• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    — Гэта вельмі камічна, — сказала Вера.
    — Шалёна камічна, — пацвердзіў Раман і зірнуў на вокны. Пераканаўся, што яны добра зачыненыя.
    «Крыкнуць праз акно не зможа, а дзверы зачыненыя».
    Ён хацеў зноў пасадзіць Веру на калені, але дзяўчына вырвалася ад яго.
    — Мне пачынае балець галава.
    — He трэба так многа курыць.
    — Гэта не ад гэтага. Замнога сёння працавала. Пісала артыкул для «Трудовой правды».
    — Прачытай мне яго.
    — Я ўжо выслала... Вельмі баліць галава... Трэба ўжыць парашку...
    Гэты раптоўны галаўны боль здаўся Раману падазроным; ён, робячы выгляд, што праглядае загад, уважліва сачыў за кожным рухам дзяўчыны. Потым падышоў да люстра і пачаў расчэсваць валасы. Ен выразна бачыў ейнае адлюстраванне.
    Вера наліла вады ў шклянку і, гледзячы ў бок Рамана, нешта ўкінула ў другую шклянку. Раман заўважыў гэты жэст. Потым дзяўчына ўзяла пляшку і наліла ў другую шклянку каньяку. Перамяшала вадкасць проста пальцам. Раман адышоў ад люстра.
    — Можа, вып’еш яшчэ каньяку? Карыстайся выпадкам, -гаварыла весела Вера.
    Раман падышоў да стала і глянуў на шклянку. Яму здалося, што наверсе і па берагах шклянкі плаваюць дробныя часцінкі пены. Ён узяў пляшку і наліў у другую шклянку столькі каньяку, колькі было ў першай.
    — Добра. Вып’ем разам.
    — Мне вельмі баліць галава. Пасля гэтага будзе горш.
    — Але, ведаеш, Вера, піць без закускі не таго... Можа, маеш што ў партфелі перакусіць? Гэта ж твая кладоўка.
    — Ёсць сліўкі.
    — Сліўкі дык сліўкі. Давай сюды!.. Па-буржуазнаму: вячэра, лікёр, каньяк, фрукты і, нарэшце, жанчына. Найсмачнейшы дэсерт.
    Раман устаў, нібы хочучы дапамагчы Веры дастаць сліўкі з партфеля, які ляжаў на крэсле. Засланяючы целам стол і працягваючы гучна гаварыць, ён пераставіў шклянкі. Калі Вера выняла сумачку з партфеля, Раман узяў яе з рук дзяўчыны.
    — Што за цудоўная рэч! Проста персікі!.. А значыць, п’ём!
    «Хацела атруціць ці ўсыпіць? Пэўна, другое».
    Вера даткнулася далонню да галавы.
    — He, не магу. He хачу пасля гэтага хварэць.
    — Ну, добра, вып’ю сам. У гонар маёй дарагой, мілай, шчырай, зычлівай да мяне, каханай Веры.
    Ён адным глытком выпіў каньяк і закусіў сліўкамі. Адначасова сачыў, якое ўражанне стварае гэта на дзяўчыну.
    Калі хацела атруціць — то шпіён, калі толькі ўсыпіць — чэкістка. «Карэспандэнтка, псякрэў, але ГПУ. Я добра ўлез. Мусіць, адчула, што я шпіён».
    — Застанься на ноч, — сказала Вера.
    — 3 найвялікшай ахвотай і... Мяркую, што разам...
    — Ну, так. Ложак толькі адзін.
    — Разам, то можна і на ўмывальніку, і ў ванне, а нават на сподку... Адчуваю сябе проста ў раі!
    «Не, гэта была не атрута, бо яна думае, што я зараз захачу спаць».
    Ён пацягнуўся і пазяхнуў.
    Вера пачала сцяліць ложак, а Раман тым часам хадзіў вакол стала. Пераставіў крэслы. У нейкі момант наліў каньяку ў першую шклянку, а тую, «падазроную», узяў са стала і хутка выліў змесціва ў самавар.
    Калі Вера паслала ложак, Раман падышоў да яе і пачаў цалаваць. Потым сказаў:
    — Ведаеш што, калі ты не хочаш каньяку, то я вып’ю і твой. Згодна?
    — Канешне.
    — За нашу першую супольную ноч. А шлюб возьмем па магчымасці.
    Дзяўчына засмяялася. Раман выпіў каньяк да дна.
    «Няхай будзе абсалютна ўпэўнена».
    Ён падышоў да Веры, абняў яе і сказаў:
    — На закуску пацалунак. Гэта лепей за сліўку.
    Ён пацягнуўся.
    — Ой, як хочацца спаць!
    Сеў на ложку і пачаў здымаць боты. Прыкінуўся, што робіць гэта з вялікай цяжкасцю. Потым у вопратцы паваліўся на ложак.
    «Лепш не распранацца. Невядома, што яна захоча зрабіць. У адзенні зброя, грошы, важныя дакументы».
    Ён накрыў галаву плечуком, каб мець магчымасць разглядаць ніжнюю частку пакоя і постаць Веры. Пачаў гучна і роўнадыхаць. Дзяўчына не распраналася. Яназноў апранула блузку, закурыла папяросу і доўга сядзела за сталом. Потым прыкруціла лямпу і зняла туфлі.
    «Пачынаецца».
    Дзяўчына паціху наблізілася да ложка. Раман найбольшую ўвагу звярнуў на яе рукі і кішэню, дзе быў рэвальвер. Вера доўга стаяла ля ложка і слухала ягонае дыханне. Раман паварушыўся і сказаў:
    — Змагаемся за будучыню пралетарыяту!..
    Дзяўчына адскочыла. Ціха сказала:
    — Андрэй, што ты кажаш?
    «Выпрабоўвае мяне... Рабі сваё... Ужо сплю».
    — Андрэй! — паўтарыла Вера.
    Цішыня.
    Вера падышла да століка ля сцяны і пераставіла яго ў кут пакоя. Потым выняла з партфеля вялікі электрычны ліхтар, некалькі аркушаў паперы і аловак. Са стала ўзяла пакінуты Раманам пачак дакументаў. Адышла ў кут. Перагледзела іх. Дастала загад «Реввоенсовета» «главверха» Каменева і падышла з ім да стала. Потым дастала з кішэні браўнінг і зноў наблізілася да ложка.
    «He выстраліць жа... Але няма сумнення: шпіён... Нічога сабе прыгода... Падабралася пара... Яна палявала на мяне, а я на яе».
    Вера вярнулася ў кут. Паклала рэвальвер злева на стале. Некалькі разоў азірнулася на Рамана. Ён, каб лепш бачыць, вышэй падняў плячо. Глядзеў на нахіленую над сталом спіну дзяўчыны і не ведаў, чаму яму было шкада яе. Адначасова вельмі паважаў яе.
    «Шкада, што дарэмна трывожуся. А гэтак будзе ў нас. А можа, яна з «Intelligence Service»*. Працуе добра. Зрэшты, няхай. Англічанам таксама спатрэбіцца. Добра, што самыя важныя дакументы маю пры сабе».
    Вера, свецячы рэфлектарам электрычнай лямпы, паспешліваперапісвалазагад. Потым сталаперапісвацьяшчэ штосьці з дакументаў, пакінутых Раманам на стале. Гэта працягвалася шмат часу. Потым дзяўчына спарадкавала дакументы, паклала іх на стол так, як было ўвечары, і схавала ў партфель паперу і ліхтар. Столік паставіла на месца.
    «Я б мог гэта ўкрасці, калі яна засне... У нас будуць здзіўлены, калі атрымаюць мой загад і яе копію гэтага ж загада... Што ім прыйдзе ў галаву?.. Можа, што працуем разам?»
    Вера, прывёўшы ўсё ў парадак, села на крэсла і зноў закурыла. Раман бачыў яе твар у профіль. Яна прымружыла вочы і, задумаўшыся, глядзелаў клубы дыму. Раптам глянула на Рамана — нібы адчула ягоны позірк. Патушыла папяросу і пачала распранацца.
    Села на ложак і крыху адсунула Рамана да сцяны, каб зрабіць сабе месца. Цяпер яна не захоўвала асцярожнасці. Зрэшты, была ўпэўнена, што ён моцна спіць. У нейкі момант Раман гучна сказаў па-польску:
    — Бардзо дзенькуе, пані.
    Вера шарганулася назад. 3 яе вуснаў сарваліся польскія словы:
    — Цо пан муві?!
    * Intelligence Service — англійская разведка.
    Яна хуценька паклала далонь на вусны, перастрашаная тым, што адазвалася па-польску. Але Раман прытварыўся, што сказаў гэта праз сон. Ён яшчэ гучней сказаў па-расійску:
    — Пролетарыат сметет все граннцы!
    Вера слізганула пад коўдру і ляжала ціха, але не спала. Раман адчуў моцны пах яе поту.
    «Мусіць, яна даўно не мылася і не мяняла бялізну».
    Супакоены, ён па-сапраўднаму заснуў. Вера ўсё ляжала з раскрытымі вачыма.
    Раман прачнуўся рана. Абуджэнне яго было заўсёды свядомым, і ён адразу ведаў, дзе знаходзіцца. Ён ціха падняўся і, абапёршыся на локаць, глядзеў наспячую дзяўчыну. У шэрым святле раніцы ейны твар здаваўся зеленаватым. На прыкрытых павеках і пад вачыма былі глыбокія цені. Вусны склаліся ў балючую грымасу. Яна цяжка дыхала. Лоб быў вільготны ад поту. Пальцы рукі, якая ляжала паверх коўдры, увесь час рухаліся. Бачны з-пад коўдры рубец кашулі быў брудны. Яна здалася яму беднай, змучанай, зняважанай дзяўчынкай, якая, рыдаючы, заснула пасля нейкай прыкрай прыгоды.
    «Звычайная дзяўчына. Глянуць на яе — нічога не заўважыш. Нічым не адрозніваецца ад іншых жанчын. Але недзе там, у мозгу, ёсць у яе сіла і воля, якія робяць яе тым, кім ёсць сапраўды: адзінай істотай, выбранай сярод соцень тысяч іншых звычайных жанчын — прыгожых, ці славутых, ці разумных... Адзіная... I ніхто ніколі пра гэта не даведаецца. Можа, і сама добра не ўсведамляе гэтага».
    У яго вачах твар Веры пачаў прамяніцца дзіўнай сілай. Твар здаўся яму проста незвычайным.
    «Сіла духу ёсць у кожным чалавеку, як выбуховы матэрыял у гранаце. I ніхто пра гэта не ведае... Калісь выбухне — тады знішчыць свайго ўладальніка або іншых і знікне назаўсёды. А тут незразумелая рэч: прамянее, як сонечная энергія, праз усё доўгае або кароткае жыццё. Хвалюецца, няўлоўная, як касмічныя промні. Вызваляецца інстынктыўна, у той час, калі патрэбна. I ніхто гэтага не разумее. Ці
    каторы артыст ацэніць геніяльную ігру той жанчыны, якая штодзённа грае беспамылкова, без проб і суфлёра ўсё новыя ролі? I ці зразумеюць псіхолагі тую капрызную гіганцкую волю, якая затоена ў чалавечай душы?»
    «Слухай, Вера, ты сапраўды цудоўная!»
    Раптам ён патануў вачыма ў халодных вострых зрэнках... Ён не паспеў прыдбаць маску шпіёна, і дзяўчына ўбачыла ў ім штосьці страшнае. Яна пачала балесна ўсміхацца, спрабуючы затушаваць свой даследчы позірк. Сказала пізкім, хрыплым голасам:
    — Ужо не спіш?
    — Бачыш жа.
    — Што так глядзіш на мяне?
    — Бо... Ты прыгожая.
    — He. Ты інакш глядзіш.
    — Мне прыснілася, што ты трапіла пад цягнік.
    -Ну?
    — I я так спалохаўся. Прачнуўся і ўбачыў, што ты жывая. Таму я так глядзеў. Я ж цябе вельмі люблю. He буду хлусіць, што кахаю, але прашу паверыць, што сапраўды вельмі люблю.
    Ён амаль шчыра засмяяўся. Яна абняла яго і пацалавала.
    — Ты, аднак, слаўны.
    — Чаму «аднак»?
    — Бо падобны да садыста.
    Што?!
    — Ну, так. Паглядзі ў люстэрка.
    — Першы раз чую гэта... Хачу табе нешта сказаць, Вера.
    — Што?
    — Кінь сваю працу. Шкада цябе. Ты вельмі слабая і бачна, што ўжо змучаная.
    Яна прымружыла вочы і аблізала вусны.
    — Якую працу кінуць? Што ты кажаш? He разумею. Ты сёння нейкі дзіўны.
    — Ну, гэтую працу ка-рэс-пан-дэн-ткі... Такое цяжкае
    слова.
    — Гэта ж вельмі цікавая праца!
    — Канешне. Гэтаслушна. Вельмі цікава!.. Але дляжанчыны крыху неадпаведная.
    Яны правяралі адно аднаго вачамі. Шукалі ў сабе сэнс слоў. Раман меў поўную перавагу і трохі разыгрываў Веру, хаця ведаў, што мучае яе. Гэта ўжо быў доказ нейкага «садызму».
    — А можа, я не жанчына? Ты ж яшчэ не пераканаўся.
    Гэта гучала як выклік. А ў яе поглядзе чытаў агіду, і трывогу, і зацікаўленасць. Яна хацела бачыць яго без прыкрыцця. Інстынктыўна адчувала ў ім штосыді схаванае. Пачала цалаваць яго з фальшывай палымянасцю.
    — Сапраўды, я не жанчына... Ах, які ты яшчэ дзяцінны!
    Яна ссунула з сябе пад коўдру брудную кашулю. Потым спытала ў яго нібы сонна:
    — Ці ведаеш ты замежныя мовы?