Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Я чула, што жанчына, якая бярэ за гэта грошы, называецца прастытуткай. Ая ж толькі раз узяла. I таму, што была галодная. А Сонька горшая за прастытутку, бо муж на яе працуе, для яе крадзе, а яна нічога не робіць. Ён менавіта за тое ёй плоціць, што спіць з ёй. Бо каб спаў са мной, то мяне б утрымліваў.
Май 1922 г.
Зінка вельмі суцешылася ад кветак. Буду частаёй насіць.
Паўлушка пастаяннапрыходзіць данас. Усё просіць, каб я пайшла з ім на шпацыр. Ведаю, што ён хоча. А можа, яму сорамна, што тады не змог нічога зрабіць. Нарэшце, я сказала яму, што заўтра раніцай пайду збіраць кветкі для сяброўкі і каб ён чакаў на вуліцы. Я не надзявала трусы, каб зноў не парваў. I сёння цёпла.
Ён быў такі неспакойны, і ў яго дрыжэлі рукі. Ледзь мы трохі адышлі ад горада, ён пачаў мяне цалаваць, клясціся абы-чым і прасіць, каб аддалася яму. Нарэшце, я згадзілася. I на гэты раз не было добра. Я зрабіла выгляд, што мне страшэнна баліць. А потым рабіла выгляд, што плачу. Пыталася, што будзе, калі мама даведаецца. Ён сказаў, што кахае мяне і ажэніццаса мной. Я адказала, што гэта немагчыма, бо ён занадта бедны. Потым мы зноў мелі стасунак, але ён ужо не нерваваўся і ўсё было добра. Ён усё казаў мне, што я з’яўляюся для яго багіняй, і пытаўся, што ён павінен зрабіць, каб даказаць свае каханне.
Я сказала, каб з’еў званочак. Ён з’еў кветку з ножкай. Мусіць, сапраўды кахае мяне.
Чэрвень 1922 г.
Зінка паправілася, але яшчэ не набралася сілы. Цяпер ужо не забаўляецца са мной, як даўней, але вельмі любіць мяне і цалуе мне рукі і твар. Я не расказала ёй ні нра тыя пяць рублёў, ні пра Паўлушку. Мы часта ходзім на шпацыры, бо ёй загадалі многа бываць на свежым паветры.
Паўлушу я аддаюся вельмі рэдка. Толькі тады, калі мне самой хочацца. Інакш я магла б надакучыць яму. А Саша
зусім не кахаў мяне. Я пераканалася ў гэтым. Калі я некалькі разоў сустракала яго ў горадзе, ён нават не падышоў, каб прывітацца.
Ліпень 1922 г.
Саша — страшэнны мярзотнік! Зінка сказала мне, што ён расказвае ўсім знаёмым, што я пускаюся налева і направа. Гэта ён са злосці, што я яго адкінула. Такі гад! А ён жа нічога не ведае. Нават думае, што я была дзяўчынай, калі аддалася яму. Каб толькі гэта не дайшло да мамы. Як растлумачу тое, што я не дзяўчына? Зрэшты, скажу, што Паўлушка мяне згвалціў, і калі мама абавязкова захоча, то ён можа са мной ажаніцца.
Зінка ўжо добра адчувае сябе. Зноў песціць мяне, як даўней. Кажа, што калі будзе багатай, то будзем жыць разам і зусім не будзем мець кантактаў з мужчынамі.
Кожны дзень ходзім на пляж. Ідзём далёка ад купальшчыкаў і грэемся на сонцы зусім голыя. Аднаго разу я заўважыла, што з-за кустоў за намі падглядаюць трое вайскоўцаў. Зінка нічога не заўважыла, а я нічога не сказала ёй пра гэта. Я ўспомніла Павіна і яго сяброў. Мяне агарнула такая злосць! Я знарок лягла так, каб усё было відаць. Хай аблізваюцца, як сабакі!
Як успомню Павіна, то надоўга псуецца настрой. I не магу зразумець, як я магла яго кахаць?
Жнівень 1922 г.
Я даведалася пра цікавую навіну. Сонька атрымала ліст ад Рамана, у якім ён піша, што хутка прыедзе ў Мінск. Некалі Раман быў жаніхом Сонькі. Вось гэта будзе нумар, калі ён даведаецца, што янавыйшлазамуж. Змяя! А некалі ж клялася, што так кахае яго! Сонька, можа, нічога не сказала б пра ліст, але яны хочуць, каб муж не даведаўся пра тое, што некалі яна была нявестай Рамана. Мне сказалі, што прадставяць яго Кобзаву як нашага сваяка.
Раман прыехаў. Ён зусім іншы, чым быў раней. Я ледзь пазнала яго. Але які ён вясёлы! Я думала, што ён абурыцца на Соньку за тое, што яна выйшла замуж, але ён нічога не сказаў. Мусіць, ужо кахае другую. Усе такія. А да мяне так прыглядаўся. Я рабіла выгляд, што не заўважаю гэтага, але мне гэта вельмі падабалася.
Зінка ўжо пачынае мне надакучваць сваім каханнем. Мяне гэта зусім не задавольвае, а толькі раздражняе. Я пазбягаю яе, як магу.
Верасень 1922 г.
Раман быў у нас другі раз. Прыехаў сюды з Бабруйска купляць кнігі. Даў мне на памяць кнігу Арцыбашава «Санін». Але мама забрала яе ў мяне і сказала, што я вельмі маладая на такое чытанне. Якая дурненькая! Каб яна ведала, якія кніжкі я чытаю! А «Саніна» я вазьму ў бібліятэцы.
Мне здаецца, што я падабаюся Раману, але ён мне не падабаецца. He люблю тэхнікаў. Штосьці іншае, каб быў афіцэрам або артыстам. Лепш ужо Азімава, чым яго, хаця Азімаў для мяне занадта стары. Але затое партыйны. Mae добрую пасаду і кар’еру наперадзе.
Я вырашыла, што калі выйду замуж за кагосьці з цяперашніх прыхільнікаў, то толькі за Азімава. А Паўлушка павінен задаволіцца тым, што дала яму. Ён такі самы голы бізун, як Раман.
Я дала мянушкі ўсім сваім знаёмым у залежнасці ад іх выгляду і рыс характару, якія змагла заўважыць:
мама — карова, тата — гіпапатам, Соня — рапуха, Павін — шакал, Саша — асёл, Паўлуша — цяля, Азімаў — ліса, Кобзаў — вол, Раман — баран.
A Раман таму баран, што не збіў Соньку за тое, што выйшла замуж за другога.
Учора ў нас быў Раман. Гуляў у прэферанс і так раззлаваў Азімава, што той раз’юшыўся, а Раман быў зусім спакойны, хаця менавіта ён прайграў. Я вельмі задаволена, што Азімаў атрымаў па носе. Я перакрэсліла ў дзённіку «баран» насупраць Рамана, а напісала «воўк». Калі Азімаў «ліса», то Раман будзе ваўком. Лічу гэта правільным.
Зінка надакучвае мне сваёй любоўю. Дае мне сувеніры. Піша да мяне такія чулыя лісты, бо гаворыць, што не зможа выказаць словамі свайго кахання. Вось каб мужчыны былі такімі чулымі і адданымі, як яна! Я пераканалася, што яны сапраўды подлыя. Усё тое, пра што чытаю ў кнігах пра іх каханне да жанчын, гэта глупствы. Гэтатолькі хітрасць, з дапамогай якой яны хочуць здабыць жанчыну, яны зусім не рызыкуюць пры гэтым. А мы! Аднак без іх было б сумна, бо хто б здзіўляўся, вылупліваў вочы і дурнеў, калі трохі пакажацца калена? I ўсе аднолькавыя. Азімаў, здаецца, разумны, аяк пачну папраўляць валасы, каб выпяціць грудзі, то ён аж чырванее! Мяне, каб была мужчынам, такая Сонька за нос не вадзіла б! I я ніколі не пакрыўдзіла б дзяўчыну. Можна ўсё рабіць, але трэба быць сумленным і не змушаць да пакут альбо потым высмейваць, як Саша!
Паўлуша ўчора прасіў мяне, каб дала яму на памяць насоўку. Я сказала яму, што яна засмэрканая. Ён адказаў, што гэта нічога і што яна будзе для яго яшчэ даражэйшай памяткай. Я дала яе яму. Які дурненькі.
Лістпапад 1922 г.
Сонька пасварылася з мужам. Прасіла, каб ён купіў ёй брыльянтавыя завушніцы, якія прадавала (з жабрацтва) адна жанчына. Кобзаў сказаў, што жонцы камуніста нельга насіць у вушах брыльянтавыя завушніцы. А яна раззлавалася і крычыць: «А ці можна камуністу рабаваць дзяржаўныя магазіны і канфіскаваныя праз НК рэчы? Усе вы гады!» Выбухнуў страшэнны скандал. Толькі потым, дурненькі, папра-
сіў у яе прабачэння. Было б у каго прасіць! Гэтыя мужчыны заўсёды такія: альбо анучы, альбо хамы.
Паўлуша нядаўна зноў спытаўся ў мяне, што яму трэба зрабіць, каб даказаць сваю любоў. Я сказала, каб з’еў сальнічку солі. I з’еў. Цяпер, калі мяне просіць, каб аддалася яму, заўсёды мусіць за гэта нешта зрабіць: альбо выпіць некалькі шклянак вады, альбо бляяць, альбо сказаць дзесяць разоў: «Прысягаю, што я — ідыёт!».
Я б хацела, каб мяне кахаў сапраўдны мужчына, такі, якія ў фільмах. Можа быць, і брыдкі, але каб быў смелы, разумны, таямнічы, багаты і каб мне зайздросцілі іншыя жанчыны. Добра было б быць жонкай лётчыка, бо, калі загіне, потым плоцяць пенсію і можна рабіць напышлівую міну.
Я вельмі хацела быць кінаактрысай. Я ж такая прыгожая! Нават Зінка, жанчына, кахае мяне. Я часта распранаюся і разглядаю сябе ў люстры. Якая я прыгожая! I чаму ў мяне не закахаецца якісьці герой? Некалькі разоў думала так: добра было б распрануцца і пайсці голай па вуліцы, дзе многа людзей. Няхай бы бачылі, якая я ёсць!
Я чула, што за мяжой жанчыны танцуюць голыя на сцэне. Я таксама танцавала б. Толькі маю занадта вялікія грудзі. Але не звісаюць ніколькі. Мусіць, таму так выраслі, што мазала іх алівай і цёрла ручніком. Цяпер кожны вечар змочваю іх салёнай вадой, як Сонька. Ад гэтага яны робяцца цвёрдымі і не растуць. Але гэта глупства. Мужчыны любяць вялікія грудзі. Паўлуша амаль млее, калі іх цалуе.
Снежань 1922 г.
Сонька звіхнула нагу. Добра ёй. Ходзіць — нос дагары. Такая фіфачка. А дома верашчыць як гандлярка. А якая брудаска*! Баіцца холаду і нават шыі не памые. Смярдзіць, як каза. Як яе Кобзаў любіць? Хаця і з яго таксама добры флейтух**.
Азімаў часта прыходзіць да нас, і мама вельмі цешыцца з гэтага. Калі б ведала, што ён хутка памрэ, то выйшла б за
* Брудаска (польск.) — неахайніца.
** Флейтух (польск.) — неахайнік.
яго. Але, мусіць, будзе вельмі доўга жыць, бо ён такі асцярожны, памяркоўны. Нядаўна ён хацеў пацалаваць мяне ў шыю, але я абурылася: «Што вы сабе думаеце?!»
Учора вечарам прыйшоў Раман. Аднак, нягледзячы на тое, што ён тэхнік, здаецца мне вельмі слаўным. Сказаў, што я нагадваю яму якуюсьці кінаактрысу. Гаварыў гэта цалкам шчыра. Калі б ён меў такую пасаду, як Азімаў, то я згадзілася б стаць ягонай жонкай. Ён падабаецца мне болып за Паўлушу або Азімава. Толькі тое дрэнна, што занадта малады, а маладыя лятуць на кожную жанчыну і дзеля кожнай паміраюць ад кахання. А потым абмаўляюць.
Студзень 1923 г.
Я пазнаёмілася ў кіно з адным пажылым мужчынам. Мне здалося, што гэта нэпман. Быў добра апрануты. Я згадзілася на прапанову правесці мяне дадому. Такі сур’ёзны. Усё распытваў, ці ў мяне ўсё добра. Сказаў, што калі мне будзе штонебудзь патрэбна, каб сказала яму. Ен заўсёды ахвотна мне дапаможа, бо для яго гэта дробязь. Ён некалькі разоў паўтарыў гэта і даў свой адрас.
Аднак я дурная. Трэба было адразу сказаць, што мне дома дрэнна, што не маю грошай нават на кіно. Ён, напэўна, даў бы мне. Зінка была б разумнейшай... He думаю, што ён даў бы мне грошы проста так, але гэта без розніцы. Ведаю, што такі паважны мужчына не будзе паўсюль расказваць, як CamKa. Смаркачы, яны найгоршыя. Толькі б у яго не было венерычнай хваробы. Я страшэнна баюся гэтага.
Быў скандал праз Рамана. А ўсё нарабіла свіння Сонька. Яна сама закахалася ў Рамана, і ёй не падабаецца, што я з ім какетнічаю. Я з кожным мужчынам, падабаецца ён мне ці не, какетнічаю. Нагаварыла маме, што я ігнарую Азімава. Яны хочуць, каб я абавязкова выйшла за яго замуж, ён нават прызнаўся мне ў каханні. Хочуць як найхутчэй выперці мяне з дому, а я не спяшаюся. Можа, у яго мне будзе горш, чым дома.