Багам ночы роўныя  Сяргей Пясецкі

Багам ночы роўныя

Сяргей Пясецкі
Выдавец: Рэгістр
Памер: 437с.
Мінск 2019
97.49 МБ
— Хачу падзякаваць вам за такое добрае назначэнне на працу.
— Калі ласка, калі ласка... Ніна Андрэеўна прадставіла мне вас як найлепей. Зрэшты, і экзамен здалі вы дасканала. Ваш адказ пра вайсковыя лініі сувязі лічу, — камісар паварушыў пальцамі ў паветры, нібы шукаючы патрэбнае слова, — вельмі разумным.
Мне здалося, што ў ягоным голасе гучыць іронія. Я ўсу нуў левую руку ў кішэню, адчуў рукаятку браўнінга і расплыўся ў захапленні.
— Таварыш камісар! Лічу, што кожны з нас павінен працаваць з усіх сіл і аддаваць усе свае здольнасці на карысць Саюза.
— Вы так думаеце?
Рука камісара ўсё яшчэ блукала ля кнопкі званка. Я камбінаваў так: калі пазвоніць і пакліча людзей, каб мяне арыштавалі, то ўсаджу яму ў грудзі пару куль і выскачу праз акно на двор. Гэта было магчыма, бо кабінет Старкова знаходзіўся на першым паверсе. Але камісар не пазваніў. Ён зноў пачаставаў мяне папяросай. Але цяпер я не даў яму прыкурыць, бо павінен быў выняць з кішэні левую руку. Нарэшце, Старкоў пачаў гаварыць:
— Хочаце паехаць у школу механікаў у Смаленску?.. Вядома, гэта адкрые перад вамі кар’еру. Я ахвотна падтрымаю гэта, толькі павінен пераканацца, што вы сапраўды варты, каб вамі заняцца.
— Але ж я вельмі прашу. Буду працаваць як найлепей.
— Гэта я ведаю. Але трэба яшчэ штосьці рабіць, апрача працы.
Я доўга чакаў працягу размовы. Камісар закурыў папяросу і разам з дымам пусціў мне ў твар выраз:
— Трэба глядзець, ці няма шкоднікаў, сабатажнікаў, контррэвалюцыянераў. Разумееце?
— Так.
— Вось, напрыклад, Карнеўская. Тая, з акумулятарнай. Вы ёю займіцеся. Яна здаецца мне падазронай. Я папрашу, каб вы перад ёй зрабілі выгляд, што незадаволены савецкай уладай і г. д. Разумееце? Але асцярожна, каб не спалохаць. I сачыць, якое гэта стварае на яе ўражанне. А самае галоўнае, сачыць, ці не сабатуе яна працу. I не толькі яна. Увогуле, усюды за ўсімі сачыць. А калі будзе штосьці падазронае, то заявіць мне. Разумееце?
— Вельмі ахвотна. Я б рабіў гэта заўсёды, як паслухмяны грамадзянін. А тым больш цяпер.
— Значыць, усё ў парадку. А што датычыцца школы механікаў, гэта будзе залежыць выключна ад вас. Да пабачэння.
Гэтая размова мяне сапраўды развесяліла. Цяпер, калі на мяне данеслі камісару, што адмоўна адзываюся аб савец-
кай уладзе, я б прызнаў гэта як доказ маіх старанняў паводле ягонай інструкцыі.
Мне шкада Карнеўскую. Яна выклікае добрае ўражанне і, здаецца мне, чыхае на нейкую там вялікую небяспеку. Аднак нельга яе папярэдзіць. Спачуваю чалавеку вельмі, але на першае месца стаўлю сваю працу. Тую... сапраўдную.
Граць сваю ролю мне вельмі прыемна. Я адчуваю сябе вышэй за акаляючых мяне людзей. Часта маю ўражанне, што існую ў дзвюх асобах. I безупынна дзейнічае самакантроль.
Я цалкам зжыўся са сваёй новай роляй. Рухі, мова, выраз твару, жэсты — гэта вынік таго, што я ўбачыў у калег-тэхнікаў. I сам стаў тыповым савецкім тэхнікам. А адначасова я з’яўляюся агентам камісара Старкова і самі ведаеце, кім.
ГЛАВА 12
Чырвоны май
Раман застаўся ў памяшканні адзін. Усе пайшлі ў горад ііадрыхтавацца паводле інструкцыі з камендатуры да параду. Яму было сумна. Ён узяў кніжку Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя», сеў на ганку і, грэючыся на сонцы, чакаў Клядзінскага. Праз гадзіну, калі страціў надзею, што ўбачыць яго, пачуў на вуліцы цвёрдыя хуткія крокі і насвістванне «Кнргшчнков». Брамка ляснула, і на двор увайшоў Болік.
Забава, гледзячы на калегу, мімаволі ўсміхнуўся. KaAera ўяўляў сабой тыповага балыпавіка: будзёнаўка нядбала ссунута назад, наган на поясе, рукі ў кішэнях. А ў вачах выраз пагарды да ўсіх і да ўсяго. Гэта лепш за ўсе дакументы.
— Ну, і як жа там, таварыш Смолін? Пэўна, дома нікога няма?
— Пайшлі ў горад.
— To і добра. Зараз і мы туды пашыбуем.
Яны ўвайшлі ў памяшканне. У салоне Болік паклаў на стол будзёнаўку і кінуўся на канапу. Пэўны час ляжаў з закладзенымі пад галаву рукамі, потым сеў, закурыў папяросу і сказаў, гледзячы некуды ў кут:
— Ведаеш, ужо не вытрымліваюць нервы. Душуся сярод гэтых гадаў. Я як убачу бальшавіка, як гляну хаму ў вочы, дык у мяне ў грудзях грызе і грызе, а зубы самі скрыгочуць. Добра ваяваць з людзьмі, якім давяраеш хаця б на грош. А тут вакол або баязліўцы, або быдла, або кантоўшчыкі*. У Оршыледзьненарабіў пекла. Прыязджаю. Прадстаўляю дакументы, што я дэлегат ад культурна-асветніцкага аддзела штаба Заходняга фронту, еду праверыць асветніцкую дзейнасць, такі, ведаеш, puc bez glancu**, бо і аддзела такога няма. А я другі год іх пальчыкам таўку, бібліятэкі або фармірую, або ліквідую, і ніхто мяне не схапіў. Ну, разумееш, скачуць гады каля мяне на дзвюх лапках. Паказваюць клубы, чырвоныя куткі, бібліятэкі. Я, натуральна, знайшоў недагляды, хібы, недахопы. Бачу кнігу Талстога «Вайна і мір». «А гэта што? — пытаю.
— Талстой, — кажуць.
— А ведаеце, кім быў Талстой.
— Вялікі пісьменнік, — адказваюць нерашуча.
— Графам быў. Разумееце? Паразіт з буржуазнай класавай свядомасцю. Што гэта за «Вайна і мір»?! Троцкі сказаў у Брэсце: «Ні вайна, ні мір!» I ніякіх такіх кніжак не павінна быць! Трэба дбаць пра развіццё салдата ў напрамку класавай свядомасці, а не падсоўваць яму брахню пра дзеянні імперыялістычных паслугачоў! Зразумелі?..» Сапраўды зразумелі, а мяне, пэўна, за поўнага ідыёта маюць.
Клядзінскі замаўчаў. Раман спытаў:
— А як работа?
— Работа ў парадку. Усё было прыгатавана. Маю ў Оршы добрага агента. А дробязі гады самі мне апрацавалі. Я зрабіў некалькі здымкаў, а вечарам пайшоў на зроблены спе-
* Кантоўшчыкі (ад «кантаваць», жарг} — даносчыкі.
** Puc bez glancu (жарг.) — прышый кабыле хвост.
цыяльна для мяне сход бязбожнікаў. У жыцці сваім не бачыў нічога больш дурнога. Але пахваліў. Яны вельмі ўсцешыліся. Я загадаў ім рабіць такія спектаклі кожны другі дзень і прымусова прыводзіць на іх салдат. Надакучаць ім бязбожнікі болып за Бога... Мяне запрасілі на вячэру. Адзін з гадаў шэптам гаворыць:
— А можа, таварыш, кілішак за поспех развіцця кветак рэвалюцыі?
— Добра, — адказаў я.
З’явілася гарэлка. Адзін чырванаскуры прамовіў тост за славу Савецкага Саюза, яго вялікіх правадыроў і за пагібель буржуазіі. Усе выпілі, а я закурыў папяросу. Яны глядзелі на мяне. А адзін спытаў: «А вы, таварыш?» — «Я, — кажу, — алкаголю не ўжываю. А для дабра Саюза, на славу нашым любімым правадырам і на пагібель буржуазіі старанна працую. Лічу, што і вы павінны так рабіць. Аднак я разумею слабасць чалавечай натуры і не лічу гэта злом».
Іх нібы хтосьці па ілбах трэснуў. Сядзяць, маўчаць ітолькі адзіннадругогаглядзяць: «Гэтасукінсын!» Будуць памятаць таварыша Громава.
— Ты некалі правалішся з гэтымі інспекцыямі!
— Я? Ніколі ў жыцці! У іх такі балаган, што калі б пра мяне спыталі ў штабе Заходняга фронту, то там не змаглі б зарыентавацца ў гэтай справе. Ты ведаеш, я выпрацаваў такі метад: ніколі не хавацца па мелінах. Лепш жыць у ГПУ, чым у сяброў, якія ведаюць, што я шпіён. 3 ворагамі я сам дам рады, горш з прыяцелямі. I ты гэта запомні: самы небяспечны вораг — гэта прыяцель. Сто разоў зрабі яму добра — забудзецца, а адзін раз зрабі зло — усё жыццё будзе памятаць. У Мінску я пастаянна затрымліваюся ў Данеўскай. Хто дадумаецца, што ў яе шпіён жыве? Вядомая рэвалюцыйная дзеячка, камуністка. У гэтым домеяшчэдвое камуністаў жывуць: палітрук Савеня і агент Следчага Аддзела. Ці тут можа быць праверка? Ці зверне ўвагу якаянебуць суседачка: хто і калі сюды прыходзіць, што робіць? Гарантыя стопрацэнтная.
— Скажы мне, — спытаў Раман, — што цябе звязвае з Нінай Андрэеўнай?
— Нічога. Выпадковае знаёмства. Час ад часу я наведваю яе. Гэта мілая душа. Галоўнае, справядлівая. Я сапраўды паважаю яе. Яна пайшла на кампраміс з уласным сумленнем. Уступіла ў партыю і там грызецца. Ніводная ідэя не ператворыць гада ў анёла. А прыстойны чалавек усюды і заўсёды застанецца прыстойным.
Раман расказаў калегу пра вынікі экзаменаў і пра размову з камісарам Старковым. Клядзінскаму гэта вельмі спадабалася.
— Ты павінен час ад часу кагосьці «засыпаць». Але, разумееш, выбірай такіх гадаў, якія іншым дакучаюць або шпіёняць. Перш за ўсё пастарайся даведацца, хто з’яўляецца агентам ГПУ. Ці маеш надзейную меліну?
— Пакуль не маю, але ў хуткім часе намерваюся знайсці.
— Пакуль што жыві ў Ніны Андрэеўны. Старайся быць з ёй у як мага лепшых адносінах. He перашкодзіць мець у рэзерве якое-небудзь сховішча. А апрача таго, можна даведацца ад яе многа цікавых рэчаў.
Сонца прасавала горад. У паветра ўздымаўся пыл. Па колішняй Губернатарскай вуліцы на плошчу ўліваўся хвалісты паток людзей. У паветры перапляталіся чырвоныя сцягі і плылі транспаранты.
Паход распачалі аддзелы кавалерыі. Коні былі ліхія, ездакі, падбадзёраныя гукамі аркестра і накіраванымі на іх поглядамі, трымаліся дзёрзка.
Раман, стоячы на тратуары ля гасцініцы «Еўропа», уважліва прыглядаўся да аддзелаў войска, якія ішлі наперадзе. Ён быў апрануты ў «толстовку», перацягнутую ў таліі чорным скураным паяском. На галаве ў яго была шапка з тэхнічным значком і чырвонай зорачкай, на вачах — акуляры.
Заўсёды, калі Раман бачыў войскі, якія маршыравалі, у ягонай душы нарастала дзіўнае пачуццё. Гэта было нешта сярэдняе паміж пагардай і літасцю. Перадусім, ён быў
упэўнены ў тым, што ён вышэйшы за іх, бо адчуваў сябе салдатам падпольнай арміі, які змагаўся кожным рухам, словам, поглядам, думкай, а калі трэба, то і зброяй, які ваяваў у адзіночку з перавагай ворага, які не даваў сябе знішчыць. Ведаў, што ў выпадку вайны ў яго руках будзе знаходзіцца лёс кожнага з тых салдат, кожнага аддзела. Адна толькі яго інфармацыя, складзеная з некалькіх слоў, можа спрыяць іх паражэнню ці знішчэнню. Кожны салдат павінен быць паслухмяным колам складанай машыны арміі, механізм дзеяння якой ён не можа нават зразумець. Затое ён, Забава, працуе свядома і мэтанакіравана. Ён сам трымае ў руках свой лёс і лёсы тысячаў іншых людзей, якія абыякава праходзяць міма яго. Ніхто не салютуе яму. Перад ім не схіляюцца сцягі. Але менавіта ён тут усё ўзважвае, мерае і ацэньвае справядліва, спакойна, як дакладная тэхнічная прылада, надзеленая чалавечай воляй і розумам. Пачуццё гэтае было вельмі прыемнае. Яно напаўняла ўсю яго душу. I калі разам з іншымі ён размахваў шапкай і крычаў: «НяхайжывеЧырвоная Армія!», «Няхайжывуцьабаронцы Савецкага Саюза!», у яго вачах быўіранічны бляск. Потым зноў уважліва, з пашанай глядзеў на войскі, якія маршыравалі на парадзе.