Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Раман даў ток на Морзэ і сеў за столік. Праз хвіліну глянуў на гадзіннік. Была дзявятая гадзіна. Ён выйшаў з дзяжуркі. Замкнуў дзверы на ключ і накіраваўся да брамы. Чырвонаармеец, які вартаваў уваход, адчыніў перад ім брамку. Раман даў яму папяросу і хутка пайшоў у цэнтр горада.
Было пазней за адзінаццаць гадзін, калі Раман увайшоў на двор Брагіных. Там панавала цішыня. Месяц быў у першай квадры, але свяціў цудоўна.
Раман падняўся на дыбачкі і паціху пастукаў у акно пакоя Лізы. Праз хвіліну дзяўчына адчыніла акно і шэптам запытала:
— Гэта ты, Раман?
— Я, прашу выйсці на хвіліну.
— Я баюся абудзіць сваіх.
— Дык вылазь праз акно.
— Я не апранута.
— Накінь што-небудзь.
— Зараз.
Неўзабаве Лізка паволі саслізнула з падаконніка і саскочыла на зямлю. Яна была басанож. На кашулю яна накінула паліто. Яны адышлі ў глыб двара і сталі ля хляўчука.
— Што зрабілася, Ромку? Дзе ты быў так доўга?
— Я выязджаў на тры дні. Вяртаю табе «Сад пакут». Вельмі цікавая рэч. Вялікі дзякуй.
— Толькі пагэтаму выклікаў мяне? Ты нейкі дзіўны. А можа, прыйдзеш да мяне?
— He... Хачу, Лізка, развітацца.
— Як гэта развітацца?!
— Бо ад’язджаю.
— Куды ад’язджаеш? Навошта?
— Яшчэ не ведаю.
— Нічога не разумею.
— Даведаешся з ліста, ляжыць у кніжцы.
— Што з табой, Рамане? Ты нейкі не такі, як заўсёды.
— Усё добра. Вельмі добра. Проста цудоўна!
— Але я нічога не разумею.
— I я нічога не разумею.
— Тады чаму ты развітваешся са мной? Калі вернешся?
— Ніколі не вярнуся. Да пабачэння, Ліза, бо болып не маю часу. Спяшаюся на вакзал.
— Але куды ты едзеш?
— У гэтым і справа, што не ведаю, куды.
— He, Ромку: ты альбо п’яны, альбо звар’яцеў!
— Маеш рацыю. Я напіўся і здурнеў. Але ты пастарайся быць заўсёды цвярозай і нармальнай. Да пабачэння.
— Раман!
— Што?
— А што будзе з намі?
— Тое, што ты хацела.
— Як хацела?
— Добра ведаеш, Ліза. Да пабачэння. Зрэшты, усё прачытаеш. Там мой ліст да цябе.
Ён хутка пайшоў да брамкі.
— Ромачак! Ці ж гэтак развітваюцца? Раман, патлумач мне гэта, Раман!
Ён азірнуўся. Спыніўся. Нешта хацеў сказаць, але толькі махнуў рукой і выбег з падворка на вуліцу.
Доўга без мэты хадзіў па горадзе. У нейкім завулку паблізу Ніжняга рынку да яго падышоў нейкі абадранец і сказаў таямнічым, хрыплым шэптам:
— Можа, гарэлачкі? А?.. Ёсць і дзяўчынкі. Грудзі — во! — паказаў паўметра перад сабой. — Пойдзеш? Так?
Раман усё глядзеў яму ў твар і не мог зразумець, што гэты чалавек ад яго хоча. Раптам зрабіў такі рух, нібы хацеў схапіць яго за горла. Той развярнуўся і пачаў уцякаць. 3 завулка толькі грукаталі яго крокі.
Раман зноў пайшоў па вуліцах. Увайшоў у Губернатарскі сад. Апынуўся на алеі, на якой калісьці спаткаўся
з Лізкай. Сеў на лавачку і доўга сядзеў нерухома. Потым пачаў курыць папяросу за папяросай.
У нейкуюхвілінуўягоныммозгуз’явіласядумка: «Што я раблю? Сёння ж панядзелак. Прыйдзе Тонька. Можа, ужо чакае?»
Глянуў на гадзіннік. Было некалькі хвілін другой гадзіны. Ен паспешліва пайшоў у кірунку вайсковых могілак. На адной з алей заўважыў Кралевіча, які ішоў насустрач яму. Яны прывіталіся.
— Даўно прыйшоў?
— Перад 12-й.
— Я не мог прыйсці раней. Меў некалькі тэрміновых спраў.
Антон пачаў расказваць Раману навіны. Той няўважліва слухаў, потым перапыніў яго і сказаў:
— Пакінь гэта. Мая работа скончана.
— Я не разумею цябе.
— Вельмі проста. Тут я выпускаю ўсё ў паветра і сёння ідзём у Польшчу. Буду працаваць, як даўней.
— Iя з табой?
— I ты.
Антон моцна паціснуў Раману руку.
— Нарэшце! Даўно ўжо так трэба было.
Лізка вярнулася ў свой пакой, запаліла лямпу, зняла паперу з кніжкі і ўбачыла, што гэта ейны дзённік. Кніжка выпала з яе рук.
«Што я нарабіла!» — прашаптала дзяўчына.
Яна нахілілася. Знайшла ліст Рамана і пачала паспешліва чытаць яго. Прачытала і апусціла рукі. Раптам схапіла дзённік і пачала яго рваць. Рабіла гэта паспешліва, нібы хацела нешта прадухіліць. Потым уткнулася галавой у падушку і пачала галасіць.
Дзённік шпіёна
Брэст над Бугам, 3 жніўня 1923 г.
He. Аднак я не схлусіў Лізцы. Адчуваю, што я сапраўды памёр. Што загінула ўва мне штосьці найдаражэйшае, што было сэнсам майго жыцця. Засталіся пустэча і неахвота да ўсяго. Я адчуваю ў гэтым нейку ю вялікую несправядлівасць. He магу пагадзіцца з тым, што некалькі неразумных сказаў з дзённіка знішчылі ўсё. А найгоршым з'яўляецца ўсведамленне таго, што я сапраўды мог бы быць шчаслівым і даць ёй такое шчасце, якога ніхто ёй не дасць. I расце, расце жаль да сябе, да яе і да жыцця, бо яно такое бессэнсоўнае.
Цяпер шалёна многа п’ю. Але гэта не дае спакою. Усведамленне таго, што тое назаўсёды скончылася, што няма звароту, нічым нельга забіць. Яно як тупы хранічны боль. Прыглушаецца. Часам на яго забываюся, але ён пастаянна існуе і ўсё вяртаецца. I я п’ю, п’ю, атручваю сябе алкаголем і сумам па назаўсёды страчанай дзяўчыне.
Тонька адчувае мой стан, хаця добра не разумее яго прычын. Робіць, што толькі можа, каб мне было лягчэй. Блазнуе, як ніколі. Знаходзіць розныя заняткі. Знаёміць мяне з рознымі людзьмі. Але ўсё гэта не можа вырваць мяне з той пустэчы, у якую я апускаюся ўсё глыбей. Адно толькі суцяшае мяне, што я здзейсніў усе ейныя жаданні. Нават гэта апошняе, якое так страшэнна мне баліць.
Апошні раз я бачыў Л ізку ў панядзелак 23 ліпеня. Апошні раз! Як гэта страшна! Гэта ж канец усяму! I ўжо ніколі яе не ўбачу, не пачую яе голас, не зазірну ёй у вочы.
He магу пісаць.
Брэст над Бугам, 5 жніўня 1923 г.
Учора вечарам да мяне прыйшоў Тонька. У яго быў вельмі ўрачысты выраз твару. Ён падышоў да мяне і падаў мне руку:
— Віншую цябе, Ромак, i жадаю, каб далей усё ў цябе было як найлепш!
— He разумею, з чым ты мяне віншуеш?
— Бо ты распачынаеш другі год разведвальнай працы. Казаў мне, што першы раз перайшоў граніцу 5 жніўня 1922 года.
— Слушна. Вялікі дзякуй. Зусім выйшла з галавы.
Тонька ўручыў мне падарунак. Гэта быў сучасны новенькі парабелум. Сябра ведае, як зрабіць мне прыемнасць.
Мне цяжка паверыць, што я ўжо год працую ў разведцы. Столькі было выпадкаў, столькі бачыў трагедый, перажыў так многа прыгод. У мяне не змяшчаецца ў галаве, што ўсё гэта магло здарыцца на працягу амаль аднаго года. Колькі сяброў ужо загінула! Колькі разоў я быў на валасок ад смерці! Аднак жыву і далей працую. Толькі псіхіку маю трошкі іншую, бо гэта не мінае бясследна. I ўсё раблю руцінна. Тое, што некалі рабіў інстынктыўна, цяпер раблю свабодна, свядома, без ніякага намагання.
Некалі меў здаравейшыя нервы, але цяпер умею трымаць іх у кулаку. Некалі кожны пераход граніцы даваў мне многа эмоцый. Цяпер іду вытрымана, не чакаючы ніякай неспадзяванкі, бо заўсёды ведаю, што мяне чакае. I ведаю, як паступаць у кожным выпадку. На што магу нарвацца? На кулю адкажу куляй. Параняць мяне, то, калі не здолею ўцячы або змагацца далей, адаб’юся. Жывога мяне не возьмуць. А калі б гэтак і сталася, таксама маю выйсце — самагубства. Я — пан самога сябе. Тым больш цяпер, калі ўжо нішто не звязвае мяне з жыццём. Калі загіну, мяне падменяць іншыя. Пойдуць па маіх сцежках і будуць працаваць далей.
3 тых часоў для мяне засталася адна рэч — жаданне штораз цяжэйшай гульні. Тым часам гульня становіцца ўсё лягчэйшай, больш таннай. Аднак гэтае жаданне жыве ўва мне і загадвае спадзявацца на штосьці новае, цікавае, чаго я не ведаў да гэтага.
На працягу гэтага года я добра развіў у сабе назіральнасць і памяць. Калі я на працы, то нішто не праходзіць незаўважаным. Сітуацыю схопліваю і ацэньваю адным позіркам,
а інстынкт заўсёды падказвае мне, як паступіць. I здолею (гэта найважнейшае) скрыць свае сапраўдныя намеры і думкі за шырмай слоў. Мая праца мяне ўжо стаміла. Стаміла таму, што знудзіла. Калі б я мог дарвацца да вялікай работы, дзе трэба было б плесці складаныя, заблытаныя інтрыгі, то гэта, можа, напоўніла б маё жыццё. А так пачынаю губляць ахвоту да ўсяго.
Нядаўна даведаўся, што Рэвалюцыйны Ваенны Савет Рэспублікі падрабязна распрацоўвае сакрэтны загад, які датычыць рэарганізацыі Чырвонай Арміі. Я ўжо чуў пра гэта ў красавіку, але толькі цяпер здабыў, пры пасрэдніцтве агента, звесткі, што такі план існуе. Па якіх правілах распрацаваны — у нас ведаюць, але справаў копіі. Напэўна, ужо некалькі агентаў маюць заданне здабыць праект гэтага загада, але я хацеў бы быць першым, які яго даставіць. Мушу папрацаваць над гэтай справай, хаця сутыкаюся з многімі цяжкасцямі.
ГЛАВА 18
Багам ночы роўныя
Справа за хвоямі на пагорку пурпурова заходзіла сонца. Зямля і лес патыхалі спякотай дня. Паветра было перанасычана водарам жывіцы. А на ўсходзе цяжка грувасціліся блакітныя Гімалаі з хмар.
Раман і Харэўскі ляжалі ў кустах на рагу лесу побач з трактам. У некалькіх кроках ад іх, пераразаючы дарогу, прабягала пагранічная сцежка, якая трохі далей уразалася ў вузкую браму, утвораную з двух слупоў. Калегі ўважліва абглядалі тэрыторыю на савецкім баку.
Тракт з граніцы спаўзаў па ўхіле ўзгорка і патанаў у рачулцы. Злева ў тэрыторыю глыбока ўразаўся зарослы пустазеллем роў. Моста на рацэ не было. Засталіся толькі пара пачарнелых спарахнелых бярвенняў і рэшткі гнілых до-
шак. Ha другім баку рачулкі тракт шырока разліваўся і гладка бег далей, упіраючыся ў высокія цёмныя берагі лесу.
Спярша іх цікавіў левы бок тракту, які бег абок рова. Тут мясцовасць значна нахілялася і было бачна два кастры дроў. А праз некалькі крокаў за рачулкай мысам выбягала з лесу пасмачка кустоў.
Калегі чакалі, калі пачне змяркацца, каб перайсці граніцу. Паслугамі пагранічнай варты не карысталіся. Лічылі, што так больш бяспечна і менш клопату.
Доўгія цені ад дрэў праходзілі праз прасеку і гінулі ў лесе на другім баку ракі. У нейкі момант Раман сказаў Харэўскаму:
— Я не выпрабаваў парабелум. Новы. Тосік мне прэзентаваў.
— Выпрабуеш на бальшавіцкай галаве, — адказаў калега.
Аднекуль здалёк пачуўся тупат коней. Праз пару хвілін на тракт на савецкім баку ўехалі некалькі кавалерыстаў. Я ны не з’язджалі да рачулкі. Доўга маячыл і ў надыходзячым змярканні на шэрым фоне дарогі. Глядзелі на польскі бок.
~ Эх, каб была машынка! — уздыхнуў Харэўскі.
Вершнікі завярнулі коней і пачалі аддаляцца. Паехалі ў глыб тракту. Былі бачныя дзве белыя і адна чорная плямы, якія дрыжэлі ў шэрай перспектыве дарогі. Потым зніклі з вачэй.