Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Гэта ж цуд! I мы бачым гэта. Ці зразумее гэта гараджанін? Ці ўбачыць калі-небудзь такое сонца? Паглядзі, якое яно залатое, цёплае, вясёлае... А якая раса? Няма такіх каштоўнасцяў ні ў адной скарбніцы на свеце. А колькі птушак! Мільёны!.. Граюць з ветрам і лесам... Што за музыка! Забываешся, што жывеш.
Раман уздыхнуў.
Калегі правялі дзень у лесе. Спалі па чарзе. Вечарам пачысцілі зброю. А калі пачало змяркацца, пайшлі лесам у кірунку тракту. Там было яшчэ светла. Шэрань толькі
пачала тушыць неба і запаліла першую зорку... самотную, цікаўную.
Яны пайшлі берагам ракі абок лесу. Сцежка была цвёрдая, і крокі іх былі чутныя здалёк. Зрэшты, нікога не спадзеючыся тут сустрэць, яны ішлі, не захоўваючы асцярожнасці. I тут Раман заўважыў у некалькіх дзясятках крокаў ад іх двух вершнікаў.
Спярша была думка: павярнуць у лес. Але ён заўважыў, што тыя глядзяць у іх бок, таму ішоў далей з самым абыякавым выразам твару і ступаў яшчэ гучней. Толькі сказаў, не азіраючыся, калегу:
— Робіцца холадна.
Той коратка кінуў:
— Так.
Відочна, што кавалерысты перад гэтым затрымаліся недзе паблізу і штосьці разглядалі. Таму калегі не пачулі іх раней. I тут здалёк, там, дзе канчаўся лес і пачыналася вялікая прастора палёў, пачуўся тупат коней.
Раман, абыякава гледзячы на коннікаў, мінаў іх і ішоў далей. Левай рукой праз распорак у кішэні курткі ён сціскаў рукаятку рэвальвера. Калі ён аддаліўся на некалькі крокаў, пачуўся голас:
— Прашу затрымацца!
Ён хутка павярнуўся.
— У чым справа?
— Адкуль, таварышы?
— 3 граніцы. Чакалі прыходу нашых агентаў. Мы з Разведупра.
— Папрашу дакументы.
— Калі ласка.
Раман хутка накіраваўся да яго. Правай рукой расшпіляў куртку — нібы хацеў выняць дакументы. Левая была гатова вырваць рэвальвер з кішэні. I тут ззаду пачуліся два выстралы. Конь вершніка, які знаходзіўся перад Раманам, скочыў убок і ледзь не паваліў Рамана. Другі вершнік валокся за канём па тракце, які вёў да граніцы. Нагу ён ушчаміў у стрэмя. Першы паваліўся на зямлю і качаўся
ў дарожным пыле, Раману не трэба ўжо было страляць. А тупат коней усё нарастаў, і ў любы момант маглі паказацца іншыя вершнікі, якіх, мусіць, было многа.
Калегі пераскочылі праз роў, які аддзяляў тракт ад лесу, і забеглі за дрэвы. He гублялі часу, бо ззаду гучалі стрэлы і да іх беглі людзі. Іх было многа. Яны трымаліся блізка адзін ад аднаго. Адзінае было добра, што рабілася ўсё цямней... Калегі накіраваліся ў глыб гаёчка, бо хацелі апынуцца ў вялікім лесе. Праз некалькі хвілін заўважылі, што гаёк радзее. А вузкая пасма дрэў, што злучала гаёк з лесам, была адрэзаная, бо менавіта адтуль ішлі людзі, якія гналіся за імі. Ім заставаўся выбар: альбо ўцякаць ускрайкам лесу да канца гаёчка, альбо бегчы на поле і імкнуцца ў вялікі лес, які знаходзіўся не так далёка. Найгоршае было тое, што яны дакладна не ведалі мясцовасці.
Яны хутка вырашылі і выбеглі ў поле. Тут было амаль светла. I, нібы насуперак ім, неба заіскрылася зоркамі. Яны выбеглі на луг. Адчулі пад нагамі купіны. Раман пару разоў спыняўся і страляў у салдат, якія беглі і працягвалі іх абстрэльваць, але не спяшаліся з пагоняй, бо дыстанцыя паміж імі не павялічвалася, а змяншалася.
У нейкі момант Харэўскі вылаяўся. Яны апынуліся на беразе досыць шырокага ручая, супрацьлеглы бераг якога быў абрывісты. Харэўскі ўзяў разгон і скочыў. He ўдалося. Ён сарваўся з берага і апынуўся ў вадзе амаль па шыю. Чапляючыся за кусты лазы, ён намагаўся вылезці на круты бераг. Тым часам Раман, лежачы, страляў у людзей, якія гналіся за імі. Ён затрымаў пагоню. Мусіць, думалі, што яны абое параненыя і будуць абараняцца. Яны залеглі ў полі і пачалі страляць. Раман апаражніў ужо тры магазіны. Чацвёрты ўбіў у рукаятку. I тут заўважыў, што некалькі чалавек абыходзяць іх злева і намерваюцца перайсці рачулку. Яны захацелі перашкодзіць пераправе.
Раман пачуў голас Харэўскага:
— Я ўжо перабраўся. Кінь у іх два «апельсіны», вазьмі вялікі разгон і скачы. Падам табе руку.
Раман зняў з пояса дзве гранаты, сарваў чакі і, выпрастаўшыся, кінуў іх. Пасля выбуху гранат страляніна спынілася.
Раман хутка разагнаўся і скокнуў. Але няўдала. Зямля ссунулася з-пад ягоных ног, і ён бокам паваліўся ў ваду.
Паспешліва дабег да другога берага. Харэўскі дапамог яму вылезці з рачулкі.
Карабіны трашчэлі яшчэ хутчэй. Вуркатаў свісток. Збоку бліпічэў ліхтар. Там перапраўляліся праз раку. У гэты час Раман, хаваючыся за пасмамі лазы, пабег туды і з адлегласці ў некалькі дзясяткаў крокаў кінуў трэцюю гранату, стараючыся, каб яна выбухнула ў паветры. Цяпер у яго засталася толькі адна граната.
Выбух вырваў з ракі слуп водарасцей і вады. Пачулася лаянка. Ліхтар патух. А калегі, запэцканыя ў глей, змерзлыя, пабеглі ў бок лесу. Праз нейкі час пайшлі павольна. Ужо не баяліся пагоні. Харэўскі сказаў:
— Цяпер няма чаго ісці ў лес, бо калі яны пяройдуць рэчку, то пойдуць менавіта туды.
Яны змянілі кірунак і пайшлі палямі проста на ўсход. У пэўны момант Раман заўважыў, што ў Харэўскага расшпілена кашуля і ён усё трымае левую руку на шыі.
— Ты ўдарыўся. Табе баліць.
— He. Куля драпнула, — ён паказаў чорную ад крыві хустачку, якую прыціскаў да раны.
Раман занепакоіўся. Ён хацеў зрабіць калегу перавязку, але той запэўніў яго, што сам найлепш утаймуе кроў.
Раман глянуў на гадзіннік. Была яшчэ адзінаццатая гадзіна, а яны прайшлі ўжо амаль палову шляху.
— Ведаеш што? — сказаў Харэўскі. — Давай увойдзем у Мінск праз Слабодку.
Раман згадзіўся.
Каля вёскі Нядзведзін яны сышлі з тракту ў поле і падаліся ў напрамку Архіерэйскага лесу. Дзіўным чынам трапілі на бераг возера, так добра памятнага Раману. I цяпер, як тады, яно было поўнае зорак. I толькі месяц не ныраў у глыбіню возера.
— Можа, распалім вогнішча? Tpoxi прасушымся і пачысцім адзенне? — спытаў Харэўскі.
— Добра, — адказаў Раман.
Яны пачалі збіраць вецце і хруст. Неўзабаве распалілі вогнішча і высушылі пры ім адзенне і боты. Харэўскі прамыў і заткнуў кавалачкам хусткі невялікую рану ў ніжняй частцы шыі.
Леглі ля вогнішча і доўга маўчалі. Усё наўкол было панурае і нібы варожае. Дрэвы чорныя. Возера халоднае, таямнічае. А полымя хціва жэрла вільготныя галінкі, што шыпелі ў вогнішчы.
Раман глядзеў на полымя з журботным выразам твару. Харэўскі нахмурыў бровы і, злажыўшы рукі на каленях, усё грыз ніжнюю губу. Раптам патрос галавой і выняў з кішэні кашалёк. Дастаў з глыбокага аддзялення драбок какаіну і ўсыпаўу ямку ля вялікага пальца левай рукі. Уцягнуў какаін у ноздры, а паперку скамячыў і кінуў у агонь. Звярнуўся да Рамана:
— Чаму ты такі сумны?.. Можа, таксама возьмеш?.. Здароўе шанаваць не варта — смерць стаіць за плячыма. Яшчэ дзень, яшчэ дзесяць дзён, можа, сто — і канец.
Раман сумеўся. Наркотыкі ён лічыў слабасцю, жаданнем уцячы ад рэчаіснасці, страхам перад жыццём, але перасіліў сябе і сказаў:
— Дай. I я паспытаю.
Харэўскі дастаў парашок, насыпаў трохі какаіну на край пачка ад запалак:
— Адну ноздру зацісні, а другой уцягвай.
Раман зрабіў гэта.
— Цяпер вазьмі ў другую.
Раман адчуў у горле і на вуснах гаркавы смак. Яму здалося, што нос зрабіўся вялікі і халодны. Нават памацаў яго. Незаўважыў, калі пачалося дзеянненаркотыку. Алераптам яму здалося, што агонь нейкі захапляльны. Ён з усмешкай пачаў прыглядацца да «цудоўнай» гульні полымя.
Закурыў папяросу, глыбока ўдыхаючы дым у лёгкія, і ўсміхнуўся. Адчуў, што ён бадзёры і лёгкі. Яму захацела-
ся смяяцца або сказаць калегу нешта прыемнае. Ноч і прырода ўжо яго не прыгняталі, не былі халоднымі, варожымі. Усё зрабілася прыемным. Думка працавала выразна, інтэнсіўна.
Харэўскі прыняў другую дозу.
Нягледзячы на тое, што сам быў пад уздзеяннем наркотыку, Раман заўважыў, што вочы калегі сталі ненатуральнымі. Зрэнкі занялі амаль усю радужку і крывава паблісквалі пры святле вогнішча.
Харэўскі ўстаў. Зірнуў на возера, на неба, на чорныя абрысы дрэў. Раптам пачаў ціха гаварыць, але такім дзіўным тонам, што Раман, уражаны, глядзеў на яго. Ён не пазнаваў калегу. Яму здавалася, што гэта нехта чужы.
— Слухай, — урачыста сказаў Харэўскі. — Калі пачынаецца ноч, багі сыходзяць на зямлю... Гэта багі ночы... Часам яны ідуць у гарады... Ходзяць паміж людзей і маюць чалавечую знешнасць. Іх можна пазнаць толькі па вачах, бо гавораць яны проста... Але яны сумныя і адзінокія. Так ёсць на зямлі...
Ён змоўк. Ударыў нагой у вогнішча, і іскры пасыпаліся ўгору, а водбліск полымя заліў ягоны бледны натхнёны твар. Раптам ён звярнуўся да дрэў:
— Вы, багі ночы і лесу. Вы моцныя і несмяротныя. Але я мацнейшы за вас. Вы знаходзіцеся тут, бо павінны быць. А я існую, бо хачу. He, не вы — мы ёсць багі ночы. Мы ў руках сваіх нясём смерць, а ў сэрцах пагарду да яе. Хаця вы і несмяротныя, ваша ўлада заканчваецца з надыходам дня. Аж да наступнай ночы. I так, як ноч, вы канаеце ў раннім тумане. Таму калі мы не вышэй за вас, то роўныя вам.
Раману здавалася, што ён чуе шумы і шэпты ў гушчыні лесу. Падман быў настолькі моцны, што ён выняў з кішэні парабелум. А Харэўскі, крывячы вусны, глядзеў дзесьці на вяршыні дрэў. Ніжняя частка твару ў яго была чырвоная ад бляску полымя, а вочы патаналі ў ночы і зорках, якія капалі з неба на чорную гладзь возера.
Дзённік шпіёна
Мінск, 13 жніўня 1923 г.
Я пачаў ужываць какаін. Мне падабаецца. He паралізуе волю, не змяншае здольнасць да працы — наадварот, павялічвае яе. Дае такія глыбокія думкі, якіх мы не адчуваем у сабе. Толькі працверазіўшыся я зразумеў гэта. А свет робіцца сапраўды цудоўным, і ўсё такое лёгкае, зразумелае, лагічнае. Харэўскі даў мне пяць пакецікаў какаіну.
Я дастаў паперку, на якой калега чыркануў ля вогнішча верш. Напісаў яго, не задумваючыся. Тады верш здаўся мне цудоўным. Прачытаўшы два разы, я назаўсёды запомніў яго.
Мы не маем людской душы.
Воля ўчынку — наша моц.
Як багі, мы ўсё крушым I адыходзім у чорную ноч.
Шкада, што я не папрасіў яго, каб ён пісаў далей. Харэўскі прапанаваў мне, каб я пайшоў да яго. Але я пайшоў да Наташы. Па дарозе адчуў, што страшэнна стаміўся. Хацеў зноў ужыць какаін, але баяўся, што дзяўчына заўважыць мой ненармальны стан. Зрэшты, я хацеў выспацца, бо мяне агарнула стомленасць. Гэта рэакцыя арганізма.