Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
Яны пайшлі далей у лес і селі, каб адпачыць, на стромкім беразе яра. Гліністы абрыў з другога боку крывава пабліскваў, плавячыся ў месяцовых промнях. Унізе ціха званіў па каменні ручай.
Лес у месяцовыя ночы дзівосны. Дрэвы стаяць лёгкія, жывыя. Пні серабрацца і змяняюцца незвычайна. Часам кара проста пераліваецца, а лісты ўтвараюць фантастычныя гірлянды. Кожная дробязь мае сэнс. Карані пульсуюць сокамі. I адчуваецца подых зямлі, засцеленай дыванамі шматкаляровых імхоў... А калі ветрана, усё абуджаецца ад сну і пачынае буйна жыць. Угару ляціць шэлест старога
ядлоўцу. Унізе кусты жартоўна абдымаюцца і рагочуць. Там адзінокая самотная бярозка расчэсвае ветрам буйныя локаны. Далей клён бавіцца як школьнік, ловячы срэбра, якое затапляе лес, у двухкаляровыя пяціпальцавыя далоні. Далей пасма елак — цёмных, у каптурыках, як манашкі — ідзе трусцой, машучы рукамі, у глыб бліскучай нішы лесу. Дзівосны выварацень, як штукар, забаўляе растапыранымі пальцамі кучку альшынак, якія сціпленька стаяць і дрыжаць ад эмоцый. Шэпты, смех, шум, уздыханні, рогат кружаць у паветры... Дрэвы жывуць, дрэвы гавораць... Дрэвы плачуць, скардзяцца або радуюцца.
Але той, хто не любіць лес, не ўбачыць гэтага. Дрэвы не пакажуць яму сваёй душы. Так і будзе чуць навокал енкі, пагрозы, скрыгат, рыкі дзікіх звяроў. Белая бярозка — гэта прывід, які падкрадаецца да яго. Светлячкі ў дрэвах — вочы хцівага да крыві вампіра. Хруст галінак — гэта прадзіранне праз гушчар дзікіх бестыяў. Крыкі птушак — гэта енкі замучаных. Шэпт лісця — гэта змова забойцаў. Вываратні — гэта страшыдлы, якія паўзуць па лесе... Лес шчодры, добры і шчыры толькі для прыяцеляў.
Ноччу ў лесе не гавораць пра благія рэчы. Чалавек становіцца самім сабой пад уплывам прыроды і адкідае пустэчу жыцця. Там гавораць словы, якія плывуць з сэрца, альбо маўчаць. Бо што можа сказаць сапраўды важкага фальсіфікаваны, сапсаваны чалавек у параўнанні з тым, што гаворыць простая, шчырая, некранутая прырода.
I калегі доўга маўчалі. Думалі пра многае.
У нейкі момант Клядзінскі адазваўся ціха, голасам, якога Раман яшчэ не чуў ад яго. Выразы былі моцныя. Як звычайна, замаскіраваныя жартамі, але змест гэтых пашматаных слоў быў найлепшым: прага вырваць прыяцеля з бяды.
— Слухай, браце!.. Ты таго... закахаўся-задурыўся ў яе, як сабака ў месяц. Я бачу, але што мне да таго... Толькі, разумееш, прыкра... Таму кажу табе асабіста: ты плюнь!.. Я таксама калісыді ў адну закахаўся. Думаў: цуд. Узяў у рукі,
панюхаў — навоз. А яна морду аж пад столь задзірае. I тады я ёй так элегантна кажу: «Дарагая мая імцю-рымцю, не думай, што маеш такі вялікі скарб. А калі так думаеш, то памаж вазелінам, каб іржа не раз’ела, перасып нафталінам, каб моль не згрызла, і схавай у скрынку ад капелюша. А я, калі захачу, знайду сабе і пятнастоўку. Маё ўшанаванне, прашу кланяцца татусі і мамусі, і фік...» Спачатку мне балела. Але думаю сабе: не дачакаешся свайго, каб я, Болік Клядзінскі, праз нейкую там бабу галаву сабе сушыў. Цьфу!.. Ты ведаеш, як гэта, за чым мы, мужчыны, прападаем, выглядае? Я раз, як быў п’яны, глянуў, дык ванітаваў. Плюнь, кажу табе.
Раман здзіўлена глядзеў яму ў твар. Так дзіўна разыходзіліся форма, змест і тон размовы. Нарэшце, сказаў:
— Страшэнныя глупствы гаворыш. Як ты можаш так выказвацца! На гэта ж няма ніякай рады. А ты мне такія рэчы...
Болік узяў яго за руку. Яму здавалася, што ён, не хочучы, пакрыўдзіў калегу, і не ведаў, як гэта выправіць.
— Прабач, Раман. Я не хацеў табе дакучаць. А казаў так проста, для спорту. У мяне ж была маці, і я вельмі любіў яе. I Баська ў мяне ёсць — таксама люблю. Таму так не думаю. А пра тую паненку гаварыў, каб цябе адвадзіць. Але не ўдалося.
Калегі пайшлі да яра. Напіліся з ручая халоднай вады, закурылі папяросы і потым вырушылі ў далейшы шлях. Клядзінскі ішоў першы. Раман, задумаўшыся, брыў за ім, амаль не звяртаючы ўвагі на мясцовасць.
Вырашылі перадняваць у лесе, выспацца, а вечарам ісці ў Мінск.
Месца было зручнае. Вёска далёка. На палях пуста. Па лясах ніхто не валакаецца. Распалілі вогнішча ля старога дуба. На выпадак непагадзі ён мог засланіць іх ад дажджу.
Клядзінскі сказаў, што пойдзе шукаць бульбу ў полі. Яго доўга не было, а калі вярнуўся, прынёс у прыполе многа бульбін і адзін вялікі бурак.
— Абед y натуры, — жартаваў ён. — Па-савецку: бураком у зубы, соллю ў вочы, вадой на лоб, а паленам па азадку.
— Далёка хадзіў.
— Аж пад вёску.
Калегі спяклі бульбу. Трохі супакоілі голад. Халодны вецер гуляў па лесе. А дзясятай гадзіне Раман лёг спаць, а Клядзінскі застаўся дзяжурыць. Вырашылі спаць па чарзе, па дзве гадзіны.
Чацвёртую змену, ад 3 да 5, меў Раман. Ён пачысціў адзенне і зброю. Вымыў у лужыне твар і рукі. Потым зноў сеў ля вогнішча, якое слаба тлела.
Яму было вельмі сумна. Надвор’е таксама настройвала на пануры лад. Брудныя шэрыя хмары паўзлі па небе. Вецер зрываў з дрэў мокрае лісце і без памяці гнаў яго ўдалячынь. Туга сачылася з неба на зямлю.
Раман выняў з кішэні пакецік какаіну. Разгарнуў яго. Потым адарваў муштук ад папяросы і, уставіўшы яго глыбока ў ноздры (каб не марнаваць какаіну), удыхнуў высыпаны на далонь парашок. Праз хвіліну прыемны халадок агарнуў верхнюю частку носа, а ў горле адчуўся гаркаватасалодкі смак, які цяжка паддаецца апісанню. Некалькі разоў Раман глыбока ўцягнуў паветра — і свет змяніўся. Яму было лёгка і весела. Думкі рознакаляровымі каскадамі шумелі ў мозгу. Часам як па частках з’яўляліся дзіўныя думкі і вобразы. Тады ягоныя вусны кранала ўсмешка. ГІрымружаныя вочы бачылі наўкол толькі прыгажосць. Кожная дробязь набывала афарбоўку і значэнне. Кожнае пытанне вырашалася проста і лёгка. А жыццё здавалася такім прыемным, бесклапотным...
...Вецер зусім не мёртвы. Як артыстычна мадэлюе воблакі... I што за тоны фарбаў... А адкуль капае бляск?.. Цудоўна... Гэта кітайскія шырмы... О, сонца ўдарыла промнямі ў неба... Выкінула камандзірскі сцяг... Фарбуе хмары ў ружовы колер... А гэтыя бляскі... Яны ж капаюць... Як раскідаюцца... Цудоўнейшыя карціны... Ты спіш, Бо-
лік... Ведаю, што табе сніцца... Твая сібірская вёска, апраўленая ў смарагд мрояў... Ты як дзіця... I навошта кулакі сціскаеш?.. Але ўсё будзе добра... Пераканаешся... А Марозаў паедзе ў Маскву... I я паеду... Загад № 33 будзе мой... I многа іншых... I ўвогуле ўсё!..
Ён зноў ужыў какаін.
Убачыў маленькага дзятла на хвоі. Ён быў далёка, але раптам апынуўся перад вачыма і пачаў віраваць, як прыбіты да шчыта. Раман патануў позіркам у ягоныхрознакаляровых фарбах. Кожнае ягонае пёрка, кожная дробязь набывалі нязвыклую яскравасць і сілу. Фарбы хваляваліся, фарбы жылі.
Птах адляцеў. Панёс з сабою цудоўную прыгажосць. Але яе дастаткова было навокал. I зрэнкі расшырыліся ад асалоды, і горла скручвалася ад узрушэння, а на вуснах было суха.
...Ліза мяне кахае... Ведаю... Яе вочы не хлусілі... Гэтая боская форма вуснаў... Пайду і скажу ёй усё... Яна сама сябе не ведае... Ты адзіная насвеце!.. Твая душажыве паўсюль!.. I ўва мне таксама!.. Дык дай руку і пойдзем!.. Пакажу табе свет!.. А ты пакажаш мне яго прыгажосць!..
Ён пачаў смяяцца.
Міналі хвіліны. Ён адчуў неспакой. Думкі блыталіся, сціраліся, ламаліся, упадалі адна ў другую, утваралі хаос...
...У дванаццаць, у гадзіну... дам табе папяросу... увесь свет... і фотаапарат... ага, курыш... і такая бедная... тая брудная кашуля... у нас скажуць суполкай... а акумулятары так шыпяць... як змеі... не, гэта вентылятар рэжа камуну... жрэ кветкі рэвалюцыі... Вецер паляціць, і палітрук Савеня таксама... тады расклад паплыве... А Паўлуша застанецца са шпалерамі... стане народным камісарам і будзе вырабляць цукеркі для буржуазіі...
Ён паправіў на сабе адзенне... Зашпіліў гузікі. Зарадзіў рэвальвер. Устаў і азірнуўся вакол. Зноў сеў. Яму цяжка было без дзейнасці.
Зноў ужыў какаін. I зноў пачаліся дзівосныя мроі. Міналі хвіліны. Па лесе паўзлі цені. Дрэвы і кусты спахмурнелі. Неба пачало зніжацца да зямлі і набываць колер і цяжар волава.
Ужо даўно мінулі дзве гадзіны, але Раман не будзіў Клядзінскага. Ці існаваў для яго час? Затоплены ў прыгажосці прыроды, у гейзерах думак, ён забыўся на ўсё.
3 надыходам змроку Рамана пачала агортваць апатыя. Ён меў пры сабе цудоўны сродак уцячы ад рэчаіснасці, але забыўся на яго. У нейкі момант ён выразна пачуў, што ў некалькіх дзясятках крокаў ад яго трэснула галінка пад нагой чалавека. Ён хуценька азірнуўся. Узвёў рэвальвер. Пачуў шум за доўгім паўколам ляшчын, якое акружала іхняе сховішча.
Тады ён паспешліва абудзіў Клядзінскага. Паклаў палец на вусны і паказаў дулам пісталета ў бок кустоў. Калега схапіўся за зброю. Раман хуценька сабраў паперы і ўпіхнуў іх у попел вогнішча. Белы колер бачны здалёк. Выцер далонню пот з ілба.
Клядзінскі напагатове да скачка ўважліва прыслухоўваўся. Раман паказаў яму дулам на кірунак шуму. «Заходзяць справа». Раптам ён заўважыў чырвонаармейца, які перабягаў ад кустоў да кустоў. Ён выразна бачыў будзёнаўку на ягонай галаве, шынель, рэмень, карабін.
— О! — сказаў шэптам Раман і замёр нерухома.
Клядзінскі доўга прыслухоўваўся, потым зірнуў, здзіўлены, на калегу і сказаў:
— Табе прымроілася! Гэта толькі вецер!
— Але ж яны тут!.. Я чуў і бачыў!
— Глупствы кажаш!
Раман, раздражнёны, усхапіўся на ногі.
— Зараз пераканаешся!
Клядзінскі, пераканаўшыся ў ягонай упэўненасці, сказаў:
— Тады чакай!
Але Раман узвёў гранату і, злёгку нахіляючыся, рушыў да кустоў. Пальцам правай рукі ён дакранаўся да курка пісталета.
Там, дзе хвіліну назад ён чуў шум, не знайшоў нікога. Ён пачаў хадзіць вакол вогнішча. Раздзьмуваў яго полымя. Хадзіў усё хутчэй. На ілбе ў яго быў пот, на вуснах і ў горле было суха, сэрца білася няроўна, хутка, дыханне перарывалася.
Нікога.
Вярнуўся да вогнішча пануры, цяжкі і сеў моўчкі. Абапёрся плячыма аб дубовы пень і панура глядзеў на заціснуты ў руцэ пісталет. Ён увогуле не бачыў яго.
Клядзінскі некалькі разоў скоса зірнуў на яго. Зразумеў, у чым справа, і засумаваў. Пачаў чысціць адзенне і боты.
— Пойдзем? — спытаў праз хвіліну.
Раман схаваў гранату за пояс і найшоў уперад. Знайшоў шырокую сцежку і накіраваўся на ўсход. Сцежка была зацененаязараснікамі ляшчыны.Янаўтваралацёмны тунэль, які бег удалячынь. Раман ішоў усё хутчэй. Клядзінскі моўчкі паспяваў за ім. «Навошта ён так спяшаецца?.. А хай сабе!»