Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
вонага гада, бо ведаюць, што, карыстаючыся паслугамі ідыёцкіх фанатыкаў альбо наёмных мярзотнікаў, ён зможа адпомсціць і па-за межамі сваёй пячоры забойства. Нарэшце, павераць глянцаваным, кавярнявым мазглякам, якія, не знайшоўшы выхаду для сваіх правадырскіх амбіцый і пагарджаючы звычайнай прыстойнай працай, якая сведчыць аб прагрэсе, пачнуць заўчасна ўспінацца на пасады будучых камісараў у сваёй краіне. Чырвоны гад дазволіць ім не ўсё, бо ведае, што, калі выканае сваё заданне, пазбыццё кожнага з іх каштуе столькі, колькі каштуе куля з нагана, якую выпусцілі ў патыліцу.
Пазнаёмцеся з жыццём савецкага селяніна — самага вялікага нявольніка на свеце. Пазнаёмцеся з жыццём савецкага рабочага — самага эксплуатуемага. Станьце членам Расійскай Кампартыі, уся праца якой заключаецца ва ўзаемных спіхваннях і з’яданнях. Прайдзіце савецкія турмы і канцэнтрацыйныя лагеры. I калі перад гэтым не расплывецеся ў крыві, потым будзеце мець права расплывацца ў захапленні перад «савецкімі дасягненнямі».
Плыве і гамоніць Свіслач. Шэпчуцца дрэвы ў савецкіх лясах. ІІатаемна шэпчуцца (каб не падслухаў якісьці стары рагатун) пра савецкую рэчаіснасць. I вуркоча ў савецкай установе венты лятар. А ў ягоным шу ме агент чужой дзяржавы і савецкі кваліфікаваны супрацоўнік (шпік камісара Старкова) піша гэтыя словы.
Заканчваю, бо павінен разважыць: каго заўтра «закласці» камісару Старкову, што сабатуе працу і адмоўна адзываецца пра савецкую ўладу. Мне «свеціць» школа механікаў, ну, і пралетарскую чуйнасць трэба паказаць.
ГЛАВА 14
Возера, поўнае зорак
У палітрука Савені быў сын Паўлуша, хлопчык гадоў адзінаццаці, піянер. Бацька кіраваў выхаваннем сына і ад малых гадоў шпігаваў яго палітграматай. Ганарыўся тым, што сын на памяць ведае падручнік Мікалая Бухарына «Азбука палітычнай эканоміі». Толькі здароўе сыночка не было моцным. Згорблены, скура зеленаватая, вочы заклапочаныя, мёртвыя.
Калі аднойчы Раман прыйшоў да яго, палітрук з гонарам сказаў:
— А мой Паўлуша «Эрфурцкую праграму» Кауцкага глытае! Што вы на гэта?
— Выдатна! Я здзіўлены! Я нават паняцця не маю, пра што там Кауцкі піша!
— I не толькі чытае, але і разумее ўсё, як належыць!
— Цудоўна! Толькі я думаю, — шчыра сказаў Раман, — што лепш было б накіраваць яго на рабочага. Гэта намнога здаравей. Напрыклад, на сталяра або разьбяра па дрэве. А яшчэ лепей вывучыць яго на агародніка. Паветра. Прастора. Прыемная праца.
Савеня абурыўся:
— Якія глупствы вы гаворыце! Рабочых мы маем досыць. Я падрыхтую для Паўлушы штосьці лепшае!
— He разумею, чаму рабочы — гэта штосьці горшае: я, напрыклад, тэхнік. Працую ў гэтай галіне і зусім...
Савеня перапыніў:
— Я не кажу, што рабочы — гэта нешта горшае. Толькі Паўлуша з ягонымі здольнасцямі можа заняць высокую пасаду.
— Але што з таго, калі ў яго дрэннае здароўе? Ці ж шчасце чалавека залежыць ад пасады?
— Глупствы вы гаворыце! Калі слабае здароўе, я пашлю яго ў Крым. Наглытаецца сонца, паветра — будзе здаровы. Праўда, Паўлуша?
— Праўда, таварыш, — адказаў хлопец.
Гэтае «таварыш» паміж бацькам і сынам спачатку забаўляла, а потым пачало раздражняць Рамана. Палітрук Савеня вынайшаў уласную сістэму выхавання сына. Дакладна апрацоўваў яе і ўводзіў у жыццё без ніякіх адхіленняў ад генеральнай лініі.
Раману, акрамя ўсяго гэтага, шкада было хлопца, які ў дванаццаць гадоў выглядаў як дзядок. 3 ягоных вачэй праглядвалі стомленасць і смутак. I Раману, калі бачыў Паўлушу, які сядзеў за сталом, нахілены, з ускудлачанымі валасамі, рабілася няёмка. Аднойчы ён заўважыў, што Паўлуша, трымаючы на каленях вялікі скрутак паперы, разгарнуў яго і пачаў рабіць выпіскі з нейкага твора. Падышоў да стала, разгледзеў паперу і спыніўся, задумаўшыся. Палітрук усцешыўся.
— Ну, што? Я не казаў вам, што мой Паўлуша — геніяльны мысліцель. Хто б да гэтага дадумаўся? Знайшоў на страсе некалькі рулонаў шпалераў. Ніхто б з нас увагі не звярнуў бы або паклеіў бы сцены. А ён перарэзаў рулон напалову і піша на тыльным баку. Ну і цудоўна! Спрабаваў і я: аловак ідзе гладзенька, адна прыемнасць! Бо наша школьная папера нічога не вартая. Нейкая салома наверсе або чорт ведае што! Аловакчапляецца. Вось і спатрэбілася тое, што засталося пасля буржуяў. Трэба толькі ўмець гэта адшукаць. А Паўлуша ўмее.
— Ведаеце што, — сказаў Раман, — гэта дасканалая ідэя. Шпалеры можна прывезці з-за мяжы, усё роўна як наклейкі (натуральна, што светлага колеру), а тут перарабляць на сшыткі.
— Можа, гэта было б і добра, але хто гэтым будзе займацца? А з алоўкамі Паўлуша таксама вынайшаў.
— Як?
— Нашы алоўкі кепскія. Пісаць, гады, не хочуць. Трэба пастаянна насліньваць. I ён прыстасаваў чарніліцу, наліў у яе вады, і пакуль адзін аловак піша, другі мокне. I так на змену. Заўважце: што за здольнасці да рацыяналізацыі працы!
Савеня зірнуў на гадзіннік.
— Паўлуша, мне здаецца, што ўжо восьмая гадзіна. Што там у раскладзе?
Хлопец глянуў на сцяну і сказаў:
— Разумовы адпачынак, прысвечаны чытанню пралетарскай паэзіі.
— Дык пачытай Маякоўскага.
Жыццё Паўлушы было сцісла размеркавана. Кожны квадранс меў сваё прызначэнне. Ніводная хвіліна не марнавалася. Зрэшты, палітрук не толькі ад сына гэта вымагаў, але і сам меў прыбіты на сцяне дзённы расклад, якога стараўся прытрымлівацца.
Расклад дня палітрука Савені
7	.00 — пад’ём, гімнастыка
7.15	— чыстка адзення. Умыванне
7.30	— снеданне
8	.00 — карэспандэнцыя з таварышамі, а калі застанецца час, то і з грамадзянамі РСФСР
8.30 — служба або — у выхадныя дні — навуковая праца
12.00 — абед
12.30 — адпачынак іроздум абразвіцці РСФСР
13.00 — чытанне сур’ёзных твораў (псіхалогія, сацыялогія, палітэканомія, педагогіка, гігіена) і г. д.
15.00 — разумовы адпачынаку ляжачай позе, а таксама ўзмацненне класавай свядомасці і рэвалюцыйнай настойлівасці
15.30 — асабістая праца (навуковая ілітаратурная)
16.30 — кантроль развіцця сына майго, таварыша Паўлушы, а таксама наданне яму здаровага накірунку
17.30 — чай і прэса («Мзвестйя» і «Правда»)
18.00 — задавальненні (дваразы на тыдзень — аўторак, субота — дадатковыя ўцехі: тпаварыш Ж.)
19.00 — клуб або тэатр, магчымасць знаёмства
20.00 — падрыхтоўчая праца на заўтра
20.30 — вячэра
21.00 — лёгкае чытанне або партыя ў шахматы з таварышам Паўлушам
22.00 — трэніроўка волі праз пастаноўку задання на выкананне (абавязковае выкананне задуманага) на заўтра
22.30 — прачытаць урывак з твораў тэарэтыкаў марксізму і прадумаць яго
23.00 — выкананне гігіенічных працэдур і сон на правым баку. Думаць пра ўчыненую перамогу рабочага класу ў Саветпах і пра яго блізкую перамогу на ўсім зямным шары. Глыбокае дыханне.
Аднаго разу Раман прачытаў гэты расклад. Палітрук спытаў яго:
— Як вам падабаецца гэтая сістэма?
— Захапляючая! — сказаў Раман. — Толькі некаторыя пазіцыі мне не зразумелыя.
— Напрыклад?
— Якім чынам вы ўзмацняеце класавую свядомасць і рэвалюцыйны пафас?
— Па-рознаму. Учора, напрыклад, я ўспамінаў павешанне пяцярых дзекабрыстаў за спробу звяржэння цара.
— От, што такое дзекабрысты? Звычайныя буржуі.
— Ну, не. Калі пачалі змагацца з царызмам, то гэтым самым пачалі служыць народу. Потым думаў пра павешанне брата Леніна за замах на цара.
— Мяркую, што гэта зразумела.
— Што?! Зразумела? Вылічыцесмяротнуюкарузразумелай рэччу? He спадзяваўся я штосьці падобнае пачуць.
— А на што ж іншае можна было спадзявацца? Вось, напрыклад, пасля пакушэння Доры Каплан на Леніна пакаралі не толькі выканаўцу, але і 700 чалавек палітычных ворагаў нашага ладу.
— Ах, які вы дзіўны! Штосьці адно цар, а штосьці іншае Ленін! Ці вы арыентуецеся ў розніцы?
— Ну, натуральна. Але я лагічна думаю. Бо вы здзіўляецеся, што смяротную кару я лічу звычайнай рэччу. Я асабіста з’яўляюся яе праціўнікам. А што тычыцца расстрэлу
700 чалавекз прычыны замаху Доры Каплан на Леніна, то лічу гэта выказваннем гневу пралетарыяту.
— Так, слушна! — паспешліва пацвердзіў Савеня.
— А тая пазіцыя — задавальненні. Асабліва тое: два разы на тыдзень дадатковыя ўцехі (тав. Ж). А калі, напрыклад, тая мяркуемая таварышка Жэня не будзе хацець або будзе не ў стане тыя прыемнасці вам даць, што тады? Раскладзік стукае ў лоб.
— А ці ж таварышка Жэня толькі адна? Гэта агульная літара.
— Ну, тады гэта штосьці іншае.
Раман часта бачыўся з Савенем, але ў размовы аб палітыцы з ім не паглыбляўся. Пераважна слухаў, што палітрук яму расказваў. Гаварыў, што яго спецыяльнасць — гэта тэхніка і што хоча паслухаць разумныя рэчы, чым гаварыць пра іх, не маючы ніякага паняцця. Савеня прывык да свайго нешматслоўнага слухача. А аднаго разу прапанаваў яму, каб той вучыўся палітграмаце. Сказаў, што ўставіць у свой расклад паўгадзіны — ад 15.30 да 16.00: «палітычная асвета таварыша Паўла Смоліна». Але Раман адмовіўся. Сказаў, што мае дзяжурствы і што шмат працуе над вынаходніцтвам і падрыхтоўкай у школу механікаў.
Праз некалькі дзён Раман убачыў, што Паўлуша старанна выводзіць на рулоне шпалераў такі сказ: «Буду народным камісарам». Гэтых надпісаў было мноства. Раман спытаў:
— Гэта тата казаў табе пісаць?
— He, я сам.
— А навошта пішаш гэта?
— Па-першае, выпрацоўваю прыгожы почырк. Падругое, узмацняю жаданне стаць карысным членам РСФСР, бо ведаю, што на пасадзе народнага камісара змагу зрабіць найбольш карысці пралетарыяту.
Раман паглядзеў на яго са здзіўленнем, выняў з кішэні некалькі цукерак і прапанаваў яму:
— Ты мне падабаешся, Паўлуша. Вельмі падабаешся! Вазьмі гэтыя цукеркі.
Але хлопец не ўзяў. Адмову матываваў так:
— Па-першае, слодыч знішчае зубную эмаль, пранікае ў пульпу і раскладае яе. 3 гэтага ў далейшым вынікае зубны боль, а ў выпадку занядбання могуць узнікнуць загнаенне і сур’ёзныя запаленчыя працэсы. Па-другое, я ем чатыры разы ў дзень — па раскладзе. Страўнік прызвычаены да гэтага і ў гэтую пару выдзяляе патрэбную колькасць кіслаты. Таму есці ў перапынак я лічу рэччу нерацыянальнай. Па-трэцяе, прысмакі вырабляюць з сурагатаў. Пры іх стварэнні ёсць недахоп патрэбных гігіенічных сродкаў, фарбаванне цукерак шкодна для арганізму. I менавіта гэты фактар вырашальна ўплывае на маю адмову ўзяць цукеркі.
— А ці нельга гэта змяніць: зрабіць так, каб нашы савецкія фабрыкі не рабілі для савецкіх дзяцей шкодных прысмакаў, а толькі добрыя?