Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
He люблю глядзець, як яны «цяцькаюць». Нехта б падумаў: «Якое гарачае каханне!» Сонька толькі робіць выгляд, што кахае мужа. Ужо ж я ведаю.
Зінка нейкая дзіўная. Сказала мне, што парвала з нарачоным. Я спытала ў яе, чаму. Яна адказала: «Знайшла сабе лепшага. Ен кіраўнік вялікага кааператыву і мае добрую кватэру». Я лічу, што гэта неганарова. Але гэтага ёй не сказала. Я таксама хацела б мець багатага жаніха або мужа. Ён купіў бы мне прыгожыя пантофлікі і сукенку. Лепшыя, чым у Сонькі. Яна б ззелянела са злосці. Але я не маю шчасця. Спытала ў Зінкі: «А ці новы жаніх не будзе злавацца, што ты аддалася некаму іншаму?» Яна засмяялася і сказала, што ён ніколі не даведаецца пра гэта. Дала мне ў якасці прэзента фунт ледзянцоў і абяцала прынесці яшчэ. Яна не такая жмінда, як Сонька.
Люты 1921 г.
Быў мой дзень нараджэння. Тата купіў мне панчохі, але такія непрыгожыя, тоўстыя. Мамуся дала скарбонку. А Сонька карычневага слана. Можа, пад хвост яго пацалаваць? Ці ж гэта падарунак на дзень нараджэння? Якая скупянда! Я ж ёй выгафтавала шэсць ручнікоў. Толькі Кобзаў купіў мне прыгожыя пантофлікі, але я заўважыла, што Сонька злуе за гэта на яго. А Зінка дала мне кіло ледзянцоў і пачак пудры «Лебедзь».
Расказвала мне, што працягвае сустракацца з Колькам, бо кахае яго. I што гуляе з ім, як даўней. Я папярэдзіла яе, што ад гэтага можа вырасці дзіця, але яна смяялася і сказала, што калі яна не захоча, то не будзе. Гэтая Зінка разумнейшая за Соньку, і я вельмі люблю яе. Шкада, што яна мне не сястра!
Сонька нарадзіла сына. Колькі тут было шуму! Якая бегатня! Цяпер мяне ўжо зусім ні за што маюць. Усе захапляюцца малым. Паказалі яго мне. Быў ён гадкі, зморшчаны,
лысы. Я сказала, што ён брыдкі. На мяне як накінуліся... Ніколі нельгалюдзямгаварыць праўду! Алея недумала, што дзіця адразу бывае такое вялікае. Думала, што яно не большае за агурок. Цяпер не здзіўляюся, чаму Сонька так верашчала. Вырашыла, што ніколі нікому не аддамся, нават каб ён і кахаў мяне. Дазволю толькі цалаваць сябе, бо гэта нічога агульнагаз дзецьмі не мае. Расказала пра гэтам Зінцы. Яна вельмі смяялася з мяне. Потым прынесла мне кніжку, дзе ўсё апісана. Толькі прасіла мяне, каб не ўбачылі старэйшыя. Я чытала патаемна ўначы. Гэта вельмі цікава. Асабліва малюнкі і фатаграфіі. Але трохі няёмка.
Сакавік 1921 г.
Мне прыснілася, што я танцавала з якімсьці прыгожым высокім мужчынам. У яго былі сімпатычныя вусы, чорныя вочы, і ён так прыціскаў у танцы мяне да сябе, што я дыхнуць не магла. Потым мы пайшлі ў нейкі пакой і ён пачаў мяне цалаваць. Тады я зрабіла выгляд, што млею. Ён занёс мяне на ложак і пачаў распранаць. А я так баялася і дрыжэла. Але расчыніліся дзверы і ўвайшла Сонька. Яна сказала: «Скажу маме, скажу. Ты прастытутка!» Я такспалохалася! Я прачнулася, а сэрца так грукатала. Добра, што гэта толькі сон. Аднак шкада... Гэтая Сонька нават у сне мяне пераследуе!
Красавік 1921 г.
Учора сядзела ля акна і чытала Дзюма «Тры мушкецёры». Якая цудоўная кніжка! Ніколі ў жыцці я не чытала цікавейшай! Па тратуары ішоў нейкі «краском». Паглядзеў на мяне і спыніўся. Я ўсміхнулася яму. Ён пачаў набліжацца да акна. Я ахвотна б з ім паразмаўляла, але баялася мамы, пагэтаму ўцякла ад акна і схавалася за печчу. Ён крыху пастаяў і пайшоў. Я падбегла да акна і глядзела на яго здалёк. На рагу вуліцы ён спыніўся, потым пайшоў назад. Я тады завесіла фіранку. «Краском» некалькі разоў прайшоўся ііад акном, а потым пайшоў і не вярнуўся. Ох, якая ж я дурненькая. Трэба было выйсці на вуліцу, можа, там удалося б з ім паразмаўляць. А такі сімпатычны!
Mau 19211.
Ішла па Садовай вуліцы ў лазню і абмінула нейкага вайскоўца. He звярнула на яго ўвагі, бо спяшалася. I тут ззаду нехта паклікаў: «Папрашу вас на адну хвіліначку!» Я азірнулася і адразу пазнала таго «краскома». Аднак зрабіла выгляд, што не пазнаю яго. Ён спытаўся, куды я іду. Я сказала, што ў лазню. Упёрся, што і ён пойдзе са мной і дапаможа мне памыцца. Такі камічны. Я сказала, што яго не пусцяць у жаночае аддзяленне. Тады ён прапанаваў мне, каб я пайшла разам з ім у мужчынскае аддзяленне. «А туды мяне не пусцяць», — адказала я. Сказаў, што ніхто не пазнае, што я дзяўчына. Падумаюць, што гэта такі сімпатычны хлопец. Які дзівак! Калі я развітва лася з ім ля ўвахода ў лазню, ён мне прадставіўся: «краском» Павін. Вельмі прыгожае прозвішча. Спадзявалася, што ён прызначыць мне спатканне, але ён не зрабіў гэтага, і мне было няёмка. Мусіць, не вельмі я яму спадабалася. Мылася і ўсё думала, як бы ён мяне мыў. Пры гэтым мне было сорамна, аднак прыемна. (А Сонька дык заўсёды ходзіць разам з мужам у лазню — у нумар.) Я глядзела на іншых жанчын, але я была прыгажэй. Цяпер ужо не масірую грудзі, бо яны ў мяне большыя, чым у Зінкі.
Калі я выйшла з лазні, то першым чалавекам, які мяне заўважыў, быў Павін. Ён хадзіў па другім баку вуліцы і чакаў мяне. Я зрабіла выгляд, што хачу яго мінуць, але ён перарэзаў мне дарогу, і мы пайшлі разам. Казаў, што ў мяне пякельна прыгожыя вочы і валасы, што я — найпрыгажэйшая жанчына, якую ён калі-небудзь бачыў. Ён быў такі прыемны і штораз усё больш мне падабаўся. Я прасіла не праводзіць мяне дадому, бо мама можа ўбачыць.
Тады ён папрасіў, каб калі-небудзь я прыйшла на спатканне. Спачатку я зрабіла выгляд, што не хачу, а потым згадзілася і развіталася з ім.
Павін шалёна мне падабаецца. Ён намнога прыгажэй за Кобзава і такі ветлівы. Калі ён ажэніцца са мной, Сонька лопне са злосці. Але я не дазволю яму нічога болей, акрамя пацалунку. Бо зусім не маю намеру мець дзяцей і верашчаць так, як Сонька. Няма дурных!
Чэрвень 1921 г.
Тры разы хадзіла на спатканне з Павіным. Ён прыносіць мне кветкі, але зусім не просіць, каб я стала ягонай нявестай або жонкай. Можа, баіцца, што не згаджуся на гэта? He ведаю, як яго заахвоціць. Пытаўся ў мяне, ці кахала я каго-небудзь. Я адказала, што не. Потым спытаў, ці кахаю я яго хоць трошачкі. Я адказала, што не ведаю. Чаму ж ён не казаў, што мяне кахае? Які недарэка! А можа, баіцца, каб я яго не высмеяла?
Сёння Павін хадзіў са мной на шпацыр у бок вакзала. Сказаў, што хоча ўвайсці ў кватэру і нешта ўзяць. Ля брамы папрасіў мяне, каб пачакала, але зараз жа вярнуўся і сказаў, каб я ўвайшла да яго, бо чакаць на вуліцы няёмка. Я згадзілася.
Ён жыве ў двух прыгожых пакоях з асобным уваходам. Запрасіў мяне сесці на канапу і выйшаў у другі пакой. Праз хвіліну вярнуўся, сеў абок мяне і пачаў цалаваць. Гэта зусім не было прыемна мне, але я не супраціўлялася, бо хацела, каб ён стаў маім жаніхом. He ведаю, чаму ён сказаў мне, што «не расположен». Я не зразумела гэтага. Хутка пасля таго Павін сказаў, каб я пачакала, а ён зараз вернецца. Даў мне нейкія ілюстрацыі і нрасіў, кабне сумавала. Зачыніў дзверы і пайшоў. Тады мне стала страшна. Я хацела адчыніць акно на вул іцу і вылезці з пакоя, але ўспомніла, што ён такі ветлівы і добры, а значыць, нельга яго засмучаць. Я засталася.
Павін вярнуўся праз паўгадзіны. Прынёс пляшку самагонкі і нейкіх піражкоў. Прапанаваў мне выпіць, але я не хацела, бо гэта агідна. А ён выпіў поўную шклянку і сказаў, што калі я хачу даказаць, што кахаю яго, то павінна таксама выпіць. Так налягаў, што я мусіла гэта зрабіць. Рэшту самагонкі выпіў Павін.
Раптам мне зрабілася так весела, што я пачала спяваць. Потым Павін пасадзіў мяне на калені і зноў пацалаваў. I я яго пацалавала. Потым ён пачаў мяне распранаць. Я не дазваляла. Але ён сказаў, што падзярэ на мне ўсё. Я вельмі спалохалася. Гэта ж мая адзіная добрая сукенка. I ён цалкам распрануў мяне.
Потым рабіў ca .мной усё, піто хацеў, хаця я папярэджвала яго, што не хачу мець дзіцяці. I ён зусім не быў ветлівы. Калі я абаранялася і сказала, што буду крычаць, ён адрэзаў: «Толькі пісні — «закую» табе пысу!». Ох, як гэта мярзотна! Ці ж я думала, што ён можа так абысціся са мной!
Ліпень 1921 г.
Ужо няма выйсця. Павін робіць са мной усё, што хоча. Пагражае мне, што калі не буду слухацца яго, то пра ўсё раскажа бацькам. Аднагоразу я спыталаяго: «Калі пажэнімся?» Аёнзасмяяўся іадказаў: «Навошта? Намітакдобра! Зрэшты, ты не так ужо і падабаешся мне, каб я з табой звязаўся. Ты павінна зразумсць, што не магу ажаніцца з кожнай дзяўчынкай, якой зрабіў прыемнасць... Што гэта было б? Я мусіў бы стварыць гарэм! Зрэшты, ты пачынаеш мне надакучваць!»
Як гэта прыкра! А можа, ён толькі жартуе? Я асмелілася і спыталася ў яго неяк, як паступіць. калі я зацяжару. Ён адказаў: «А што мне да гэтага? Зрэшты, цяпер не такія часы, каб сабе гэтым галаву загрувашчваць. Цяпер дзецьмі апякуецца дзяржава. Наконт гэтага не бойся. Можаш нараджаць нават па дванаццаць запар».
Жнівень 1921 г.
Сталася жудасная рэч! Павін, як звычайна, прывёў мяне да сябе. Зноў загадаў піць самагонку, а калі я ўпілася, распрануў мяне і схаваў усе мае рэчы ў дру гім пакоі. Потым вярнуўся адтуль у кампаніі двух мужчын. Я плакала ад сораму і роспачы, але гэта не дапамагала. Яны рабілі са мной усё, што хацелі, а потым я ледзь змагла вярнуцца дадому. Мама звярнула ўвагу, што я вельмі дрэнна выглядаю. Я адказала, што хворая і што мне вельмі баліць галава.
He ведаю, што рабіць? Цяпер бачу, што ён не толькі не кахае мяне, але нават не беражэ. Можа, гэта гарэлка, якую мы пілі, была платай за мяне. Я гіджуся самой сябе.
Я вырашыла, што калі зацяжару, то атручуся. Іншага выйсця няма. На спатканне з Павіным учора і пазаўчора не
пайшла. Будзь што будзе. Гэта такі падлюга, што ад яго ўсяго можна чакаць.
Апоўдні заўважыла, што Павін ходзіць пад вокнамі нашай кватэры і свішча. Спачатку я вельмі спалохалася. Пазней адважылася з ім паразмаўляць і сказаць усё. Выйшла з хаты. На рагу вуліцы ён падышоў да мяне. Рэзка спытаўся: «Я павінен гадзінамі чакаць?» Тады я сказала, што ён падлюга, што я ненавіджу яго і што ніколі не пайду да яго. А калі будзе мне дакучаць, то атручуся і падрабязна апішу, што ён са мной зрабіў і што давёў мяне да гэтага. Я выйшла з раўнавагі і пачала крычаць: «Ты подлы мярзотнік, а не афіцэр! Ты прахвост!» Каля нас пачалізатрымліваццалюдзі. Павінзбялеў. Пачаў супакойваць мяне: « Лізка, ты не нервуйся, я ўсё растлумачу». Тады я плюнула яму ў твар і сказала: «Ты ўжо ўсё растлумачыў!» Я пабегла вуліцай, сама не ведаючы куды. Дадому вярнулася позна, але была ўжо зусім спакойная. Усё адно, што будзе. Лепш не жыць, чым быць такой зняважанай!