Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі

16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Нарэшце выйшаў Харэўскі. Раману здалося, што ён бляднейшы, чым звычайна. На вуснах яго блукала нейкая дзіўная ўсмешка.
—	Ідзі туды, — ціха сказаў ён калегу.
Раман адчыніў дзверы і апынуўся ў малым цёмным пакоіку. Толькі ў куце свяціла слабым полымем чырвоная лямпачка. Там было некалькі абразоў. Ён спыніўся ля дзвярэй, каб вочы прызвычаіліся да цемры.
— Прашу бліжэй.
Праз хвіліну ён убачыў невыразную постаць жанчыны, якая сядзела за малым столікам. Побач з ёю стаяла крэсла.
— Сядайце.
Ен наблізіўся да яе. Сеў і пачаў прыглядацца да дзяўчыны, якая сядзела насупраць яго. На плячах у яе быў тоўсты ваўняны шалік. Яна была вел ьмі шчуплая і бледная. Валасы чорныя. Бровы вузкія, высокія. Выразу вачэй ён яшчэне могугледзець. Голас у яе быў глухі, нізкі, ціхі. Яна закашлялася. Праз хвіліну супакоілася.
— Думайце пра што-небудзь. Але, калі я буду гаварыць, прашу мяне не перапыняць і ні пра што не пытацца.
Дзяўчына загадала Раману прысунуцца бліжэй з крэслам і пакласці рукі ў яе на каленях. Потым паклала свае далоні на ягоныя і змоўкла. Гэта працягвалася некалькі хвілін. Потым яна сонна загаварыла:
— Вы не думаеце пра нешта канкрэтнае. Прашу думаць аб нечым, аб некім, увогуле аб тым, піто хочаце бачыць. Забудзьцеся, што вы знаходзіцеся тут. 1 прашу не глядзець мне ў твар.
Раман засяродзіў свае думкі на Лізцы. Стараўся бачыць яе постаць і ўсё думаў: што яна цяпер робіць? Раптам пачуў вельмі ціхі голас, нібы не той, якім варожка гаварыла дагэтуль:
— Дзяўчына са светлымі валасамі... Маладая... Сядзіць у маленькім пакоіку... На стале лямпа... Нешта запісвае ў кніжачцы... Перастала пісаць... Глядзіць у акно... Нахіляе галаву і зноў піша...
Раман хацеў спытаць, пра што яна піша. Але баяўся перашкодзіць варожцы.
— Зноў перастала пісаць... Усміхаецца... Устае... Выходзіць з пакоя... Вяртаецца ў паліто... Прыкручвае лямпу... Выходзіць... Вяртаецца... Цяпер нічога не бачу... Зараз...
Раман перанёс свае думкі на Клядзінскага. Упарта думаўпраяго. Дзяўчынапаварушылася накрэсле. Уздыхнула.
— ...Бачу вельмі вялікі пакой. На вокнах ралеты. Гараць дзве электрычныя лямпачкі. Адна пад столлю. Другая на стале. Ля стала стаяць двое вайсковых. Адзін каранасты, сярэдняга ўзросту. Другі высокі, шчуплы... Каранасты пераглядае нейкія паперы, некаторыя адкладае ўбок... Час ад
часу штосьці гаворыць... Чуваць шум матораў... Перашкаджае... Каранасты складае паперы і хавае іх у бакавую кішэню шыняля... Вымае жоўты кашалёк... Дае высокаму купюру... Адлічвае дзесяць купюр... Паціскаюць адзін аднаму рукі і разам выходзяць... Тушаць святло... Ідуць уніз па шырокіх каменных прыступках... Каранасты спыніўся... Штосьці чытае на сцяне... Гэта вісіць у рамцы за шклом... Зноў ідуць... Выходзяць на вуліцу... Развітваюцца перад уваходам ва ўстанову і ідуць у процілеглыя бакі... Цяпер каранасты вяртаецца і здалёк ідзе за высокім... Той уваходзіць у браму... Каранасты пераходзіць на другі бок вуліцы і там чакае... Ходзіць... Ходзіць...
Дзяўчына прыняла рукі з Раманавых рук.
— Мне ўжо цяжка.
Раман, вочы якога прывыклі да паўзмроку, убачыў на ейным ілбе дробныя кроплі поту. Яму было шкада дзяўчыну.
— А можа, вы паварожыце мне па руцэ?
— Калі ласка.
Яна запаліла на стале свечку і ўзяла левую руку Рамана. Доўга глядзела на яе, нарэшце, павольна вымавіла:
— Гэтыя лініі мала пра што гавораць, але ведаю, што вам пагражае вялікая небяспека. Хутка будзеце мець многа непрыемнасцяў. Вам трэба асцерагацца жанчын. Вы тут чужы. Можа, толькі праездам. He ведаю. Нядаўна таксама вам пагражала вялікая небяспека, але гэта ўжо прайшло.
Раман спытаў:
— Ці можаце вы мне сказаць, пра што я цяпер думаю?
Дзяўчына пачала ўважліва ўглядацца ў яго вочы. Праз хвіліну ўсміхнулася і сказала:
— Думаеце, колькі заплаціць мне за варажбу.
Раман засмяяўся. Устаў і сказаў:
— Аднак гэта звышнатуральна!
Выняў кашалёк і паклаў на столік грошы.
— Дзякуй за варажбу. Можа, калі-небудзь зноў сюды прыйду.
— Калі ласка. Толькі прыходзьце цалкам цвярозы.
Раман i Харэўскі выйшлі на вуліцу. Дождж зусім перастаў, але вецер быў моцны. Яны наставілі каўняры і шлёпалі па лужынах.
— Гэта дзіўна, — сказаў Раман.
— Так, — адказаў Харэўскі. — А ты не верыў. Ведаеш, што яна сказала мне?.. Што памру ў гэтым годзе.
— Гэтага нельга прадбачыць.
— А я ёй веру. Зрэшты, прадчуваю гэта. Мне ўсё адно.
Калі Раман вярнуўся ад Харэўскага дадому, то запісаў дату і гадзіну, калі быў у варожкі: 28 чэрвеня, 9 гадзіна вечара.
Клядзінскі прыехаў у Мінск 1 ліпеня. Гэта прыпала на нядзелю. Калега быў у выдатным настроі.
— Можа, паспіш? — запытаў у яго Раман, які яшчэ не ўстаў з канапы.
— Спаў усю дарогу. Я заўсёды езджу ў «мяккім». Там і свабодна, і зручна.
— Скажы мне, Болік, дзе ты быў у чацвер a 9 гадзіне вечара?
— Я быў у некалькіх месцах.
— Ці хочаш, каб я табе сказаў, дзе ты быў у гэты час?
— Ну-ну, я зацікаўлены. Можа, ты сачыў за мной?
— Можа, і сачыў. Ты быў у вялікім пакоі. Ралеты былі апушчаныя...
I Раман расказаў калегу ўсё, што запомніў са слоў Соні. Болік вылупіў вочы.
— А ты адкуль усё гэта ведаеш?
Раман спачатку смяяўся, апавядаючы яму розныя дзівосы, а потым растлумачыў калегу ўсё, як было. Клядзінскі вельмі зацікавіўся гэтым. Сказаў, што абавязкова пойдзе да Соні і сам гэта праверыць.
Вечарам калегі пайшлі да Брагіных. Раман сказаў Боліку, што пакажа яму сваю нарачоную. Гэта меліся быць заручыны. Праўда, Брагіны не вельмі ахвотна згадзіліся на шлюб Лізы з Раманам, бо абяцалі яе руку Азімаву, але Лізка сказала катэгарычна, што за Азімава не пойдзе. Нарэшце, вырашылі, што іх шлюб адбудзецца восенню.
Раман прадставіў прысутным Клядзінскага:
— Мой прыяцель, «краском» Громаў.
Памятаючы апавяданне Рамана, на «Громава» глядзелі з пашанай.
Клядзінскі весела прывітаўся з усімі. Сеў за стол паміж Брагінай і Кобзавым. Звярнуўся да Брагінай:
— Прыгожую маеце дачушку. Сапраўды. I зяця добрага будзеце мець. Сціплы, ціхі, працавіты, славуты тэхнік. Яго вынаходніцтва з’яўляецца папросту эпахальным. Тое самае, што вынайсці электрычнасць, а можа, і больш!
Раман звярнуўся да калегі:
— Дай спакой з гэтым вынаходніцтвам. Яшчэ нічога невядома.
— Бачыце, які сціплы! Залаты хлопец! Віншую вас! — Потым ён звярнуўся да Брагіна. — Вас таксама. Вы ведаеце, — сказаў далей, — учора здарылася са мной дзівосная гісторыя.
Брагіна хутка спытала:
— А што такое?
— Іду я ўчора ў штаб Заходняга фронту (павінен быў скласці рапарт аб стане культурна-асветніцкай працы ў дывізіях) і адчуваю, што адна нага ў мяне стала карацейшая. Я страшэнна перапалохаўся. Такая неспадзяванка!
— Ах, жудасна! — сказала Соф’я. — I што было?
— Вельмі проста. Аказалася, што адной нагой іду па тратуары, а другой — па сцёку. А ведаеце, чаму адразу не разабраўся, у чым справа? Бо быў нападпітку. I так «элегантна», па-нашаму. Ну, натуральна, нагода была адпаведная — дзень нараджэння камандзіра палка. Скажу вам, як той п’е! Проста музейны экспанат. Ведаеце, як спяваюць у камсамольскай імшы:
А наш прадком Куранаў,
Блеючы, як пяць баранаў, Хлястаў, нібы ваду з крана, Дзівосна!
А яго намеснік Рыжскі, Хоць меў фігуру нізку,
A піў — відаць па пыску, Страшэнна!
Начальнік коннай базы Піў гарэлку проста вазай Пастаянна — раз за разам, Павучальна!
— А вы вясёлы чалавек! — сказаў Брагін.
— Я не чалавек, а камісар, — адказаў Клядзінскі. — Чалавек у тракціры чай падае.
Пачалі вячэраць. Брагін усё круціўся на крэсле. Пару разоў прыглядаўся да Забавы. Нарэшце, Раман гэта заўважыў і выйшаў з пакоя. Справа ў тым, што Забава прынёс учора Брагіну тры пляшкі гарэлкі. I гэта засакрэцілі. Хутка Раман вярнуўся і паставіў гарэлку на стол.
Клядзінскі пляснуў у ладкі:
— Што я бачу! Ці ж я не казаў вам, што гэта геніяльны хлопец!
Брагін сказаў:
— Лічу, што заручыны без гарэлкі — гэта як... — ён шукаў патрэбнае слова, варушачы пальцамі ў паветры.
— Абаранак без дзіркі, — дапамог яму Клядзінскі.
Усе засмяяліся.
— Альбо, — цягнуў далей Клядзінскі, — буржуіі без капіталу, або капітал без Маркса.
Пасля некалькіх кілішкаў гарэлкі ўсе ажывіліся. Нават Кобзаў, які трохі скоса паглядаў на шумлівага камісара, палагаднеў і пачаў гаварыць доўгі тост у гонар нарачоных.
— I вось, у такі ўрачысты, разумееце, дзень, які, можна сказаць, ёсць таго... ну, адзіны, разумееце, у жыцці і які, калі можна так сказаць, застанецца назаўсёды ў памяці... таму, што гэты дзень, разумееце...
Раману і Лізцы адначасова ўспомнілася гісторыя з «шакаладнай цёткай», пра якую расказваў на дні нараджэння Лізкі Кобзаў. Яны пераглянуліся і ледзь стрымліваліся ад смеху. А Кобзаў пацеў і цягнуў далей:
— ...з’яўляецца выключным днём і, можна сказаць, урачыстым, жадаю вам, ну, увогуле...
— Прыгожага хлопчыка, а потым дзяўчынку, а потым наадварот, а потым ад пачатку і гэтак далей і таму падобнае, — скончыў Клядзінскі.
Хутка Кобзаў, ужо добра падпіты, бо не быў прызвычаены да алкаголю, уступіў у размову з Клядзінскім. Той, міргаючы час ад часу Раману, пачаў «выліваць» цэлыя струмені спецыяльных тэрмінаў. Пасыпаліся: «пралетарская чуйнасць», «класавы вораг», «капіталістычная інтэрвенцыя», «дзейнасць Камінтэрну», «працы Палітбюро», «узмацненне прафінтэрну»...
Позняй ноччу калегі вярталіся дадому.
— Ці спадабалася табе Лізка? — спытаў у прыяцеля Раман.
— Прыгожая. Вельмі прыгожая. Але баба заўсёды баба. Я меў такую! Цуд, скажу табе! Спачатку была шаўковая: складалася і раскладалася як нажнічкі. А праз год -го-го! He чапай яе! Проста цёрка. А морду раскрые — пячонка відаць! Я «закаваў» ёй пысу, плюнуў, пакінуў усё і пайшоў у жыццё.
Клядзінскі заспяваў:
Зачем, зачем любнть, Зачем, зачем страдать, He лучше ль вольным быть Н песнн распевать?
Ён змоўк. Ішоў, задумаўшыся. Прайшоўшы ля Губернатарскіх садоў, спыніліся. Ён уздыхнуў і ціха сказаў:
— Усё гэта, браце, блазнаванне. Мы ўсе пе такія, якія мы ёсць. Сапраўды. У жыцці людзей здарылася велізарная памылка і цягнецца, цягнецца без канца. Я, ведаеш, усё дурнею. Ты таксама прымаеш мяне за блазна. А чаму? Бо не варта сур’ёзна глядзець на свет — усётакое подлае і дурное. А найгоршае тое, што згублены гонар чалавека. Зусім згубілі. А гэта ж найвялікшая вартасць. I ўсё трэба рабіць дзеля яго. А тут з усіх бакоў розная дрэнь стварае праграмы, тэорыі і ідэі. Усё там ёсць. Усё: і свабода, і роўнасць, і братэрства. Універсальны магазін лекаў на ўсе хваробы чалавецтва. А няма найважнейшага: чалавек — гэта