Багам ночы роўныя
Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
— Я пайду, Каця. He хачу цябе злаваць. Можа, не так ёсць, як гаворыш, але цяжка. Мусіць, ты не знайшла добрых людзей.
Яна падняла галаву.
— Добры той, хто мае чым плаціць альбо ўмее добра ашукваць. А беднаму і такому, што схлусіць не можа, няма спосабу добрым быць. Ты добры?.. Мусіць, маеш фуру грошай? А ці спытаўся ты, ці не галодная я?
— He ведаў, што можна пытацца пра гэта.
— А як учора да мяне заваліўся, то не пытаўся. Табе хочацца, і ўсё. А я, раба твая, павінна толькі з ушанаваннем ногі расстаўляць!
— Дык я дам табе грошай!
— Дай, дай! — яна выцягнула руку.
Раман паспешліва дастаў з кішэні пачак купюр і даў ёй некалькі. Яна паківала галавой.
— Столькі? Т ы дай палову... Спаў тут, я чаем цябе паіла, ратавала, каб у мяне не здох анёлак з рожкамі. А ён хоча ад мяне некалькімі сотнямі адкараскацца!
— Вазьмі нават усе!
— He. Дай палову. Я зараз адлічу.
Яна падзяліла грошы на дзве купкі і абедзве падала яму.
— Цяпер дай сам!
Ён падаў адзін стос. Яна ўзяла яго і, усміханючыся, пачала ірваць грошы на драбнюткія кавалачкі. Потым страхнула іх на падлогу і холадна сказала:
— А цяпер прэч адсюль!
— Да пабачэння! — сказаў Раман.
— Хуткага сканання!
Раман выйшаў на калідор. Яму здалося, што за дзвярыма зноў чуецца рыданне. Яму было шалёна няёмка. Ён не адчуваў да Каці ніякай крыўды. I сам не адчуваў сябе вінаватым у адносінах да яе, але яго прыгнятаў страшэнны цяжар. Ім былі жудаснасць, хаос і бессэнсоўнасць чалавечага жыцця, з якога пакуль што ёсць толькі адно выйсце...
Болік Клядзінскі ішоў на новую канспіратыўную кватэру. Пазваніў, як звычайна, тры разы коратка і чакаў. Неўзабаве за дзвярыма пачуліся лёгкія жаночыя крокі.
«Дома», — падумаў Клядзінскі.
Дзверы адчыніліся, але святла ў прыхожай не было. Клядзінскага гэта здзівіла, але ён увайшоў, кажучы: «Запаліце святло!»
У гэты момант дзверы грымнулі, і святло заліло прыхожую. Адначасова на Клядзіпскага накінулася некалькі чалавек. Ён шаргануўся, раскідаў іх на бакі і схапіўся за зброю. Тады ззаду прагучала некалькі выстралаў. Дзве кулі трапілі яму ў галаву. Клядзінскі паваліўся на падлогу. He паспеў скарыстацца рэвальверам.
Чэкісты былі незадаволеныя такім вынікам, бо быўзагад узяць яго жывым і страляць толькі ў крайнім выпадку. Яны не думалі, што будуць мець справу з такім моцным чалавекам. Разлічвалі на тое, што некалькі чалавек лёгка абяззброяць яго.
Дзённік шпіёна
Брэст наБугу, 16лістапада 1923 г.
Пішу гэты дзённік. Стараюся не дурыць. Паказваю сябе і таварышаў у розных сітуацыях, у розным святле. Паказваю вам іх на багатым фоне жыцця і ведаю, што бясконца далёкі я ад разумення іх і самога сябе. Вельмі цяжка дакапацца да істотнага зместу чалавечай ду шы. Там такое мноства загадак, што здабыццё нават дробнай часткі здаецца вялікай перамогай. У анекдоце расказваецца, што чалавек складаецца з душы. цела і пашпарта. А насамрэч чалавек складаецца з крыўды, інстынктаў, жаданняў, забарон, рэфлексій, і многае з гэтага падаецца абсалютна немагчымым для разумення. Адчуваюць гэта тыя, якія змогуць бясстрасна пагл ыбіцца ва ўласну ю душу і паспрабуюць іірыгледзецца да яе, адкінуўшы амбіцыі і інтэлектуальныя звычкі. Убачаць рэчы і жудасныя, і цудоўныя, але агідных там няма.
Дасканала разумею ўсё гэта і, паказваючы вам пэўны адрэзак чалавечага жыцця і часцінку чалавечых душ, не хачу, каб на гэта выносілі паспешлівыя асуджэнні і прысуды. У чалавека ёсць схільнасць быць пракурорам і суддзёй для іншых людзей. Хачу, каб гэта прынялі за слабую спробу вырвацца з хаосу жыцця і дэманстрацыі пэўнага моманту рэчаіснасці так, як замацавалася ў маім мозгу. Усё гэта выпадковае. I тое, што я пішу, і тое, што вы чытаеце, і тое, як пішу. Але пішу так, як адчуваю і думаю. Многа чаго вам не паказаў, але не таму, каб нешта схаваць, а толькі таму, што нельга было або не мог. Многа чаго я змяніў, ператасаваў, злагодзіў або падкрэсліў, выдзеліў.
Стоубцы, 19 лістапада 1923 г.
Адчуваю сябе дрэнна. Можа, таму, што апошнім часам перажыў многа страт. Я да ўсяго абыякавы, аднак гарыць ува мне цікавасць: што яшчэ новае ўбачу ў гэтым жыцці?
Што ж вам яшчэ цікавага сказаць? Чаму вас навучу, чым узрушу, развесялю? I ці варта пісаць?.. Такая пустэча ў душы і абыякавасць. Цяпер падводжу вынік і раблю падлік страт і знаходак.
Я — шпіён. Іду вуліцамі, гляджу людзям у вочы і трымаю жыццё кожнага ў кішэні — на іншага стаўлю ўказальны палец левай або правай рукі. Іду праз горад. Іду прама, ні на што не гляджу і ўсё бачу. Бо я — шпіён.
Я — шпіён. Mary быць, кім хачу... Калі апрану на галаву будзёнаўку з чырвоным «васьміногам», а ў кішэні кіну дакументы, то стану абаронцам рэвалюцыі і з нянавісцю буду вымаўляць: «буржуазія»! Захлынаюся гэтым словам, бо я — шпіён.
Еду цягніком, чытаю газету, слухаю размовы, слухаю песенькі. 1 гэта ўсё адразу. А потым прыпамінаю і артыкул з газеты (для савецкай арыентацыі ў палітычнай сітуацыі), і цікавыя дадзеныя з размоў, і песеньку, бо я — шпіён.
Як шпіён я па-за правам і жыццём. 1 абсалютна нічога не маю, каб губляць... Столькі разоў перамагаў, ваюючы за тысячы, што смерць была б для мяне не пройгрышам, а канцом перамог. Я — шпіён. Размаўляю са многімі ідэйнымі камуністамі, загартаванымі бальшавікамі. Гляджу ім у вочы і адразу бачу, што я вышэй за гэтых фанатыкаў бальшавізму. Яны адчуваюць гэта з кожнага майго слова. Бо я — шпіён.
Я — шпіён, і няма для мяне нічога схаванага ані ў штабах, ані ў думках тых, з кім ваюю. Таямніца — гэта для іх, ая, калі яе не здабуду, адгадаю, адчую. Бо я — шпіён і павінен гэта зрабіць.
Я — шпіён і таму атручваюся роспаччу і злосцю, што не здабыў загад № 33. У тэчцы, якую з такой цяжкасцю здабыў (нацыяналізаваў) у вагоне Ячоніса, патрэбнага мне загада не было. Былі іншыя дакументы, але яны не былі мне патрэбныя. Мне таму цяжка, што на працягу некалькіх месяцаў я не змог здабыць таго, што было абавязкова патрэбнае.
Я — шпіён i мне баліць ад таго, што не зрабіў столькі для разведкі, колькі мог бы. Кожнае сваё занядбанне, легкадумнасць, нават асабістае жыццё, лічу слабасцю... Таму абвінавачваю сябе, што не зрабіў столькі, колькі мог і колькі хацеў. Што паддаваўся пачуццям і жыццю. Таму прызнаю тую віну, што я — шпіён.
А цяпер — як звычайны чалавек — раблю падлік.
Што згубіў на працягу сваёй працы?.. Страціў ілюзію.
Што здабыў?.. Я здабыў трохі вопыту і спазнаў новы для мяне эпізод чалавечага жыцця.
Што я ўбачыў?.. Убачыў, што цудоўныя пурпуровыя кветкі рэвалюцыі 1917 года звялі, а засталася толькі адна: буйная, пурпуровая ад крыві кветка — ГПУ.
Я ўбачыў, што «ў імя свабоды, роўнасці і братэрства» зграя катаў губіць 150 мільёнаў чалавек.
Я ўбачыў людзей, якія, абапіраючыся на матэрыялістычнае разуменне гісторыі, што чалавек можа жыць без наведвання касцёла, без гімнаў, але не можа жыць без ежы, вопраткі і даху над галавой, забралі ў чалавека чалавечую вопратку, ежу і дах над галавой. I прымусілі яго пад пагрозай страты жыцця спяваць гімны і хадзіць у бальшавіцкія касцёлы, дзе ім убіваюцьу галовы ўсё, што супярэчыць натуральнаму паняццю пра рэчы.
Я ўбачыў, што зрабілі дабрачынцамі народу тых, якія з'яўляюцца яго рабаўнікамі і забойцамі.
Я пераканаўся, uno няма большай ганьбы і знявагі для чалавека, як быць савецкім грамадзянінам.
Я пераканаўся, што характар расейцаў псуецца. Людзі робяцца подлымі, хлуслівымі, баязлівымі, фальшывымі. Я не здзіўляюся гэтаму і не пагарджаю імі, толькі шчыра іх шкадую, бо ірвуцца, як могуць, да жыцця і робяць — знарок ці не знарок — усё, каб толькі яго захаваць і прадоўжыць.
Есць адна агульная вялікая бясспрэчная ідэя, якая абавязвае кожнага чалавека, — гэта чалавечая годнасць. Кожны павінен шанаваць чалавека не толькі ў сабе, але і ў іншых. Хто
гэтага не зразумее, многа не дасягне. А да чаго даткнецца, ператворыць у бруд і кроў. Ці разумеюць гэта тыя, якія знішчаюць вёскі аўтаматамі, якія назабівалі сацыялістаў за адзін стрэл фанатычкі ў Леніна? He разумеюць, бо, аслепленыя ўласнай пыхай, селі на руінах Расіі і ўдыхаюць дым пажарышчаў разам з кадзілам ліслівасці. А нават калі б і не на пажарышчах селі, а ў мармуровых палацах, у якіх жыло б сытае быдла, схіляючы каркі перад клікай першасвятароў чырвонай магіі, то за тое, што скалечылі людскую думку, будуць годныя толькі пагарды... Абурацца на іх нельга. Нявартыя гэтага гонару, як нявартыя клоп або вош... Калі не заду шаць іх людзі, калі самі не задумаюцца, то сатрэ іх з паверхні Расіі звычайная чалавечая культура, якая тым хутчэй рушыць уперад, чым больш яе будуць затрымліваць. А ў гісторыі застанецца крывавая старонка, на якой будуць напісаны подлыя імёны катаў народу. I цяжка будзе паверыць у гэта, цяжка, бо нават тыя, якія жывуць цяпер, не вераць або не бачаць, пакуль не пачуюць гэтага на ўласным целе ці душы.
Хто зразумее страшэнную трагедыю соцень тысяч беспрытульных дзяцей, якія на ўзроўні звяроў, адкінутыя ўрадам, у роспачы змагаюцца за жыццё? Ці зразумеюць гэта яснавяльможныя паны з Саўнаркама? Ці зразумее Еўропа?.. Што вырасцез гэтыхдзяцей.якія ўцалеюць, якіх незніпічаць чалавек, мароз, голад і бактэрыі?
Еўропа заўсёды будзе ўсміхацца з недаверам. Панове з Саўнаркама будуць фатаграфаваць на экспарт вясёлыя пухлыя шчочкі дзяцей чырвонай «шляхты» зчырвоных іпкол і курортаў. (Заўсёды з усмешкай — такія ўжо ёсць савецкія аб’ектывы: што толькі не фатаграфуюць — усё ўсміхаецца.) А беспрытульныя будуць есці са сметнікаў, правам звера і інстынкту будуць красці і рабаваць, потым дэградаваць і гінуць або, калі каторы ўцалее, ствараць новую касту людзей: агідных, подлых, але якія маюць рацыю. Гэта самае страшэннае.
Ведаю, што ўсё гэта, што я пішу, слабое, непераканаўчае. Ведаю, што многія мне не вераць, бо «пішуць гэта за гроніы буржуазіі, агентаў, контррэвалюцыянераў, белагвардзейцаў, нарэшце, бандытаў, перамытнікаў» і г. д. Так будуць «спяваць» стройным хорам савецкія салаўі.
Мне цяжка паверыць. Болып прыемна слухаць з захапленнем тоўстых коміваяжораў Палітбюро, якія развозяць у добра напханых савецкімі далярамі чамаданах савецкі дурман.
ГЛАВА 23
Бог ночы адыходзіць у змрок
Усё ў той вечар было нязвыклым: і вуліцы, і дамы, і людзі. Раману здавалася, што ён ідзе па рухомай стужцы. Паветра было гарачае, а людзі ўсміхаліся яму. Таму ён таксама спрабаваў усміхацца. У адным месцы ён узяў з паркана жменю снегу і пачаў яго есці. Ён быў цёплы, і гэта вельмі здзівіла Рамана... Ягоныя думкі былі досыць ясныя, толькі ім бракавала су вязі. А ўражанні даходзіл і ў мозг дэфармаванымі.