Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Тыднем пазней данас прыйшоў Раман. Бацькі такхоладна прынялі яго, а я знарок паставілася да яго вельмі доб-
ра. Гэта на злосць Соньцы. ІІрасіла яго, каб ён абавязкова прыйшоў 11 лютага на мой дзень нараджэння.
Люты 1923 г.
Учора я пайшла на вечарынку да Зінкінай стрыечнай сястры Лены. Там было некалькі дзяўчат і некалькі хлопцаў, тэлеграфных тэхнікаў, бо брат Лены таксама тэхнік.
Нас запрасілі на вячэру, але я ела мала, бо было няёмка наядацца, калі побач хлопцы. Потым Лена запрасіла мяне і Зінку ў свой пакой. Там мы з’елі фу нт каўбасы і выпілі пляшку самагонкі з вішнёвым сокам. Я піла найболып, бо Зінка мяне ўсё частавала. Потым я зусім здурнела. Смяялася, спявала, нарэшце, пачалі гаварыць глупствы.
Зінка завяла мяне ў спальню і паклала ў ложак. Пазней прыйшоў нейкі хлопец і штосьці шукаў на століку. Тады я зусім звар’явалася. Паклікала яго і загадала, каб ён мяне цалаваў. Потым у самы неадпаведны момант хтосьці адчыніў дзверы. Паглядзеў і хуценька пайшоў. Калі мой хлопец пайшоў, прыбегла Зінка і пачала лаяць мяне, кажучы, што гэта сорам і што я яе кампраметую. Ох, што я нарабіла! Навошта янамяне напаіла? Потым мнестала лепей і я прыйшлаўзалу. Усе хлопцы хацелі са мной танцаваць, але Зінка сказала, што ўжо пойдзем. Тады ўсе хацелі мяне правесці, але Зінка сама правяла мяне.
Вялікі сорам. I не таму, што аддалася сама не ведаючы каму, а таму, што ўсе пра гэта ведаюць. Цяпер буду вельмі асцярожнай. Прысягаю, што, калі ніхтодома не даведаецца аб гэтым, гэта будзе маё апошняе глупства.
Пазаўчора быў мой дзень нараджэння. Я ўжо дарослая паненка, і пагэтаму тата зрабіў у мой гонар вечар. Запрасілі міюга знаёмых. Быў Азімаў, Паўлуша, многа хлопцаў і сябровак. Мы гулялі вельмі весела. На мне былапрыгожаясіняя сукенка з крэмавым каўнерыкам і манжэтамі. Усе сяброўкі зайздросцілі мне. Я была такая шчаслівая.
Быў і Раман, але ён усіх нас здзівіў. Прэзентаваў мне на памяць дарагія падарункі, і не магу зразумець, адкуль
ён гэта здабыў. Сонька пазелянела ад зайздрасці і сказала, што Раман зусім не тэхнік, а, мусіць, фальшываманетчык. Тата вылаяў яе за гэта. Тата і мама да гэтага часу дрэнна адгукаліся пра Рамана, кажучы, што гэта галадранец, а цяпер замаўчалі. Пра прэзенты Рамана нікому не гаворым, нават мужу Сонькі.
Калі мы гулялі ў спавядальніка, Раман пацалаваў мяне, але я мусіла яго заахвоціць. Цяпер, калі б магла выбіраць, за каго ісці замуж, ці за Рамана, ці за Азімава, то я выбрала б Рамана. Хіба знайшоўся б хто лепшы. Гэта нічога цікавага — быць жонкай тэхніка. Страшэнна не люблю тэхнікаў. Зінка казала мне, што Шура Кусцін, які быў на вечарынцы ў Лены, расказвае ўсім, што я аддалася за бутэльку гарэлкі. Які падлюга! Яшчэ дома даведаюцца. Гэтаёнувайшоўтадыўпакой. Некалі ён мне вельмі падабаўся, бо прыгожы, а цяпер я ненавіджу яго.
Раман нейкі дзіўны. Давёў да скандалу з цёткай, якая аблаяла невядома каго. Кобзаў думаў, што яго, і быў вельмі непрыемна ўражаны. А я ўсё бачыла і толькі душылася са смеху. Потым Раман вылаяў Азімава. ІІрычапіўся даяго, што ён дрэнна адгукаўся пра Троцкага і Леніна. Але я ведаю, што гутарка не пра іх, а пра мяне. Пачынаю яго любіць. Ён здаецца мне сапраўды цікавым.
Сакавік 1923 г.
Раман даўно не прыходзіць. He разумею, чаму. Дома часта ўспамінаюць яго. Яны абураныя, што ўчыніў такі скандал Азімаву. Асабліва Сонька. Якая подлая змяя! А некалі ім захаплялася. Мама злуе, што ён абразіў Азімава, і параіла папрасіць у яго прабачэння. Я сказала: «Ніколі! 3 якой ласкі? Калі ён камуніст, то няхай не гаворыць глупстваў. Няхай не выказваецца дрэнна пра Троцкага, хаця гэта і яўрэй». Мама крыкнула: «Бачыце яе, новаспечаная камуністка!» Але тата сказаў, што Раману можна прабачыць, бо ён быў п’яны і не ведаў, што гаварыў.
Мне так няёмка, што не маю грошай на дробныя выдаткі. Некалькі разоў сяброўкі запрашалі мяне на гулянку альбо
ў кіно, а я адмаўлялася, бо не маю нават на білет. Кожную дробязь трэба жабраваць у таты. А тату самому так цяжка. У Сонькі ні за што не папрасіла б.
Аднаго разу ўспомніла таго нэпмана, з якім пазнаёмілася ў кінатэатры. Вырашыла пайсці да яго.
Ён мае ўтульную кватэру з элегантнай прыслугай. Яна спытала ў мяне, да каго. Я адказала, што да таварыша Камлёва. Яна пайшла, а я чакала ў прыхожай. Потым выйшаў Камлёў. Убачыў мяне і зусім не здзівіўся. Гучна сказаў: «Нарэшце Таццяна Міхайлаўна мяне наведала!» Які кемлівы! Запрасіў мяне ў пакой і вельмі ветліва прымаў. Даў пірожных і нейкага добрага віна. Сказаў мне, што ён спец — інжынер, іірыехаў з Амерыкі і з’яўляецца амерыканскім грамадзянінам, хаця нарадзіўся і вучыўся ў Расіі. Што цяпер працуе на савецкі ўрад і многа зарабляе, што мае жонку ў Чыкага. Распытваў у мяне пра сямейныя адносіны. Я расказала яму крыху праўды, а крыху схлусіла.
Вельмі хацела, каб ён пасадзіў мяне на калені і крыху папесціў. Тады лягчэй было б папрасіць у яго грошай. Але ён валодаў сабой, быў вельмі ветлівы і прыемны. He распытваў ні пра маё імя, ні пра прозвішча. Называў мяне ўсё Таццянай Міхайлаўнай.
Потым спытаў, ці не час ужо ісці дадому. Сам праводзіў мяне. Мы развіталіся далёка ад дому. Ён пацалаваў мне абедзве рукі, хвіліну вагаўся, а потым пацалаваў у вусны. Прасіў, каб я прыйшла да яго ў суботу вечарам, і нешта паклаў мне ў кішэню паліто. Дома ў сваім пакоіку я выняла закручаную ў паперку ад шакаладкі дзесяцідоларавую купюру. Дзе я гэта абмяняю?
У суботу мне было вельмі цяжка вырвацца з дому. Мама не дазволіла мне ні апрануць новую сукенку і паліто, ні абуць новыя туфелькі. Мусіла ісці ў старых. Толькі цалкам памылася, апранула чыстую прыгожую бялізну і напарфумавала грудзі і пахі. Шаўковыя панчохі (прэзент Рамана) паклала ў кішэню. Вымушана была апрануць іх у туалеце.
Камлёў чакаў мяне. Прыслугі не было. У пакоях так прыемна пахла. Ён спытаў у мяне, ці піла я калі-небудзь шампанскае. Я адказала, што не. Я саромелася, што ў мяне старая
сукенка, але ён зусім не звяртаў на гэта ўвагі. Усё цалаваў мне рукі.
Шампанскае, аказваецца, вельмі смачнае, а потым было так весела. Камлёў пасадзіў мяне на калені і спытаў, ці я дзяўчына. Я ведала, што яго не ашукаю, і адказала, што не. Сказала, што жаніх згвалціў мяне. Але толькі адзін раз. А ён смяяўся. Пытаўся, ці баюся яго. Тады зняў з мяне сукенку і занёс у спальню. Быў вельмі далікатны і асцярожны. Сказаў, што будзем рабіць усё так, каб я не зацяжарыла. Ён захапляўся маім целам. Казаў, што зусім не трэба саромецца, бо ўсё гэта натуральна. Толькі трэба быць стрыманай і асцярожнай, каб не нарвацца на плёткі, бо людзі вельмі дрэнныя.
Ох, як добра ведаю гэта і без яго. Шкада, што ён такі стары. Пастаралася б, каб ён развёўся з жонкай і ажаніўся са мной.
Красавік 1923 г.
Усе мяне абагаўляюць. Зінка, шалёнка, песціць мяне! Кажа, што калі буду аддавацца мужчынам, то адгрызе мне нос. Сказала, што можна цалкам абыходзіцца без іх. Яна даўно ўжо не спіць з мужам. Кажа, што ёй шалёна баліць падчас стасунку і яна вымушана адпачыць.
Паўлушка смяртэльна закахаўся ў мяне. Калі я з ім размаўляю, то цалкам дурнее. Гэта пачынае мне надакучваць. Зноў пытаўся, што павінен зрабіць, каб даказаць, што кахае мяне. Я сказала, каб кастрыраваўся. Ён збянтэжыўся. А потым спытаўся, ці сапраўды я хачу гэтага. Я падумала, што толькі вар’ят можа гэта зрабіць, і сказала, што гэта жарт.
Усюды мужчыны прыглядаюцца да мяне. Я разумею, што ім трэба. А фігу! Аднак гэта вельмі прыемна. Потым я расказваю пра гэта Зінцы, а яна моршчыцца і так глядзіць на мяне, нібы даследуе. Ох, якая дурненькая! Яна цалкам разбэшчаная. Часта займаецца ананізмам. Я таксама ананіруюся, але вельмі рэдка. Яна сказала мне, што мела стасункі з сабакам, але гэта мярзотна. Я пачынаю гідзіцца яе. Навошта яна гаварыла мне пра сабаку? Я такога ніколі б не расказала. Зінка казала, што мужчына не дае ёй прыемнасці, бо калі цвярозы, то ўсё
ў яго занадта хутка, а калі п'яны, то замучае. I ўвогуле гэта дрэнна адрэгулявана. Найлепш адной або з дзяўчынай.
Кожную суботу іду да Камлёва. Ён папрасіў, каб я сядзела за сталом голая. Ахвотна раблю гэта. Кожны раз ён дае мне па дзесяць даляраў. Цяпер я багачка: маю ўжо шэсцьдзесят даляраў. Калі б мець сем такіх каханкаў, то я б мела па 70 даляраў у тыдзень, 250 — у месяц, а за год тры тысячы. Як бы я апраналася! Купіла б сабе футра, аўтамабіль, паехала б за мяжу. А можа, прынялі б мяне ў кіно! Калі б я была артысткай, то ў мяне, напэўна, закахаўся б якісьці прыгожы мільянер альбо англійскі лорд.
Азімаў зноў прыходзіў да нас. Мама вельмі задаволена. Кажа мне, каб не ігнаравала яго, бо гэта найлепшая партыя. Я трохі какетнічаю з ім, але не больш, чым з усімі, бо ён зусім мне не падабаецца. Ён жудасна нудны і просты. Усё: а мы, а камуна, а саюз, а пралетарыят. А гэтак яму той пралетарыят, як і Кобзаву. Раман меў рацыю, калі сказаў яму пра матэрыялістаў.
Май 1923 г.
Шалёна л юблю вясну. Mary лёгенька апранацца, так, каб прасвечваліся ногі, насіць блузкі без рукавоў і не апранаць панчох. Ногі маю такія стройныя, што прыемна іх паказваць.
Сказала Камлёву, што вельмі хачу стаць артысткай кіно. Але ён прызнаў, што я не падыду. Перш за ўсё таму, што занадта тоўстая. Апрача таго, трэба мець фотагенічны твар. Я вельмі засмуцілася. Спрабавала галадаць. Потым кінула. Але я ж і так заўсёды была галодная. Мне лепш з таго часу, як сышлася з Зінкай, а потым з Камлёвым.
Учора надышоў да мяне ў скверы Шура Кусцін і пачаў ціскацца. Я адразу сказала, што ён свіння і гад! Ён адказаў: «Аты — курва!» Ох.чаму я немужчына! Ябяго збіла! Проста забіла б нягодніка! Які гэта мярзотнік! Як яму аддаешся, тады абагаўляе цябе і ходзіцьяк паўлін. Аяк другому — курва! Ненавіджу такіх смаркачоў і праганяю іх, калі заляцаюц-
ца да мяне.
Цяпер мне намнога лепш. Сонька з мужам сышлі з кватэры. Сказалі, што ім тут вельмі цесна, але ўсё гэта праз скупасць. He хочуць утрымліваць усю сям’ю. Як гэта брыдка! Кобзаў столькі зарабляе, дакладней, крадзе. Купляе для сваёй Сонькі розныя рэчы: біжутэрыю, антыкварыят, сам збірае залатыя манеты, а пагавары з ім — што за ідэйны! Азімаў, здаецца мне, яшчэ горшы, але адчуваю, што за яго выйду замуж. Ён можа зрабіць вялікую кар’еру, бо мае стасункі з НК. Прыемна быць жонкай начальніка: службовы аўтамабіль, кватэра, ну, і агульная пашана.