Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Можна, але трэба для гэтай мэты перагледзець адпаведныя навуковыя працы. На падставе іх выпрацаваць вялікі рэферат і пераслаць яго ў Наркамздраў у аддзел дзіцячай гігіены.
— А ці існуе такі аддзел?
— Павінен існаваць. А калі не існуе, трэба яго стварыць.
Толькі цяпер Раман зразумеў, што Паўлуша сапраўды будзе народным камісарам. Ужо не меў ніякіх сумненняў наконт гэтага. Забраў цукеркі са століка, развітаўся з Паўлушам і пайшоў у салон. Там лёг на канапу. Еў цукеркі, чытаў навэл ы Мапасана і думаў пра заўтрашняе спатканне з Лізкай.
Раман усё паглядаў на гадзіннік і нерваваўся больш і болын. Прайшло паўгадзіны з таго часу, як Лізка прызначыла час спаткання, а яе ўсё не было. «Можа, здарылася нейкая перашкода?» Вырашыў пачакаць яшчэ паўгадзіны. Курыў папяросу за папяросай і кожны раз, калі ў глыбіні алеі паказвалася якаясьці жаночая постаць, адчуваў у грудзях грукатанне сэрца.
«А можа, яна забылася, на якую гадзіну павінна прыйсці?.. Можа, яна хворая?.. Можа, здарылася нейкае няшчасце?..»
Хвіліны міналі павольна. Час жудасна цягнуўся. Парк запаўнялі ўсё даўжэйшыя і чарнейшыя цені дрэў, цені, якія паўзлі па золаце сцежак і па сапфірах траўнікаў. А калі глянуць угору, то здавалася, што сонечны блакіт неба дрыжыць і паволі ападае на кроны дрэў, затканых касымі, паламанымі на лісцях і галінках промнямі сонца. Усе замёрлі без руху, разляніўшыся ад спякотнага дня.
Раман прыкрыў вочы і пачаў лічыць да ста. Адкрыў іх —алеяпустая. «Каліўбачутамдалёка, наперакрыжаванні з галоўнай алеяй, жанчыну, то прыйдзе. А калі мужчыну...» Ён не скончыў сваёй думкі. Доўга чакаў. 3-за павароту паказаліся мужчына і хлопчык. Яны пайшлі ў бок Забавы. Раман з раздражненнем аглядаў іх рухі. «Пляцецца, ідыёт, як чарапаха! I навошта нясе парасон? Гэта быдла! I гэтага смаркача валачэ за руку. Можа, хлопцу хочацца пабегаць?»
Прышэльцы селі на процілеглай лаўцы. Гэта ўжо зусім раззлавала яго.
«Сядзіць, як сабака на паркане, і свежым паветрам не дыхае! А якая важная морда! Мусіць, паводле раскладу прыйшоў сюды са сваім свавольнікам. Ідылія, халера! Калі Лізка прыйдзе, яны будуць перашкаджаць».
Прышэлец выняў з пачка папяросу. Пакамечыў яе ў пальцах, пастукаў аб вечка пачка і пачаў шукаць па кішэнях запалкі. He знайшоў, засмуціўся. Глянуў на Рамана, які курыў, і, зірнуўшы скоса на алейку, ветліва ўсміхнуўся:
— Ці можна папрасіць у грамадзяніна агню?
— Агню? Так. Можна папрасіць. А як жа. Агню можна. Ну, канешне, можна. Чаму ж не? Для грамадзяніна. Нават з вялікай для сябе прыемнасцю. А як жа. Агню...
Незнаёмец пачаў адступаць, здзіўленымі вачыма гледзячы на Рамана. А ён, не даючы закурыць папяросу, выняў з кішэні пачак, вытрас з яго некалькі запалак, пацёр іх і працягнуў гэты шыпячы пучок незнаёмцу.
— Прашу, грамадзянін, як найасцярожней. Агонь як халера. Можна свінню асмаліць. Можа, грамадзянін яшчэ чагосьці хоча? Напрыклад, вады, лёду або гарылу ў нос
пацалаваць? А агонь? Глупства. Даць яшчэ? Служу, служу — запаліў некалькі запалак.
Але незнаёмец быў ужо ля сваёй лавачкі. Узяў за ручку хлопчыка, узяў парасон і паспешліва пайшоў па алеі да выхаду. Па дарозе некалькі разоў азірнуўся. Раман лёг на лаўку і глядзеў у неба. Праз нейкі час яму пачало здавацца, што блакіт неба падае ўніз і што з яго капае залаты бляск... Ніжэй, ніжэй, ніжэй... I тут ён пачуў лёгкія крокі. Сеў на лавачцы і ў некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Лізку. Дзяўчына весела смяялася:
— А вы спалі? Думала, што вы занепакоіцеся маім спазненнем, але мне вельмі цяжка было вырвацца з дому.
Яна села на лаўку.
— Трохі замарылася, амаль бегла.
Раман не мог адарвацца ад ейнага погляду.
— Чаму вы так на мяне глядзіце?
— Вы мне падабаецеся.
Вочы ў Лізкі заблішчэлі. Раман здзівіўся, што яны пастаянна здаюцца яму іншымі, што не ўмее вызначыць іх колер. А дзяўчына, весела ўсміхаючыся, расказвала, як цяжка было ёй прыйсці на спатканне.
— Што ў вас гавораць пра мяне?
— Нічога дрэннага. Тата любіць вас. I іншыя кажуць, што вы вельмі прыемны і вясёлы. А калісьці так страшэнна абурыліся. Жудасна! Асабліва Кобзаў і мама. Гэта з прычыны той гісторыі з Азімавым.
Лізка засмяялася, і смех яе паплыў у разагрэтым паветры. Раману здалося, што ў парку зрабілася светла і весела.
Яны пайшлі па алеі да ракі. Л ізка была ў вельмі вясёлым настроі і безупынку расказвала Раману розныя камічныя гісторыі.
— Ведаеце, Зоська купіла на рынку ката. Мама абурылася.« Дзе гэта бачна — ката купляць! Гэтага дабра столькі ходзіць!» А яна нічога. Ведаеце, як яго назвала?.. Ёвіш. Мы вельмі смяяліся. Кот брудны, гадкі, шкадлівы. А яна яго цалуе і цалуе. Аднаго разу муж Зоські ўзяў яго на
калені. Абгледзеў i кажа: «Што гэта за імя — Ёвіш? Неадпаведнае. Гэта ж кошка. Назаві яе Венера». Што тут было смеху! Страшна! А Зоська раззлавалася. Тупае нагамі: «Вы ўсё мне назло робіце! Няхай бы быў Ёвіш. А ты, Ваня, звычайная свіння, бо кату паміж лапкамі зазіраеш!» Яна расплакалася і выгнала ката.
Раман глядзеў Лізцы ў твар, падтакваў і зусім не чуў, пра што яна расказвала. А яна так цёпла гаварыла, так цудоўна блішчэла вачамі, так соладка ўсміхалася. Тады Раману здавалася, што хтосьці заціскае яго сэрца ў жменю.
Берагам Свіслачы выйшлі на вуліцу Вясёлую. Спыніліся на мосце.
— Можа, сходзім за горад? — прапанаваў Раман.
Лізка ахвотна згадзілася. Раман купіў у гандляркі, якая праходзіла міма, чарэшняў, і яны пайшлі на Слабодку. Потым, ідучы ўздоўж чыгункі, накіраваліся ў Архіерэйскі лес. Спыніліся на беразе ручая, які бег пад насып. Лізка пачала здымаць туфелькі, але Раман узяў яе на рукі і ўвайшоў у ваду. Стаў пасярод ручая і зрабіў выгляд, што хоча яе кінуць.
— Ох, Ромку!
Яна першы раз назвала яго па імені. I так моцна прытулілася ўсім целам. У Рамана пацямнела ў вачах. Ён хуценька вынес яе на бераг.
— А мой туфель?
Туфель плыў па цячэнні і знік пад мастом. Трэба было перабегчы чыгуначны насып і лавіць туфель з другога боку.
— Мокры, — збянтэжылася Лізка.
— Высахне, — суцяшаў яе Раман.
А як пайду дадому?
— Басанож.
— Гэта непрыгожа.
— Чаму? А так прыемна. Зямля цёпленькая. Трава як аксаміт. Я таксама здыму чаравікі.
Далей яны пайшлі басанож, несучы абутак у руках. Калі Лізка, штосьці расказваючы, зноў звярнулася да Рамана на «вы», хлопец адказаў:
— Называйце мяне Раманам. Як там, у ручаі.
— Там — ад страху...
— Тады буду пастаянна вас страшыць.
— Ага, а вы гаворыце мне «вы».
— Буду казаць «Лізка». Згодна?
— Добра.
Але гэта іх збянтэжыла. Далей яны ішлі моўчкі.
3 лесу дзьмуў легкі цёплы вецер — нібы хтосьці ўздыхнуў. А над дрэвамі затрымаўся велізарны ружовы сонечны дыск. Стаў пунсовым... і заслаў усё навокал пурпурай... Трохі ружовага, трохі блакіту — і нічога больш. А якое цудоўнае ўтварылася відовішча...
Раман з Лізкай ішлі ў тую зару. Ішлі ружовымі ступнямі па ружова-сапфірнай траве. У вачах іх была пурпура радасці жыцця.
Яны наблізіліся да лесу. Галіны дрэў былі чорныя. Дрэвы стаялі шчыльнай сцяной, але, калі Раман і Ліза набліжаліся да іх, яны разыходзіліся ў бакі. Давалі праход. Можа, нават азіраліся. А ўгору ішоў ціхі дзіўны шэпт.
Раман узяў Лізку за плячо.
— Што? — спытала яна шэптам.
Ён адчуў, што ейная рука дрыжыць. Ён убачыў бледны твар і вялікія цёмныя вочы. Вельмі цёмныя, глыбокія і, здавалася яму, штораз глыбейшыя.
— Якія ў цябе дзівосныя вочы!
Яна прыкрыла павекі і нахіліла галаву назад. Ён без слоў зразумеў і паволі дакрануўся вуснамі да яе вуснаў. А потым упіўся ў іх мацней, нават адчуў боль і салёны смак.
Далей яны ішлі, трымаючыся за рукі. Як дзеці. I адчувалі сябе дзецьмі ў гэтым лесе, сярод вялізных дрэў. Туліліся адно да аднаго і дрыжэлі, баючыся зірнуць адно другому ў вочы, баючыся загаварыць.
Дрэвы разбегліся ў бакі і ўтварылі кола. Яны ўвайшлі ў яго. Бліснула вада. Гэтае малое самотнае лясное азярцо — сумнае вока зямлі. У глыбіні яго ёсць дзівосы: там дрыжаць і танцуюць зоркі, развешаныя на нябачных промнях. А месяц у роспачы нырае ў глыбіню і раскідвае зоркі ў бакі.
Яны ціха сядзелі ля вады. Ім здавалася, што разам з лесам і возерам яны калышуцца над прорвай, поўнай зорак. I ўжо цяжка зразумець, дзе сапраўды ёсць неба, а дзе яго адбітак і што з іх прыгажэйшае.
Ліза выняла грэбень з валасоў. Яны рассыпаліся. Яна пачала іх расчэсваць і ўкладаць вакол галавы.
— He трэба, — сказаў Раман.
Яна апусціла рукі, і валасы зноў упалі на плечы.
— Я расчашу табе валасы, — ціха сказала яна.
Павольна яна зачасала яму валасы назад. Ціха засмяялася.
— Ты дзіўна выглядаеш. Як дзяўчына...
Пляснула вада. Яны абое ўздрыгнулі. Ліза села.
— Абмыю ногі ад пылу.
Яна пагрузіла ногі ў возера, датыкаючыся імі да зорак. Свавольна забаўлялася імі.
— Пачакай, — Раман сеў ля вады. — Я памыю табе ногі. Зоркамі памыю.
— Ромку!
— Ты мне часала валасы, а я памыю табе ногі.
Яна прыкрыла вочы рукой. А калі ён пачаў цалаваць ейныя калені, яна нахілілася да яго, узяла ягоную галаву ў свае далоні і прыціснула да грудзей.
— Чаму ты закрываеш вочы?
— He ведаю.
— Табе холадна? Дрыжыш...
— He... He ведаю...
Такая цішыня, што чуваць грукатанне сэрца. Дыханне ап’яняе гарачынёй. А месяц узбіраецца ўгору, нырае ў аблоках, купаецца ў зорных хвалях возера.
Зоркі прыйшлі сюды ў пурпуры, а вярталіся атуленыя срэбным светам месяца. Спякота сышла. Халоднае паветра лашчыла разагрэтыя твары. Яны нічога не гаварылі. Словы такія бледныя і бяссільныя, калі сэрца напоўнена шчасцем.
Здалёк чуўся смех, груба парушаючы цішыню. Потым паказалася некалькі невыразных постацяў. Зноў пачуўся смех, а потым піск жанчыны.
— Пусці ж, сволач! А-ёй!
— О-го-го-го! — лунала ў паветры. Хтосьці заспяваў хрыпла, груба.
А я цябе люблю за тое, Што ты цётка Малгажаты, А яе люблю за тое, Што яна бабуля Антона. Эй — цілі — рым — та — та...
Ішлі чатыры чырвонаармейцы і жанчына. Мінуўшы Рамана і Лізу, спыніліся. Адзін з салдат гаркнуў:
— Гэтыя сабе дагадзілі... — пачулася грубая расійская лаянка.
Раман апусціў руку ў кішэню. У яго было жаданне падысці да іх і пастраляць усіх. Перашкаджала прысутнасць Лізкі, і ён баяўся, што гэта створыць на яе жудаснае ўражанне.
Рэшта вечара была атручана тым успамінам. У Рамана наварочваліся слёзы на вочы, калі ён успамінаў тую лаянку.