамін: «У сябеўвачах — улюстры! Так. Менавіта гэта... Аднак гэта дзіўна!»