Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— He... рыжая.
— Ох, рыжая... Рыжая, нядобрая.
— Чаму?
— Бо не можа кахаць аднаго. Хоча, але не можа. Але, аднак, вы і не расіянін, і не тэхнік.
— Чаму вы так сцвярджаеце?
— Нічога. Так адчуваю.
— Дык хто я ёсць?
— Вы анархіст. I хочаце некагазабіць... Можа... Леніна?
— Што за глупствы вы гаворыце?
— Ага, адгадала, бо вы злуецеся! I спалохаліся. Але я нікому не скажу. Нікому. Таму што вы любіце сваю дзяўчыну. Толькі яна рыжая. Але гэта нічога. Ведаю, калі б сказала, то вас бы забралі ў НК і там катавалі, а потым расстралялі. Я ведаю, як яны гэта робяць. А яна плакала б так, як я. Таму не скажу... Леніна я і сама забіла б. Толькі я вялікі баязлівец, ды і жыць хочацца. Вы б кінулі бомбу?
— Што прыйшло вам у галаву?
Яна змоўкла і доўга, уважліва глядзела мне ў вочы, нібы хацела прачытаць далёка схаваныя думкі. Потым сказала павольна і ціха:
— Аднак гэта праўда. Я не памыляюся. Але прашу супакоіцца. Нікому ні слоўца. Толькі папрашу даць мне яшчэ папяросу.
Я даў ёй яшчэ тры папяросы. Але яна зазірнула ў пачак і ўбачыла, што засталіся толькі дзве. Нейкую хвіліну яна вагалася, потым паклала ў пачак адну папяросу, уздыхнула і сказала:
— У вас ужо мала.
— Куплю яшчэ.
— О, гэта цудоўна! I купіце многа.
— Добра.
— A можа, дасцё мне трохі грошай? Я таксама куплю. Бо Наташка такая скупая.
Вымаючы грошы, я спытаў:
— Дзе яна?
— Ужо павінна вярнуцца. Яна настаўніца англійскай мовы. У яе толькі адзін урок, а ісці трэба вельмі далёка.
Неўзабаве ў сенцах пачуліся паспешлівыя крокі. Дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшла Наташа. Яна выпрабавальна паглядзела на мяне і на Л юбу, прывіталася са мной і сказала сяброўцы:
— Чаму не ляжыш?
— Бо мне сумна.
— Ідзі, лажыся. Як паправішся, тады будзеш хадзіць. А можа, хочаш есці?
-He.
— На, закуры.
Наташа дастала з кішэні жакета пачак танных папярос «Пушкі» і адну падала сяброўцы. Люба, хітра ўсміхаючыся мне, закурыла папяросу. Потым падала мне халодную вільготную далонь:
— Дабранач.
Яны выйшлі ў суседні пакой, і я чуў, як яны шапталіся. Потым Наташа вярнулася.
— Ці даўно вы тут?
— Досыць даўно.
— Мусіць, Л юба набалбатала вам усялякіх недарэчнасцяў?
— He. Увогуле, яна вельмі слаўная. Толькі крыху арыгінальная.
— Яна ненармальная. 3 ёй зусім дрэнна. Ці чулі вы прозвішча Ляданская? Любоў Ляданская?
He.
— Яна была славутай спявачкай. Апошнім часам спявала ў Баліева ў «Лятучай мышы». Спявала цудоўна. Арыштавалі яе ў 21 годзе за стасункі з эміграцыяй. А стасункі гэтыя заключаліся ў тым, што ёй прыйшоў ліст з Парыжа. Нехта са
знаёмых раіў ёй выехаць у Францыю і прапанаваў маршрут праз Фінляндыю. Таго ліста яна нават не трымала ў руках, бо ён адразу трапіў у НК. Але гэтага было дастаткова, каб яе арыштавалі, дапытвалі, канфрантавалі (выклікалі на вочную стаўку). Яна сядзела ў розных турмах 17 месяцаў. Вазілі яе то ў Маскву, то ў Ленінград. Мы пазнаёміліся ў турме на Шпалернай. I адразу палюбілі адна адну. I ўжо ў той час у яе пачалі праяўляцца сімптомы псіхічнай хваробы. Але я думала, што на свабодзе гэта скончыцца. Звольнілі мяне, а потым і яе выпусцілі на свабоду. У Любы былі схаваны каштоўнасці. Мы знайшлі іх і пастанавілі перабрацца за мяжу. Мы многа перажылі перад тым, як прыехаць сюды. У нас скралі грошы. Нічога не засталося. Мы прадалі ўсё, што толькі можна было. Настаў голад. А далей... Што ж расказваць? Самі разумееце.
— Вы даяце ўрокі англійскай мовы?
— Ужо не. Гэта быў апошні. Сёння вылаяла свайго вучня і больш туды не пайду.
— Як гэта сталася?
— Гэта сын аднаго савецкага функцыянера. Ён даўно да мяне прыставаў, але я ўсё зносіла. Сёння ён быў асабліва настойлівы. Я аблаяла яго і сказала, што адмаўляюся ад урокаў. «Чаму?» — спытаў ён. «Бо хочаце дадатковага задавальнення». — «Думаю, што гэта не зробіць вам паніжэння, а наадварот», — сказаў ён з усмешкай. Тады я сказала: «Адмаўляюся ад гэткага гонару». I так гэта скончылася. Зрэшты, што мне. Плацілі мала і нерэгулярна. Бацька яго сказаў, каб прыйшла за грашыма пасля першага. Але я не пайду.
— Канешне, не трэба.
— Вып’еце гарбаты?
— Канешне.
Наташа заварыла гарбату ў чайнічку. Пакуль што мы нічога не гаварылі аб сапраўднай справе. Нарэшце, дзяўчына сказала:
— Вы прапанавалі мне працу і далі вялікую пазыку. Хачу ведаць, што гэта будзе за праца і ці змагу я яе выканаць?
— Праца лёгкая, але вельмі небяспечная. Вы можаце не згадзіцца, гэтыя грошы я буду лічыць як пазыку, якую вы мне аддасцё калі-небудзь, хаця б і праз некалькі гадоў, калі ваша матэрыяльнае становішча палепшыцца. Так што пазыка вас нічым не абавязвае. Думаю, што калі вы адважыліся на самагубства, то можаце адважыцца і на гэтую працу. Амаецевыўсеўмовы,кабдобраяевыконваць:інтэлегентнасць, адвагу і нянавісць да бальшавікоў.
— I таму? — спытала яна з вялікай цікавасцю.
— Справа ў тым, каб час ад часу адвозіць даручэнні маім знаёмым у Бабруйску, Смаленску, Магілёве, а адтуль прывозіць мне пэўныя дакументы. У мяне занадта многа працы і цяжка выконваць усё аднаму.
Наташа сумелася. Праз нейкі час сказала:
— Разумею. Гэта папросту шпіёнская праца. А вы агент разведкі чужой краіны.
— Так.
Дзяўчына ўстала і пачала хадзіць па пакоі. Закурыла папяросу. Зноў села і доўга прыглядалася да мяне, потым сказала:
— Вы думаеце, што я вагаюся? He. I зусім не баюся. Толькі гэта так дзіўна!.. Дапраўды, жыццё як фільм... Страшны. Падумаць толькі!.. Зрэшты, я вам раскажу. Ці маеце час?
— Канешне. Толькі не маю папяросаў.
— Маю яшчэ пачак. Хопіць для нас... Вы заўважылі, што расейцы любяць дзяліцца сваімі клопатамі і болем? Такая дастаеўшчына. Але не пра гэта гаворка. Значыць...
Пачалася дзівосная аповесць. Гэта быў падказаны жыццём фільмовы сцэнарый, які я слухаў з вялікай цікавасцю. За акном стаялі цёмныя дрэвы. Удалечыні шумела рака. За сцяной ляжала звар’яцелая спявачка. А тут дзіўная дзяўчына, бледная, худасочная, глядзіць шырокімі зрэнкамі ў мінулае, расказвае шпіёну чужой краіны нязвыклую гісторыю свайго жыцця.
Бацька яе быў слынным лібералам. I, хаця сам быў вельмі заможны, усё жыццё ідэйна змагаўся за дабрабыт наро-
ду. Трапіў у няміласць. Многія сябры пакінулі яго, але не спыняўся змагацца з царызмам. Страціў маёнтак, але зусім не дбаў пра яго. Быў цалкам адданы грамадскай службе. Пасля рэвалюцыі, пры Керанскім, яму далі высокую пасаду, на якой ён працаваў самаахвярна. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі яго знялі з пасады, а неўзабаве потым і арыштавалі. Сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці. Усю ягоную маёмасць канфіскавалі. Пасля яго арышту жонка памерла з роспачы. Дачка пастаянна, па меры магчымасці, апекавалася бацькам, але і яе арыштавалі, бо хацелі такім чынам канчаткова зламаць бацьку, каб прызнаўся ў падрыве савецкага ладу. Але прызнавацца яму не было ў чым. Нарэшце, бацька цяжка захварэў. Яго прывезлі ў шпіталь. Там ён быў забіты матросамі як вораг народа. Можа, тымі самымі матросамі, якія пазней самі ўзбунтаваліся супраць савецкай улады. Бунт той быў крывава падаўлены... Потым пачаліся ў дзяўчыны, якая нікому нічога благога не зрабіла, пакуты і паняверка, у якія цяжка паверыць. Турмы. Голад. Тулянне. Зноў турмы. Потым знайшла сабе звар’яцелую сяброўку па няшчасці, і яны разам пайшлі па жыцці, звязаныя ўзаемнай нядоляй і сяброўствам. Захацелі ўцячы з Саветаў. He ўдалося. Засталіся толькі адны магчымыя ўцёкі — уцёкі ад жыцця. А я дзіўным чынам перашкодзіў гэтым уцёкам. I не ведаю, ці добра зрабіў.
Шуміць за вокнамі Свіслач. Змрочна стаяць дрэвы. Лямпачка кідае мізэрныя промні на пакой і на бедную постаць дзяўчыны, якой я даў у рукі зброю і магчымасць помсціць крыўдзіцелям. А вакол растуць іншыя мсціўцы. Вырастаюць ворагі «самага ідэальнага ладу на свеце». Толькі яшчэ большая эксплуатацыя можа іх сагнуць. Але чым большы будзе тэрор, тым болып будзе пакрыўджаных і тым больш страшэнны будзе адказ. Бо ніводная крыўда не пройдзе беспакарана... Шумяць за вокнамі хвалі Свіслачы, а ў нашых галовах нянавісць, якая, аднак, магутнейшая за любоў, а нават і смерць, бо не заканчваецца з жыццём чалавека, толькі ўпітваецца ў кроў і мозг іншых людзей.
I цяпер шумяць хвалі Свіслачы. Шэпчуць аб гэтым моры крыўд і нянавісці, моры, што разлілося навокал. А ў акумулятарнай шуміць вентылятар і плывуць, плывуць мае думкі... Чаму я так шалёна іх ненавіджу? I не знянацку, істэрычна, а холадна. Я не ведаў калісьці гэтага пачуцця. 3 чаго яно нарадзілася? Рэвалюцыяй 17 года я быў шчыра захоплены як пачаткам новай светлай эры ў Расіі, а можа, і свету. Можа, у мяне ўвасобілася нянавісць бязвінна забітых небаракаў? А можа, гэта агіда да сцякаючага крывёй замаскіраванага гада з мярзотнай пысай? Можа, гэта пакуты і кроў траіх самых блізкіх, невядома чаму і за што замучаных сяброў? He за свае крыўду і боль... Мне так многа не нашкодзілі. У барацьбе з імі я пераважна перамагаў, бо быў узброены ў спрыт, адвагу, асцярожнасць. Нягледзячы на нервовасць, я добра валодаў сабой і меў дасканалу ю інту іцыю. Таму не прайграваў. Аднак ува мне жыве тая нянавісць і не губляе сілы, але ўзмацняецца ўсё больш. Мучае мяне і насычаецца тым, што бачыць навокал. А магчымасцей убачыць многа.
Цікава, ці павераць мне тыя, хто гэта прачытае? Думаю, што не павераць. Убачаць у гэтым перабольшанне або зусім хлусню. Каб змаглі паверыць, трэба, каб яны з галавой пагрузіліся ў савецкую рэчаіснасць. Трэба, каб адчулі яе на ўласнай скуры не як госці Савецкага Саюза або турысты, але як грамадзяне, якіх можа зняважыць і расціснуць любы капрыз улады. Трэба, каб зблізку зазірнулі ў вочы чырвонаму гаду, каб апынуліся пад ягоным абцасам. I трэба, каб, спанявераныя, апляваныя, выкінутыя з чалавечай годнасці, спявалі нявольніцкую песню шанавання свайму кату... Нават беспартыйныя грамадзяне Еўропы мне не павераць. Хутчэй павераць тоўстым агітатарам Камінтэрну. Павераць сляпым крэтынам, якія, запрошаныя ў госці да Саветаў, вярнуўшыся, будуць засліньваццаад захаплення савецкімі дасягненнямі: войскам, тэатрам, мастацтвам, шпіталямі, нават турмамі... усім, што ім пакажа ў пяцікапеечным люстэрку фальшывы, геніяльны спрытняга з Крамля. Адны будуць захапляцца шчыра — бо дурныя, другія — ад страху, каб неўгнявіць чыр-