Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Потым успомніў, што ў склепе ёсць спірытус. Пайшоў туды. Адчыніў дзверы і сышоўу дол. Мяне ахінулацудоўная цішыня. Так будзе пасля смерці. Цішыня і больш нічога. Папросту патонем у цішыні. Я паклаў дзённік на труну. Нябожчык не ўяўляе, што на ім ляжыць. Потым я піў спірт, абпаліў сабе горла. Мне не стала ані весялей, ані лепш, адзіная палёгка, што пад раніцу заснуў. Прачнуўся апоўдні. Выйшаў са склепа і зноў падаўся ў лес.
* Эманацыя (лац) — распаўсюджванне.
Дадому вярнуўся 22-га вечарам, у нядзелю. У вокнах кватэры Брагіных гарэла святло. Я хуценька мінуўяго і ўвайшоў у кватэру Жарскай. Там было цёмна. Я пачуў голас Юлькі:
— Гэта вы?
-Я.
— Я непакоілася пра вас. Вы нічога не сказалі.
— Ездзіў у Бабруйск.
Я правёў Юльку ў свой пакой, пасадзіў на ложак і размаўляў з ёю. Першая істота, з якой я размаўляю, не гаворачы ні з кім тры дні. Яна была здзіўлена маімі паводзінамі.
— Скажы, Юлька, ці пішаш ты дзённік?
Яна не зразумела мяне. Я растлумачыў ёй гэта.
— He, не пішу. Бо навошта?
— Канешне. He трэба... А ці падманваеш ты?
— Трохі падманваю.
— А мне хлусіла?
— Таксама трохі хлусіла, але зусім мала.
— А ці кахала мяне?
He.
— Тады чаму прыходзіла да мяне спаць?
— Бо так робяць усе, а я хацела, каб вы не захапляліся Лізкай.
— Ці ты ведаеш, што Лізка — мая нявеста?
— Ведаю.
— I што хутка возьмем шлюб?
— Ведаю.
— А ці ведаеш, што я яе не кахаю?
— Гэта няпраўда.
— Аднак ты разумная. Скажы, Юлька, што табе трэба, каб ты была шчаслівай?
— He ведаю... Нічога...
— Як гэта?.. Можа, хочаш, каб хтосьці памёр?
— Навошта мне гэта?
— Дык ты нічога не хочаш?
— Хачу. Многа чаго хачу...
— Тады скажы.
— Я павінна падумаць.
— Hy, to гавары.
Праз хвіліну Юлька сказала:
— Хачу паехаць на Каўказ.
— Навошта на Каўказ?
— He ведаю.
— Ты была там?
He.
— I што далей?
— Ну, на Каўказ, і жыць у вялікім светлым пакоі. Хадзіць па гарах. Мець некалькі прыгожых сукенак і каб абавязкова было многа вінаграду.
— Добра. А ці аддавалася ты мужчынам за грошы?
— Што вы гаворыце?
— Скажы праўду. Буду табе за гэта ўдзячны.
— Можа, адзін раз.
— Толькі раз?
— Трохі болып, але добра не памятаю. I навошта вам гэта ведаць?
— Бо мне сумна.
— Чаму?
— У мяне памерла каханка, якую я вельмі любіў.
— А Лізка?
— Лізка — гэта нарачоная. Нарачоную не кахаюць. Навошта? Нарачонага таксама не кахаюць. Кахаюць толькі сябровак і сяброў. Ведаеш што, Юлька, дам табе грошай на сукенкі і вінаград, а ты ў наступную нядзелю прыйдзі да мяне спаць на ўсю ноч.
— Я і так прыйду.
— Так не хачу... Прыйдзеш?
— Добра.
— А колькі даць табе за гэта?
— He ведаю.
— А як думаеш, колькі гэта варта?
Раптам Юлька пачала смяяцца. Потым сказала:
— Калі б я не ведала вас, то падумала б: вар’ят. А можа, вы п’яны?
— Трохі п’яны, трохі вар’ят. Але скажы: колькі гэта варта?
— Ох, колькі варта? Гэта нічога не варта. Зрэшты, я не ведаю.
— Пачакай, Юлька, я табе растлумачу. У жыцці зроблена так, што заўсёды хтосьці павінен плаціць. I так ёсць, што плоціць або той, хто кахае, або хто купляе каханне. Часам плоціць мужчына, часам жанчына. I не толькі грашыма плоціць. Плоцяць здароўем, гонарам, пакутамі. Па-рознаму. Адны маюць на продаж цела, другія — розум, трэція — спрыт.
— А вы што маеце на продаж?
— Я?.. Жыццё.
— Вы сапраўды п’яны.
— Слушна. Я ўсё жыццё п’яны. А цяпер зусім упіўся. Можа, і ты хочаш напіцца?
— Мне потым баліць галава.
— Чаму ты такая маленькая і худзенькая?
— Ужо ж якая ёсць!
— Ты павінна лепш есці. Лепш і больш.
— А што трэба есці?
— Дурное пытанне. Дам табе грошай за будучую ноч. Добра? Мы даўно ўжо не спалі разам. Купіш сабе сукенку і вінаград.
Я загадаў Юльцы запаліць лямпу. Даў ёй грошай і папрасіў, каб яна выйшла з пакоя. Потым я доўга ляжаў на ложку і ку рыў папяросу. Праз нейкі час Юлька пастукалася ў дзверы. Я спытаўся, чаго яна хоча.
— Некалькі разоў прыходзіла Лізка. Пыталася пра вас.
— Што ты ёй адказала?
— Што вас няма дома.
— Добра. Дабранач.
Я ведаў, што гэта будзе мая апошняя ноч пад адным дахам з Лізкай. Я вярнуўся сюды толькі дзеля таго, каб напісаць да яе ліст і аддаць дзённік. Намерваўся пераслаць яго поштай,
але, падумаўшы, адмовіўся ад гэтага. Гэта ж частка яе душы. Нельга аддаваць гэта ў чужыя рукі.
Позна ноччу я пачаў пісаць гэты ліст. Пасля напісання прачытаў яго. Ён не выказваў і сотай часткі таго, што я хацеў сказаць, але не мог сабрацца з думкамі на напісанне другога.
23 ліпеня 1923 г.
Каханая Ліза!
Насуперак усяму так пачынаю гэты ліст. He хачу Цябе ашукваць. Так, каханая Ліза, не магу перанесці, каб праз мяне Ты плакала і была ў роспачы. Выконваю Тваё найвялікшае жаданне і паміраю. Такім чынам здзейсніцца Твой сон і скончацца пакуты. Маеш свабодны шлях да шчасця. Толькі старайся не заблукаць у гэтым садзе пакут, які завецца жыццём. Трэба памятаць, што да шчасця неабавязкова ідуць па наезджанай дарозе.
Дзённік Твой я прачытаў. Нічога не адштурхнула мяне ад Цябе. Абсалютна нічога. Я ўмею з разуменнем ставіцца да кожнага чалавека, калі ягоныя дзеянні не вынікаюць з разважлівай подласці. Разумею Цябе і нават працягваю кахаць. Менавіта пагэтаму вызваляю Цябе ад дадзенага мне слова. Я б мог лёгка перакупіць Цябе. Заплаціць табе больш за Камлёва і Азімава, але не зраблю гэтага, бо сапраўды кахаю Цябе. Мнелёгка купляць жанчын і самому прадавацца, але я не магу стаць у чаргу за тым, каго кахаю болый за ўсё. Даваў Табе найвышэйшую цану,якаятолькібывае, — сваё сэрца.А Ты адкінула гэта.
Цяпер прызнаюся Табеў аднойрэчы. Язусім не тэлеграфны тэхнік і не быў ім. Я такуладкаваўся, кабздабыць Цябе. Мог бы даць Табе ўсё, што Ты хацела. А сам хацеў бачыць Цябе задаволеную. А пазней намерваўся стварыць умовы для поўнага шчасця. Гэта залежала адзіна ад Тваіхжаданняў. Кім я з’яўляюся, Ты не даведаешся, іраю не даведвацца, боможаш падставіць сябе і сям’ю пад вялікія непрыемнасці. Ты можаш думаць, напрыклад, штоя член нейкай канспіратыўнай арганізацыі і што здабуду неўза-
баве высокую пасаду. Гэта Табе імпануе. Зрэшты, думай, што хочаш.
Вельмі дзякую Табе за хвіліны шчасця, якія Ты дала мне. I за боль таксама. Дзякуй за ўсё. Дзённік і мой ліст раю Табе абавязкова знішчыць.
Раман
Р.З.Дам Табе яшчэ адну параду, хоць і ведаю, што не паслухаеш: выйдзі замуж за Паўлушу.
Такі ліст напісаў да Лізкі. Пастараюся як найхутчэй аддаць яго ёй разам з дзённікам. А цяпер мушу заснуць, бо заўтра ў мяне дзяжурства.
ГЛАВА 17
Апошняе дзяжурства
— Чаму вы такі вясёлы? — спыталася ў Рамана Карнеўская.
— Нядаўна я прачытаў адну кнігу, і яна мне ўсё ўспамінаецца.
— Такая вясёлая?
— Вельмі вясёлая.
— Дайце мне пачытаць.
— Баюся, штодасмеяцеся дасмерці. Зрэшты,яначужая. Павінен сёння яе вярнуць.
— А як называецца?
— «Сад пакут».
— Пастараюся абавязкова прачытаць яе.
Карнеўская чысціла акумулятары.
— Кідайце гэта. Ужо дванаццатая гадзіна.
— Я павінна скончыць.
— He варта было распачынаць.
— Чаму? Нехта ж павінен гэта зрабіць.
— Навошта? Няхай самі працуюць, гады, пакуль не здохнуць. Цяпер век электрычнасці, трактароў, матораў. Чалавек нават міргаць не павінен! А такая прыгожая дзяўчына такімі цудоўнымі ручкамі поркаецца ў агідных кіслотах. Бальшавікі павінны выдаць такі дэкрэт: «Жанчыны — гэта ўпрыгожанне жыцця! Яны павінны толькі малявацца і блішчэць». Для працы хопіць мужчын. Толькі трэба добра працаваць. Нядоўга, але сумленна і інтэлігентна. Так трэба зрабіць. А ў нас камісары далі жанчыне роўныя правы з мужчынам, алё адзіна ў працы. Загналі на фабрыкі, у шахты, на цяжкія працы. Кідайце вы гэта, да д’ябла, бо мне сапраўды няёмка.
— Сёння вы дзіўны, — сказала Карнеўская, аднак пакінула працу і пайшла мыць рукі.
Калі Карнеўская збіралася адыходзіць, Раман звярнуўся да яе:
— Зіна, мы павінны развітацца па-сяброўску.
— Што вы гаворыце?
— Прадчуваю, што мы больш не ўбачымся.
— А што будзе?
— He ведаю. Але мне так здаецца.
Карнеўская здзіўлена глядзела на Рамана, а той паціснуў ёй руку, а потым пацалаваў у вусны. Сумеўшыся, дзяўчына выйшла з дзяжуркі. Але праз хвіліну вярнулася.
— А можа, вы захварэлі? Mary за вас падзяжурыць.
— He, не. Я здаровы, як ніколі. Але часам чалавеку штосьці прыйдзеўгалаву. Я,шчыракажучы,такізвар’яваны тэхнік. Мне ўсё хочацца рабіць наадварот. I таму жыццё ў мяне так перакульваецца. Калі быў хлопчыкам, мяне вучылі іграць на скрыпцы. Бацька ўцяміў сабе, што з мяне будзе вялікі музыка. Прымушалі мяне практыкавацца. Тады я зненавідзеў скрыпку. Бацька зачыняў мяне ў пакоі і прымушаў іграць. А я наперакор яму пастанавіў, што ні за што не навучуся. Ведаеце, што я рабіў? Браў скрыпку ў правую руку, а смычок у левую і так граў. Мала таго,
я клаўся на падлогу, ногі ставіў на сцяну і ў гэтай позе граў. Уласна кажучы, гэта не мае ніякага дачынення да нашай размовы, і не ведаю, навошта я гэта ўсё расказваю. Але справа не ў гэтым.
Калі Карнеўская выйшла, Раман лёг на канапу і пачаў насвістваць «Інтэрнацыянал». Забыўся пра ўсё, уваліўся ў нейкае здранцвенне.
Вечарам раздаўся тэлефонны званок. Ён падняў трубку. Пачуўся голас механіка Банеліна.
— Акумулятарная? Морзэ стаяць!
— Добра, — адказаў Раман і зноў лёг на канапу.
Праз некалькі хвілін тэлефон зноў зазваніў.
— Што такое? — спытаўся Раман.
— Морзэ стаяць! — крыкнуў Банелін.
— Добра, — адказаў Раман і зноў лёг.
Трэці званок:
— Гаварыў два разы, Морзэ стаяць! — верашчаў Банелін.
— Трэці раз чую, што яны стаяць! — адрэзаў Раман і павесіў трубку.
Праз пяць хвілін у дзяжурку прыбег Банелін і ўбачыў Рамана, які ляжаў на канапе.
— Чаму не падаяце ток на Морзэ?
— А чаму не кажаце, што току няма?
— Казаў тры разы!
— Казалі, што Морзэ стаяць. Я ведаю сам, што стаяць, а не вісяць або танцуюць. Трэба гаварыць па-расійску, а не па-кітайску.
— Як вы размаўляеце са мной? Ведаеце, хто я?
— Канешне. Звычайны ідыёт!
— Як? Што? Я вас правучу! Я пайду да камісара! Заўтра! Зараз! Ужо!
— Добра, добра. Заўтра пойдзеш да камісара, а цяпер вылятай адсюль! Я адказваю за акумулятарную і не дазваляю сюды ўваходзіць! Гайда адсюль!
Банел ін выскачыў з акумул ятарнай і гру кнуў дзвярыма.
3 прыхожай яшчэ крыкнуў:
— Яцябеправучу! Я табе, смык, пакажу! Гэтатваё апошняе дзяжурства.