• Часопісы
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Я ўвайшоў у садзік ля дома, дзе жыла Наташа. Ад ракі поўз туман. Лісты дрэў былі мокрыя і цёмныя.
    Я зірнуў у акно спальні Наташы і Любы. Фіранка была завешана. На калочку вісеў ручнік. Знак, што ўсё ў парадку.
    Я пасту каў у шыбу. Некалькі разоў па два ўдары. Неўзабаве Наташа адсунула фіранку і адчыніла акно. Я ўлез у пакой. Было яшчэ рана. Сказаў дзяўчыне, што вельмі стаміўся і хачу спаць. Наташа ўступіла мне свой ложак, а сама легла з Любай. Яна ні пра што не распытвала. Сказала толькі, каб адпачыў, бо дрэнна выглядаю. Я спытаўся ў яе, ці тут усё ў парадку і ці можна адчуваць сябе ў бяспецы. Дзяўчына ўсміхнулася:
    Найболып упэўнена адчувайце сябе ў нас. У доме ад вуліцы жыве сакратар камісарыяту міліцыі і начальнік з ГПУ. Яны ведаюць пра тое, што Люба ненармальная, а я ўтрымліваюся з урокаў, і што нас ніхто не наведвае. Таму мы маем поўны спакой.
    Я спаў вельмі доўга. Амаль да змяркання. Потым павячэраўі паведаміў Наташы, штояе працаскончана, але пакуль што я не павяду іх у Польшчу, бо маю многа спраў. Зрэшты, на пэўны час мне патрэбна іх кватэра. Наташа адказала, што яна зусім не спяшаецца. Сказала, што ахвотна будзе працаваць далей. Але я сказаў, што цяпер маю многа часу і ўсё буду рабіць сам.
    Я наведаў усіх агентаў. Быў у дарозе чатыры дні. Вельмі стаміўся, а яшчэ больш раззлаваўся. Толькі Марозавым задаволены. Той хоць не выхваляецца. Дае, што можа, але ўсё сапраўднае і адпаведна пракаменціраванае. Я сказаў яму, што ведаю пра намеры рэарганізаваць савецкую армію. Ён вельмі зацікавіўся гэтым. Сказаў мне, што мае стасункі з Масквой і, калі я дам яму грошай на дарогу, ён паспрабуе даведацца пра штосьці канкрэтнае, а можа, нават знойдзе магчымасць занатаваць праект. Я абяцаў яму, што ў насту пны раз дам болыпую суму грошай.
    У Бабруйску я атрымаў план восеньскіх манеўраў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У манеўрах возьмуць удзел IV і VIII дывізіі. IV — «зялёныя», VIII — «чырвоныя». Прычым афіцэры VIII дывізіі будуць камандаваць IV дывізіяй і наадварот. Паколькі я не ведаў, які буду мець час, а думаў, што мяне пашлюць на тэрыторыю манеўраў, то даў аднаму з агентаў амаль палову грошай, якія былі ў мяне, і падрабязна растлумачыў яму, што трэба ўбачыць. Грошай не шкадаваў, бо разлічваў на тое, што пасля вяртання ў Польшчу прадам адабраны ў перамытнікаў тавар.
    У Мінскя вярнуўся сёння (13 жніўня) і пайшоў да Наташы. Мянеахоплівае гарачаежаданнепрацаваць. Калі кудынебудзь прыязджаю. мне робіцца сумна і з’яўляецца ахвота як найхутчэй ехаць далей. Я разумею прычыну гэтага. Гэта
    жаданне забіць сум па Лізцы. Але няма на гэта рады. Часам адчуваю сябе атручаным думкамі пра яе. Два разы ў такія хвіліны ўжываў какаін. Мне рабілася лягчэй, але і гэта не выйсце. Калі так пойдзе далей, то або звар’яцею, або нараблю нейкіх страшэнных глупстваў. Пару разоў мне прыходзіла ў галаву, што добра было б скончыць жыццё самагубствам. Потым гэтая думка стала такой дакучлівай і так часта вярталася, што я пачаў баяцца адзіноты. Сёння, калі Наташа пайшла ў горад, я, праспаўшы некалькі гадзін, прачнуўся. Падумаў: што цяпер робіць Ліза? Можа, ёй дрэнна? I раптам адчуў на вачах слёзы. Як гэта неразумна і цяжка. Я выняў з-пад падушкі рэвальвер і доўга глядзеў у ствол. Найпрасцейшае выйсце. Адна хвіліна — і ўсё скончана. He трэба думаць, мучацца, атручваць сябе горыччу ўспамінаў. Супакоюся назаўсёды.
    Зноў дастаў пакецік какаіну (трэці запар) і нырнуў у хвалю наркозу. Мне захацелася кампаніі. Я паклікаў Любу. Яна прыйшла, бледная, змізарнелая. Вусны яе былі пурпуровыя, а вочы востра блішчэлі, нібы ад голаду. Я даў ёй папяросу і папрасіў, каб яна штосьці расказала. Спачатку яна гаварыла бессэнсоўна, пераскокваючы з тэмы на тэму. Потым ажывілася. На шчоках паказаўся румянец. Прыціскаючы далоні да грудзей і гледзячы некуды ўдалечыню, яна гаварыла:
    — Выеду ў Амерыку. Там вельмі любяць артыстаў. Там мне перастануць балець грудзі, і я буду спяваць, спяваць. Вы думаеце, што за грошы? He. Я хачу, каб людзі смяяліся. Таму буду ім спяваць так весела-весела. 1 толькі вясёлыя песні.
    Потым, калі какаін пачаў дзейнічаць, я ў сваю чаргу пачаў ёй штосьці расказваць. Думаю, нешта вельмі цікавае, бо, калі змоўк, яна папрасіла: «Яшчэ!»
    Мне здаецца, што Люба нядоўга будзе жыць. У яе заўсёды вільготныя далоні, сінія кончыкі пальцаў, васковая скура і жудасны кашаль, сухі, мучаніцкі, які выціскае слёзы з вачэй. Мусіць, яна ўжо не ўбачыць Амерыку. I болып не будзе спяваць. Адспявала сваё на Шпалернай, на хвалу дыктатуры пралетарыяту. I не задарма спявала. Заплацілі ёй за гэта звар’яваннем і хваробай.
    Ракаў, 15 жніўня 1923 г.
    Калі я ўвайшоў у кватэру Жадарскай, Клядзінскі сядзеў, разваліўшыся, на рагу стала. Курыў папя росу, удараў далонню па сцягне і спяваў:
    Ой, не плач, Маруся,
    Будзеш ты мая, Я куплю воз бульбы, Жры ты, як свіння!
    Першымі словамі Тонькі, калі ён убачыў мяне, былі:
    — Добра, што ёсць гарэлка. Але мне здаецца, што ўжо шклянога бога бачыў.
    Гэта была новая меліна Антона і Клядзінскага. Клядзінскі заляцаўся да Нюські Жадарскай. А Тонька прытвараўся, што закаханы ў Варвару, хаця яна гадзілася яму ў маці. Зрэшты, абодва бакі трактавалі гэта з гумарам.
    Я расказаў калегам пра схаваныя ў лесе тры носкі. Яны паабяцалі пайсці туды наступнай ноччу. Я вельмі ўзрадаваўся гэтаму. Можна будзе забраць усё за раз. У Антона праца не ўдалася. Ён шырока і глыбока тлумачыў мне прычыну няўдачы. Але Клядзінскі прымружыў вока і сказаў:
    — Ну, натуральна! Трохі надвор’е перашкодзіла, трохі гарэлка, а трохі хроп у кустах.
    — Невер, Ромку, — сказаўТонька. — Недумай, штоўмяне галава толькі для таго, каб насіць шапку.
    — Але і для таго, каб вошы мелі, дзе жыць. Каб я меў такую галаву, то адрэзаў бы, уставіў кнот і зрабіў бы лямпу.
    — Бач яго, які дасціпны! Хлопец-растаропец, войта сын.
    У пакой увайшла Варвара. Прынесла смажаную ялавічыну. Мы пасадзілі яе за стол і налілі гарэлкі. Паламаўшыся, яна выцадзілапаўкілішка. Потым выйшлаз пакоя, грацыёзна выпінаючы зад. Тонька пляснуў у ладкі:
    —	Хочацца кабыле воцату!
    Клядзінскі звярнуў увагу на ягоныя рукі:
    —	Ты глядзі: на цябе за гэтыя кіпцюры (ён меў на ўвазе манікюр) першы лепшы чэкіст вока пакладзе і ў ГПУ зацягне.
    — Але, зацягне! Але i сябе зацягне ў магілу. Ведаеце, што я ўчора ў лесе думаў? — спытаў ён праз хвіліну.
    — Што добра было б дадому драпнуць і напіцца ўшчэнт, — сказаў Клядзінскі.
    — He. Я глядзеў на зоркі, слухаў лес і думаў так: што калі ёсць дзесьці істота, настолькі разумнейшая за нас, наколькі чалавек разумнейшы за сабаку, то будзе смяяцца, гледзячы налюдзей. Што, не?
    — Залежыць, на якіх людзей!
    — Усеаднолькавыя.
    — Гм, — працягнуў Клядзінскі, — гэта не зусім глупства. Зрэшты, на жаль, гэта нармальна. Усё валачэцца па зямлі, як дым па дахах. Пішчыць, верашчыць, ілбом круціць, здорава смярдзіць, каб нарэшце здохнуць. Знікнуць так, як дым з даху.
    Я пачуў у сенцах голас:
    — Ці тут жыве Кралевіч?
    Антон скочыў да дзвярэй.
    — Заходзь, Рысек!
    У пакой увайшоў малады, добра апрануты хлопец.
    — Элегант, — буркнуў Клядзінскі, — у галёшах спіць, у пальчатках мыецца.
    Антон прадставіў яго нам:
    — Калега Болід.
    Я прывітаўся з ім, называючы сваё прозвішча.
    Клядзінскі сказаў:
    — Мы ведаем адзін аднаго. Ці яшчэ гэтак жа трасешся, калі на граніцу ідзеш?
    Болід пачырванеў.
    — Я заўсёды баюся. He магу авалодаць сабой.
    — Дык на якую халеру ходзіш?
    — He ведаю. Так мяне вабіць.
    Болід выпіў гарэлкі і паглядзеў рассеяным поглядам у акно. Раптам прыгожа ўсміхнуўся і зычліва, цёпла глянуў на нас.
    — Вы думаеце, калегі, што гэта страх. Я не баюся, што мяне заб’юць, толькі нервы маю такія. Няма на гэта рады. Трохі вып’ю і пайду.
    Антон сур'ёзна сказаў:
    — А ведаеце што. хлопцы? Я лічу, што ён найсмялейшы з усіх нас. Я яго разумею. Гэта не штука папасціся, калі чалавек сам кулі шукае. Але штука так, як ён: жыць хоча, аж пішчыць, і смерці баіцца, аднак ідзе!
    — Значыць, так, — цягнуў нядбала Клядзінскі, — бярэш сябе за морду і кажаш: «Ідзі, паскудны быдляк, пакажы, што больш варты, чым г...» Так?
    Рысек засмяяўся.
    — Чаго зубы прадаеш? I так глядзіш: адно вока на нас, другое на Арзамас. Скажы лепш, калі напішаш сваю гісторыю?
    — Якую гісторыю? — зацікавіўся Болік.
    — Гісторыю бальшавізму, — сказаў Тонька. — Хачу пачаць так: «Было гэта ў краі махоркі і сахарыну, каніны і какаіну. Людзі там жылі мярзотна. Гэта не было расліннае існаванне, не подлы, нявольніцкі быт, а поўзанне голым жыватом па бітым шкле».
    — Хопіць табе з гэтым шклом, — сказаў Рысек, які не любіў трапных азначэнняў.
    — Гэта для большага эфекту. Далей: «Самагонка там была найтаннейшая ў свеце. I плавалі ў ёй. як у моры. Гадавалі там 150 мільёнаў факіраў, якія жылі паветрам, вадой і дэкрэтамі. А тым часам партыйныя самкі рэзаліся з партыйнымі самцамі на партыйных платформах. А над усім гэтым развяваўся крывавы сцяг ГПУ...»
    Клядзінскі махнуў рукой.
    — Дай супакой. Надакучылагэта. Досыць ужо. Яшчэ тут пра іх гаварыць. Лепш вып’ем.
    Зноў прыйшла Варвара. Ад яе пахла парфумай. Антон некалькі разоў чыхнуў. Кабета села за стол і соладка паглядала на Рыся. Праз хвіліну сказала:
    — Гляджу і шкада мне вас. Такія маладыя і так рызыкуеце. Ці не лепей жыць спакойна? Добра паесці? Выспацца?.. Ажаніліся б. Мелі б уласныя кватэры, спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні і жылі б... — яна пачала шукаць адпаведныя выразы, каб скончыць сказ.
    Клядзінскі адразу ж дапамог, цягнучы далей ейным тонам: — ...як свінні ў хляве, пахрукваючы ад задавальнення, захліпаючыся ад тлушчу, пачуцця грамадзянскай годнасці і свае свінскія дзеянні ўзносячы пад нябёсы. I з абурэннем праганялі б кожную няцноту, якая сядзіць голая і бядотай свеціць! I пільнаваліся б халуёў даўно абрыдлай самкі! I захапляліся б сваімі, кропка ў кропку падобнымі да ліслівых лёкаяў падшыванцамі. I, нарэшце, пасля доўгіх і цяжкіх пакут сканалі б — да ўсеагульнай радасці! I над вашай магілай п’яны вырадак плюхнуў бы прамоўку: «Што гэта за смачны ананас быў гэты смярдзючы нябожчык!» I напісалі б вам на магіле: «Гэты цуд прыроды здох, пражыўшы і прамучаўшы спадкаемцаў, гадоў 70 і 7». Вы пераканалі мяне!
    Варвара адчула сябе абражанай: