• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    — He разумею вас.
    — Вось, напрыклад, ёсць змены, у якія працуюць амаль адны мужчыны. Як увойдзеш у залу, чуваць тытунь, трохі алкаголь. Там, дзе працуюць жанчыны, — проста туалет або бойня. Халера ведае што! Hoc зварочвае. Сялёдка, тухлыя яйкі. Мярзота!
    — Прызнаюся вам, што не прынюхваўся так дакладна. Нюх вы маеце цудоўны. Проста фенаменальны!
    Кусцін ласкава ўсміхнуўся. Праз хвіліну сказаў:
    — А вы не спрабавалі... з Карнеўскай? Якая ёсць, такая ёсць, але заўсёды ногі і гэтак далей... А тут зручна: цішыня, канапа...
    — He, не спрабаваў. Яна нейкая дзіўная.
    Кусцін наставіў вушы:
    — Што такое?
    Раман узяў са стала французскі ключ і пачаў падкідваць яго ўгору...
    — Як прыходжу на змену, то яна заўсёды з французскім ключом у руцэ дэфілюе. Можа, у яе «абручы на галаве раз’ехаліся»?
    Потым Кусцін развітаўся з Раманам.
    — Часцей заглядайце сюды, — запрасіў яго Раман. — Вельмі люблю з разумнымі людзьмі паразмаўляць.
    — Мне вельмі прыемна! Прыйду пры першай жа магчымасці.
    Дзённік шпіёна
    Мінск, 15 мая 1923 г.
    У нядзелю я быў у Брагіных. Пайшоў туды вечарам. Застаў дома ўсю сям’ю. Быў нават Кобзаў з жонкай. I як бясплатны дадатак — Азімаў. Ён пазелянеў ад злосці, калі ўбачыў мяне. Усе раптам змоўклі, і настала няёмкая цішыня. А я зрабіў выгляд, што не заўважыў, якое ўражанне стварыў, і пачаў вітацца з усімі. Толькі Азімава мінуў. Адначасова гаварыў:
    — Вельмі цешуся, што бачу ўсіх у добрым здароўі і што нічога не змянілася.
    Адазваўся Брагін, але я заўважыў, што ён робіць гэта вельмі неахвотна:
    — He спадзяваліся вас убачыць. Так даўно вас не было.
    — Было многа работы. Апрабіраваў адно вынаходжанне, якое можа прынесці многа карысці і грунтоўна змяніць цяперашні спосаб тэлеграфічнай камунікацыі. Таму мяне перакінулі ў Мінск. Тут ёсць тэхнічныя варштаты і можна сканструяваць спробную мадэль.
    — Дык вы сюды на пастаянна? — спытала Соф’я.
    — Так, прынамсі, надоўга, бо верагодна, што пасля таго, як я скончу вынаходніцтва, буду залічаны ў школу механікаў у Смаленску.
    Я заўважыў, што мае акцыі ідуць угору. Усе слухалі з вялікай цікавасцю. Толькі Азімаў упарта маўчаў і рабіў выгляд, што ён мяне не чуе і не бачыць.
    — А як вам падабаецца на новым месцы?
    — Так. Адчуваю сябе тут добра. Камісар Старкоў вельмі лаяльны ў адносінах да мяне. Робіць мне ўсялякія патуранні. Я прывёз яму пахвалызы ліст ад Івана Дзмітрыевіча Громава (я вымавіў гэтае імя з такой пашанай, нібы казаў «Уладзіміра Ільіча Леніна»). Аднак Соф’я спытала:
    — Хто гэта такі?
    Я выказаўздзіўленне:
    — Вы не ведаеце? Дзіўна! Гэта Герой Савецкага Саюза. Калега Варашылава. Камандаваў вялікімі часцямі чырвоных у барацьбе з Дзянікіным і палякамі. Увогуле выбітная асоба. Цяпер праводзіць культурна-асветніцкую працу ў арміі.
    Марыя Іванаўна глядзела на мяне з павагай. У ейным позірку я чытаў: «Хто б мог падумаць?» А Брагін глядзеў на жонку, нібы хацеў сказаць: «Ну бачыш, ці ж я не казаў табе?» Настрой кардынальна змяніўся. Натуральна, Азімаў паранейшаму захоўваў «каменны» спакой і абыякавасць.
    Кобзаў звярнуўся да мяне:
    — А што там чуваць у Бабруйску?
    — У горадзе нічога новага. Нуда, як заўсёды. Нядаўна я размаўляў з Разенам. Ен мяркуе, што вясной будучага года пачнецца вайна. Гэта самае я чуў ад многіх іншых уплывовых і кампетэнтных асоб.
    Я разумеў, што хлушу, але не адступаў. Зрэшты, заўсёды знайду якоесьці выйсце. А мне карцела пайграць на нервах Азімаву і пазабаўляцца чалавечай наіўнасцю.
    У нейкі момант Кобзаў, разумнейшы за іншых, спытаў:
    — Цікаўлюся, якая можа быць прычына вайны?
    Я адказаў:
    — Вы дрэнна сфармулявалі пытанне. Вы думаеце: якая нагода?
    — He. Уласна прычына.
    — А прычынатая, што мы, — яўдарыўсябеўгрудзі, — імкнёмся да сусветнай рэвалюцыі. Таму павінны зламаць адпор буржуазіі і вызваліць сялян і рабочых ад яе панавання. Зрэшты, гэта ёсць асноўная палітыка Саветаў і да гэтага мы пастаянна імкнёмся. Як бачыце, гэтая прычына была, ёсць і будзе, пакуль на свеце ёсць краіны, якія не належаць да Савецкага Саюза. Зусім іншае — нагода. А нагоду для вайны знайсці няцяжка. Нейкі прыгранічны канфлікт, дыпламатычнае непаразуменне. замах. Можа быць нават фіктыўная нагода.
    Ах, якія дурныя рэчы я казаў, але для гэтых мяшчан, пагружаных у багну штодзённых дробязяў, якія бачаць толькі на адлегласць рукі, нават і гэта было досыць разумным. На-
    прыклад, Лізка глядзела на мяне з сапраўдным здзіўленнем. Кобзаў ледзь рот не раскрыў: «Ну, браце, паразумнеў! I адкуль гэта ў табе знайшлося?»
    А я, убачыўшы, што гэтыя людзі пра вайсковасць не маюць ніякага паняцця, пачаў расказваць ім пра раскладанне ў капіталістычных арміях (перадусім у польскай), пра недахоп даверу рабочых да ўраду, жудасны стан сялян, пра голад, дэзарганізацыю працы чыгункі. Словам, пра ўсё, што бачыў у Саветах. Апрача гэтага, я блазнаваў і імправізаваў, як толькі мог. Сыпаў спецыяльнымі тэрмінамі і мог бы і сам засыпацца, калі б меў размову з людзьмі больш дасведчанымі. Бо, якога д’ябла, нейкі дробны тэхнік так добра арыентуецца ў такіх справах. Але слухачы глыталі ўсё гэта, як трускаўкі, і ім нічога не прыходзіла ў галаву.
    У нейкі момант Марыя Іванаўна звярнулася да мяне:
    — Дзіўна мне, што ў вас светлыя валасы. Калі не памыляюся, у вас былі цёмныя валасы.
    На нейкую секунду гэтае пытанне агаломшыла мяне. Але я адразу ж засмяяўся і, не задумваючыся, адказаў:
    — Маеце рацыю, пані. Валасы ў мяне былі цёмныя, але я змяніў іх колер перакісам вадароду. А цяпер папрашу адгадаць, навошта я гэта зрабіў?
    Усе задумаліся, а я тым часам камбінаваў, што ім схлусіць, каб было падобна да праўды. Марыя Іванаўна сказала:
    — He здагадваюся.
    — Вось зараз раскажу вам прычыну гэтай змены. Адна дзяўчына з Бабруйска, у якую я быў трохі закаханы, сказала, што любіць валасы колеру блонд і што са светлымі валасамі мне было б больш да твару. Таму я (чаго толькі не зробіць закаханы чалавек) назаўтра стаў бландзінам. Яна была вельмі задаволеная, а я пераканаўся, што светлыя валасы мне ідуць. Зрэшты, каб стаць зноў шатэнам, трэба пачакаць, пакуль валасы адрастуць, а гэта будзе няскора...
    Думаю, што мне паверылі. А Лізка прамовіла:
    — Калі б я сказала, што цёмныя валасы вам больш да твару, што б вы зрабілі?
    — Я адразу ж купіў бы чарніла і вымазаў бы ім галаву, — жартаўліва адказаў я.
    Адносіны да мяне сям'і Брагіных пад канец вечара цалкам змяніліся. А калі я развітваўся з імі, Марыя Іванаўна сказала:
    — Спадзяюся, што зазірнеце да нас па магчымасці?
    — Канешне. Вельмі ахвотна.
    Першым візітам да сям’і Брагіных я застаўся задаволены. Лізка пра мой папярэдні візіт нікому не пікнула ані слоўка. Гэта мне падабаецца. Ужо маем сумесную тайну.
    Назаўтра быў панядзелак — дзень, у які мы ўмовіліся спаткацца з Антонам. Уначы я пайшоў на могілкі, схаваўся ля ўваходу і чакаў.
    На могілках было пуста. Hi закаханых, ні п’яніц. Я чакаў, але безвынікова. Каля другой гадзіны я намерваўся пакінуць сваё сховішча, бо меркаваў, што Антону нешта перашкодзіла і ён не прыйдзе. I тут пачуў хуткія крокі. У паўзмроку я заўважыў чалавека ад уваходу на могілкі ў доўгім вайсковым шынялі. Па фігуры пазнаў, што гэта не Антон. Але паводзіны незнаёмца былі дзіўныя. Ён спыніўся. Паглядзеў на наручны гадзіннік. Потым доўга азіраўся наўкол. Я зразумеў, што ён некага чакае. Мяне гэта трохі занепакоіла.
    Незнаёмец пайшоў па алеі. Праз нейкі час я пачуў лёгкі двухразовы свіст. Гэта быў умоўны сігнал паміж мной і Антонам. Ці я не пазнаю калегу? He. Гэта немагчыма. Свіст пачуўся зноў. Я адразу пайшоў у той бок. Ішоў хутка, але ціха. Зарадзіў пісталет і трымаў яго напагатове. Неўзабаве заўважыў мужчыну, які ішоў перада мною. Ён зноў два разы свіснуў. He адказваючы на свіст, я кашлянуў, каб звярнуць на сябе ўвагу, і хуценька пайшоў уперад. Наблізіўшыся да незнаёмца, я сказаў:
    — Таварыш, ці ведаеце вы «краскома» Антона Кралевіча?
    Мужчына зрабіў крок да мяне.
    — Менавіта ад яго я прыйшоў. Шукаў таварыша... Смоліна.
    — Гэта я. Чакаю ад адзінаццатай гадзіны.
    — Трохі спазніўся. Дарога цяжкая і перашкоды былі. Ледзь паспеў на другую гадзіну.
    — А што з Антонам?
    — Ён купіў у Вільні сабе боты. Даехаў да Аляхновічаў, а ад станцыі пайшоў пехатой у Ракаў. Хацеў разнасіць боты, каб потым можна было зручна ісці ў далёкую дарогу. Скончылася гэта тым, што пакалечыў сабе ногі. Гаворкі быць не можа, каб ісці ў Мінск. Таму ён папрасіў мяне, каб я выканаў ягоную просьбу.
    — Дзе ён цяпер?
    — У Поланева.
    — Добра, тады прыступім да справы. Толькі не ведаю, хто вы. Можа, гэта не з’яўляецца таямніцай?
    — Я Зыгмунт Харэўскі.
    — Цудоўна! — сказаў я, сапраўды задаволены, і моцна паціснуў сухую малую руку Харэўскага.
    — Ведаеце што? Я стаміўся. Хадземце да мяне. Гэта недалёка. Я жыву на Сляпянскай вуліцы.
    Мы пералезлі праз нізенькі мур і, наўскасяк пераразаючы гароды, пайшлі ў напрамку Камароўкі. На Сляпянскай вуліцы не было нікога. Дзесьці паблізу брахаў сабака. Удалечыні пачуўся стрэл з карабіна.
    Мы ўвайшлі ў расчыненыя сенцы маленькага дамка. Харэўскі адчыніў дзверы ў хату. Потым зачыніў іх на засоўку і запрасіў мяне ўсярэдзіну. Адтуль пачуўся голас:
    — Зыгмусь, гэта ты?
    -Я.
    Харэўскі запаліў лямпу. Я ўбачыў маленькі прыбраны пакой. На століку ў куце стаяў грамафон, які блішчэў вялікай нікеляванай трубой. На сценах вісела некалькі абразоў. Дзверы ў другі пакой былі адчыненыя, і там нехта апранаўся. Харэўскі зняў шынель і пачаў мыць рукі. Ён быўу вайсковай форме з адзнакамі «камроты».
    У пакой увайшла жанчына, крыху старэйшая за Харэўскага, але вельмі падобная да яго. Я падумаў, што гэта сястра калегі, і не памыліўся. Ён прадставіў яе:
    —	Гэля. Мая сястра. Яе муж загінуў у мінулым годзе падчас чыгуначнай катастрофы паблізу Варажбы.
    Харэўскі быў сярэдняга ўзросту, шчуплы, бледны. Твар і вусны ў яго былі лагодныя, і толькі ў шэрых вачах адчувалася вялікая сіла волі. ГІогляд ягоны быў нібы трохі шалёны. А вусны пастаянна кранала вясёлая ўсмешка. У гэты час вочы прыжмурваліся. Голас у яго быў мяккі, з багатымі мадуляцыямі. Я падумаў, што ён павінен хораша спяваць. Але ён ніколі не спяваў. На людзей, якія яго не ведалі, ствараў уражанне выпешчанага панічыка. А мне ён усё здаваўся апранутай памужчынску дзяўчынай. I сапраўды, я не мог сур’ёзна да яго ставіцца. Шпіёнская праца, якая вымагала так многа адвагі, вытрымкі і валодання сабой, у параўнанні з яго асобай, была абсурдам. Але калі пазней я лепш пазнаёміўся з ім, то зразумеў, што ён быў самы адважны з нас усіх. Яго сілай была фанатычная, безупынна палаючая ў душы нянавісць да бальшавікоў і абыякавасць да таго, што мы называем жыццём. Тое, што ў нас вынікала з тэмпераменту ці з авантурнасці, ці ахвоты пазадавацца дзёрзкай работай, у яго было фармальнымі адносінамі да справы. Калі б мяне прыгаварылі да смяротнага пакарання, то я вельмі б не хацеў памерці, хаця і рабіў бы спакойны выгляд, а можа, нават і кпіў бы з жыцця. Але сэрца б канала ад болю. А ён (пазней я спазнаў яго дасканала) быў бы зусім спакойны. Пайшоў бы з жыцця са звычайнаю сваёю ўсмешкаю і ўсё. Мяркую, што няма на свеце сілы, якая магла б яго сагнуць. Менавіта сагнуць, а не зламаць, бо зламаць можна ўсё.