Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Ведаеш што... Нюрказнарокзнялатрусы. Раніцайбылі, а цяпер — без нічога, і ногі раскідае. Паглядзі.
Я зрабіў выгляд, што мяне гэта не цікавіць. Нават фыркнуў яму, што гэта свінства. Аднак, працуючы, наблізіўся туды. Сцёгны ў яе былі пульхныя, белыя, і яна сапраўды была без трусоў. Аж цёмна ў вачах зрабілася. Я мярзотнік! Але і з яе добры нумарок!
Тэлефонная станцыя найболып надакучыла мне, хаця я там нядоўга працаваў. Я быў самы малады, таму мяне пачалі ганяць то на пашкоджанні, то на абсталяванне. He раз, калі была тэрміновая работа, я працаваў удзень на некалькі гадзін болып. Мне павінны былі плаціць за гэта дадаткова, але дзе там!
На абсталяванне я хадзіў пераважна з манцёрам Рудлоўскім. Я як назіральнік, а ён як рабочы. Але я не меў ніякага паняцця пра гэтую працу, а ён ведаў кожную пару правадоў, кожны кранштэйн, кожную вышку. Гэта быў ужо пажылы чалавек. Нават летам мучыў яго рэўматызм, балела сэрца. Таму я не ганяў яго. Сам лазіў па слупах, хадзіў па дахах. А ён увесь час злаваў, што я не карыстаюся страхоўкай.
— Ой, зловіш ты некалі «шчупака»!
Але я смяяўся. Аднаго разу паказаў яму, што калі нават і вывернуся на слупалазах, то падымуся без чыёйсьці дапамогі. I падняўся.
Я часта ўключаўся ў вайсковыя драты і падслухоўваў размовы. Некаторыя былі цікавымі.
Аднаго разу я пайшоў у акумулятарную. Карнеўская была сумная:
— Навошта вы нас пакінулі? У нас зноў тры змены.
— Яшчэ вярнуся, — адказаў я ёй. — Пайду да камісара і паскарджуся, што мяне забралі адсюль.
Мінск, 29 чэрвеня 1923 г.
Я зноў у акумулятарнай. Зноў вуркоча вентылятар, і зноў я працую ў чацвёртую змену. А адбылося гэта зусім неспадзявана. У сераду (пазаўчора) я быў на тэлефоннай станцыі. Нешта там правяраў. Кусцін круціўся паблізу. Перамаўляўся з тэлефаністкамі і марзісткамі. Я няўважліва слухаў яго, бо ён канчаткова надакучыў мне. He памятаю, каб ён добра адазваўся пра каго-небудзь, асабліва пра нашых
супрацоўніц. A яны ненавідзелі яго за гэта. Калі часам псаваўся апарат, то яны стараліся паклікаць другога тэхніка, хаця Кусцін быў паблізу. На мяне праз тое, што я часта размаўляў з ім, таксама глядзелі непрыхільна. У пэўны момант Кусцін сказаў:
— Бачыў цябе на «трэку» з той Лізкай. Нічога сабе нумарок... так? — засмяяўся ён.
Мне аж нядобра зрабілася, але я нікому нічога не сказаў. А Кусцін працягваў далей:
— Я не раю табе з ёй займацца, бо заразішся. Гэта старая к...!
Тады я спытаў нібы спакойна:
— А ты плаціў ёй за гэта?
He.
— А меў яе?
Кусцін паглядзеў мне ў вочы і сказаў, павышаючы голас:
— Чаго ты індычышся? Вялікая фігура! Я не плаціў, дык іншыя плацілі. Дзесяцярых пакажу табе.
Я даў яму па мордзе. Ён кінуўся на мяне. Пачалася бойка. Разлілі банку фарбы для Морзэ. Я схапіў яго за горла, пачаў душыць і біць галавой аб падлогу. Кусцін пачаў верашчаць. 3 дзяжуркі прыбеглі іншыя тэхнікі, але яны не баранілі Кусціна. Толькі механік Ягельскі, якога я вельмі паважаў, пачаў тупаць нагамі і крычаць:
— Смолін, перастань! Зараз жа ідзі ў дзяжурку!
Я кінуў Кусціна і пайшоў у дзяжурку. Пачалі разбірацца. Кусцін плакаў і казаў, што не ведае, за што я на яго накінуўся, што ён ані пачынаў бойку, ані біў, толькі бараніўся. Калі я выйшаў з гардэроба, адзін з «надсмотріцпков» паціснуў мне руку і сказаў:
— Усё будзе ў парадку. Толькі правільна тлумач. Некалькі марзістак кажуць, што бачылі, як Кусцін першы ўдарыў цябе. Толькі не ведаюць, з чаго ўсё пачалося. Ягельскі пацвердзіць. Ведаю гэта.
Назаўтра раніцай мяне выклікалі да Старкова. Ён, нахмурыўшыся, сядзеў і пераглядаў нейкія паперы. Збоку
стаяў механік Ягельскі. Кусцін туліўся да фрамугі. Вочы ў яго былі пачырванелыя. Напэўна, ён плакаў. На шыі ў яго я ўбачыў сінія плямы.
Камісар падняў галаву і холадна сказаў:
— Смолін, скажыце, што вы там учора выраблялі і з чаго ўсё пачалося?
— Таварыш камісар! Думаю, што кожны на маім месцы пасту піў бы гэтак сама. Нядаўна я праводзіў дадому адну знаёмую дзяўчыну, нявесту сакратара Губвыканкама Азімава...
Камісар буркнуў:
— Ага, ведаю. Ну?
— Кусцін бачыў гэта і пачаў вельмі брыдка каментаваць гэта. Я тады сказаў яму, што, каб нават гэта і было праўдай, нельга пра яе гэта гаварыць, бо гэта свінства. Тады Кусцін ударыў мяне ў твар. Я служыў у Чырвонай Арміі, ведаю сваю вартасць і не дазволю, каб мяне беспрычынна ўдарылі. Ну, натуральна, я заплаціў яму прыемным за карыснае. Усё.
Кусцін плаксіва адазваўся:
— Ён хлусіць. Зусім не так было.
Камісар сказаў:
— Кусцін, вы сваё сказалі. Досыць. Зрэшты, марзісткі пасведчылі, што вы першы ўдарылі Смоліна. I ўвогуле, вы пачынаеце не падабацца мне. Занадта многа вы сабе дазваляеце. Апошні раз папярэджваю, што пры найменшай правіннасці адашлю на раён. Што датычыцца вас, Смолін, то да гэтага часу вы мелі найлепшую рэпутацыю і ў працы, і ўвогуле. А цяпер самі сабе ўсё сапсавалі.
Я не мог...
— Прашу не перарываць. Я цяпер гавару! У сябе ў кабінеце я не пераношу ніякіх эксцэсаў! Брыдка! Калегі, а таўкуцца, як бараны або прахвосты!
Камісар звярнуўся да мяне:
— Папрашу вас не хадзіць на тэлефонную станцыю без асаблівай патрэбы! Працуеце ў акумулятарнай, дык глядзіце сваю працу!
— Я ж ужо не працую ў акумулятарнай.
— Чаму?!
— He ведаю. Мяне перавялі адтуль.
Камісар звярнуўся да Ягельскага:
— Чаму забралі яго з акумулятарнай?
— He ведаю. Гэта загад механіка Банеліна.
Старкоў звярнуўся да мяне:
— Смолін, паклічце сюды механіка Банеліна.
Я пабег на гару. У дзяжурцы механіка не было. Я пайшоў у агульную залу. Там убачыў яго каля «бодаў». Знарок павольна я перайшоў залу і гучна сказаў:
— Механік Банелін! Да камісара! I гэта ўжо! «Боды» пачакаюць!
Хтосьці пырснуў смехам. Я ўбачыў некалькі вясёлых поглядаў і некалькі ўсмешак. Механік, непрыемна здзіўлены маім тонам, адказаў:
— He гарыць! Паспею!
— Добра. Я і перадам, што вам не гарыць. Ушанаванне.
Я велічна выйшаў з залы. Механік дагнаў мяне на прыступках.
— А, аднак, гарыць, — сказаў я.
Ён усміхнуўся і мякенька спытаў:
— Што яму трэба?
— Тэлефоны, мікрафоны і другія патэфоны.
Камісар звярнуўся да Банеліна, вочы якога трывожна лёталі па баках.
— Чаму перавялі Смоліна з акумулятарнай?
— Ён быў патрэбны для рамонту камутатара. Тэрміновая работа.
— А пасля рамонту?
Пасля рамонту быў патрэбны на тэлефоннай станцыі.
Усе працуюць у тры змены, а ў акумулятарнай — у чатыры.
I будуць чатыры змены. Праца там шкодная і вельмі адказная.
Банелін раскінуў рукі:
— Але ён і мне вельмі патрэбны! He хапае тэхнічных сіл!
— А я кажу, што ён будзе працягваць працаваць у акумулятарнай!
Камісар звярнуўся да мяне:
— Смолін, з сённяшняга дня будзеце працавацьу акумулятарнай.
— Слухаю.
— А цяпер прашу памірыццаз Кусціным і не рабіць больш такіх эксцэсаў! Брыдка! Ну, падайце адзін аднаму рукі.
Я з гідлівасцю даткнуўся да рукі Кусціна і пакінуў кабінет камісара.
У акумулятарнай усе вельмі ўзрадаваліся майму вяртанню. Перш за ўсё, ім было лягчэй працаваць, а па-другое, мяне адорвалі сімпатыяй і даверам, асабліва пасля выпадку з Кусціным, якога ўсе не любілі.
Ужо другі раз праз Лізку я трапіў у авантуру. Тады з Азімавым, цяпер з Кусціным. Але не маю па гэтай прычыне ніякіх прэтэнзій да яе. Нават ганаруся гэтым.
ГЛАВА 15
Чары і жыццё
Неба выглядала як брудная запыленая палітра. Вецер перамешваў на ім шэрыя груды хмар. Яны не гналіся ў зададзеным напрамку, але як быццам клубіліся на месцы. Ранняе змярканне пачало апускацца на зямлю.
У памяшканні рабілася ўсё цямней, але святла не запальвалі. Харэўскі сядзеў, адкінуўшы галаву на сцяну, і барабаніў пальцамі правай рукі па стале. Так плылі хвіліны. Дождж рэзаў у шыбы і грукатаў па даху. Вецер то ціха скуголіў пад акном, то злосна ўдараў па сцяне дома.
Раман таксама маўчаў. Час ад часу ён паглядаў на калегу, які сёння быў выключна нешматслоўны. Зрэшты, Харэўскі амаль заўсёды маўчаў. Гаварыў або па патрэбе, або калі быў пад уплывам какаіну. Харэўскі прыйшоў у разведку і зноў замест Кралевіча ўпарадкаваў справы Рамана.
— Што робіць Антон? — спытаў Раман.
— Toe, што i заўсёды.
П’е?
— Канешне.
Ён змоўк. Праз хвіліну Раман сказаў:
— I мне хочацца выпіць. Такое мярзотнае надвор’е.
— Я дам табе.
Харэўскі, не запальваючы лямпы, выняў з шафы пляшку гарэлкі, наліў поўную шклянку і паставіў на стол.
— Даць закусіць?
— He трэба. Пад папяросу. Можа, і ты вып’еш?
-He.
— Чаму?
— He люблю гарэлкі. He бачу ў гэтым прыемнасці. Пустое адурманьванне.
— А я не разумею, што добрага ты знаходзіш у какаіне?
— Бо ты не ўжываў.
— Паспрабую калі-небудзь.
Яны зноў змоўклі. Пасля доўгага маўчання Харэўскі сказаў:
— Хочаш пайсці да варажбіткі?
— Да варажбіткі?
— Так.
— Я не веру ў гэтыя штучкі.
— Дык схадзі для забавы. Дождж перастае. Тут блізка. А можа, потым і паверыш. Гэта незвычайная варожка.
— Добра, хадзем, — згадзіўся Раман.
Калегі апранулі доўгія вайсковыя шынялі і выйшлі на вуліцу. Аднак дождж быў яшчэ моцны, таму пайшлі вельмі хутка. Паблізу Лагойскага тракта звярнулі ў вузенькі завулак.
Харэўскі моцна пастукаў у аканіцу малога дамка ў глыбіні двара. Доўгі час была цішыня, а потым з сярэдзіны пачуўся голас старой:
— Што трэба?
— Да Соні. Яна дома?
— Ёсць. Пачакайце.
Харэўскі звярнуўся да Рамана:
— Гэта не прафесійная варожка. Але гаворыць вельмі дзіўныя рэчы. Пытайся ў яе пра што хочаш — пра знаёмых, пра мінулае. А калі заўважыш, што яна блытаецца ў адказах, то канчай. Гэта яе вычэрпвае.
Увайшлі ў маленькую куханьку. На стале ля акна гарэла «капцілка». На тапчане ляжаў сяннік, накрыты коўдрай з каляровых кавалачкаў розных тканін. Маленькая згорбленая старая дрыжачай рукой паказала нам на лаўку ля сцяны:
— Сядайце. Соня апранаецца. Мы ўжо спалі. Такое надвор’е.
Харэўскі даў старой вялікую купюру.
— Вазьміце, маці, для сябе. Соньцы дам асобна.
Старая падзякавала:
— Ратуеш нас, сынку. Галеча. Мала хто прыходзіць на варажбу. Баяцца Сонькі, бо праўду кажа. Болыл да цыганак ідуць. Мы змарнелі. I хлеба ўжо няма, і бульба канчаецца. А Сонька ўсё хварэе.
3-за шырмы даляцеў слабы голас:
— Можаце ўвайсці.
Харэўскі адчыніў пабеленыя вапнай дзверы ў суседні пакой. Увайшоў туды. Раман доўга чакаў. Старая распаліла агонь на прыпечку. Потым паставіла на трыножнік гаршчок з вадой і выйшла з пакоя.