• Часопісы
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Села за стол i пачала пераглядаць чарговыя запіскі. Часам усміхалася або хмурылася. Потым паклала кніжачку на стол і напісала: «ліпень 1923 г.» — і прыгожым каліграфічным почыркам пачала запаўняць чысты ліст паперы. Час ад часу рабіла перапынкі: нешта ўспамінала, задумвалася, потым зноў пісала.
    У нейкі момант стукнула брамка і на падворку пачуліся лёгкія крокі.
    «Мусіць, нехта да Жарскай», — падумала Ліза.
    Але крокі накіроўваліся да прыступак іх кватэры, пачулася лясканне клямкі. Ліза выбегла ў сенцы.
    — Хто там?
    — Я. Раман.
    — Пачакай хвілінку.
    Лізка ўбегла ў свой пакой, паклала чырвоную прамакатку на запіскі і азірнулася наўкол. Хацела пакласці кніжачку пад падушку, але перадумала і паклала яе паміж іншымі кніжачкамі на палічцы ў куце паміж дзвярыма і акном.
    Потым зноў выбегла ў сенцы і адчыніла дзверы.
    — Ты адна?
    — Адна. Тата і мама пайшлі да Кобзава. Зоська захварэла. Мяне пакінулі дома. Вельмі сумую. Я не спадзявалася, што ты прыйдзеш. Добра зрабіў, што прыйшоў.
    Раман зняў плашч і кінуў на крэсла. Лізка пачала гладзіць яго па галаве. Ён пасадзіў яе на калені:
    — Як табе ўдалося звольніцца?
    — Вельмі засумаваў па табе. He бачыў цябе цэлы дзень. Вечарам прыйшла сяброўка, і я папрасіў яе, каб яна замяніла мяне на дзве гадзіны, і я прыбег сюды.
    Ліза надзьмула вусны.
    — А ці тая сяброўка прыгожая?
    — Канешне, прыгожая.
    — Які ты мярзотны!
    — Што такога я табе сказаў? Прыгожая, але не такая, якты.Тыжу мянеадзіная! Найцудоўнейшая.найсімпатычнейшая, наймілейшая, найкаханейшая!
    — Ну, ну... Добра!.. Але пусці! Дай спакой!
    Праз гадзіну Раман пачаў збірацца адыходзіць. Лізка паставіла ў кухні самавар. Раман увайшоў туды і захацеў развітацца з ёю.
    — He ідзі, Ромку, папі чаю!
    — Мушу ісці. Я ж абяцаў вярнуцца.
    — Дык навошта я стаўлю самавар?
    — Пап’еш сама.
    Ён пацалаваў яе і хацеў ісці. 3 парога вярнуўся:
    — Можа, маеш якуюсьці кніжку? Буду чытаць уначы.
    — Ты чытаў «Сад терзанпй» Прэво?
    He.
    — Зіна мне пазычыла. Цікавая рэч.
    — Дык дай.
    — Вазьмі сам з палічкі. У мяне рукі ў сажы.
    Раман прайшоў у пакой Лізкі.
    — Якая кніжка? — крыкнуў ён у расчыненыя дзверы.
    — У зялёнай вокладцы.
    Раман выняў з доўгай шарэнгі кніжак зацягнуты ў зялёную паперу томік і паклаў яго ў кішэню плашча. Потым увайшоў у кухню. Зноў пацалаваў Лізку.
    — Калі прыйдзеш?
    — Заўтра вечарам. Пойдзем у кіно.
    — Добра.
    На вуліцы Раман спаткаў Брагіных і прывітаўся з імі.
    — Куды ты так спяшаешся? — спытаўся ў яго Брагін.
    — На дзяжурства. Зайшоў толькі на хвіліначку.
    — А можа, вернешся на чай.
    — Нельга. I так многа часу змарнаваў.
    Ён застаў Карнеўскую, якая чытала за столікам «ІІраўду».
    — Дзіўная газета, — сказала яна Раману, — нельга зразумець, дзе праўда, а дзе хлусня.
    Калі Карнеўская пайшла, Раман запісаў у «дзённік» групы, зачыніў дзверы, лёг на канапу і выняў з кішэні плашча кніжачку, якую ўзяў у Лізкі. Адкрыў яе і прачытаў уверсе: «Лізавета Брагіна». Потым было вялікімі літарамі:
    «Mae ўспаміны». Знізу, y дужках: «Хто гэта возьме без дазволу, той застанецца без носа».
    Раман здзівіўся: «Навошта яна дала мне гэта? Казала: “Сад терзаннй” Прэво. А можа, хоча пахваліцца сваімі пісьменніцкімі здольнасцямі?» Яму не прыйшло ў галаву, што гэта памылка і што кніжак у зялёнай вокладцы было дзве. А Лізка забылася, што напісала там успаміны.
    Раман закурыў папяросу і пачаў чытаць з самага пачатку.
    Лізавета Брагіна
    Mae ўспаміны
    (Хто гэта возьме без дазволу, той застанецца без носа) Ліпень 1920 г.
    Я атрымала ў падарунак ад Зінкі гэты прыгожы альбомчык і вырашыла пісаць свае ўспаміны. Паколькі паперы мала, буду запісваць толькі найважнейшыя рэчы.
    Мне 15 гадоў. Я вельмі прыгожая. Калі іду па вуліцы, то мужчыны азіраюцца на мяне. Гэта вельмі цешыць мяне, але я раблю выгляд, што гэтага не бачу і што абыякавая да гэтага. Толькі адзін раз паспрачалася з Сонькай. Яна зусім дурненькая і занадта многа сабе дазволіла.
    Было гэта так. Мы ішлі па Набярэжнай. Амаль кожны мужчына азіраўся на нас. А Сонька ўсё: «Бачыла, як той вайсковы глядзеў на мяне? I два разы азірнуўся. Я падміргнула яму. Ён думае, што я многа сабе дазволіла». Я ж ёй сказала, што яна бессаромная, бо сама азіраецца на кожнага. Сонька страшэнна раззлавалася і сказала, што я дурная, а я ёй адказала, што няхай не думае, што на яе азіраюцца, бо азіраюцца на мяне. Яна амаль раз’юшылася. Аж нос зрабіўся чырвоны. Яна кажа, што я яшчэ смаркатая. А я сказала, што хай я і смаркатая, але ў мяне прыгожыя ногі, а не такія кульгачы, як
    у яе. Я яшчэ так сказала: «Чаму, калі ты адна ідзеш, на цябе не азіраюцца? А я як іду адна — кожны азірнецца». Ах, якая яна была раззлаваная! Але потым я вымушана была ёй сказаць, што сказала гэта жартам.
    Вельмі дрэнна быць малодшай сястрой. Для Сонькі шыюць новыя сукенкі або перарабляюць маміны старыя, а я павінна даношваць тыя, якія не данасіла Сонька. Нядаўна плакала, бо мне не купілі пантофляў. А колькі раз абяцалі! Шавец прынёс Соньцы прыгожыя хромавыя пантофелькі. Яна адразу абула іх і пайшла на шпацыр. Увесь Мінск павінен на яе паглядзець! А мне мама дала Соніны пантофелькі. Сказала: «Яшчэ добрыя!» Я кінула іх у кут. He буду ўвогуле іх насіць. Няхай Сонька адразу дзве пары носіць. I хаджу ў сандаліках. А вечарам Сонька ледзь прыйшла дадому. Нацёрла ногі да крыві, нацёрла мазалёў. Я так узрадавалася! Сказала, што, калі яна дасць мне свае новыя, аддам ейныя старыя. Кажа: «А фігу! Шавец разаб’е пантофелькі». Такая хцівая свіння!
    Жнівень 1920 г.
    Сёння будзе дзве навіны: бальшавікі ўзялі Варшаву і ў Сонькі з’явіліся прышчыкі на твары. Я страшэнна цешуся з гэтага. He з таго, што бальшавікі ўзялі Варшаву, а што ў Сонькі прышчыкі. Хаця Варшаваіпавіннабыцьнаша. Тады будзе болып грошап, бо палякі шалёнабагатыя. Калі ў 1919 годзе тут былі бальшавікі, то жылося вельмі цяжка! А прыйшлі палякі, адразу ўсяго навезлі. Мне растлумачылі, для чаго гэта. Бо маюць фабрыкі і ўсё прадаюць за золата за мяжу! Бальшавікі таксама павінны адкрыць многа фабрык, каб усё было таннае.
    Пасля абеду прыйшла Зінка. Яна старэйшая за мяне на два гады, але мы вельмі любім адна другую і не любім Соньку. Сонька таксама яе не любіць. Сказала маме, каб не дазваляла мне з ёй сябраваць. Але мама сказала: «Вы толькі пастаянна лаецеся. Дайце мне спакой!»
    Зінка ўжо мае нарачонага. Казала, што заўсёды цалуецца з ім і што гэта страшэнна прыемна. Сказала, што хоча яму
    аддацца, a ён не падазрае аб гэтым. Я спыталася ў Зінкі: «Як гэта аддацца?» Яна ўсё мне растлумачыла. Мусіць, трохі схлусіла. Бо я ўжо так рабіла з хлопцамі, калі мела 10 гадоў. Але гэта зусім не было прыемна. А можа, не ўмелі. Зінка мне сказала, што дзяўчына можа аддацца, калі ў яе вырастуць грудзі. Мы знялі блузкі і пачалі параўноўваць нашы грудзі. У мяне былі амаль такія самыя, як у Зінкі. Толькі ў яе бародаўкі былі большыя. Цяпер буду націраць іх аліўкавым маслам і масіраваць, бо ад гэтага хутчэй растуць. Сонька кожны вечар мые свае салёнай вадой. He хацела гаварыць, навошта так робіць гэта, але я даведалася ад Зінкі, што Сонька хоча, каб яны былі цвёрдыя, бо ў яе звісаюць.
    Верасень 1920 г.
    Гэта няпраўда, што бальшавікі ўзялі Варшаву, а прышчыкіў Сонькі не сходзяць. Зрабіла нейкі крэм і мажацца ім, ана ноч націрае твар малаком. Ідыётка. Думае, што гэта ёй дапаможа. Мама сказала: «Калі выйдзеш замуж, усё пройдзе». Але што ў гэтым агульнага?
    Некалькі разоў мы хадзілі купацца на Татарскі мост. На нас паглядалі мужчыны. Я зусім не хавалася, а Сонька купалася ў кашулі. Яна сказала мне, што я бессаромніца. Але я сказала, што яна пагэтаму саромеецца, што брыдкая. Яна кінулаў мянебрудам, а я яе абліла. Якая ідыётка! Яна думае, што я нічога не разумею.
    Зінка вельмі шчаслівая. Сказала мне, што ўчора аддалася нарачонаму. Што гэта і балюча, і сорамна, аднак вельмі прыемна. Яна такая вясёлая і ўсё смяецца. Кажа, што Коля потым быў вельмі збянтэжаны і не глядзеў ёй у вочы. Задаецца, што цяпер яна сапраўдная жанчына. Можа, не захоча ўжо са мной сябраваць?
    Я спыталася ў Зіны, як яна гэта зрабіла. Сказала, іпто калі ён яе пацалаваў, то зрабіла выгляд, што млее. Спачатку ён прынёс, дурненькі, вады. Але потым так узбудзіўся, што аж сінякоў ёй нарабіў, хаця яна зусім не абаранялася.
    Вечарам я спыталаў Сонькі, ці яна аддавалася камусьці. Яна зачырванелася і, здаецца, спалохалася. Сказала: «Што
    ты гаворыш? Што табе прыйшло ў галаву? Маўчы, бо мама пачуе і будзе скандал!» Вельмі зайздрошчу Зінцы. Хацела б я як найхутчэй мець нарачонага. Гэтаксама самлела б.
    Кастрычнік, 1920 г.
    Быў страшэнны скандал. Мама біла Соньку. Называла лайдачкай, прастытуткай. Сонька плакала і казала, што ён з ёй ажэніцца. Мама сказала: «Хай толькі не ажэніцца, то выганюцябездому. Пойдзеш навуліцу. Цяпер ведаю, адкуль той бранзалет. А якая знаходлівая: “Знайшла ў агародзе!” Знайшла! Чаму я не знайду?» Тады я сказала: «Бо мамуся ўжо старая». А мама як пачне на мяне крычаць. А я кажу: «Мама, старэйшыя людзі маюцьслабы зрок! Я таксамазнайшланядаўна пярсцёначак». — «Дурненькая, маўчы!» — крыкнула мама. А Сонька потым прыйшла да мяне і страшэнна плакала. Шкада мне было яе, хаця яна і вялікая свіння. Я спытала, за што мамуся яе так лае. Я пачынаю шкадаваць яе, хаця яна таго не вартая.
    Лістапад 1920 г.
    Нічога не разумею. Мамуся некалі так крычала на Соньку, што будзе мець байструка (гэта значыць дзіця без шлюбу), а цяпер дагаджае ёй і кажа, што яна разумная. Я лічу, што яны абедзве дурныя. Учора да нас прыйшоў Кобзаў. Такі надуты, задавасты. Я даведалася. што гэта нарачоны Сонькі.
    Тата таксама задаволены. Кажа, што Сонька зрабіла добрую партыю, і вельмі цешыцца. Сонька перад гэтым вельмі плакала, нават казала, што атруціцца. А я суцяшала яе. Цяпер ходзіць як каралева. Як узлуецца, то тупае нагамі. I зусім не гаворыць са мной. Яназаўсёды была подлая, толькі рабіла выгляд, што добрая. Цяпер ужо больш мяне не аіпукае.
    Снежань 1920 г.
    Соня выйшла замуж. Шлюб узяла ў ЗАГСе. Маме гэта не спадабалася, але інакш нельга: Кобзаў камуніст. Цяпер я цалкам нешчаслівая. Усетолькі: Сонька і Сонька. АСонька
    hoc задзірае i такая ганарлівая зрабілася. Толькі тое добра, што цяпер маем лепшую ежу, бо Кобзаў мае добрую зарплату, паёк першай катэгорыі і неяк там камбінуе. А я думала, што камуністы не камбінуюць.