Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
Ён павярнуў і накіраваўся да выхаду з крэпасці.
Дзённік шпіёна
Брэст на Бугу, 18 кастрычніка 1923 г.
Другі тыдзень увогуле не ўжываю какаін. Наступствы какаіну няцяжкія. Арганізму не шкодзіць, толькі сум зжырае бязлітасна. Таму п’ю на ўмор. Мяне толькі тое суцяшае, што прывіды зніклі.
Перад выхадам з Мінска я хацеў наведаць кватэру Наташы. Пайшоў вечарам з боку саду. Фіранкі на акне не было. Я пасвяціў ліхтарыкам праз шыбу — пустыя пакоі. Тады нажом скінуў кручок люфціка і адчыніў акно. Улез усярэдзіну. Сам не ведаю, што шукаў. Можа, паперкі або нейкі знак. Але нічога не знайшоў. Мне зрабілася так цяжка, так прыкра. Я адчуў слёзы на вачах. Мне здавалася, што я вінаваты ў тым, што не змог у гаварыць яе, каб ішла ў Полыпчу. Дзе яна цяпер? Што робіць? Можа, яна галодная? Розныя думкі прыходзілі мне ў галаву... Нарэшце я вылез у сад і пайшоў на бераг Свіслачы. Доўга слухаў шум хваль... А можа, у гэтых халодных хвалях яна знайшла свой канеп? Можа, пайшла за Любай? Памятаю, што сказала мне ў апошні раз:
— Няма Любы. Няма. Калі жыла, усё злавала на мяне. А цяпер я не магу без яе жыць. Нас звязала бяда. Звязала нас мацней за сваяцтва. Цяпер разумею, што яна была мне вельмі патрэбная. Мне дадаваласілы ўсведамленнетаго, штоя ёй
патрэбна, што без мяне яна загіне. Тое, што яна была слабая, непрактычная, звар'яцелая, дадавала мне гарту і ахвоты да жыцця. А цяпер?.. Найболып мяне мучае, што я не заўсёды была да яе добрай. Занадта часта на яе злавалася. I цяпер не магу папрасіць у яе прабачэння. Ніхто гэтага не верне.
Шумяць хвалі Свіслачы, шумяць. Былі Наташа і Люба — хвалі шумелі. Няма іх — таксама шумяць. I будуць шумець, як і мяне не будзе. Ці хтось вычытае з іх, што чуюць, што бачаць? Бо для нас: толькі шумяць. А я ў іх чую спеў — вясёлую песеньку Любы:
У дванаццаць.
У гадзіну Я цябе чакала.
Больш ужо не будзе чакаць...
Шумяць хвалі Свіслачы. Шуміць кроў у жылах. Шумяць думкі ў мозгу. Але я гэтага шуму не чую. Толькі адчуваю.
Я прынёс бюлетэнь аб здароўі Леніна. Яго хвароба трымала ўсіх у напружанні. Народ спадзяваўся, што пасля ягонай смерці новы ўрад падзе. Кампартыя добра ведала пра гэта і старалася скрыць звесткі пра дрэнны стан здароўя Леніна. Яго фатаграфавалі з усмешкай на твары ў кампаніі «дачушкі правадыра», з дэлегацыяй сялян і г. д., а тым часам рыхтаваліся да падаўлення бу нту, які мог выбу хнуць. Прымянялі меры засцярогі. Пачасціліся арышты. ГПУ працавала інтэнсіўна. Тэрор узрастаў, ахвяры каналі ў камерах або ішлі да сценкі. А правадыр пралетарыяту, за паку шэнне на якога забілі сотні сацыялістаў-рэвалюцыянераў, а, беручы пад увагу цяперашні дрэнны стан здароўя, ліквідавалі тысячамі, усміхаўся згаладнеламу народу самай свабоднай пад сонцам дзяржавы са старонак усіх ілюстраваных выданняў. I меў з чаго смяяцца. Але тым, хто глядзеў на гэты твар, было не да смеху. Адных прыгнятаў страх за ўласнае горла, калі пачнецца смута. Другіх сёмы год прыгняталі абаронцы правоў пралетарыяту.
He магу здабыць загад Рэўваенсавета № 33. Дакладней, праект гэтага загада, бо загад яшчэ не выйшаў. Я патраціў
ужо многа часу і грошай і ўсё дарэмна. Дакладна ведаю яго сэнс, але гэтага мала. Хочуць копію або фатаграфію. Мусіць, звар’яцею са злосці. Я хацеў бы быць першым, але мяне могуць апярэдзіць іншыя агенты. Марозаву ў Маскве не пашанцавала, і ён ледзь не папаўся. Каб хоць не трапіў пад сочку. Трэба быць з ім асцярожным. Я сказаў яму, што кінем працаваць на пару месяцаў. Ён быў у пюку ад гэтага, але нельга легкадумна падводзіць яго пад небяспеку. Можа яшчэ вельмі спатрэбіцца. Я, тым часам, буду працаваць з іншымі агентамі, менш значнымі і каштоўнымі. Некалі праца ішла ў мяне ідэальна. Цяпер усё больш блытаецца... Проста не маю шчасця. Маю магчымасць здабываць важныя звесткі, але не тыя, якія нам патрэбны. Агенты толькі выхваляюцца. Аднаму я сказаў, што калі ён не можа здаваць добрую работу, то няхай дае, што можа, але не кампраметуе мяне, бо за фальшывую інфармацыю я ўпакую яго ў ГПУ. Часта, каб пераканацца ў праўдзівасці некаторых агентаў, я даю ім заданні, якія сам добра ведаю. Потым проста ў вочы выкрываю фалып. Гэта адзіны спосаб, каб яны сур’ёзна ставіліся да працы. Але я не адбіваю ў іх ахвоты. Можа здарыцца, што агент, які мала варты, стане вельмі прыдатным. Напрыклад, у выпадку вайны альбо калі пачне ісці ўверх па службе.
Я ўсё думаю пра вайну. Але гэта малаверагодна. Бальшавікі занадта слабыя і будуць надалей вайны пазбягаць. Найбольшай іх слабасцю з’яўляецца нястача патрыятызму ў народзе. Нават у арміі пашыраецца разлажэнне. А на фронце пастаянныя няўдачы аднаві лі б тое, што было пры Керанскім. Цяжка вымагаць, каб салдат стаў на абарону сваіх беднасці і бадзяння, а таксама голаду сям’і. Біцца за тое, каб камісарам добра жылося, з ахвотай не будуць. А можа здарыцца, што павернуць штыкі ў бок сапраўднага ворага народу. З’явілася бтолькімагчымасць! У савецкайармііпашыраеццаантысемітызм. Жыдоў зненавідзелі. Усю віну за жабрацтва народу прыпісваюць ім. Кажуць, што жыдаўё сваімі добра схаванымі міжнароднымі сувязямі хоча пазбавіць расійскі народ інтэлігенцыі і заняць усе высокія пасады. А потым перакіне сацыялістычную платформу на правільны шлях і створыць
наймацнейшую ў свеце базу для яўрэйскага народа. У вялікай меры на такі настрой уплывае тая акалічнасць, што за рулём ураду знаходзяцца цяпер пераважна яўрэі. Я слухаў аднаго камуніста (не майго агента), які ў сваіх колах выказаўся пра хваробу Леніна: «Калі не стане Леніна, то лепш грузіна Сталіна, чым жыдзяну Троцкага». Антысемітызм займае ўсё шырэйшыя сферы, і расейцы глядзяць на жыдоў з сапраўднай нянавісцю. Лічаць іх прычынай усялякага ліха. Па праўдзе кажучы, не магу сказаць, каб яўрэі былі прычынай усялякай навалы. Бачу, што ім, за выключэннем тых, хто займае пасады, вельмі дрэнна.
Учора я гаварыў з Клядзінскім пра Харэўскага. Расказаў падрабязна пра ягоную прамову ў тэатры. Клядзінскі сказаў мне, што Харэўскі «трымае ў руках» увесь 5 корпус і што працуе без агентаў. Mae толькі аднаго афіцэра, якога прыладзіў на высокую пасаду ў штаб Заходняга фронту. Той працуе як рэзідэнт, а ён як агент. Харэўскага ведаюць у вайсковым асяроддзі 5 корпуса як нязломнага фанатыка-камуніста, які ўсіх высочвае і мае сувязі з самымі высокапастаўленымі асобамі Саюза. Таму яго асцерагаюцца ўсе, лічаць яго аргусавым вокам НК сярод «краскомов» 5 корпуса. Ён лёгка дасягнуў гэтага: «забытым» лістом ад Пэтэрса (натуральна, прачытаным некалькімі «краскомамн»), перасланым даяго з Масквы, лістом ад Зіноўева, а потым «упакаваннем» у камеру аднаго «краскома», які неяк стаў на ягоным шляху. Проста ў ГПУ ў Маскву прыйшлі неабвержныя доказы кантакту таго «краскома» з Савінковым і з французскай місіяй у Варшаве. Таго арыштавалі. За што арыштавалі, ніхто не ведаў. Але было агульнай тайнай, што сталася гэта па «міласці» Харэўскага. Таму аўтарытэт ягоны быў непахісны і яго баяліся ўсе.
Потым Клядзінскі расказваў мне, як праходзілі кастрычніцкія ўрачыстасці ў адным савецкім гарнізоне. Там ладзілі парад, і салдат, а таксама прафсаюзы вітаў нейкі «краском» такім лозунгам: «Таварышыметалісты! Выбудзецедабіваць буржуазію сваімі молатамі! Таварышы цырульнікі! Вы будзеце рэзаць буржуазію сваімі брытвамі!» і г. д. А вечарам быў прыём у камуністычным клубе. Я выпадкова апынуўся
ў групе польскіх камуністаў. 3 вуснаў паляка пачуў там першы куплет польскага гімна:
Яшчэ Польшча не загінула, Але загінуць мусіць.
Бальшавікі не дабілі — Халера падушыць.
Так павінна блазнаваць і прыніжаць сябе камуністычная польская пешка, каб выклікаць усмешкі на вуснах начальнікаў і запэўніць іх у правільнасці свайго мыслення.
Брэст на Бугу, 4 лістапада 1923 г.
Па дарозе ў Брэст мы затрымаліся ў Баранавічах. Клядзінскі, натуральна, пачаў піць з Палкоўнікам і ламаць косці бальшавікам:
— Рэвалюцыя — гэта, разумееш, танец на распаленай пліце. Чым больш гарыць, тым больш трэба пераступаць з нагі на нагу. Таму скачуць усё хутчэй і не ведаюць, што рабіць. I ніхто не дадумаецца, што трэба патушыць агонь пад плітой. Я размаўляў з адным камуністам у Саветах. Я сказаў, што мне шкада, што народ так бядуе. А ён на гэта: «Гэта нічога. Каб сабака любіў гаспадара, трэба, каб ён быў галодны. Сыты пра гаспадара не думае — яму хочацца свавольстваў». Я сказаў, што народ ад беднасці гіне. А ён і на гэта меў адказ: «Навука пацвердзіла: чым большая бяда, тым больш людзі размнажаюцца. Багатыя краіны выміраюць, а ў бедных краінах натуральны прырост гіганцкі». Тады я сказаў, што раса чахне, дзеці нараджаюцца хворыя, слабыя. «Нам, — кажа, — атлетаў не трэба. Курок ад карабіна і хіляк націсне».
Какаін не ўжываю ўжо тры тыдні. Прывіды зніклі. Мусіць, у мяне занадта адчувальная нервовая сістэма альбо занадта багатая фантазія. Але бяссонніца працягваецца. У Саветах я мучаюся, бо часам па некалькі дзён нельга або няма дзе заснуць. А тут, маючы магчымасць выспацца ўволю, губляю сон. Трохі дапамагае мне алкаголь. Таму амаль штовечар напіваюся. Тонька і Палкоўнік аднесліся б да
гэтага з вялікім адабрэннем. Але мне гэта не падабаецца. Пасля какаіну гарэлка здаецца мне слабенькай. He ўзбадзёрвае, а толькі затуманьвае думкі, не дадае энергіі, а забірае яе.
Брэст на Бугу, 6 лістапада 1923 г.
Учора была дзіўная сустрэча. Mae меркаванні пацвердзіліся: Вера — наша агентка. Я раніцай ішоў па вуліцы 3-га Мая і ўбачыў у акне жанчыну, якая сядзела ў кавярні за столікам. Калі яна павярнула галаву да акна, яе твар здаўся мне надзіва знаёмым. Я пайшоў далей. Але мяне непакоіла, адкуль я яе ведаю? Я павярнуў і ўвайшоў у кавярню. Сеў за столік насупраць. Жанчына была занята перагляданнем ілюстраванага часопіса. Я пазнаў Веру. Калі да майго століка падышла афіцыянтка, я заказаў каву і пірожнае. Пачуўшы мой голас, Вера, здзіўленая, падняла галаву і глянула мне ў вочы. Я зрабіў выгляд, што не пазнаю яе. Але праз хвіліну яна ўзнялася з месца і ціха сказала:
— Прабачце, я ведаю пана.
— Але я пані не ведаю.
— Пан не памятае «Парыжа»?
— Ніколі не быў у Францыі.
Яна трохі ўтрапёна глядзела на мяне. Тады я сказаў:
— Добра памятаю «Парыж» і Губернатарскі сад.