Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Жнівень 1921 г.
Мне вельмі сумна. Усё хочацца плакаць. I плачу, калі ніхто не бачыць. Толькі Зіна суцяшае мяне, але і ёй я не сказала пра Павіна. Як бы радавалася Сонька, каб даведалася пра ўсё. Яна мяне проста ненавідзіць, бо я ўсё прыгажэю, а яна ўсё брыдчэе. He можа мне гэтага дараваць. Змушае мяне да працы, лічыць кожны кавалак хлеба, які з’ем. За сталом і яна есць мала: падаё прыклад. А потым топча па кутах. Я ўначы прабуджаюся ад голаду і баюся пайсці пашукаць чагосьці ў шафцы. Добра, што хоць ёсць агарод. Іду туды днём і ем моркву, буракі, рэпу. He мела б крыўды на Соньку, калі б у нас была бедната. А жывём, у параўнанні з іншымі людзьмі, добра. Кобзаў столькі зарабляе і дарабляе, што пастаянна маем і муку, і сала, нават цукар. Каб толькі хутчэй выйсці замуж. Усё роўна за каго, абы толькі вызваліцца ад Сонькі і не ведаць гэтай знявагі. Павіна даўно не бачыла. Пагроз сваіх ён не здзейсніў — бацькам маім нічога не напісаў. Напэўна, спужаўся.
Верасень 1921 г.
Цяпер мне лепей. Тата пачаў зарабляць, пагэтаму Сонька не так ужо задзірае нос, што гэта яна ўтрымлівае ўвесь дом. А ці ж гэта яна ўтрымлівала? Гэта яе муж. He разумею, што ён у ёй знайшоў. Гэтак моцна кахае яе! А Сонька ж мае подлы характар і вельмі мярзотная.
Да нас часта прыходзіць стрыечны брат Паўлуша. Ён старэйшы за мяне на дзесяць гадоў. Усё глядзіць на мяне, робіць такія барановыя вочы і ўздыхае. Я раблю выгляд, што не бачу гэтага і не разумею, а потым так смяюся... Калі б я хацела, то ён бы адразу са мной ажаніўся. Але ён мала зарабляе. He змог бы купляць мне прыгожыя сукенкі, дык навошта мне такі муж? Калі нікога няма дома, ён цалуе мне руку і гаворыць кампліменты.
Нядаўна папрасіў, каб я дазволіла пацалаваць сябе. Я сказала: «Што табе прыйшло ў галаву? Гэта ж сорамна!» Які дурненькі. Мы б гэта зрабілі і без пытання. Павін не пытаўся ў мяне.
Учорабылаў Зінкі. Яна ўжозамужам. У іх доматак прыгожа. Яна мае многа сукенак і прыгожую бялізну. Я ёй вельмі зайздрошчу. Яна засмажыла тры катлеты. У Зінкі не было апетыту, а я з’ела ўсё. Зінка думае, што я яшчэ дзяўчына, і расказвае мне розныя рэчы пра свайго мужа і пра Мікалая, бо працягвае з ім сустракацца і яны кахаюцца. Я сказала, што муж можа даведацца пра гэта, але яна сказала, што трэба так рабіць, каб не даведаўся, бо будзе няёмка яму.
Кастрычнік 1921 г.
Паўлуша сказаў, што кахае мяне. Прасіў, каб згадзілася стаць ягонай жонкай. Я сказала яму, што яшчэ маладая і не пайду за яго замуж, бо ён мала зарабляе, то як будзем жыць? Паўлуша адказаў, што зарабляе дадаткова, але і тут я не згадзілася.
Зінка пазнаёміла мяне з братам Колі, Сашам. Ён вельмі спадабаўся мне. Ён высокі, стройны, і ў яго прыгожыя вочы. Але твар брыдкі. Але затое добра грае на гітары і спявае.
Я сказала Зінцы, што ён мне падабаецца. Яна раіла «пасябраваць» з ім. Я адказала, што баюся, каб не займець дзіця. Тады Зінка пачала павучаць мяне, як засцерагчыся ад гэтага. Яна заўсёды так робіць. Кажа, што жанчына брыдчэе ад цяжарнасці. Ведаю, што гэта няпраўда, бо ведаю жанчын, якія мелі па некалькі дзяцей, аднак заставаліся прыгожымі. Гэта толькі Сонька зрабілася такой рапухай. Але гэта кара за дрэнны характар.
Лістапад 1921 г.
Ох, гэтая Зінка! Гэта яна так зрабіла. Запрасіла мяне да сябе, а там быў Саша. Мы пілі чай і спявалі. Потым Зінка падміргнула мне і выйшла з пакоя. Я зразумела, што яна падгаварыла Сашу, каб ён узяў мяне. Я дзіўна адчувала сябе. Мне было горача, і я хацела, каб гэта адбылося як мага хутчэй. А ён так марудзіў. Я мусіла заахвоціць яго. Потым крыху супраціўлялася, але не так, каб яго перапалохаць. Аднак скончылася нядобра. Саша потым усё цалаваў мне рукі і прасіў прабачэння. Я рабіла выгляд, што злуюся на яго. Сказала, што ён скарыстаў мой давер. Потым вярнулася SinKa і кпіла з нас. Пытала, ці добра мы бавіліся. Ці было весела? Чаму не адказваем? Чаму ў Сашы чырвоныя вушы, а вочы лётаюць?
3 Сашам часта сустракаюся. Заўсёды ў Зіны. Цяпер зусім не саромеемся яе і нам добра. А Паўлуша працягвае лічыць мяне бажаством. Але я яму не аддамся. Хіба толькі як адважуся выйсці за яго замуж.
Зінка мне расказала, што першы раз пусцілася, калі мела 13 гадоў, і што потым доўга хварэла. Пра мужа казала, што гэта ідыёт, але што вельмі кахае яго. Яна такая дасведчаная. Вучыла, як прывабліваць мужчын. Але я гэта і сама ўмею.
Снежань 1921 г.
Учора (у суботу) прыйшла Зінка і паклікала мяне да сябе. Паведаміла, што пойдзем разам у лазню, заказала нумар. Казала, што не любіць мыцца ў агульным аддзеле, бо там
брудна. Мы паабедалі i пайшлі. Зінка так дзіўна сябе паводзіла, што я стала баяцца. Сказала, што мужчыны ёй надакучылі і што кахае мяне. Я запэўніла Зінку, што таксама кахаю яе. Яна пачала мяне цалаваць. А потым рабіла такія рэчы, што сорам. Але я баялася ёй супраціўляцца. He разумею, якую бачыць у гэтым прыемнасць. Потым яна сказала, што мужчыны — гэта падлюгі і свінні, а стасункі з імі — агіда. Што можам мець яшчэ большую прыемнасць без іх. Многа расказвала пра венерычныя хваробы і вельмі настрашыла мяне. Дык чаму ж у такім разе зрабіла так, каб я аддалася Сашку?
Студзень 1922 г.
Чытаю вельмі многа кніг пра каханне. Цяпер ужо не кахаюць так, як даўней. Можа, людзі зрабіліся горшымі? Калісьці мужчына для сваёй каханай сапраўды кідаўся ў агонь. А цяпер толькі робіць выгляд, што кахае, а нават у ваду не скокнуў бы. Ах, як бы я хацела, каб у мяне закахаўся нейкі рыцар або двое. I каб ваявалі праз мяне. А потым я б дала пераможцу пацалаваць руку. Ну, а калі б быў багаты і меў прыгожы замак, то выйшла б за яго замуж. А потым мела б многа пажоў і кахала б іх. Апрача таго, яны б многа мучыліся, каб даказаць сваё каханне. Ах, як гэта прыемна! Бо цяперашнія мужчыны — гэта страшэнныя матэрыялісты.
Люты 1922 г.
Зінка сапраўды мяне кахае. На мінулым тыдні быў мой дзень нараджэння. Яна падарыла мне тры пары прыгожай бялізны і матэрыял на сукенку. Яна вельмі раўнівая. He дазваляе мне какетнічаць з мужчынамі. Сашку, калі ён прыйшоў, як я была там, выгнала. Сказала, што ён мярзотны і што, калі мае нявесту, няхай не заляцаецца да іншых дзяўчат. Знаёмства з Колькам сарвала. Я спытала ў яе, як яна жыве з мужам. Сказала, што ў яе запаленчы працэс, таму рэдка мае стасункі. He дазваляе яму.
Тата купіў мне на дзень нараджэння паліто і чаравікі. Мама — шалік. Свіння Сонька — насоўку. Зусім брыдка. Ня-
хай ёю падатрэ азадак. Але я ўзяла, бо інакш нельга. Кобзаў даў мне патаемна трохі грошай (баіцца Сонькі), а афіцыйна падарыў складное люстэрка на стол.
Цяпер я прыгожа апранута. Усё новае і прыгожае. Я вельмі ўдзячна Зінцы, хаця трохі і пабойваюся яе. Яна сказала, што, калі б гэта было магчыма, кінула б мужа і жыла б са мной. Часам я застаюся ў яе на ноч, і мы спім разам. Аднак гэта для мяне прыкра, бо разумею, што так не павінна быць. Ах, каб мужчыны былі такія слаўныя, добрыя і сардэчныя, як Зінка! Чаму яна не мужчына?
Сёння Зінкарасплакалася. Сказала, штоўжо шэсцьтыдняў не мае рэгулаў і баіцца, што зацяжарыла. Брыдка лаяла мужа. Казала, што скіне, што на гэта дасць рады. Я спытала ў яе, чаму яна не засцерагалася ад гэтага. Сказала, што з таго часу, як пачала кахаць мяне і парвала з Колем, кінула засцерагацца, бо рэдка спіць з мужам. Апрача таго, яна меркавала, што ён не аплодніць яе, бо мае болып за 50 гадоў.
Сакавік 1922 г.
Сёння вечарам я была дома адна. Прыйшоў Паўлушка. Ён быў вельмі нясмелы з-за таго, што мы адны. I гэта мужчына? Зінка мае рацыю. Усе ў адносінах да жанчын ідыёты. Альбо падлюгі, альбо ду рні. Я была неяк дзіўна размораная, лянівая і раптам мне так захацелася, каб ён узяў мяне сілай.
Паўлушка хацеў ісці, але я загадала яму сядзець, бо баялася адна быць у кватэры. Я старалася ўзбудзіць яго. Але нічога. Лягла на канапу і загадала яму сесці каля мяне і расказваць штосьці вясёлае. Ён там плёў нешта недарэчнае. Я спыталася, ці ён чуе, як у мяне б’ецца сэрца. Ён адказаў, што не. Тады я паклала ягоную далонь сабе на грудзі і загадала адчуць гэта. Ён бянтэжыўся ўсё больш і сказаў, што нічога не адчувае. Тады я сказала яму прыкласці вуха. Толькі тады ён пацалаваў мяне. I тады я яго пацалавала. Раптам ён нібы раз’юшыўся. Парваў мне трусы, хаця я зусім не супраціўлялася, бо не хацела яго засароміць, як некалі Сашку. I ў рэшце рэшт нічога не зрабіў. Толькі паваляў мяне. Свінтух.
Зінка пайшла сёння ca мной y лазню i зняла нумар. Зрабіла такую ванну, што ледзьве можна было вытрымаць. Потым, калі прывыкала, усё далівала гарачэйшай вады і доўга там сядзела. А вада была такая, што я не магла ўсу ну ць руку. Бедная. Дома скача па стале і п’е нейкі адвар. Казала мне, што калі запарыць тытунь і выпіць, то, напэўна, заб’е плод. Але гэта вельмі мярзотна!
Красавік 1922 г.
Зінка ляжыць дома. Яна зусім хворая. Два тыдні была ў шпіталі. Нешта там сабе сапсавала, і трэба было рабіць аперацыю. Якая дурная! Магла б нарадзіць!
Учора я была ў яе. Яна такая змізарнелая, збялелая, пад вачыма чорныя плямы. Як мне шкада яе. Заўтра пайду на луг і назбіраю для яе кветак. Ужо ёсць, бо цяпер канец красавіка. Учора раніцай пайшла па кветкі. Апранула старую спаднічку і блузку, а на ногі абула толькі сандалікі. Сонца гэтак прыпякала. Да поўдня назбірала вялікі букет. Мне хацелася есці, але я пайшла на ўскраек лесу, лягла на траву і заснула. Нехта абудзіў мяне. Я ўбачыла маленькага, каранастага, добра апранутага мужчыну. Ён спытаў: «Ці вы прадаяце кветкі?» Я адказала, што не.
Ён сеў каля мяне і выпытваў, адкуль я. Я адказала, што з вёскі і што мяне завуць Кацяй. Ён сказаў, што купіць у мяне кветкі і што дасць мне пяць рублёў. Выняў з кішэні і паказаў мне залатую манету. Але прасіў, каб я яго за гэта пацалавала. Я азірнулася. Паблізу нікога небыло, таму язгадзілася. Тады ён, зусім не ўспамінаючы пра пацалунак, задзёр мне спадніцу. Потым я хацела адысці і ўспомніла пра пяць рублёў. Але ён сказаў, каб я пачакала, бо пяць рублёў за адзін раз — гэта замнога. Я мусіла доўга чакаць. Потым ён загадаў мне ісці ў лес, і там паўтарылася тое самае. 1 Іотым ён хацеў ужо пайсці. Я сказала:« А пяць рублёў?» Ён засмяяўся і сказаў: «У наступны раз не будзь такой дурненькай». Тады я расплакалася. Ён пайшоў, а потым спыніўся і крыкнуў: «Гэй, малая, лаві!» Кінуў мне манету. Аднак стрымаў слова і кветак не ўзяў.