• Часопісы
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    16+
    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Учора вечарам прыйшоў Раман. Я пісала ў дзённіку. Забылася зачыніць дзверы, а ён так неспадзявана ўвайшоў. He ведаю чаму, але я спалохалася. Раман распытваў пра Азімава. Сказаў, што прыехаў у Мінск на пастаянна. He ведаю, чаму я ўзрадавалася, бо не кахаю ж яго. Мы дамовіліся, што не скажам тату і маме пра тое спатканне. Ён абяцаў прыйсці ў нядзелю. Трэба з ім пакакетнічаць. Няхай будзе ў запасе. Зрэшты, трэба аддзячыць яму за тыя падарункі. Калі б можна было рабіць, што захочацца, а не ўсё хлусіць, то я б сказала шчыра: «Ведаеш што, Ромку, разумею, што вельмі хочаш мяне. Дык хадзем у ложак, бо для мяне гэта дробязь. Толькі будзь тактоўным». Але трэба і надалей хлусіць і прыкідвацца.
    Раман сапраўды мне імпануе. Я думала, што ён будзе збянтэжаны тым, што ўсе на яго скоса паглядаюць. А ён так весела і свабодна з усімі прывітаўся. Потым расказваў многа пра цікавыя і разумныя рэчы. Азімаўбыў вельмі злосны і зусім не рэагаваў на яго. Мама заўважыла, што ў Рамана светлыя валасы. Тады я ўспомніла, што да гэтага ў яго былі цёмныя. Ён сказаў, што адна дзяўчына пажадала, каб у яго былі светлыя валасы, і ён так зрабіў. Гэта мне падабаецца. Гэта сведчыць пра павагу дакабеты, нават даяе капрызаў. Я вельмі ўзрадавалася гэтаму.
    Чэрвень 1923 г.
    Я выбралася з Раманам на шпацыр. Мы сустрэліся ў Губернатарскім садзе, апотым пайшлі ў лес. Мне былотак добра і весела. Я заўважыла, што Раман вельмі палае да мяне.
    Я вырашыла, што аддамся яму, але ён марудзіў, хаця быўтакі момант. Толькі ў лесе пацалаваў мяне. А потым на беразе азярца я аддалася яму. Ён мыў мне ступні, цалаваў калені, і, можа, нічога не было б, калі б я сама не заахвоціла яго.
    Раман у мяне закаханы і, хаця з іншымі ён разумны, са мной цалкам дурны. На зваротнай дарозе мы спаткалі салдат, якія ўчатырох вялі ў лес адну дзеўку.
    Я была ў Камлёва. Ён спытаўся, ці паехала б я з ім на Украіну. Я адказала, што гэта немагчыма. He аддалася яму, бо мела рэгулы. Аднак даў мне 10 даляраў. Ён вельмі добры і тактоўны і расказвае такія цікавыя рэчы. Вучыць, як абыходзіцца з мужчынамі, як выконваць правілы гігіены, як засцерагчыся ад венерычных хвароб і цяжарнасці. Раіў, што чытаць.
    Я зноў была з Раманам на шпацыры. Калі ўваходзілі ў хату, спытаў, ці хачу я стаць ягонай жонкай. Я зрабіла глупства! Вялікае глупства! Сказала, што так. He ведаю, як гэта ў мяне вырвалася. Цяпер вельмі іпкадую.
    Маю мноства клопатаў. Кожную суботу іду да Камлёва. Час ад часу сустракаюся з Зінкай. Потым Паўлуша. Нарэшце, Раман. Гэта зусім не стамляе мяне, але трэба памятаць, як з кім трэба сябе паводзіць. Асабліва цяжка з Зінкай. Яна пастаянна раўнуе мяне, і яе найцяжэй ашукаць.
    Ліпень 1923 г.
    У канцы чэрвеня адбыліся мае заручыны з Раманам. Было вельмі весела. Раман прывёў свайго сябра, выбітнога камуніста, афіцэра Чырвонай Арміі. Вельмі прыемны і вясёлы, хаця і брыдкі. Калі б усе камуністы былі такія, як ён, то можна было б іх паважаць. У ім няма пыхі, дурноты, стаўлення сябе звышчалавекам. Ён развесяліў нас усіх і ўвачавідкі кпіў з Кобзава. Цяпер я думаю, што ўвогуле выбітныя камуністы лепшыя. I не так задзіраюць нос, як гэтыя сераднякі.
    Пасля заручын мяне агарнуў смутак. Цяпер усё прапала. Хуткастанужонкайтэхніка. Нават беспартыйнага. Пачынаю адчуваць крыўду на Рамана і на сябе таксама, што так лёгка
    згадзілася на гэта глупства. He ведаю, што Раман будзе мець ад свайго вынаходніцтва, але добрай пасады, напэўна, не атрымае. Можа, дадуць яму трохі грошай. Якая я дурненькая! He магу дараваць сабе гэтай страшэннай памылкі. Я б хацела лепш выйсці замуж за Азімава, чым за Рамана. Я ж магла мець яго як каханка. А цяпер усё прапала!
    Учора Раман пачаў планаваць тое, як выедзе са мной у цэнтральную Расію і там знойдзе пасаду. Як будзем жыць: ціха, добра. Як будзем кахацца. А мне баліць сэрца, і дома я плачу. Праклінаю і тое возера, і шпацыр, і сябе, і Рамана. Ужо няма ніякага выйсця!
    Цяпер Раман жыве ў Жарскай. Я пускаю яго да сябе начамі і спім разам. Як падумаю, што звяжу сваё жыццё і буду жонкай нейкага тэхніка, то злуюся. Адчуваю, што пачынаю яго ненавідзець. Агідныя для мяне ягоныя словы, і тэхнічны значок на шапцы, і ўвогуле ўсё, што звязана з ягонай асобай. Я заўсёды марыла пра вялікую прыгожую кватэру, пра тое, каб быць жонкай камісара, а цяпер усё пайшло марна праз гэтага ідыёта. Ён украў маё шчасце, знішчыў усю маю будучыню. Чаму я не выйшла за Азімава?
    Учора (у суботу) я пайшла да Камлёва. Калі ўбачыла прыгожую кватэрку, на стале віно, кветкі, то расплакалася. Ён доўга дапытваўся, у чым справа, але я нічога яму не сказала. Потым нешта схлусіла яму.
    Ох, каб мець такога мужа! Ну і што, што стары? Калі б я была дамай, то магла б зрабіць сваё прыватнае жыццё на свой густ. На гэты раз Камлёў даў мне 20 даляраў. Мусіць, ён думаў, што я плакала з прычыны нейкіх сваіх матэрыяльных клопатаў.
    Усё думаю: што рабіць? Шукаю нейкага выйсця. А можа, паехаць з Камлёвым на Украіну? Даў бы мне потым многа грошай, і я б знайшла сабе мужа з будучыняй.
    Якаяя дурненькая. Гэтастрашэнна! Жудасна!.. I так я мучаюся за адну хвіліну легкадумства! Добра было б, каб Раман памёр, каб з ім здарылася нейкае няшчасце. Нядаўна плакала, калі мне прыснілася, што прынеслі для яго труну, а цяпер
    плачу, што жыве. Няхай бы памёр! Але не. Будзе жыць. Я ніколі не мела шчасця! Заўсёды толькі мучалася!..
    Навошта ён забраў маё шчасце, атруціў жыццё? Навошта?! Як з гэтага выйсці?..
    Шумеў вентылятар.
    Па двары шоргалі па бруку цяжкія крокі чырвонаармейца.
    Раман апусціў на грудзі дзённік Лізкі і паўтарыу апошнія сказы, якія вычытаў у ім: «Навошта ён забраў маё шчасце, атруціў жыццё? Навошта?! Як з гэтага выйсці?..»
    Ён задумаўся.
    ...Ну што ж, цяжка... Па-рознаму бывае ў жыцці... Аднак Харэўскі сказаў праўду... Як гэта балюча... Чым жа жыць... Хіба нянавісцю...
    — О Ліза, навошта дала мне гэта? Чаму не была шчырай?
    «...Што так шуміць? Ага, вентылятар...»
    Раман выйшаў з дзяжуркі ў акумулятарную і пакруціў тэстар. Раптам яго агарнула мярзотная цішыня. А ў ёй, як здзек, чулася мяккае цмоканне акумулятараў. Ён хуценька ўключыў ток, і шум зноў запоўніў пустэчу.
    «...А цікава: ці сапраўды какаін такі цудадзейны?.. Шкада, што не маю яго... Можна напіцца... He, я ж п’яны... Зрэшты, гэта глупства... Страшэннае глупства... I, калі б трэба было, я мог бы смяяцца, ці не камічна гэта?.. А што яна хлусіла, гэта нічога. Зоркі таксама хлусілі... I зоркі, і месяц, і тая ноч, і яе вочы... А кажуць, што любоў — гэта магутнасць... А калі не змог яе здабыць, то не авалодаў магутнасцю... А можа, я не кахаў яе?.. He, гэта немагчыма. Што ж тады з’яўляецца каханнем? Як гэта страшэнна мучае!»
    Раздаўся тэлефонны званок. Раман не адразу пачуў.
    Пасля другога разу зняў трубку. Пачуўся голас:
    — «Боды« стаяць!
    Ён маўчаў.
    — Алё! Акумулятарная! Скончыўся ток на «бодах»!
    — Усё на свеце канчаецца! — адрэзаў Раман.
    — Што за жарты? Хто гаворыць?
    — Зыгмунт Харэўскі гэта гаворыць і мае рацыю!
    — Вы п’яныя?
    — Так. I вы таксама п’яныя.
    — Папрашу без жартаў! Зараз жа падаць ток на «боды», бо заўтра паведамлю камісару!
    — Добра. Прашу зафіксаваць, што ўсё на свеце канчаецца.
    Раман знайшоў і выправіў пашкоджанне, потым пачаў хадзіць уздоўж акумулятарнай залы.
    ...«Сад терзаннй»... Яна гэта цудоўна сказала. He здзіўлюся, калі хлусіла... Але чаму хлусілі ейныя вочы?.. I хлусілі пацалункі... Аднак дзіўна тое, што не магу не кахаць яе... А гэта ж шаленства...
    «Навошта ты гэта пісала? Навошта? Ты нейкая дурненькая, бедная і нешчаслівая!»
    ...Што ж, усё прапала... Як гэта спяваў Клядзінскі?
    Раман пачаў напяваць:
    Зачем, зачем люблть?
    Зачем, зачем страдать?
    He лучше ль вольным быть Н песнн распевать?
    Ён пачаў насвістваць і доўга хадзіў па акумулятарнай. Раптам спыніўся. Зноў заспяваў:
    Зачем, зачем любнть?
    «Які ў мяне голас?.. Чужы!»
    Ён засмяяўся. Потым зноў насвістваў гэтую мелодыю.
    «Як шуміць у вушах...» А салдаты спявалі:
    Когда б нмел златые горы Н рекн, полные влна...
    — Усё аддаў бы! Але не хацела... Усе гэтыя песні пра каханне, а кахання няма. Увогуле ўсё гэта дурны нумар, глупства.
    Ён пачаў смяяцца. Раптам адчуў, што ў яго мокрыя вочы. Хуценька пайшоў у дзяжурку і пазваніў. Зняў трубку. Пачуў голас:
    — Хто гаворыць?
    — Дзяжурны па акумулятарнай.
    — У чым справа?
    — Запрасіце да тэлефона механіка.
    Неўзабаве пачуўся голас:
    — Гэта механік Банелін! Што такое?
    — Паведамляю, што падаў ток да «бодаў». Групы ў парадку. Праверыў усё.
    — Вельмі добра. Я думаў, што вы п’яны.
    — He, толькі меў клопат з групамі. Пагэтаму мы не паразумеліся.
    — У парадку.
    Раман павесіў трубку і зноў пачаў хадзіць па акумулятарнай.
    За акном развіднела. Завуркатаў матор аўтамабіля. Пачынаўся новы дзень. У акумулятарнай бесперапынна шумеў вентылятар, у акне дзяжуркі непатрэбна гарэла святло, а Раман усё хадзіў.
    Дзённік шпіёна
    Мінск, 22 ліпеня 1923 г.
    Як буду штосьці пісаць, калі нават думаць цяжка? Мне здаецца, што я зусім самотны, што нешта памерла ўва мне, што паміж мной і людзьмі стала шкляная сцяна. Бачу іх, чую галасы, разумею сэнс выразаў, але не разумею, навошта гэта ўсё.
    Дык пра што пісаць? Можа, пра мой сум? Гэта не роспач, а менавіта сум па мары, па залатым падмане. Ён мае сівыя заімглёныя вочы і глядзіць у мінулае. У яго бледныя вусны, а іх дотык соладка марозіць і атручвае мозг. Ён такі вякамі.
    Гэта было 19-га, а сёння 22-га. А мне здаецца, што прайшлі вякі. Я часам сумняваюся, ці гэта было сапраўды? Можна ўсіх ашукаць, але не сябе. Я тры дні не быў дома. ІІасля дзяжурства не ведаў, куды пайсці. Пайшоў у лес. Там ляжаў да змяркання. Шумелі сосны, а ў жылах шумела кроў, а ў мозгу думкі. Вечарам я некуды пайшоў... без мэты, без думкі. Раптам я апынуўся на ўскрайку лесу, і здалёк бліснула маё азярцо. Мяне агарнуў страх. Памятаю, як я баяўся ўбачыць у вадзе зоркі. Досыць падману! Зоркі ў вадзе і бляск у вачах дзяўчат заўсёды падманваюць! Падманвае ўсё, што можна ўзяць у рукі, да чаго можна даткнуцца нагамі — як Лізка зорак у вадзе возера. Зоркі павінны быць на небе, тады яны гордыя і чыстыя. Я павярнуў адтуль і доўга блукаў па лесе.
    Мяне пастаянна свідравала думка, што ў мяне ейны дзённік. Аднак гэта жудасна, што так многа могуць выказаць, так моцна могуць балець складзеныя ў пэўныя групы выразы. Я меў гэта пры сабе, як чыю-небудзь хвору ю душу і свае пакуты. Гэтая маленькая кніжачка знішчыла ўсе мае мары. Знішчыла тады, калі ўсё было так добра. Уначы я наблізіўся да горада. Мяне агарнуў страх. Я баяўся ўвайсці ў Мінск. Мне здавалася, што эманацыя* жаданняў Лізкі напаўняе ўвесь горад. Яна нават прагнула маёй смерці. Можа, пагэтаму я падсвядома забрыў на вайсковыя могілкі. Доўга сядзеў там у цемры.