Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Раман правёў дзень у сястры Харэўскага, бо меў да яго вельмі тэрміновую справу. Але калега не прыйшоў. Пакінуў для яго ліст і вечарам пайшоў да Наташы. Дзяўчына была вельмі змізарнелая і сумная. Раман занепакоіўся:
— Што здарылася?
— 3 Любай вельмі дрэнна. Былі два крывацёкі. Другі вельмі моцны. Думаю, што трэцяга не перажыве. Яна зусім без сілы. Дзіўна: яна ж выглядала лепей за мяне. Цяпер усё канфліктуе са мной. Хоча курыць, а я не даю.
— Быў доктар?
— Быў. Сказаў, што ў бліжэйшыя дні памрэ.
Раман зайшоў у спальню. Люба ляжала ў ложку. Яна ўжо не магла хадзіць. Вочы ў яе былі глыбока запалыя, вусны цёмныя, патрэсканыя.
Люба прачнулася. Слабым глыбокім голасам адказала на прывітанне. Паклікала яго бліжэй.
— Дайце мне папяросу, — папрасіла яна літасціва, а ў вачах у яе паказаліся слёзы.
Раман, зусім не задумваючыся, падаў ёй папяросу. Люба хціва ўцягнула тытунёвы дым у лёгкія, і раптам папяроса
выпалазяе рук. Янапачаладушыццадымам. У пакойубегла Наташа.
— Навошта вы далі ёй папяросу? Можа зноў пачацца крывацёк...
— Нічога з ёй не зробіцца. Гэта ад прастуды. Гэта хутка пройдзе, — весела сказаў Раман.
Наташа хацела забраць у хворай папяросу, але Люба не дала. Сказала:
— He мучайце мяне!
Наташа махнула рукой і паспешліва выйшла з пакоя.
Л юба працягвала курыць. Яна ўжо не душылася дымам. Раман з жалем глядзеў на яе, але стараўся гаварыць весела:
— Ці ведаеце вы пра тое, што хутка мы паедзем за граніцу?
— Ведаю.
— Толькі няхай пройдзе прастуда. Там вам будзе вельмі добра. Можа, наладзім вам вандроўку ў Амерыку. Але трэба быць вясёлай.
Люба глядзела ў акно. Праз хвіліну сказала сумна, сонна:
— А я склала новую песеньку. Вясёлую. Праспяваю вам яе.
У дванаццаць, У гадзіну Я цябе чакала. He прыйшоў ты I не прыйдзеш, Навошта ашукаў ты? Баліць сэрца, Баліць вельмі, Баліць, бо не кахана. Канае беднае, Бо адно ведае.
Што ты заўжды падманваў!
Яна спявала слабым голасам, які зрываўся. Мелодыя была сапраўды вясёлая. Тэмп хуткі. Але ад гэтага яшчэ страшнейшы сэнс слоў. Раман падумаў, што, можа, гэта
апошняя песенька Любы. Ён запісаў яе. Дзяўчына ўсцешылася.
— Вам падабаецца?.. Але не спявайце яе нікому, бо яна мая. Я спяваю для сябе... Добра было б прайсціся раніцай басанож па pace ў лёгкай сукенцы і спяваць... Я вельмі люблю лугі і сонца. Там так многа паветра...
Дзённік шпіёна
Брэст на Бугу, 26 жніўня 1923 г.
Марозаву грошай на дарогу да Масквы я не даў. Хацеў бы арганізаваць гэтую справу з Верай. 3 Марозавым магчымасць здабыць копію праекта рэарганізацыі вельмі праблематычная. А Вера бачыла копію і нават ведае нумар загада. Можа, яна хутчэй змагла б зрабіць для мяне копію загада або сфатаграфаваць яго. Я спаткаюся з ёй 1 верасня ў Губернатарскім садзе. Другі раз той самы сад... I цяпер гэтыя словы асацыююцца ў маіх думках з «Садам пакут» і Лізкай.
Як гэта баліць. I няма гэтаму канца, няма выйсця. Усё нагадвае пра яе: усмешкі жанчын, падобная фігура або валасы. А па начах бяссонніца. Калі ж гэта, нарэшце, скончыцца? Можа, разам з жыццём?.. Маім дурным жыццём, ад якога не маю нічога для сябе, апрача працы і неспакою. Але ведаю, калі б кінуў гэта, то было б яшчэ горш. He вытрымаў бы... I гэтыя пастаянныя думкі пра самагубства. Каб хутчэй ужо трапіла ў мяне куля, бо больш нічога цікавага не чакаю ад жыцця, нішто не дасць мне такіх эмоцый, якія перажыў.
Часам бачу дзіўныя рэчы, нават наяве, без уплыву какаіну. Калі ішоў апошні раз з Саветаў, мусіў на досвітку пераходзіць паблізу граніцы з лесу ў лес. Непасрэднай небяспекі
не было, таму я, задумаўшыся, ішоў праз поле. Ступіў на сцежку, якая прабягала паміж некалькімі поўнымі дажджавой вады ірвамі. Можа, там некалі капалі гліну або пясок. Збоку бегладоўгая пасмаядлоўцу. Раптамя пачуў нейкі шум. Глянуўулева. Убачыў хлопца, які бегпа іржышчы. У руцэён трымаў тоўсты кій. Ён без памяці бег да мяне. Я адразу зразумеў, што ён прымае мяне за перамытніка, бо я не іду па дарозе, а шмыгаю з лесу ў лес. Я падпусціўяго бліжэй. Спыніўся. Калі я павярнуўся да яго, хлопец убачыў на аколышку маёй шапкі чырвоную зорачку і стаў, сканфужаны. У яго была вялікая расчухраная галава і рыжая барада. Вочы лёталі па мне, нібы абмацвалі.
— Чаго хочаш? — спытаў я.
— Я думаў, што гэта перамытнік.
— А калі б гэта быў перамытнік, дык што?.. Упакаваў бы яго, абадраўшы да ніткі, у гэты дол?
Вочы ў яго бегалі.
— He, таварыш.
— А што б ты зрабіў?
— Завёў бы на пост.
— Ага, ну, то хадзем на пост. Кінь палку!
Я завёў яго ў лес. Мы перайшлі праз вузкую пасмачку дрэў на другі бок. Там я зноў глянуў яму ў вочы. Ён быў вельмі спалоханы. Смярдзеў потам.
— Што яшчэ мне скажаш? — спытаў я ў яго.
Ён маўчаў. Толькі тваряго зрабіўся шэрым і горласутаргава рухалася, нібы ён душыўся слінай. За ягонай спінай узыходзіла сонца. Я загадаў яму павярнуцца задам. Сказаў:
— Глянь на сонца! Можа, бачыш яго апошні раз...
Ён глядзеў.
— А ці ведаеш ты, што калі б забіў перамытніка за мізер тавару, то ён ніколі б не ўбачыў сонца?
Ён не адказваў, толькі цяжка дыхаў. Мусіць, ён думаў, што зараз я заб’ю яго. Канешне, я меў такі намер. Я думаў, што ён не аднаго чалавека ўжо забіў. Гэта ж быў гігант. I гэтая палка ў ягоных руках — страшэнная прылада забойства.
Я .загадаў яму ісці сцежкай. Ён не адразу рушыў. Калі пайшоў, я абапёр ствол парабелума на сагнутым перадплеччы: узяў на му шку ніжнюю частку ягонага чэрапа (чэкісты страляюць у гэтае месца з нагана). Я праводзіў яго поглядам прыжмуранага вока. Раптам мне здалося, што хлопец усё расце... што падкрадаецца да сонца, якое стаіць тут жа, за дрэвамі... што хоча яго злавіць... I тут я ўбачыў, што чалавека няма... што наперадзе ідзе шкілет, сагнуты, пачварны... Я апусціў зброю і ўбачыў у 10 кроках ад сябе гэтага самага хлопца. Уздыхнуў з палёгкаю.
«Як добра, што я не выстраліў! Гэта ж зло, якое можна зрабіць, а можна і не. Можа, яму хопіць гэтых хвілін на ўсё жыццё».
Брэст на Бугу, 27 жніўня 1923 г.
Я чытаў, што існуюць караблі-прывіды. Па нейкай прычыне на іх загінуў экіпаж, і плывуць мёртвыя карпусы, якія нясе плынь, па марах і акіянах. Часам знішчаюць іншыя караблі і так дзіўна паводзяць сябе, што ствараецца ўражанне, што імі кіруе чыясьці рука. Калі думаю пра Харэўскага, ён здаецца мне такім караблём-прывідам. У ім памерла тое, што складае вартасць чалавечага жыцця, і застаўся толькі корпус, які нясецца па акіяне балыпавіцкай злачыннасці. Ён знівічае перашкоды, якія сустракаюць яго, і помсціць ім за крыўду, не маючы надзеі разлічыцца з імі. Бо за тыя крыўды, якія ўчынілі яму, нічым нельга адплаціць. А колькі ж такіх караблёў-прывідаў ёсць у Саветах? Толькі не ўсе аднолькава смелыя і рашучыя. Большасць разбіваецца на скалах і гіне. I я таксама такі карабель-прывід. He маю ў жыцці ніякай мэты, аднак не магу пагадзіцца з тым, каб подласць перамагала і атачалася німбам.
Я недзечытаў, штосапраўднаясвабодазапануетады, калі будзе ўсё роўна: жыць альбо не жыць. Можа, гэта сталася са мной, бо сапраўды жыццё і смерць сталі мне абыякавымі, і адчуваю, што я недзе па-за межамі рэчаіснасці.
Мне часта здараецца размаўляць у Полыпчы з рознымі людзьмі, якія распытваюць мяне пражыццёў Саветах. Час-
та гэта вельмі інтэлігентныя людзі, таму расказваю ім. Гавару толькі праўду. I заўсёды са здзіўленнем заўважаю, што мне не вераць. Заўсёды думаюць, што перабольшваю, што хлушу. Думаюць так таму, што я агент разведкі. I яшчэ таму, што я праціўнік бальшавіцкага ладу. А я ж не расказваю ім нават малай часткі тых жудасцяў, якія адбываюцца ў Бальшэвіі. Мяне гэта шакіруе. Ці ж для таго, каб паверыць, трэба, каб яны самі туды паехалі і на сваёй скуры гэта праверылі?.. Ведаю, што ўсё гэта выйдзе наверх, што гісторыя перакажа людзям усе зверствы, што псіхолагі будуць здзіўляцца, да якой мярзотнасці змаглі дайсці подлыя людзі і як змаглі гэтую мярзотнасць замаскіраваць... I будуць здзіўляцца надзвычайнаму асляпленню людзей Захаду, якія (нават тыя, найразумнейшыя) прымалі тое, што адбываецца ў Саветах, не за разбэшчанасць мярзотных садыстаў, якія здзекваліся з самага талерантнага народа ў свеце, а... за ўмацаванне камунізму.
ГЛАВА 20
Прыгода ў «Парыжы»
Без пятнаццаці хвілін дзевяць. Раман прыйшоў на ўмоўленае спатканне ў Губернатарскім садзе. I цяпер, як у мінулым годзе, тут было пуста. Дождж, які пачаўся раніцай, прагнаў людзей, якія тут шпацыравалі. Час ад часу па галоўнай алеі праплывалі цёмныя постаці прахожых.
Раман не адразу пайшоў на ўмоўленае месца. Хаця ў яго не было прычыны асцерагацца Веры, ён па звычцы быў асцярожны. Увайшоў у сад з боку вуліцы Вясёлай побач з «трэкам». Потым выбраў сабе зручны пункт, з якога бачна было месца на беразе Свіслачы паміж «Рэнесансам» і мастом, які вёў з Падгорнай вуліцы. Знайшоў добра схаваную ў ценю лавачку. Крысом плашча сцёр з яе ваду. Наставіў каўнер, сеў і стаў чакаць. Вецер зрываў зверху з мокрых бліскучых лістоў кроплі вады. Дождж прыглушаў
матавае святло ліхтароў. Плёскаліся хвалі ракі. Наўкол панавалі пустэча і сум.
Мінула дзявятая гадзіна. Раман усё чакаў. I толькі дзесьці каля паловы дзясятай убачыў жанчыну, якая шыбавала па мосце ад «Рэнесанса». Яна паспешліва ўвайшла на алею і азіралася наўкол. Раман не спяшаўся да яе, хоць здалёк пазнаў, што гэта Вера. Ён усё абглядаў алею, берагі ракі, мост. «А можа, там нехта хаваецца?» Ён пастаянна прадчуваў, што на яго можа быць засада.
Вера дайшла да паловы алеі. Потым вярнулася. Спынілася паблізу моста, дастала з пачка папяросу і закурыла. Курыла хутка, нервова. Раман падышоў да яе:
— Як вы спазніліся, — сказала Вера з папрокам. Але Раман хацеў захаваць «ты», як яны размаўлялі напрыканцы падарожжа.
— He, гэта ты так спазнілася. Я чакаю амаль гадзіну.
Вера глянула на гадзіннік на руцэ.
— Дваццаць пяць хвілін дзясятай.
— Я прыйшоў без пятнаццаці дзевяць.
— He магла раней. Была ў знаёмых. Мяне затрымалі.
— Можа, кудысьці пойдзем? Мокнуць пад дажджом непрыемна.
— Добра. Можам пайсці да мяне. Я жыву ў гатэлі «Парыж».
Раман згадзіўся, і яны досыць хутка пайшлі ў цэнтр. Па дарозе Раман абдумваў, як прыступіць да размовы. Было некалькі задум, але ўсе яны былі нерэальнымі. Нарэшце, пастанавіў, што будзе дзейнічаць у залежнасці ад акалічнасцяў.