Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
«Гады, гады! I за што? Усё падлюгі загідзяць!»
Яны развіталіся без слоў ля ўваходу ў двор Брагіных. He глядзелі адно аднаму ў вочы.
Дзённік шпіёна
Мінск, 9 чэрвеня 1923 г.
Так даўно ўжо не пісаў. Увогуле цяжка мне думаць пра нешта іншае — толькі Ліза. Яна перад маімі вачыма ўся — я зрабіўся рассеяным. Занядбаў працу: і гэтую, цяперашнюю, і тую, асноўную. Напэўна, дрэнна пра мяне думаюць. Нават Тосік, такі абыякавы да ўсяго, што не датычыць піцця, сказаў: «Глядзі, Ромка, бо нічога добрага з гэтага не выйдзе!» Пра што ён думаў? Я ж не расказаў яму ні слоўца.
Некалі глядзеў на жанчын як на аздобу жыцця. Тая ці іншая — усё адно. А каханне — дурная хлусня гультаёў. Проста праблема залозаў і ўсё. А цяпер бачу, што ад гэтага можна ашалець. У адной жанчыне можна знайсці цэлы свет, утапіцца ў ім цалкам. Ведаю, што з прычыны кахання людзі канчаюць жыццё самагубствам. Думаю, што гэтага я не зрабіў бы. Я такі загартаваны і моцны, што змог бы перанесці найцяжэйшы боль. Але б моцна мучаўся... Калі я далёка ад Лізкі, я пастаянна думаю пра яе, размаўляю з ёй у душы. Калі я no634 з ёю, то страчваю мову, губляю думкі і сапраўды цалкам дурнею.
Некалькі дзён таму мы правялі цэлы дзень на шпацыры далёказа горадам. Вярталіся вельмі позна. У нейкі момант, не ведаю, як гэта да мяне прыйшло, бо перад гэтым я не меў намеру, спытаў:
— Ліза, хочаш быць маёй жонкай?
Яна ціха адказала:
— Навошта пытаешся? Ведаеш добра, што так.
Гэта зусім вывела мяне з раўнавагі. Хацеў бы мець яе заўсёды каля сябе. Мне няёмка было красці ейнае каханне. Я ведаў, што ў яе пастаянна дома непрыемнасці, што ёй цяжка пракрадацца на спатканні са мной і ўвесь час падманваць. Некалькі разоў яна прыходзіла такая рассеяная, засмучаная. Рабіла вясёлы выгляд, смяялася, але ў вачах яе быў смутак. Як невымоўна прыкра было мне, што праз мяне яна мае столькі непрыемнасцяў.
Я пачаў абдумваць, як паступіць у будучым, і склаў для сябе такі план. Перш за ўсё заручуся з Лізкай, каб мы маглі легальнасустракацца. Потым пастараюсяперабраццаз Мінска... некуды як мага далей. Абы толькі не жыць тут, дзе я зведаў столькі прыгод, дзе вакол мяне ўсё кружаць нейкія варожыя цені. Там забудуся на гэта ўсё. Пачну новае жыццё. А Лізка ніколі не даведаецца, што я быў шпіёнам, што заўсёды граў чужыя ролі, што заўсёды падманваў. Ствару для нас новае прыгожае жыццё. Змагу. Дам ёй усё, каб яна была шчаслівай. А перадусім усё сваё каханне. Толькі адну таямніцу буду мець. Маё мінулае. Добра было б выехаць як мага далей
з гэтай краіны, каб пазбегнуць усіх кашмараў. Я б хацеў жыць дзесьці на бязлюддзі. Бо і навошта мне людзі? Што яны даюць? Падман, фальш... Лізы хопіць мне за ўсё. Яе каханне запоўніць мне ўсё сэрца. А маё каханне запоўніць ейнае жыццё.
Да гэтага часу я не апісаў падрабязна Лізу. Зраблю гэта цяпер. Яна на пяць або восем сантыметраў ніжэйшая за мяне, а гэта значыць, росту яна вышэй сярэдняга. Тонкая. Ногі мае як для жанчыны вельмі доўгія, хаця трохі паўнаватыя. Рухі свабодныя,моцныя. Вельмігнуткая. Плечыўяе поўныя, круглыя, а рукі ружовыя. Валасы светлыя, з залатым адценнем. Твар авальны. Лоб. здаецца мне, не вельмі высокі, бо валасы растуць нізка. Бровы густыя, цёмныя, размешчаныя наўскасяк уверсе, а потым ападаюць уніз да скроняў. Hoc прамы, нядоўгі, крылы носу шырокія. Дзіўныя вочы, светлыя, але змяняюць колер у залежнасці ад пары дня. Ад носа да вуснаў ідзе выразна пазначанае, досыць шырокае паглыбленне. Рот невялікі, прыгожай формы, вусны шырокія, яркія, выпуклыя, нібы трохі патрэсканыя. Зубы дробныя, не вельмі роўныя, але прыгожа блішчаць. А характар? He змагу апісаць.
Пас ля розду му я зразумеў, што не буду старацца выбрацца з Мінска. Я вядомы як Павел Смолін, а ў сям’і Брагіных ведаюць, што я Раман Забава. Такая ж цяжкасць вынікае са шлюбам. Бацькоў Лізкі гэтанавяло б на розныя падазрэнні, а таксама і Ліза была б здзіўлена. Пагэтаму зраблю так.
Калі бацькі Лізкі дадуць згоду на наш шлюб, я паеду ў Маскву і там пастараюся знайсці кватэрку. ІІерад гэтым здабуду вялікую суму грошай, а калі ёсць грошы — можна зрабіць усё. Тады вярнуся ў Мінск, забяру Лізку і паедзем разам у Маскву. Там магу ўсталявацца як Раман Забава. Ніхто не даведаецца пра маё мінулае. Зраблю фальшывыя дакументы на сваё сапраўднае прозвішча, знайду нейкую працу і буду жыць, прыстасоўваючыся да акалічнасцяў. Апрача гэтага, парву ўсе адносіны са знаёмымі і з сям’ёй Брагіных. Гэта найлепшы план, і я павінен абавязкова рэалізаваць яго. Думаю, што на гэта мне спатрэбіцца два
месяцы.
Ba ўстанове мяне лічаць вельмі добрым працаўніком. Называюць вынаходнікам. Спачатку механікі трохі кпілі з маёй працы і эксперыментаў. Але я паводзіў сябе так сур’ёзна, што яны пераканаліся, што гэта рэальна, і далі мне спакой. Старкоў даўно не выклікаў мяне. Mae нейкія клопаты. Нават ездзіў у Маскву. 3 ім штосьці не ў парадку. Ці не занадта старанна працаваў? Бо тут так: не дастараўся — дрэнна, перастараўся — яшчэ горш.
3 калегамі з акумулятарнай жыву вельмі добра. Любяць мяне, бо стаўлюся да іх ветліва і прыязна. Карнеўская пачала какетнічаць са мной. Прыходзіла на дзяжурствы прыгожа апранутая. Заставалася, каб мне дапамагаць, хаця я не хацеў гэтага. Знаходзіла нейкую тэрміновую працу для дваіх, садзілася, каб я бачыў ейныя ногі вышэй калена, бо яны былі прыгожыя. Але я быў «сляпы». Толькі штораз усё больш ветлівы. Трэба будзе сказаць ёй, што кахаю адну дзяўчыну. Мне няёмка, што яна дарэмна думае пра тое, чаго не можа быць. Ведаю, што для яе гэта не легкаду мны раман, а яна хоча замуж.
Аднойчы вечарам я адчыніў адмычкай дзверы, якія вялі з акумулятарнай у туалет, які знаходзіўся ў пярэднім крыле памяшкання. Перад гэтым прыслухоўваўся, ці там ціха. Потым некалькі разоў пастукаў. Адказу не было. Тады я пацягнуў цвікі, якімі была прыбіта да дзвярэй папярэчная дошка, і выцягнуў яе абцугамі да паловы. Адчыніў дзверы. Убачыў маленькі пусты пакой. Адны дзверы вялі проста на калідор. Другія былі справа. Я доўга прыслухоўваўся, стоячы пад гэтымі дзвярыма. Абсалютная цішыня. Была другая гадзіна ночы. Уваходныя дзверы ў дзяжурку я замкнуў на ключ, каб туды ніхто не ўвайшоў. Другія — у акумулятарную і трэція — сюды я пакінуў адчыненымі, каб чуць званок тэлефона.
Нарэшце, адчыніў дзверы ў той пакой. Рабіў усё вельмі асцярожна, але нікога не баяўся. У выпадку, калі б хтосьці мяне тут падлавіў, я б загадаў яму падняць рукі ўверх (рэвальвер меў напагатове), прывёў бы ў акумулятарную і звязаў або ў выпадку адпору застрэліў бы. У абодвух выпадках мусіў бы збегчы і пакінуць працу.
За дзвярыма стаяла шафа. Я паспрабаваў яе адсунуць. Пайшло лёгка. Дапамагаючы ліхтарыкам, я пачаў пераглядаць паперы, якія ляжалі на століку. Некаторыя з іх былі цікавымі. Я зрабіў два запісы. Самыя важныя рэчы павінны ляжаць у шуфлядах. Можна адчыніць іх стамескай, але застануцца драпіны і цяжка будзе зачыніць. Я пакінуў гэта на наступны раз. Расклаў усё так, як было, агледзеў стол, пакой, падлогу, каб не засталося слядоў. Паставіў на месца шафу, пазачыняў дзверы і вярнуўся ў акумулятарную.
У наступнае дзяжурства прынёс мноства дробных ключоў да шуфляд. Купіў на ніжнім рынку. Пасля дванаццаці ўвайшоў у кабінет начальніка пошты. Перад гэтым зачыніў дзверы ад дзяжуркі і праверыў усе групы акумулятараў, каб не было пашкоджанняў. У кабінеце начальніка я завесіў акно коцам, прымацаваўшы яго кнопкамі да рам. На клямцы дзвярэй я павесіў шапку, каб не было відаць святла ў замочнай шчыліне. На падлозе перад дзвярыма я паклаў некалькі ануч. I толькі тады запаліў настольную лямпу і пачаў працаваць. Рабіў усё так, каб не пакінуць беспарадак. Я вымаў усю шуфляду, ставіў яе на стол і па чарзе пераглядаў паперы. Тыя, што ўяўлялі цікавасць, я вымаў са стала, укладаючы ў пустое месца рэвальвер, і паспешліва запісваў усё або галоўную думку, даты, нумары, лічбы, прозвішчы. Так працаваў да пятай гадзіны раніцы. Мне ніхто не перашкаджаў. Запісы я схаваў у акумулятарнай пад «кафедрай», у дальнім куточку. Вырашыў забраць іх, калі ўсё будзе ў парадку, пасля наступнага дзяжурства. Так і зрабіў.
Аднаго разу ўначы я пайшоў паглядзець падвалы. Зрабіў гэта проста з цікавасці. Адчыніў дзверы адмычкай і прыкрыў іх за сабой. He баяўся папасціся, бо ніхто ноччу сюды не прыйшоў бы. А ў выпадку чаго сказаў бы, што шукаю паклю або дошкі. Падвальныя памяшканні былі велізарныя. Змрочныя тунэлі. Спачатку паварот направа. Потым зноў направа. Мноствабочак. Асаблівамногаскрынь. Аўскрынях тэлеграфічныя стужкі. Тут бы магло быць дасканалае сховішча. Я ўзяў некалькі колаў адпрацаванай стужкі і пайшоў
у акумулятарную. Там пачаў ix чытаць. Маючы некаторую фантазію, на гэтым чытанні можна цікава правесці час.
Мая сапраўдная праца «кульгае». Агенты даюць «ліпы» і выхваляюцца. А вось на Наташу не наракаю. Працуе смела, ахвотна, інтэлігентна. Але не можа цягнуць за вушы агентаў, а без гэтага праца стаіць. Мушу сам аб’ехаць усе крыніцы і ўзяць усіх за мызы, бо я сапраўды кампраметуюся. А ўсё праз Лізку. Што гэтая дзяўчына зрабіла з мяне? Сам сябе не пазнаю. I як тут паспрачацца, што каханне — гэта найвялікшая моц у жыцці людзей? Я ж дзеля яе змяніў лад жыцця, занядбаў працу, адхіліўся ад калег, працягваю граць прыкрыя ролі, падманваю, ашукваю, а часам адчуваю, што сапраўды вар’яцею. Калісьці думаў, што калі здабуду яе, то астыну, апрытомнею, можа, стану абыякавым, а цяпер бачу, што стала яшчэ горш. Цяпер я зусім бязвольны, бездапаможны. Тыдзень таму Ліза захварэла. He ведаю, што з ёй зрабілася. Хадзіла змізарнелая, з плямамі пад вачыма, з прыпухлымі вуснамі. Скура ў яе стала жаўтлявай. Я звычайна баюся хворых і гіджуся ix. А яе цалаваў і лашчыў яшчэ больш, і яна была для мяне даражэйшая, чым калі-небудзь. Нават хворай я не гідзіўся... I няхай мне хто цяпер скажа, што няма кахання, што яно не магутнае. Хіба толькі нянавісць можа пераўзысці яго сілаю.
Мінск, 19 чэрвеня 1923 г.
Прыкрая рэч. Мяне перавялі на тэлефонную станцыю. He ведаю, каму за гэта аддзячыць. Можа, сабе самому і сваёй стараннасці, бо Старкоў мог выдаць распараджэнне, каб мяне азнаёмілі з усімі відамі працы. А можа, гэта па прычыне рамонту камутатара. Механік Банелін загадаў мне апрануць камбінезон і лезці пад камутатар. Атам сапраўдныя тропікі. Кабелі як ліяны, цяжка зарыентавацца — горача. Сапраўднае пекла. А тут тэлефаністкі працуюць. У некаторых кароценькія спаднічкі і бачны калені. Кусцін абнюхвае як сабака. Сказаў мне падчас перапынку: