• Газеты, часопісы і г.д.
  • Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

    Багам ночы роўныя

    Сяргей Пясецкі

    Выдавец: Рэгістр
    Памер: 437с.
    Мінск 2019
    97.49 МБ
    Публіка, якая запаўняла вуліцу, складалася пераважна са служачых савецкіх інстытуцый. Яны прыйшлі сюды таму, што нельга было не ісці. А раптам заўтра спытаюць, ці браў удзел у першамайскіх урачыстасцях? Калі не, то адразу: «ннакомыслне», няма энтузіязму і г. д. А наступствы могуць быць непрыемнымі: пачынаючы ад страты пасады, а знайшоўшы пасаду, можна скончыць у камерах ГПУ. Таму «радасна» віталі кожны новы род войск і стараліся быць на вачах у найбольшай колькасці знаёмых.
    3 трыбуны, размешчанай насупраць катэдры, удзельнікаў параду віталі мясцовыя начальнікі. Пасля кожнага вітання чуліся авацыі і граў аркестр. Гэта працягвалася доўга. Пасля вайскоўцаў ішлі аддзелы ГПУ. Гэтыя былі добра ўзброеныя і экіпіраваныя. Стваралі ўражанне войска
    нейкай чужой дзяржавы. Ix віталі крыкамі: «Няхай жывуць абаронцы пралетарыяту!»
    Раман заўважыў, што тон авацыям і лозунгам задаюць адны і тыя ж людзі. Спраўным вокам шпіёна ён акрэсліў іх як шпікаў ГПУ. Гэта былі клакёры рэвалюцыйнага энтузіязму. Яны забяспечвалі неабходную частку кожнай урачыстасці.
    Нарэшце, паказаліся прафсаюзы са сваімі сцягамі. Ішлі цяжка, панура. У іхнім маршы адчуваліся неахвота і прыгнечанасць. Людзі былі дрэнна апрануты, твары ў іх былі заклапочаныя. На многіх тварах пакінулі сваю пляму голад і галеча.
    Найлепш глядзеўся марш камсамольцаў. Гэтыя ішлі сапраўды ахвотна, з азартам. Але ў гэтым было жыццялюбства моладзі, адносна добра забяспечанай, якая ўпэўнена адчувала сябе.
    Раман пачаў праціскацца ў бок трыбуны, з якой чарговыя прамоўцы звярталіся да натоўпу. Але блізка падысці не змог, бо трыбуну акружалі войскі і гамана прафсаюзаў. Ён лавіў абрыўкі сказаў:
    — Класавая салідарнасць — імперыялістычная інтэрвенцыя — дэмаганічная палітыка буржуазных краін — пралетарская пільнасць...
    У канцы чуліся выразы:
    — Няхай жыве правадыр пралетарыяту таварыш Ленін! Няхай жывуць абаронцы рэвалюцыі і Чырвоная Армія!
    I ляцелі ўгору крыкі, і чуліся ў паветры гукі «Інтэрнацыяналу».
    Да Рамана падышоў Клядзінскі і пацягнуў яго за рукаў. Яны пачалі праціскацца да выхаду з плошчы. Калі апынуліся на Савецкай вуліцы, з камендатуры выйшаў элегантна апрануты чын і ў суправаджэнні двух вайскоўцаў сеў у аўтамабіль. Яны ад’ехалі ў кірунку вакзала.
    — Бачыў яго? — сказаў Клядзінскі. — Рэдкі заалагічны экзэмпляр. Займаеадразу тры пасады. Падлец. Карупцыянер, якога Рэвтрыбунал даўно павінен да сценкі паста-
    віць. А яму нічога. Плавае сабе, як кракадзіл, у моры савецкіх экскрэментаў. А чаму? Бо мае падтрымку ў цэнтры. Ва ўсім адыгрываюць ролі адносіны і адносіначкі. Без гэтага нікуды. А бачыў, як апрануты? Гэта называецца: вытрас пралетарый буржуя з фрака і портак і сам у іх прыбраўся. Толькі гузікі не зашпіліў. Шкада часу! А прарэх зручны для вентыляцыі. Цяпер марыць, як графскі тытул прыдбаць. Бо пралетарыйка, з тых, што на сцены нлююць; датуль пра роўнасць і братэрства вярэшчуць, пакуль пёркі не вырастуць.
    Клядзінскі замаўчаў. Праз хвіліну зноў пачаў:
    — Ведаеш, абрыдла мне страшэнна гэтае пастаяннае пекляванне* рэвалюцыйных лозунгаў. Хвароба нейкая. Чорт яго ведае. Дзе людзі хоць трохі даверу адно да аднаго маюць, то малолі і мелюць рэвалюцыйныя фразы, з якіх нават г...а не выціснуць. От, смурод толькі і дурэнне галавы. Я таму не хачу цяпер ісці дадому, бо ведаю, што зараз прыпаўзе палітрук Савеня і пачне спрачацца з Данеўскай аб розных «прынцыпіяльных пытаннях». Прыемная жанчына, але хворая на гэта... Таўкуцца, як мухі на шкле: шукаюць выйсце, вынюхваюць паражэнне вінаватым... I я гэтым заразіўся. Гавару і гавару. А можа, табе гэта зусім не цікава?
    — Канешне. Ахвотна слухаю, бо сам не вельмі люблю гаварыць. Я не гаваркі. Выхоўваўся ў такой сям’і, дзе кожнаму можна было не больш за сем слоў у суткі сказаць. 3 цягам часу мы навучыліся разумець адно аднаго без слоў.
    — Варта было б і нашых таварышаў у такую сямейку ўпакаваць. Менш бы гаварылі, а больш рабілі б.
    На вуліцах прахожых было мала. Усе стоўпіліся ў цэнтры горада або былі ў кватэрах. У нейкі момант да калег падышоў нейкі валацуга. Ён быў нецвярозы.
    — Паважаныя таварышы! Віншую, прабачце, з першамайскім святам і таму падобным, а таксама прашу пару рублікаў на махорачку!
    * Пекляваць (польск.) — саліць, марынаваць.
    — Чаму не працуеш? — спытаў Клядзінскі.
    — Адпрацаваў сваё! О! — жабрак паказаўпакалечаную правую далонь, на якой тырчэла толькі кульця вялікага пальца. — Машына мяне так скалечыла. Воўк — не машына! Атрымліваю дапамогу, але што з гэтага? На перац да г... не хопіць. Я таварышам зараз прадстаўлю штуку.
    — Ну прадстаў.
    Жабрак вывернуў вочы так, што паказаліся адны бялкі. Потым наморшчыў лоб, і шапка ў яго ссунулася на нос. Клядзінскі засмяяўся, дастаў кашалёк і даў жабраку 10 000 рублёў у адной купюры выпуску 1923 года. Жабрак зняў з галавы шапку, пакланіўся і сказаў перабольшана ветліва:
    — Вельмі дзякую шаноўнай асобе. Жадаю вясёлай першамайскай забавы!
    Калі пайшлі далей, Раман спытаўся ў Клядзінскага:
    — Навошта так многа яму даў?
    — Навошта? Бо гэта купюра канкурыруючай фірмы.
    — He разумею.
    — Ну, фальшывая.
    Трохі пазней Болік спытаў у Рамана:
    — Як табе спадабалася свята?
    — Нэндза*. Усё безжыццёвае.
    — Маеш рацыю. Мяркую, што там толькі два чалавекі па ўласнай волі і сапраўды з цікавасцю разглядалі парад.
    — Хто?
    — Ты і я... А можа, дзесь яшчэ знайшоўся падобны госць. Астатнія прыйшлі, бо былі вымушаны. Альбо не было куды пайсці. Эх! Хутчэй бы вайна! Я б ім насаліў! Хаця я перакананы, што селянін першы б вілы ў бок бальшавікам усадзіў, а рабочыя малаткамі б гэтую сцерву вытаўклі. Ты не разумееш, якое мора нянавісці бурліць вакол! Я бачу гэта ў поглядах кожнага рабочага, кожнага селяніна! I патоне ўгэтым моры некалі ўся камуністычная партыя! Будзе ў Расіі яшчэ такая разня, якой не бачыў свет. Тады не дапа-
    * Нэндза (разм) — беднасць, галеча, галота.
    могуць ні аўтаматы, ні засценкі ГПУ. Язва павінна трэснуць. Столькі крыўды, голаду і крыві людской не можа застацца без адказу.
    Далей яны ішлі моўчкі, нібы прыгнечаныя жахлівасцю слоў, якія сказаў Клядзінскі. А Раману было невыказна прыкра, калі заўважаў накіраваныя на іх баязлівыя, неахвотныя погляды прахожых.
    Змяркалася, калі калегі вярнуліся дадому. У салоне засталі Данеўскую і палітрука Савеню. Яны, відочна, пра нешта спрачаліся, можа, нават лаял іся, бо ў Данеўскай была чырвань на шчоках, а Савеня нервова барабаніў пальцамі па стале.
    Данеўская звярнулася да Клядзінскага:
    — Таварыш Громаў, прашу шчыра сказаць мне, ці ўвядзенне НЭПу не з’яўляецца капітуляцыяй? Гэта значыць, немагчымасцю рэалізацыі праграмы партыі і падрывам даверу грамадзян да ўраду?
    — Я, Ніна Андрэеўна, лічу так, — цвёрда сказаў Клядзінскі, — што трэба біць буржуазію, і ўсё. А астатняе мяне зусім не цікавіць. Ведаю, як камандаваць салдатамі. Ведаю, што ім патрэбна для класавай свядомасці. А палітыка, ці знешняя, ці ўнутраная, зусім мяне не цікавіць.
    Палітрук згодна кіўнуў галавой, а Данеўская скрыжавала рукі на каленях:
    — Але ж, Іван Дзмітрыевіч, гэта не палітыка, а толькі размова паміж сваімі людзьмі. Зараз я гэта вам растлумачу. Вось існуе магутная партыя. Самая магутная ў свеце. Гэтая партыя кіруе вялізнай краінай і ўсё трымае ў руках. I раптам гэтая партыя звяртаецца да спекулянта, да цёмнага купца і просіць: «Ратуйце нас, грамадзяне, бо паздыхаем з голаду! Пастаўце на ногі гандаль! Дайце хлеба!» I робім гэта мы, хто мае рэцэпты супраць усіх хвароб іншых рэжымаў. Ці ж гэта добра?
    Палітрук Савеня слухаў доказы Данеўскай і саркастычна ўсміхаўся. Потым вымавіў павольна, паблажліва, як дзіцяці, але адразу адчувалася, што ён стрымлівае раздражненне.
    — A што рабіць, шаноўная таварышка, калі на шляху да мэты сустракаецца перашкода? Што? — і, не чакаючы адказу, цягнуў далей: — Тады трэба адступіць, каб узяць разгон і пераскочыць.
    Данеўская засмяялася:
    — Так, пераскочыць. А за перашкодай будзе клаака. Значыць, трэба ўмазацца ў яе?
    Савеня паківаў галавой:
    — He трэба ставіцца да гэтых рэчаў так трагічна. Партыя мае столькі пратэрмінаванай працы, столькі перашкод, што цяжкаўсё пераадолець! Няхай жа і спекулянты для яе папрацуюць! Мы зможам выцягнуць карысць нават з паразітаў.
    — А што будзе потым?
    — Потым ліквідаваць іх, як ліквідавалі колішнюю буржуазію.
    — А ці гэта будзе сумленна?
    — Ого! Сумленна! Яшчэ чаго! Мы ў люксусовыя пачуцці гуляць не будзем! Гутарка ідзе аб дабрабыце ўсіх. Можна спытацца, ці гэта будзе карысным для краіны? А ведаю, што, напэўна, будзе карысным, бо тым часам можна будзе падрыхтавацца для далейшай працы па праграме.
    — Прашу зразумець хаця б тое, што інтэлігенцыя ўсяго свету бачыць гэта і разумее.
    — Што нам да інтэлігенцыі ўсяго свету? Нас больш цікавяць капіталісты, з якімі мы вядзём гандаль. Нас яшчэ цікавяць сяляне і рабочыя. Гэтых заўсёды «накапаюць» нам агітатары. А інтэлігенцыя? Рэвалюцыі паказалі, што з інтэлігенцыяй не трэба лічыцца. Інтэлігенцыя не мае пазваночніка. Яна хісткая і баязлівая.
    Гэтая размова стаміла Рамана. Ен пару разоў зірнуў на Клядзінскага і ўбачыў на ягоным твары дзіўную ўсмешку, а погляд, накіраваны на прамоўцу Савеню, быў халодным і іранічным. У пэўны момант палітрук таксама зірнуў у вочы Клядзінскаму. Раптам змоўк. Потым сказаў яму неяк няўпэўнена:
    — А вы, таварыш, як глядзіце на гэтае пытанне?
    — А ніяк. Мяне гэта проста стамляе. У мяне ёсць пазіцыя і яе трымаюся. Біў буржуазію і біць буду! Я ў дзевятнаццатым годзе са сваім батальёнам два палкі дзянікінцаў ушчэнт разнёс. А ў дваццатым высцяліў палякамі дарогу ад Бярэзіны да Віслы. I ведаю, што яшчэ папрацую. Таварышы яшчэ пачуюць пра мяне. Громаў пакажа Саветам, на што здатны! Няхай толькі пачнецца вайна! А цяпер развітаюся з вамі, бо трэба рушыць у дарогу. Служба.
    Клядзінскі паціснуў руку Данеўскай, дзякуючы ёй за гасціннасць. А потым падышоў да палітрука.
    — Так, таварыш. Спадзяюся, што ў сёмым, найдалей восьмым годзе рэвалюцыі Еўропа будзе нашай.
    Раман заўважыў, што твар палітрука зрабіўся чырвоным, але не зразумеў, чаму. А Клядзінскі працягваў паціс-
    каць яму руку.
    — А ў дзясятым годзе гэтая зорка, — ён ударыў левай рукой па будзёнаўцы, — накрые ўвесь свет!