Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі

16+
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Наташа, я так хачу есці! Якая ты нядобрая! Ходзіш і ходзіш, а я адна. I так страшэнна хочацца есці!
Наташа сарвалася з месца і паспешліва выйшла, амаль выбегла ў суседні пакой. Адтуль Раман пачуў шэпт:
— Нічога не гавары... Там чужы. Потым дам табе есці. Потым.
Праз хвілінуянавярнулася. Раман лепей прыгледзеўся да яе. Яна была маладая, але скура ў яе бы ла васковая і вочы нібы шалёныя. Відочна, у яе была тэмпература. «Гэта ад голаду, — падумаў Раман. — Два дні не ела!»
У гэтую ж хвіліну яму ў галаву прыйшла адна думка. He вагаючыся ні секунды, ён сказаў:
— Калі хочаце есці, то дам вам працу. Ад заўтрашняга дня. Або калі будзеце магчы. Калі вам няма чаго губляць, то мяркую, што гэтая работа будзе для вас адпаведнай. Толькі на гэта трэба мець многа адвагі. А калі вы не рашыцеся на гэта, то і так буду даваць... — паправіўся: — пазычаць вам грошы. Нельга дазволіць, каб ваша дачка галадала.
— Гэта не дачка... Сяброўка... Хварэе...
— Усё адно. Дам цяпер вам пазыку. Прашу. Вы гэта адпрацуеце.
Ён хуценька выняў з партфеля і паклаў на стол некалькі купюр. I заахвочана дадаў:
— Можаце ўзяць гэта без ніякіх мук сумлення. Для мяне гэта дробязь.
Дзяўчына не адказвала. Глядзела, задумаўшыся, некуды перад сабой. Толькі вусны ў яе дрыжэлі і рукі на каленях былі моцна сціснутыя. Праз нейкі час яна нібы апрытомнела і сказала:
— Ці ёсць папяросы? Мне так хочацца курыць! Гэта горш за голад. Я саромеюся гэтай звычкі, але не магу яе пазбавіцца. Люба мяне навучыла. Курылі ад голаду. Нават махорку. А цяпер так цяжка!
Раман хуценька выняў з кішэні пачак папярос «Наша марка» і даў адну ёй. Закурыў і сам. Пакінуў адну папяросу сабе на дарогу, рэшту паклаў на стол. Наташа аднесла адну папяросу сяброўцы. Потым вярнулася. Яна прагна ўцягвала тытунёвы дым. Праз хвіліну паклала папяросу надошку стала.
— Мне нядобра.
— Гэта таму, што вы даўно не елі. Трэба нешта купіць.
— Добра. Потым. А што я павінна рабіць за гэтыя грошы?
Раман на секунду сумеўся, а потым сказаў:
— Пакуль што нічога. Добра ешце і супакойцеся. Я прыйду сюды ў аўторак. I тады пагаворым пра астатнія справы. Прымеце маю прапанову — добра. He прымеце — таксама добра. Я ні да чаго вас не абавязваю. Маю да вас шмат зычлівасці. Звычайнай, добрай, людской зычлівасці.
— Веру вам і дзякую ад усяго сэрца.
— А калі б пані ў будучым хацела выканаць свой папярэдні намер, то дам пані альбо рэвальвер, альбо цыяністы калій. He ведаю, што вас да гэтага змусіла. Калі бедната, то з гэтым дадзім рады. Калі іншыя прычыны, то, можа, змагу іх прадухіліць. Тым часам развітваюся з вамі. Прашу думаць пра добрае, сабраць сілы, каб адшукаць душэўную раўнавагу, а ў аўторак я прыйду сюды вечарам, і мы паразмаўляем больш падрабязна.
Раман развітаўся з Наташай, узяў са стала браўнінг і пакінуў кватэру.
Вечар быў цёмны і цёплы. Паветра парнае. Збіралася на дождж. Часам зрываўся вецер. Раман паволі ішоў вуліцамі.
Раптам яму захацелася напіцца. Ён павярнуў з папярэдне абранай дарогі і пайшоў на вайсковыя могілкі, на якіх схаваў у склепе пляшку спірытусу.
12 мая Раман трохі раней прыйшоў на дзяжурства. Зіна Карнеўская ў гумавых пальчатках далівала серную кіслату ў акумулятары. Кіўком яна прывіталася з Раманам.
— Хачу пакінуць вам усё ў поўным парадку, бо пакуль што вам цяжка. Чацвёртую групу ўжо даліваю.
— Мяркую, вы занадта многа працуеце. Я дам рады з работай.
Ён пачаў дапамагаць ёй, мераючы аэрометрам гушчыню вадкасці. Досыць хутка скончылі і пайшлі ў дзяжурку. Раман звярнуўся да Карнеўскай:
— Калі вы захочаце калі-небудзь мець вольны цэлы тыдзень, то прашу сказаць мне. Mary аддзяжурыць два дні за сябе і за вас. А калі патрэбна, я пані папрашу аб гэтым.
— Згодна, — сказала Карнеўская, а праз хвіліну, смеючыся, дадала: — Вы — дзельны калега. Цяпер намнога лягчэй працаваць. Мець вольныя тры дні запар — гэта многа значыць.
— Я думаю, — сказаў Раман, — як гуляць, дык гуляць. Якпрацаваць,топрацаваць! Ахвотназгадзіўсябдзяжурыць нават па тры дні, каб потым мець вольных дзевяць дзён.
— Але ж гэта немагчыма.
— Ведаю пра гэта.
— Ці ведаеце вы Аляксандра Кусціна? — спытала Карнеўская.
He.
— Гэта «надсмотріцнк» з тэлефоннай станцыі. Ён часта зазірае сюды.
— Дык у чым справа?
— Будзьце асцярожнымі, бо гэта шпіён. Ёсць іх многа, але гэты найгоршы. Падлец высокакваліфікаваны. Я папярэджваю вас як калегу.
— Вялікі дзякуй. Але што ён можа даведацца ад мяне, калі я нічога благога не раблю? Палітыка мяне не цікавіць, працу люблю і працую ахвотна.
Карнеўская ўсміхнулася.
— Гэта такі тыпчык, што з мухі зробіць слана. Найлепей трымацца далеіі ад яго. Нядаўна я выкінула яго з акумулятарнай. Ён пачаў да мяне заляцацца. Я хацела французскім ключом лоб яму разбіць. He пераношу такіх мярзотнікаў!
Раман успомніў даручэнне камісара і зразумеў прычыну. Меў ахвоту адкрыцца ёй, што камісар Старкоў казаў за ёй сачыць. Але не зрабіў гэтага, таму што баяўся, што дзяўчына прыме яго за агента ГПУ.
Неўзабаве Карнеўская пайшла, і Раман застаўся адзін. Ён расклаў на стале падручнікі і пайшоў у акумулятар-
ную. Хутка пачуў, што ў дзяжурку нехта ўвайшоў. 3 вальтметрам у руцэ ён вярнуўся туды. Убачыў камісара Старкова і прывітаўся з ім.
— Што чуваць? — спытаўся Старкоў.
— Усё ў парадку.
Камісар падышоў да стала і пачаў пераглядаць падручнікі.
— Рыхтуецеся ў школу механікаў?
— Так, — сказаў Раман. -Працую і вучуся.
— А пра нашу размову памятаеце?
— Канешне. Памятаю. Але пакуль што нічога падазронага не заўважыў. Зрэшты, не меў часу, бо гэта пакуль што другое дзяжурства.
— Добра, пачакаю. Але не сядзіце ўвесь час у акумулятарнай. Знаёмцеся з іншымі аддзеламі і супрацоўнікамі. Бо тут многа матэрыялаў не назбіраеце.
— Канешне. Ахвотна.
— Скажу механікам, што вы хочаце папрактыкавацца ў розных аддзелах. А як там ваша Карнеўская? Размаўлялі вы з ёй?
— Канешне. Яна больш за ўсіх мяне вучыла.
— А што казала?
— Працу яна любіць і ахвотна выконвае яе, толькі наракае на персанал.
— На каго, напрыклад?
— На тэхніка Кусціна.
— Цікава.
— Расказвае, што ён хацеў яе згвалціць, а яна трэснула яму па мордзе і выкінула з акумулятарнай. Казала, што гэта хуліган і свіння, — імправізаваў Раман.
— Ага, разумею! А што яшчэ яна казала?
— Трохі паракае на цяжкія жыллёвыя ўмовы, бо іх «уплотннлн».
— Пра гэта менш за ўсё. Пра персанал што гаворыць?
— Наракала на механіка Банеліна, кажучы, што без патрэбы гаворыць і раздражняецца, замест таго, каб ціха,
але cyp'ёзна працаваць. Але вельмі добра адзывалася пра механіка Лілякевіча, пра інжынера і пра вас.
— Пра мяне? — здзівіўся камісар.
— Так, — блазнаваў Раман. — Казала, што камісар справядлівы, не падтрымлівае даносчыкаў і ўмее цаніць працу.
— Ага! Ну, добра... Прашу і далей сачыць. Але не толькі ў акумулятарнай, але і ўвогуле... — камісар паварушыў растапыранымі пальцамі, нібы абмацваючы, ці гарачае паветра, і, па-змоўніцку ўсміхнуўшыся Раману, прымружыў адно вока. — А пра школу механікаў я падумаю. Ніна Андрэеўна мне гаварыла, што вы апрабіруеце нейкае вынаходніцтва.
Раман сціпла апусціў вочы.
— Так.
— А што гэта такое?
— Пакуль што я не распрацаваў гэта дакладна. Штудырую адпаведныя падручнікі і раблю накіды. Праз пару месяцаў пачну распрацоўваць мадэль. Натуральна, хачу захаваць гэта ў тайне, каб у выпадку няўдачы не зрабіцца пасмешышчам.
— Мне можаце даверыць тайну. Скажыце толькі, у чым гэта вынаходніцтва заключаецца.
— Справа ў тым, каб падаваць дэпешу не пры дапамозе ключа або клавіятуры, што вымагае многа часу і робіць памылкі, але проста голасам.
— Як гэта голасам?
— Вельмі проста. Тэлеграму чытаеш перад рупарам, а на станцыі прызначэння адпаведны апарат аўтаматычна загіісвае гэта на плёнку.
— А ці гэта магчыма?
— Канешне. Чалавечы голас мае неаднолькавае напружанне. Кожная літара, кожны гук утвараюць розныя хвалі. Гэтыя хвалі падаюць на мембрану з рознай сілай. Таму трэба сканструяваць прыёмнік, які б у залежнасці ад сілы дрыжання мембраны рухаў бы адпаведныя клавішы і такім чынам друкаваў бы на плёнцы тэлеграму, якую чытаюць уголас.
— Гэта цікава! Вельмі цікава. Працуйце, а калі будзеце гатовыя, скажыце мне. Ці вам тут зручна?
— Канешне, зручна.
— Дык працуйце. А калі там штосьці якое, — ён прымружыў вока, — то тады звяртайцеся да мяне. Да пабачэння.
Калі камісар выйшаў з дзяжуркі, Раман радасна пацёр рукі. Ён сам быў здзіўлены, што яму так дарэчы прыйшла ў галаву гэтая думка з мембранай. Ён меркаваў, што камісар вельмі наіўны, і не думаў, што ягоная выдумка будзе гучаць досыць рэальна.
Назаўтра a 10 гадзіне раніцы хтосьці пастукаў у дзверы дзяжуркі. Раман, трохі здзіўлены, бо да гэтага часу ніхто не стукаў, хочучы ўвайсці ў дзяжурку, сказаў: «Калі ласка». У дзвярах паказаўся малады тэхнік, шатэн з прыгожым тварам і карымі салодкімі вачыма.
— Прашу прабачэння, што перашкаджаю, — сказаў ён мякка.
— Вы зусім не перашкаджаеце, — адказаў Раман.
— Прадстаўлюся вам. Я «надсмотріцнк» Аляксандр Кусцін. Называйце мяне Шура, бо мы з вамі маладыя калегі. Слушна гэта?
Добрае ўражанне, якое ў першую хвіліну Раман адчуў да тэхніка, цяпер развеялася, але па ім гэтага не было бачна. Наадварот, ён пачаў асабліва ветліва, з прытворнай шчырасцю трактаваць новага знаёмага.
— Прашу сесці. Вельмі прыемна пазнаёміцца з вамі.
— Як вам тут? — спытаў Кусцін.
— Добра. Працую, чытаю, і час неяк ляціць. Зрэшты, начальства і калегі настолькі слаўныя, што працуецца з прыемнасцю.
— Так, гэта праўда, што слаўныя, але не ўсе.
— Магчыма. He ўсіх ведаю. Напрыклад, вы: вы прыйшлі да мяне, цікавіцеся маёй працай...
— Ну, так... Я як калега. А як вам падабаецца Карнеўская? — Кусцін дапытліва паглядзеў у вочы Раману.
— Як жанчына яна зусім мне не падабаецца. He ў маім гусце. Зрэшты, надутая, задавастая.
Кусцін зычліва ўсміхнуўся.
— Ведаеце, на мяне кожная тут ляціць. Кожная, якую захачу, раз-два — вазьму. Абы толькі свіснуў, ужо тут, але я на іх плюю. От, такія анучы... — Кусцін зарагатаў. — Ці ж няпраўда?
— Натуральна.
— У нас наверсе ёсць 48 марзістак, 27 тэлефаністак, 15 юзістак, 9 бадзістак. Меў усіх, каго хацеў. А якія ж яны дурныя, сляпыя. Ты вярэшчаш, як у слановы хобат, а яна толькі вочы выварочвае і сліну пускае ад захаплення. А ці заўважылі вы, як гэта мярзотнасць смярдзіць?