Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
найвялікшая вартасць, i ў выпадку патрэбы ўсё павінна быць яму падпарадкавана. Чалавека нельга ні да чаго прымушаць. Можна яго вучыць, выхоўваць, але нельга ператвараць у матэрыял для фанабэрыстых кар’ерыстаў, якія імкнуцца ці да славы, ці да пасад, ці да багацця, ці да рэалізацыі сваіх «геніяльных тэорый», якія разбіваюць ілбы пры першым сутыкненні з рэальнасцю. Гэта ёсць выйсце...
Дзённік шпіёна
Мінск, 11 ліпеня 1923 г.
Цяпер жыву ў Жарскай. Пасля заручын з Лізкай я пачаў часта прыходзіць да Брагіных. Мы бачымся кожны дзень, разам ходзім на шпацыры, і я амаль увесь вольны час праводжу з ёй.
Нядаўна я шыфраваў у сваім пакоі доўгі ліст. Лізка пракралася ў кватэру Жарскай і неспадзявана адчыніла дзверы. Я ўздрыгнуў і закрыў ліст аркушам паперы.
— Ага, спалохаўся! А так дык герой!
— Чаму герой?
— Ну, як жа? He баяўся ні Азімава, ні Кобзава. Такія рэчы ім гаварыў! Мама здзіўлялася. А ведаеш? Соф’я сказала, што пачынае цябе баяцца. Кажа, што ты зусім іншы, чым даўней, і што неяк дзіўна сябе паводзіш. Але яна дурненькая.
Я зусім адурэў ад Лізкі. Шалёна кахаю кожны яе жэст, кожны погляд, кожнае слова. Нават ейныя недахопы люблю. Я так добра ведаю яе. Заўсёды ўгадаю, што яна хоча сказаць, што думае, аднак яна не губляе ў маіх вачах сваёй абаяльнасці. Наадварот, яна мне ўсё даражэйшая.
Мы не жывём адкрыта, бо Брагіны неахвотна на гэта глядзелі б. Лізка са смехам расказвала мне. што мамуся павучала яе, каб не аддавалася мне да шлюбу. «Бо хлопец як сабака — узяў сваё і пайшоў!» Некалькі разоў мы прыстасоўваліся так: Л ізка пакідала акно свайго пакоя не зачыненым цалкам, а я асцярожна туды ўлазіў. Толькі размаўляць нельга было, хіба толькі шэптам, і трэба было паводзіць сябе вельмі ціха. Аднаго разу я сказаў Лізцы, што баюся, каб яна не зацяжарыла, бо мы не можам сабе гэтага дазволіць. Але яна адказала, што ёй нічога не пагражае, бо ўмее супраць гэтага засцерагацца. Напэўна, Соф'я яе навучыла.
Мая шпіёнская праца дае ўсё горшыя вынікі. Гэта мяне непакоіць. Шпіён не павінен кахаць па-сапраўднаму, бо тады губляе здольнасць да працы. Каханне павялічвае вартасць ягонага жыцця, якое пастаянна пад пагрозай. He сцвярджаю, што пры гэтай працы трэба пагарджаць жыццём. Інстынкт самазахавання павінен быць заўсёды нацягнуты, як струна. Гэта павялічвае чуйнасць. Але цяжка працаваць, калі безупынку думаецца:« А што будзе з ёю, калі я “ўсыплюся”?» У мяне такое ўражанне, што стаўлю пад небяспеку не толькі сваё жыццё, але і жыццё Лізкі. А яе жыццё ёсць для мяне найдаражэйшы скарб. He магу дачакацца той хвіліны, калі зліквідую гэта ўсё і назаўсёды выеду з Лізкай туды, дзе нас ніхто не ведае, каб распачаць новае жыццё.
Час ад часу бачу Антона. Ен засмучаны. Адчувае, што ўжо нядоўга будзем працаваць разам. Аднак стараецца быць вясёлым, ні пра што не пытаецца. Ен сапраўды добры калега.
Звычайна перад спатканнем з Антонам я іду на Ніжнюю Л яхаўку да Наташы. Яна робіць аб’езд маіх агентаў раз на тыдзень. Выязджае пераважна ў аўторак або сераду, а вяртаецца ў суботу або нядзелю. Працуе дакладна, але, апрача функцыі «сувязнога», я не даю ёй больш ніякіх даручэнняў. He хачу пераўтвараць дзяўчыну ў сапраўднага шпіёна. Адчуваю, што гэта неадпаведная для яе работа. Апрача асабістай крыўды, яна і па-ранейшаму з’яўляецца патрыёткай-расіянкай і можа думаць, што дзейнічае супраць Расіі. Аднаго разу яна папрасіла мяне, каб я пастараўся даведацца пра адрас аднаго яе
сваяка, які жыве хутчэй за ўсё ў Францыі. Антон пры дапамозе расійскай эміграцыі ўдакладніў той адрас. Я сказаў ёй напісаць пісьмо да сваяка, а Тосік выслаў яго з Польшчы і атрымаў адказ. Ліст той ашаламіў дзяўчыну. Яна вельмі ўсцешылася. Але потым стала яшчэ больш панурай. Я зразумеў, што з ёй адбываецца, і сказаў: «Я не хачу мучыць вас такой працай. Вызваляю вас ад яе, і, калі ласка, едзьце ў Францыю».
— Гэта немагчыма.
— Чаму? Грошы на дарогу я дам.
— Савецкі ўрад ніколі не дазволіць мне выехаць!
— Натуральна. Але мы зробім наступным чынам. Я перавяду вас за граніцу. А там вы злучыцеся ў Варшаве з расійскай эміграцыяй, а яны вам пасадзейнічаюць у далейшай дарозе.
Наташа паціснула мне руку.
— Дзякуй сардэчна. Цяпер сапраўды пачынаю вас паважаць. Скажу шчыра. Да гэтага часу лічыла, што раблю дрэнна. Мне было няёмка, што я з’яўляюся інструментам у руках шпіёна. Акрамя многіх доказаў дабрыні з вашага боку, я лічыла вас хітрым, вельмі злосным чалавекам, які добра маскіруецца. Я адчувала сябе вашай рэччу, нявольніцай, а цяпер бачу, што памылялася.
— Калі б я ведаў, што вы так думаеце, то ніколі б не карыстаўся вашымі паслугамі. Ніколі! Я даў вам гэтую працу адзіна для таго, каб вы не адчувалі сябе зняважанай, беручы ад мяне грошы. Дык калі вы хочаце ісці ў Полыпчу?
— Гэта залежыць ад вас. Я згодна на ўсё.
— Добра. Папрацуем яшчэ трохі. Самае большае — два месяцы. А потым я вас перавяду за граніцу, або мой калега зробіць гэта.
— А што будзе з Любай?
— He ведаю.
Наташа задумалася. Праз хвіліну сказала панура:
— Усё гэта дарэмна.
— Чаму?
— He магу браць яе на ненадзейны лёс. Ох, як гэта цяжка!
Я ў гэты момант спытаў:
— Можна гаварыць шчыра?
— Так.
— А ці яе лёс вы лічыце надзейным? Вы ж разам прайшлі столькі пакут! Яна была вашай сяброўкай у найгоршыя хвіліны жыцця. Верыла вам, любіла вас! Цяпер яна вар'ятка. Будзе для вас цяжарам, але, напэўна, нідзе ёй не будзе так дрэнна, як тут. Вазьміце яе з сабой. Можа, там яна знойдзе кагосьці са сваякоў або знаёмых. Можа, людзі ёй дапамогуць. 3 ёй не так ужо і дрэнна. У яе многа свядомых момантаў. А можа, гэта пройдзе.
— Дык вы згаджаецеся правесці нас абедзвюх у Польшчу?
— Натуральна. Я ўжо многа людзей выцягнуў адсюль.
Пасля гэтай размовы Наташа здалася мне іншай. Надзея на лепшую будучыню перамянілаяе. Дагэтуль яе погляд быў халодны, абыякавы, гаварыла яна павярхоўна. Цяпер стала вельмі зычлівай у адносінах да мяне. Нядаўна спытала ў мяне:
— Як вы думаеце, ці Расія яшчэ адродзіцца?
Я адказаў:
— Напэўна.
— А які тады будзе лад?
— Мяркую, што дэмакратычны. На ўзор якой-небудзь сапраўды дэмакратычнай дзяржавы. Расія за дзесяць гадоў, нават адбудоўваючыся з руін, стане моцнай. Тады ўсе грамадзяне змогуць сапраўды працаваць, любіць працу і самі вырашаць свой лёс. Там, дзе пачынаюць уводзіць у жыццё бальшавіцкую тэорыю, гіне ўсё: дабрабыт, і права, і людзі. Там, дзе яны адступаюць, жыццё адраджаецца нанова. Вы ж бачыце, што зрабілі звычайныя купцы і спекулянты, нэпманы за адзін год. Паставілі на ногі гандаль. Ёсць хлеб, мяса, скуры, мануфактура. А возьмецца за гэта бальшавіцкі ўрад, зноў усё знікне. I не чыя-небудзь злая воля гэтаму віной, а ўрад.
Заўсёды, калі іду да Наташы, прыношу для Любы папяросы і цукеркі. Яна цешыцца імі, як дзіця, і хавае. Я баюся, што яна ад сваёй хваробы не акрыяе. Некалькі разоў яна спявала мне. Аказваецца, яна мае цудоўны голас. Але спявала заўсёды ціха. Наташа сказала, што гэта з асцярогі, бо ў турме яе за гэта каралі. Найчасцей яна спявала:
Bee говорят, что я ветрена бываю, Все говорят, что я многнх люблю! Ах, почему же всех я забываю, А одного я забыть не могу?
Я вельмі яе шкадую... I за што знішчылі такога слаўнага салаўя? Навошта давялі да вар’яцтва гэтую добру ю жанч ыну? Хто меў ад гэтага карысць? Ці гэта патрэбна для дабра пралетарыяў або ўсталявання сацыялізму? Няхай жа хтонебудзь знойдзе гэтаму апраўданне! Ёсць такія, якія знойдуць. Ведаю іх. Але гэта тыя, якія ад страху перад чырвоным гадам самі гатовыя плавіцца ў крыві і забіваць без ніякіх прычын, каб толькі на секунду працягнуць сваё подлае жыццё. Нарэшце, тыя дурні, якія ў зялёных акулярах будуць жраць салому, хвалячы: «Смачненькае сянцо!».
А я пішу пра гэта ўсё. Паказваю, што бачу сам. Тлумачу так, як веру і як умею, шкада, што не так, як хачу, бо ўмею замала. Але запэўніваю вас, што пішу, не карыстаючыся нейкімі «бакавымі» поглядамі. Я ад усяго незалежны, нават ад жыцця, бо ўжо многа разоў я быў па-за яго межамі, столькі разоў канаў, што тое, што яшчэ магу пісаць, лічу сляпым пападаннем, а сябе лічу толькі госцем, які заблукаў да вас. Хачу толькі ад усёй душы, каб добрым людзям было лёгка жыць на свеце. Можа, мае словы некаму адкрыюць вочы? Можа, нечаму навучаць, можа, кагосьці зберагуць ад слёз, расчараванняў альбо пакут? Гэта была б вялікая справа і вялікая радасць для мяне.
Пішу гэта не для сяброў, не для буржуяў, не для беднякоў, не для лібералаў, не для нейкіх ліг, не для сацыялістаў, не для камуністаў і не для іх ворагаў, толькі для тых, хто можа стаць ахвярамі ўласных памылак або чыйго-небудзь нахабства. Пішу для добрых людзей, якія могуць трапіць на катаванне праз мярзотнікаў, такіх, як тыя, што пануюць над шостай часткай свету і здзекуюцца са 160 мільёнаў людзей, а прагнуць пасвіць два мільярды.
Пішу гэта для добрых людзей. Бо нават адна хвіліна пакут такой істоты, як Наташа, больш вартая, чым жыццё і праца ўсіх тых «абаронцаў свабоды чалавека», разам узятых.
ГЛАВА 16
Сад пакут
Брагіны пайшлі да зяця. Хацелі праведаць дачку, якая захварэла. Лізка таксама хацела туды пайсці, але яе пакінулі вартаваць кватэру, бо ўчора абакралі суседзяў, а сёння нейкія падазроныя асобы круціліся па падворку.
Надышоў вечар. Ліза сумавала. Ведала, што ў Рамана дзяжурства, і ёй адной было сумна. Яна села ля акна і, пакуль не сцямнела, разглядала прахожых. Потым пачала спяваць. Спачатку ціха, потым усё гучней. Яна прыслухоўвалася да свайго голасу, і ён ёй вельмі падабаўся. Ёй здавалася, што яна ніколі не чула болып прыгожага спеву.
У куце вісела вялікае люстра. Лізка запаліла лямпу, паставіла яе на стол і, стоячы перад люстрам, пакланілася, а потым пачала спяваць:
Мчнтся тройка, снег пушнстый,
Ночь морозная бодрнт, Светнт месяц серебрнстый, Н лес задумчнво стоііт.
Скончыла спяваць і, прыціскаючы руку да сэрца, кланялася і ўсміхалася неіснуючай публіцы. Потым засмяялася і паказала сабе язык. Падышла да люстра. Паслініла бровы і вейкі, закусіла зубамі вусны, каб сталі ярчэйшымі, і доўга круцілася перад люстрам, прымаючы розныя позы.
У нейкі момант ёй здалося, што ў суседнім пакоі нешта заварушылася. Яна замёрла на месцы, але ўсё было ціха. Аднак яна ўзяла лямпу і пайшла праверыць. Агледзела пакой — нікога. Яна выйшла ў сенцы. Праверыла, ці зачынены дзверы, а потым увайшла ў свой пакой. Завесіла фіранкай акно. Лямпу паставіла на стол і, высунуўшы з-пад ложка куфэрак, адчыніла яго ключом. Перагледзела схаваныя там дробязі, потым выняла кніжку ў пераплёце, абцягнутым зялёнай паперай. Куфэрак паставіла на месца.